Сустрэча на тэму мастацтва ўпрыгожвання Евангелля пройдзе ў філіяле Веткаўскага музея

0
176
Евангелле кніга

У філіяле «Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава» ў г. Гомелі 1 лютага пройдзе сустрэча на тэму «Мастацтва ўпрыгожвання Евангелля», аб унікальнасці і асаблівасцях калекцыі старадрукаваных і рукапісных Евангелляў з фондаў Веткаўскага музея.

Сустрэчу правядзе С.І. Лявонцьева — кандыдат мастацтвазнаўства, галоўны захавальнік фондаў Веткаўскага музея.

Разам з ёй можна будзе даведацца:

  • пра ўнікальныя калекцыі рукапісаў і старадрукаў Веткаўскага музея
  • дзе яны ствараліся
  • каму служылі
  • як здабываліся супрацоўнікамі музея падчас экспедыцый
  • які цяперашні лёс кніжнай калекцыі музея

А самае галоўнае — зразумець стылявыя сакрэты і мастацкія вольнасці ўпрыгожвання адной з самых кананічных і строгіх кніг — Евангелля.

Калі: 1 лютага (пятніца), 18:30
Дзе: філіял Веткаўскага музея (г. Гомель, пл. Леніна, 4, тэрыторыя Гомельскага палацава-паркавага ансамбля)
Кошт: 1 р. 50 к.

Кантакты: 8 (0232) 75-88-86

Кожнага наведвальніка сустрэчы чакае прыемны падарунак на памяць!

А 8 лютага вы зможаце прыняць удзел у наступнай сустрэчы, якую правядзе намеснік па навуковай рабоце Веткаўскага музея Г.Г. Нячаева на тэму «Сімволіка арнаменту ў Евангеллях», па арнаментыцы і семантыцы упрыгожванняў у розных выданнях евангельскіх тэкстаў.