Сцэнар свята прысвечанага дню нараджэння Анатоля Сыса

0
1082
Анатоль Сыс на старым фатаздымку

(песня “А на гары купарос”) С.Т. (Сяргей Трусевіч):

Калі ласка, Анатоль накідай эскізна сваю біаграфію на пачатак знаёмства чытачоў з табой.

А.С.: Нарадзіўся ў вёсцы Гарошкаў, што ў Рэчыцкім раёне. …..Пасля – карэспандэнт сельгасаддзела веткаўскай раёнай газеты. Потым бадзянне ў пошуках працы. Зараз працую старшым тэхнікам на беларускім тэлебачанні

1. ”Мой дзед спаць укладваў сваю галаву сівую”

2. “Дарога полем да маці”

С.Т: Анатоль, а адкуль у цябе свядомасць?

А.С.: Мая хата ў Гарошкаве стаіць на гарадзішчы Зарубінецкай і Мілаградскай культур. ….Ён зараз – ва ўсіх энцыклапедыях. Вось адкуль узялася Пагоня!

(верш 1.”З чаго пачаць?”

С,Т.: Ты памятаеш свае першыя радкі, свой першы надрукаваны верш?

А.С, : Свой першы верш я напісаў  на роднай мове ў дзесяць гадоў і гэтым ганаруся. Не хвалюся, але і тады быў упэўнены, што прыйдзе час і мяне будуць вывучаць у школе. Так і адбылося.

С.Т.: У часопісе “Крыніца”, дзе ў студзені была надрукавана падборка тваіх вершаў, цябе ахарактарызавалі, як “эпатажнага, кіношнага ,тэатральнага”. Калі б ты сам сябе прадстаўляў як бы ты гэта зрабіў?.А.С. Часопіс у нейкай меры меў рацыю……..

Асабліва ў маладыя гады я любіў тэсціраваць людзей – шакіраваць свайго сумоўцу, а потым назіраць як ён выходзіць з гэтай сітуацыі. ……Заўсёды дазваляю усё сабе і фізічна і духоўна – бо жыву адзін раз – адсюль маё імкненне да незалежнасці і ў жыцці і ў паэзіі.

С.Т.Гавораць, што паэт, ці пісьменнік, гэта той чалавек, які не можа не пісаць. Ці можаш ты не пісаць вершаў? Як бы ты вызначыў. Што у тваім жыцці значыць паэзія?

АС: ”Не нарадзіўся яшчэ той пісьменнік, які б у адзін цудоўны дзень не адчуў пякучай ненавісці да слова. …….Я пераўтварыўся ў адміністратара, штурхалу, нават, у звадніка. І хочаш таго, ці не, а прыходзіцца задумацца, што выбраць: ці паэзію, ці дробязныя амбіцыі, а паэзія для мяне палова жыцця.

1. “Гэты свет для размену манет”.
2.
3. “Маналог Зьміцера Жылуновіча”.

СТ: Акрамя таго, што ты пішаш, што ты яшчэ можаш рабіць?

АС: Гуляць у футбол, араць, касіць, вяршыць стагі, выкладаць у школе родную мову і літаратуру.

СТ: Ці бывае так, што ты садзішся перад чыстым аркушам паперы і прымушаеш сябе пісаць?АС: Рэдка.

СТ: Паэт, што для цябе гэта: прафесія, форма існавання, магчымасць зрабіць імя, ці нешта іншае?

АС: Форма існавання і магчымасць зрабіць імя беларускай літаратуры.

1. “Беларусь мая  магіла”.

2. “Паэт”

3. “Капцы”

СТ: Кнігі пяці аўтараў нашай літаратуры, якія хацеў бы мець пад рукой, калі б лёс закінуў цябе на бязлюдны востраў?

АС: Калі б сёння мне прышлося выпраўляцца туды, дзе няма беларускіх кніжак, дык узяў бы ўсё, што напісалі Купала, Ластоўскі, Гарэцкі, Караткевіч, Разанаў. Ну, і  дазволь захапіць усе трыдцаць тамоў нашага фальклору. ( “ Ой рана на Івана”)

СТ: Наша ўсеагульная бяда – амаль масавае няведанне роднай мовы, амаль поўны адрыў ад сваіх каранёў. Калі б усё залежыла ад цябе, якія б першыя крокі па выпраўленні становішча ты б зрабіў.

