Прыняты Ўстаноўчым Сходам Гомельскай маладзëвай краязнаўчай арганiзацыi “Талака”
14.01.1998 г.
Зарэгiстраваны Упраўленнем юстыцыi Гомельскага аблвыканкаму
“30” сакавiка 1998 г. Пасведчанне № 0277
Статут у новай рэдакцыі
прыняты Агульным Сходам
Гомельскай маладзёвай краязнаўчай
грамадскай арганізацыі “Талака” 30.06.1999 г.
Перарэгістраваны Упраўленнем юстыцыі Гомельскага аблвыканкама“12” лістапада 1999 г.
Пасведчанне № 03-0157
Зарэгістраваны змены ў Статут Упраўленнем юстыцыі Гомельскага аблвыканкама“18” чэрвеня 2003 г.
Пасведчанне № 03-0157
Змены ў Статут зацверджаны на aгульным Сходзе Гомельскай маладзёвай
краязнаўчай грамадскай арганізацыі “Талака”Пратакол № 7, ад 29 красавіка 2003 г. Статут у новай рэдакцыі зарэгістраваны Упраўленнем юстыцыі Гомельскага аблвыканкама“18” чэрвеня 2003 г.
Пасведчанне № 03-0157
Статут у новай рэдакцыі прыняты на aгульным Сходзе Гомельскай маладзёвай
краязнаўчай грамадскай арганізацыі “Талака”
Пратакол № 11, ад 28 сакавіка 2007 г.
I. Агульныя палажэнні
1.1. Гомельская маладзëвая краязнаýчая грамадская арганiзацыя “Талака” (у далейшым ГМКГА “Талака”) з’яýляецца дабраахвотнаю грамадcкаю арганізацыяй, што мае моладзева-краязнаўчы характар дзейнасці. Поўная назва арганизацыи: па-беларуску: Гомельская маладзёвая краязнаўчая грамадская арганізацыя “Талака” (скарочаная назва – ГМКГА “Талака”); па-руску: Гомельская молодёжная краеведческая организация “Талака” (скарочаная назва – ГМКОО “Талака”).
1.2. ГМКГА “Талака” мае статус гарадскога грамадскага аб’яднання i дзейнiчае на тэрыторыi г.Гомеля адпаведна Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, дзеючаму заканадаýству Рэспублікі Беларусь i дадзенаму Статуту.
1.3. ГМКГА “Талака” з’яýляецца юрыдычнай асобай, мае ýласную сiмволiку, адасобленую маëмасць, самастойны баланс, пячатку, штампы i г.д. са сваiм найменнем, можа мець разлiковы, валютны i iнш. рахункi ý банку, прадстаýляе ды абараняе свае iнтарэсы ý судзе, гаспадарчым судзе ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
1.4. ГМКГА “Талака” нясе адказнасць па ýзятых на сябе абавязках сваëй маëмасцю. ГМКГА “Талака” не адказвае па абавязках сваiх cябраý, сябры ГМКГА “Талака” не адказваюць па абавязках ГМКГА “Талака”.
1.5. ГМКГА “Талака” набывае правы юрыдычнае асобы з дня яе дзяржаýнай рэгiстрацыi ва Упраýленнi юстыцыi Гомельскага аблвыканкаму.
1.6. ГМКГА “Талака” можа ýступаць у мiжнародныя грамадскiя аб’яднаннi i iншыя грамадскiя саюзы, што маюць падобныя мэты, падтрымлiваць прамыя мiжнародныя кантакты, удзельнiчаць у мерапрыемствах, якiя не супярэчаць яе статутным мэтам.
1.7. Поýнае найменне:– па-беларуску: Гомельская маладзëвая краязнаýчая грамадская арганiзацыя “Талака”;– па-руску: Гомельская молодёжная общественная краеведческая организация “Талака”;– скарочана: ГМКГА “Талака”;
1.8. Юрыдычны адрас Гомельскай маладзëвай краязнаýчай грамадскай арганiзацыi “Талака”: 246008, г.Гомель, вул. Ляшчынская д.26 кв.1.
