Ад імя ГМКГА “Талака” шчыра Вас вітаем на краязнаўчым сайце Гомеля і Гомельшчыны. Маем спадзеў, што матэрыялы, змешчаныя на сайце, Вас зацікавяць і Вы станеце рэгулярным наведвальнікам гэтага рэсурса. Апроч таго, спадзяемся на далейшае супрацоўніцтва ў справе развіцця і падтрымання краязнаўчага сайта. Гэты сайт разлічаны на шырокую аудыторыю, кожны чалавек можа знайсці нешта цікавае для сябе на краязнаўчым сайце. Дасылайце нам свае краязнаўчыя матэрыялы,фатаздымкі, аудыё-відыёматэрыялы. Мы змяшчаем навукова-даследчыскія матэрыялы і прыклады творчасці як адмыслоўцаў так і пачаткоўцаў, таму кожны з Вас мае магчымасць размесціць свой краязнаўчы матэрыял на старонках нашага сайта. Сачыце за нашымі навінамі дзе мы будзем змяшчаць як навіны пра падзеі якія ўжо адбыліся так і анонсы, абвесткі культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў. Заклікаем Вас таксама ўдзельнічаць у нашых конкурсах, якія будут адбывацца раз на месяц. Пераможцы і проста ўдзельнікі атрымаюць прызы і падарункі.
Выказваем вялікі дзякуй усім тым хто даў свае матэрыялы на краязнаўчы сайт!!!