АС: Шмат значыць асабісты прыклад. Асабліва, калі цябе паважаюць, ці ты маеш высокую дзяржпасаду. …..Амаль усе газеты перавесці на мову. Тут, зразумела, павінна быць сістэма.(ст.46)

1. “Музыкам фальклёрна –этнаграфічнага гурта “Свята”(Песня Мельнікава “Сабака)

СТ: Скажы, калі ласка, як з’яўляюцца твае вершы?

АС: Паэзія – гэта інтуіцыя , калі хочаш, імправізацыя па матывах душы….. Вядома, не заўсёды прыходзяць такія прасвятленні, але большую палову вершаў, я напісаў з павышанай тэмпературай.

1. “Каб сагрэць каханую”.
2. “Маналог Алеся Гаруна”.
3. “Перад Богам”

СТ: Што, на тваю думку, перш-наперш трэба зрабіць у жыцці?

АС: Стаць чалавекам. Я так лічу, бо самому бракуе шмат якіх чалавечых якасцяў

СТ: Анатоль, чаму так здарылася? Выдатныя вершы, поспех, стварэнне літаб’ядння “Тутэйшыя” – усё ў мінулым? Я таксама тваіх вершаў не бачу, а толькі чую пра новыя не зусім прыгожыя гісторыі, якія ты аматар ствараць сабе і іншым.

АС: Што казаць – звычайная для літаратурнага асяроддзя банальная гісторыя. Вышлі два маіх зборнікі…… буду… Звычайна прыносяць. Маладыя часта ходзяць, “першацветаўцы”. Прынясуць і цыгарэты і варэнне, ідуць, як да гуру.

СТ: Думаю, ты за сваю папулярнасць, найперш, павінны быць удзячны патрыятычным вершам.

АС: Так, ніводнае паседжанне “Талакі”, “Тутэйшых” без мяне не абыходзілася. Быў трыбунам…… Але я – Сыс, беларускі Сыс. Ды і тады было шмат лірычных вершаў.

1. “Пайду туды адкуль прыйшоў”.

2. “Берасцяное неба, роднае”.

3. “Ружа”.СТ: А мо параўноўваюць з-за агульнай трагічнай бесшабашнасці?

АС: Не, гэта звязана з тым, што трошачкі пісаць умею і выдатна разумею, што належу не сабе, Беларусі. А Беларусь і паэзія, гэта для мяне сінонімы. Разумею, павінен пісаць вершы і буду. У мяне ўсё наперадзе. Я ж зусім малады чалавек, яшчэ 37 год. Яшчэ напішу, усё будзе нармалёва.

1. “Чалавек які падтрымлівае агмень”.

2. “Злачынцы брыдуць на споведзь”.

СТ: Прабач, мне здаецца многія ад цябе нічога не чакаюць, не вераць.

АС: Нядаўна Кася Камоцкая запрашала на канцэрт свайго гурта і кажа: ты ж толькі моцна не шумі, а то як пачнеш абдымацца, усіх фанатаў маіх распалохаеш. ……падзяліціся чым маеце і я аддам, што маю. Зрэшты, так і жыву. Праўда, здараецца, што пераігрываю

1. “Тапталі поле валуны”.
2. “Не хадзіце за мной”.

СТ:  Мне расказвалі, як ты на нейкім паседжанні Саюза Пісьменнікаў Максіма Танка частаваў бульбаю.

АС: Баршчом, смачным баршчом. …..А неяк прыходжу ў Дом Літаратара, а мне перадаюць пакет, а ў ім творы Танка з подпісам. Сапраўдны чалавек і паэт быў, калі памёр, для мяне гэта была трагедыя.

СТ: Ты з Танкам на “ты”  размаўляў?

АС: Як і з усімі літаратармі і з Танкам, і з Панчанкам так размаўляў, і з Шамякіным. Паэт з Паэтам павінен гаварыць на “ты”. Калі разумны чалавек, не пакрыўдзіцца, наогул такі зварот у беларускай традыцыі.