II. Мэты, задачы ды метады дзейнасцi ГМКГА «Талака»
2.1. Асноýнымi мэтамi дзейнасцi ГМКГА “Талака” з’яýляюцца: вывучэнне, захаванне i папулярызацыя сярод моладзi беларускай нацыянальнай культуры, гiсторыi ды краязнаýчая дзейнасць як адзiн з фактараý нацыянальнага адраджэння Беларусі і пабудовы дэмакратычнага грамадства.
2.2. Асноýнымi задачамi ГМКГА “Талака” з’яýляюцца:
a) пашырэнне ý грамадстве беларускай мовы i гiстарычных ведаý;
b) папулярызацыя ý моладзевых i iншых асяродках беларускай этнаграфіі;
c) адраджэнне беларускiх народных рамëстваý i мастацкiх промыслаý i далучэнне да iх моладзi;
d) аднаýленне старажытных народных святаý i абрадаý i прыцягненне моладзi да ýдзелу ý iх;
e) вывучэнне роднага краю – Гомельшчыны i прылеглых мясцiнаý;
f) збор i ciстэматызацыя матэрыялаý па краязнаýству i традыцыйнай культуры Гомельшчыны, складанне на iх базе адукацыйных праграмаý.
2.3. Пры дасягненнi статутных мэтаý i вырашэннi статутных задачаý ГМКГА “Талака” дзейнiчае наступнымi метадамi:
а) арганiзоýвае культурна-асветнiцкiя iмпрэзы – выступы, вечарыны, конкурсы, канцэрты i іншыя культурна-асветнiцкiя мерапрыемствы;
b) выступае па навучальных i iншых установах;
c) ладзiць фальклëрныя святы i выконвае традыцыйныя абрады;
d) вырабляе i збiрае прадметы беларускага народнага побыту;
e) фiксуе, апрацоýвае i вывучае этнаграфiчныя ды фальклорныя матэрыялы;
f) праводзiць фальклорна-этнаграфiчныя краязнаýчыя экспедыцыi;
g) cтварае базу звестак па традыцыйнай культуры i краязнаýству Гомельшчыны;
h) стварае на гэтай базе адукацыйныя праграмы i пашырае iх у сiстэме адукацыi;
i) выдае інфармацыйныя матэрыялы, скіраваныя на дасягненне статутных мэтаў і задачаў.
III. Сябры ГМКГА “Талака”, iх правы i абавязкi
3.1. ГМКГА “Талака” мае фiксаванае сяброýства.
3.2. Cябрам ГМКГА “Талака” можа быць грамадзянiн Рэспублiкi Беларусь, якi дасягнуý 16 год, прызнае дадзены Статут i ýдзельнiчае ý дзейнасцi ГМКГА “Талака”. Не менш за 2/3 сябраў арганізацыі павінны быць маладзей за 31 год.
3.3. Прыëм i выключэнне сябраý ажыццяýляецца большасцю галасоý Агульнага Сходу ГМКГА “Талака” шляхам галасавання. Прыëм у сябры ГМКГА “Талака” адбываецца ý прысутнасцi таго, хто ýступае на падставе пiсьмовае заявы. Выключэнне сябра адбываецца ý выпадку:
a) грубага альбо неаднаразовага парушэння Статуту;
b) няýдзелу ý дзейнасцi ГМКГА “Талака” на працягу шасцi месяцаý без паважнай прычыны;
c) кампраметацыi ГМКГА “Талака”;
d) уласнай заявы;
a) непацверджання сяброýства на Агульным Сходзе.
3.4. Сябры ГМКГА “Талака” маюць права:
a) удзельнiчаць у мерапрыемствах ГМКГА “Талака” i працы Агульнага Сходу; абiраць i быць абранымi (пры дасягненні ўзросту 18 гадоý) у Раду i на пасады Рэвiзораý;
b)атрымлiваць ад адказных асобаý любую iнфармацыю пра дзейнасць ГМКГА “Талака”;
c)уносiць прапановы наконт дзейнасцi ГМКГА “Талака”, распрацоýкi праграмных i iнш. дакументаý;
d) вольнага выхаду з ГМКГА“Талака”.
