Паважаныя сябры!
12 снежня адбудзецца сустрэча з прафесарам гісторыі Беластоцкага ўніверсітэта Алегам Латышонкам.
Аўтар прэзентуе кнігі “Жаўнеры БНР” і “Нацыянальнасць – беларус”.
Кніга Алега Латышонка “Нацыянальнасць — беларус” — унікальная. Унікальнасць яе ў тым, што гісторык на канкрэтных архіўных ды гістарычных прыкладах і доказах распавядае пра тое, калі ўзнікла Беларусь, хто і калі стаяў ля вытокаў беларускай нацыянальнай ідэі, хто такія белыя і чорныя русіны, што пісалася пра Белую Русь ў маскоўскім пісьменстве, у хроніцы Яна з Чарнкава, у карэспандэнцыях вялікіх магістраў крыжацкага ордэну і г.д.
Вялікі раздзел у манаграфіі прысвечаны фармаванню беларускай мадэрнай нацыі. Тут аўтар выказвае свае думкі і свой погляд на дзейнасць Тадэвуша Касцюшкі, Мацея Бурачка, Радзівілаў, спрачаецца з беларускімі гісторыкамі і навукоўцамі.
Новая кніга Алега Латышонка — аб’ектыўная гісторыя, у якой адлюстраваны нялёгкі шлях нашага народа. Гэта кніга — доказ сапраўднай беларускай гістарыяграфіі.
Прыходзьце, будзе цікава!!!
Пачатак: а 17.00
Сустрэча адбудзецца па адрасе: Палеская, 52.