1. “Кажуць мне не жыві іллюзіяй”.

СТ: Напэўна і з міліцыяй канфлікты былі?

АС: Мноства. Але пачытаю ім вершы, яны і кажуць: “ Выпішам табе штраф па мінімуму, толькі ідзі прамехенька дахаты” і адпускаюць.

СТ: Мне здаецца, у тваей знешней бравадзе болей суму чым вясёласці.

АС: Сумна, бо пасля сябе не бачу нікога. Я прыйшоў пасля Караткевіча, пасля мяне – ніхто…..Але, лепш папрашу ў цябе на кавалак хлеба, чым красці пайду.

СТ: Чаму ж не працуеш?

АС: Не бяруць. Імідж у Сыса кепскі. Я павінен пісаць вершы, касіць сена і без мяне багата хто ўмее, а вось так пісаць – не. Дарэчы, у мяне бацька такі ж быў, я ў бацьку ўдаўся. Пра яго лягенды да сённяшняга дня па ўсім Рэчыцкім раёне ходзяць. І брат старэйшы – весялун.

1. “Вечны жыд”.

СТ: Ведаю, ты часта бываеш у роднай вёсцы. Ці моцна за гэтыя гады Гарошкаў змяніўся?.

АС: Палову года правожу у Мінску, палову ў Гарошкаве……… Толькі без кніжкі не прыязжай”. Так атрымалася, што Рэчыца за ўсю гісторыю не нарадзіла ніводнага паэта, а ў нашым калгасе некалькі: Віктар Ярац, Віктар Стрыжак, я, мой аднафамілец Сяргей, праз рэчку Неллі Тулупава. А навокал хоць венікам мяці.

1. “Вяпрук”.

2. “Пацір”

С.Т.: Можа і праўда табе жаніцца. Наладзіўся б быт, з’явілася б лагоднасць, хаця мусіць такіх вершаў не было б….

А.С. : Калі я стану іншым, вершы будуць, толькі не такія шчырыя і адкрытыя. Што да жаніцьбы, то ёсць жанчыны якія мяне разумеюць. Але я для сябе аднойчы вырашыў: мая жонка – паэзія, і гэта да канца жыцця. Хаця хто яго ведае.

2. “Я дарэшты ў тваёй уладзе..”

С.Т.: А хто з паэтаў так бы мовіць бліжэй да сэрца?

А.С.: Янка Купала. У яго не было сыноў дык вось нарадзілася дзіцятка, а брат – Максім Багдановіч…… Хочыце, вершы пачытаю? Смяюцца: які ж ты паэт! Паслухаюць – здзіўляюцца.

1. “Ён шкадаваў турэмных пацукоў”

3. “Капцы”

С.Т.: Што ж Анатоль будзем чыкаць тваіх вершаў, удачы.

А.С.: Паэты – моцныя індывідуалісты, інтымісты, ад слова інтым, эгаісты. Гэта ўсё ў ва мне сышлося. Увогуле, выдам новыя кніжкі, супакоюся, і трэба нешта прыдумаць. Зрэшты яно само павінна прыйсці

(песня Касі Камоцкай “У небе знічаванняў 33”)

1. “Песня пра каханне”.

2. “Паэтам можаш ты не быць”.

C.Т.: Чым адрозніваецца АнатольСыс сярэдзіны васьмідзісятых – вядомы, таленавіты малады паэт, і Анатоль Сыс сярэдзіны дзевяностых – вядомы сталы паэт – скандаліст?

А.С.: Анічым. Як кажуць, гарбатага магіла выправіць. Хіба што стаў меньш рэзкім у жыцці і паэзіі

.С.Т. : патлумачыць можаш?

А.С.: Можна. Меньш рэзкім у жыцці – гэта значыць стараюся не кранаць боскае стварэнне ні пальцам ні словам. …..Вакол мяне было столькі прыгожых дзяўчат, мае ж сябры іх і разабралі. І жывуць шчасліва. І чаму, дурань, не выбраў сабе? Так бы зараз каля мяне блытаўся маленькі Сысік і ўсё шчасце. Па прыродзе я – бацька.