3.5. Сябры ГМКГА “Талака” абавязаныя:
a) выконваць патрабаваннi Статуту;
b) браць удзел у iмпрэзах, сходах i iншых формах дзейнасцi ГМКГА “Талака”;
c) не здзяйсняць дзеянняý, якiя наносяць ГМКГА “Талака” маральныя альбо матэрыяльныя страты;
d) выконваць рашэннi Агульнага Сходу, Рады i Рэвiзораý;
e) карыстацца беларускай мовай i прапагандаваць яе;
IV. Сродкi i маëмасць ГМКГА “Талака”
4.1. ГМКГА “Талака” можа мець ва ýласнасцi любую маëмасць, неабходную для матэрыяльнага забеспячэння статутнай дзейнасцi, за выключэннем аб’ектаý, якiя паводле заканадаýства могуць знаходзiцца толькi ва ýласнасцi дзяржавы.
4.2. ГМКГА “Талака” можа ажыццяўляць выдавецкую дзейнасць, накіраваную на рашэнне статутных мэтаў і задачаў;
4.3. Грашовыя сродкi ГМКГА “Талака” складаюцца з:
a) мэтавых складак;
b) дабраахвотных ахвяраванняý;
c) мэтавага фiнансавання з боку арганiзацый i грамадзян, у тым лiку замежных;
d) паступленняý ад правядзення выступаý, лекцыяý, выставаý i iнш. мерапрыемстваý;
e) даходаý ад вытворча-гаспадарчай дзейнасцi ГМКГА “Талака” альбо створаных ëю прадпрыемтваý;
f) iншых крынiцаý, што не забароненыя дзеючым заканадаýствам i не супярэчаць мэтам ГМКГА “Талака”.
4.4. Сродкi ГМКГА “Талака” выкарыстоýваюцца на рэалiзацыю cтатутных мэтаý i не могуць пераразмяркоýвацца памiж сябрамi аб’яднання.
4.5. Права прымаць рашэннi аб набыццi, распараджэннi ды адчужэннi ýласнасцi мае Рада альбо ýпаýнаважаныя ëю на гэта адказныя асобы.
V. Структура i кiруючыя органы ГМКГА “Талака”
5.1. Згодна з рашэннем Агульнага Сходу ГМКГА “Талака” на месцах могуць утварацца арганiзацыйныя структуры ГМКГА “Талака” – раëнныя арганізацыі. Па рашэнню Агульнага Сходу ГМКГА “Талака” раённыя арганізацыі могуць надзяляцца правамі юрыдычнай асобы. Раённыя арганізацыі ýтвараюцца пры наяýнасцi ý раëне не менш за 9 сябраý ГМКГА “Талака”. Структура выбарных органаý i формы працы раённых арганізацый вызначаюцца iх вышэйшым органам – Агульным Сходам. Раённыя арганізацыі маюць у асноýным тыя ж мэты, што i ГМКГА “Талака” у цэлым, але дзейнiчаюць у межах свае кампетэнцыi i ý адпаведнасцi з дадзеным Статутам i рашэннямi Рады і Агульнага Сходу ГМКГА “Талака”. Для больш паспяховай разгалiнаванай дзейнасцi Агульны Сход можа ýтвараць унутры ГМКГА “Талака” гурткi ý розных накiрунках дзейнасцi (спеýны, тэатральны, спартовы i г.д.) без права ýтварэння юрыдычнай асобы. На чале кожнага гуртку стаiць Старшыня, якога прызначае Агульнага Сход тэрмiнам на 2 гады. Старшыня гуртка кiруе дзейнасцю гуртка ý адпаведнасцi з ягоным накiрункам, Статутам ГМКГА “Талака”, рашэннямi Рады і Агульнага Сходу ГМКГА “Талака”, а ва ýзаемаадносiнах з трэцiмi асобамi iнтарэсы гуртка прадстаýляе ды абараняе Старшыня Рады ГМКГА “Талака”.
5.2. Вышэйшы орган ГМКГА “Талака” – Агульны Cход, якi склiкаецца згодна з рашэннем Рады, але не радзей за адзiн раз на год. Нечарговы Агульны Сход можа склiкацца на патрабаванне Рэвiзораý альбо не менш за палову сябраý ГМКГА “Талака”. Аб склiканнi i парадку дня Агульнага Сходу паведамляецца не пазней, чым за 14 дзëн да яго правядзення.
5.3. Агульны Сход лiчыцца правамоцным, калi на iм прысутнiчае не менш за 2/3 сябраý ГМКГА “Талака”. На паседжаннi Агульнага Сходу кожны сябра ГМКГА “Талака” сам альбо праз свайго прадстаýнiка пацвярджае (цi скасоýвае) сваë сяброýства шляхам вуснай заявы. Рашэннi Агульнага Сходу прымаюцца:
a) аб зменах i дадатках у Статут – 2/3 ад усiх сябраý ГМКГА “Талака”;
b) аб выбарах у Раду i на пасады Рэвiзораý – простаю большасцю ад усiх сябраý ГМКГА “Талака”;
c) аб iншых пытаннях – простаю большасцю галасоý прысутных сябраý ГМКГА “Талака”. Рашэннi Агульнага Сходу афармляюцца пратаколам, якi падпicваюць Старшыня i Сакратар Сходу.
5.4. Агульны Сход:
a) абiрае Раду (Старшыню Рады, Маршалка, Скарбнiка) i Рэвiзораý;
b) прымае Статут, уносiць у яго змены i дадаткi;
c) вызначае асноýныя кiрункi дзейнасцi ГМКГА “Талака”;
d) заслухоýвае справаздачу Рэвiзораý;
e) зацвярджае справаздачу Рады;
f) прымае рашэннi аб утварэннi i лiквiдацыi раëнных арганізацыяў, структурных падраздзяленняў ГМКГА “Талака”, аб надзяленнi раëнных арганізацыяў правамi юрыдычнай асобы;
g) вырашае iншыя найбольш важныя пытаннi жыцця ГМКГА “Талака”;
h) прымае рашэнне аб спыненнi дзейнасцi, прызначае лiквiдацыйную камiciю.
5.5. Памiж Агульнымi Сходамi кiраýнiцтва ГМКГА “Талака” ажыццяýляе Рада, якая нясе адказнасць за дзейнасць ГМКГА “Талака”.
5.6. Рада – кiруючы орган ГМКГА “Талака”, абiраецца тэрмiнам на 2 гады i складаецца з трох чалавек: Старшынi Рады, Маршалка ды Скарбнiка. Рада ГМКГА “Талака”:
a) арганiзуе дзейнасць ГМКГА “Талака”, вызначае яе формы i метады;
b) склiкае Агульны Сход;
c) кiруе гаспадарчай дзейнасцю; вырашае пытанні аб размеркаванні грашовых і інш. сродкаў ГМКГА “Талака”;
d) вырашае iншыя пытаннi, што не адносяцца да кампэтэнцыi Агульнага Сходу;
e) вырашае пра ýступленнi ý асацыяцыi i саюзы грамадскiх аб’яднанняў;
f) зацвярджае ýзоры пячаткi, штампаý, эмблемы, атрыбутыкi ГМКГА “Талака”.
5.6.1. Паседжаннi Рады склiкаюцца Старшынëм пры неабходнасцi, не радзей 2-х разоý на год i з’яýляюцца правамоцнымi пры наяýнасцi 2/3 сябраý Рады. Рашэннi Рады прымаюцца простаю большасцю галасоý прысутных на паседжаннi сябраý Рады.
5.6.2. Старшыня Рады: Старшыня Рады валодае ýсiмi правамi i паýнамоцтвамi кiраýнiка юрыдычнай асобы, у тым ліку:
a) забяспечвае выкананне рашэнняý Агульнага Сходу i Рады;
b) ажыццяýляе агульнае кiраýнiцтва ГМКГА “Талака”;
c) без даверанасцi дзейнiчае ад iмя ГМКГА “Талака”, прадстаýляе яе iнтарэсы ва ýзаемаадносiнах з трэцiмi асобамi;
d) арганiзоýвае мерапрыемствы ГМКГА “Талака”;
e) заключае дамовы (у тым ліку працоўныя), падпiсвае iнш. дакуманты ад iмя ГМКГА “Талака”;
f) выдае даверанасці ГМКГА “Талака”;
g) адчыня і зачыняе рахункі ў банках;
h) з‘яўляецца непасродным распараджальнікам грашовых сродкаў і маёмасці дзеля выканання рашэнняў Рады ГМКГА “Талака”.