1. “Закалышы дзіця маімі вершамі”.

2. “У нябёсах маіх дагараюць агні”.

С.Т : Сапраўды ў цябе зараз давалі крытычны для паэта ўзрост  37 гадоў. Ты гэта адчуваеш?

А.С.: Яшчэ як. Справа нават не ў гадах, а ў адзіноце, ці як сказаў бы мой старэйшы таварышч па няшчасці  ……Усё вельмі проста:  была б маці жывая, быў бы кавалак хлеба, былі б каля мяне сябры і сяброўкі – тады і вершы будуць. А! Забыўся, яшчэ каб вайны не было.

( Песня Андруся Мельнікава “У гэтай краіне не мяю я дома”)

С.Т. : Як разумець твой верш “Дзікі мёд” “адкапаю пайду кулямёт, каб хадзіць смела ў бацькавай пушчы”

А.С. Я ведаю, на нашай зямлі ніколі больш не будзе вайны. А трэба будзе, пайду і адкапаю, калі хто палезе. Тым больш, што ў нашых лясах зброі на цэлую армію хопіць.

С.Т.: Аб чым марыць сёння Анатоль Сыс?

А.С.: Здаецца, пра ўсе свае мары я ўжо сказаў. Паўтаруся……. Ведаю, што кожны хто нарадзіўся на гэтай зямлі, любіць яе па-своему, але любіць шчыра і нічога паганага ёй і яе людзям не жадае.

(ст.330)

1. “Адпусціце мяне Курапаты”.

С.Т. У цябе нядаўна вышла новая кніга “Лён” Распавядзі пра яе крыху.

А.С: Гэта будзе збор твораў. …..Ёсць паэты, якія пап’юць, паядзяць і садзяцца за стол вершы пісаць, адпрацоўваюць.

Табе здаецца што назва занадта простая? А я не ўмею філасофстваваць- я не Глобус не Галубовіч не Разанаў. Я ў паэзіі не складаны – у мяне выпендрывання няма.

С.Т: Як ты лічыш, а ў паэзіі складанасць патрэбна?

А.С.: Некалі я пісаў дыпломную працу пра вершаскладанне . А зараз мяркую, як не выпендрывайся, усё адно прыдзеш да самага простага – чатырох вершаваных радкоў якія толькі і ёсць у паэзіі.

1. “Каханне выбяры мяне”

2. “Дзяўчына з вачыма колеру піва”.

С.Т: Тваё жыццё ў вёсцы мае сялянскі ўклад?

А.С. У нас ёсць невялікая гаспадарка: карова,  певень, пяцёра курэй і чатыры каты.У маці пенсія – 70 тыс. Я нідзе не працую. Кніжка выйшла толькі дзякуючы спонсару – маёй сяброўцы Валянціне Якімовіч. Дзяржаўнае выдавецтва ніколі б не выдала.

С.Т. А хто займаецца гаспадаркай? Карове сена трэба накасіць да і падаіць.

А.С.: Бывае сястра з Рэчыцы пад’едзе, падоіць, а так даводзіцца самаму, навучыўся. Матцы 80 гадоў споўнілася, яна хворая ляжыць. Няма сілы карову трымаць, будзем прадаваць.

С.Т.: У Менску засталіся твае чытачы. А ў Гарошкаве ці чытаеш каму-небудзь свае вершы?

А.С.: Усім здаецца, што простыя людзі далёкія ад літаратуры і ўвогуле ад культуры……Калі ў іх няма пад’есці, я з імі дзялюся, малака ім прынясу. Так мы і жывем, дзелімся, адзін не пражывеш.

1.”Пан Лес”.

С.Т. : Якое ў цябе стаўленне да рэлігіі да Бога?

А.С.: Калі я вучыўся ў Гомельскім універсітэце дык збіраў абразы. У мяне іх было каля 70. …..і на калені станаўлюся. Але лягчэй мне ўсё адно не робіцца. Мабыць я крэпка зграшыў у гэтым жыцці.