5.6.3. Маршалак:
a) вядзе Агульныя Сходы (г.зн. з’яýляецца Старшынëм Агульнага Сходу);
b) збiрае i занатоýвае iнфармацыю пра дзейнасць ГМКГА “Талака”;
c) спрыяе вырашэнню канфлiктных сiтуацыяý спамiж сябрамi ГМКГА “Талака”;
d) замяняе Старшыню Рады ý выпадку ягонай адсутнасцi;
e) выконвае канкрэтныя рабочыя праекты ды адказвае за iх;
5.6.4. Скарбнiк:
a) вядзе ýлiк сябраý;
b) збiрае дабраахвотныя ахвяраваннi;
c) дбае аб дадатковых фiнансавых крынiцах i рэкламе ГМКГА “Талака”;
d) арганiзуе справаводства ГМКГА “Талака” i адказвае за яго;
e) выконвае рабочыя даручэннi па канкрэтных праектах.
5.7. Рэвiзоры – кантралëры дзейнасцi ГМКГА “Талака”. Колькасць Рэвiзораý – 2 чалавекi. Рэвiзоры:
a) кантралююць выкарыстанне сродкаý i маëмасцi ГМКГА “Талака”;
b) рэвiзуюць гаспадарчую i фiнансавую дзейнасць ГМКГА “Талака”;
c) правяраюць дзейнасць Рады i iншых адказных асобаý на адпаведнасць заканадаýству Рэспублікі Беларусь, дадзенаму Статуту ды рашэнням Агульнага Сходу;
d) правяраюць арганізацыю справаводства;
e) робяць справаздачу перад Агульным Сходам.
5.8. Рэвiзоры не могуць абiрацца ý Раду ГМКГА “Талака”, але могуць удзельнiчаць у працы Рады з правам дарадчага голасу.
5.9. Тэрмiн паýнамоцтваý Рэвiзораý – 2 гады, або да адпаведнага рашэння Агульнага Сходу. Рэвізоры праводзяць рэвізіі дзейнасці па меры неабходнасці, але не радзей 1 раз на год.
5.10. Рашэннi калегiяльных органаý афармляюцца пратаколам. Справаводства вядзецца ва ýсталяваным заканадаýствам парадку.
5.11. Парадак абскарджвання рашэнняў органаў ГМКГА “Талака”.
а) Рашэнні Маршалка і Скарбніка могуць быць абскарджаны да Старшыні Рады ГМКГА “Талака”.
b) Рашэнні Старшыні Рады ГМКГА “Талака”, Маршалка ці Скарбніка ў перыяд паміж Агульнымі Сходамі ГМКГА “Талака”, могуць быць абскарджаны да Рэвізораў ГМКГА “Талака”.
с) Рашэнні Рады ГМКГА “Талака” могуць быць абскарджаны на Агульным Сходзе арганізацыі.
d) Рашэнні Агульнага Сходу ГМКГА “Талака” могуць быць абскарджаны ў судовым парадку.
VI. Спыненне дзейнасцi ГМКГА “Талака”
6.1. Дзейнасць ГМКГА “Талака” можа быць спыненая шляхам рэарганiзацыi альбо лiквiдацыi. Рэарганiзацыя ажыццяýляецца паводле рашэння Агульнага Сходу, калi за гэта прагаласавала больш за 3/4 сябраý ГМКГА “Талака”.
6.2. ГМКГА “Талака” можа быць злiквiдавана паводле рашэння Агульнага Сходу, калi за гэта прагаласуе больш за 3/4 сябраý ГМКГА “Талака”, альбо паводле рашэння суду – у выпадках i парадку, вызначаных заканадаýствам.
6.3. Орган што прыняý рашэнне аб лiквiдацыi ГМКГА “Талака” прызначае ліквідацыйную камісію.
6.4. Сродкi пасля лiквiдацыi ГМКГА “Талака” размяркоýваюцца лiквiдацыйнай камiciяй, пасля задавальнення прэтэнзiяý крэдытораý (у адпаведнасцi з заканадаýствам Рэспублікі Беларусь), на мэты, прадугледжаныя дадзеным Статутам.Дакументы ГМКГА “Талака” ва ýстаноýленым парадку ý адпаведнасцi з дзеючым заканадаýствам здаюцца ва ýстановы Дзяржаýнага архiву, а пячатка – у аддзел унутраных справаý, якi выдаý дазвол на яе выраб.