“Стары горад” у Гомелі – праблема перастварэння гістарычнага цэнтру на пачатку XXI ст.

0
1186
Стары горад у Гомелі – праблема перастварэння гістарычнага цэнтру на пачатку XXI ст.

У 2011 г. Гомель быў абвешчаны культурнай сталіцай Беларусі і краін СНД. Такі статус прадугледжвае і наяўнасць у горадзе адпаведнай інфраструктуры, у тым ліку і гісторыка-архітэктурнай, якая падцверджвае высокі ўзровень. Аднак трэба прызнаць, што з усіх абласных цэнтраў Беларусі Гомель, з яго амаль паўмільёнам насельніцтва, з’яўляецца самым бедным на захаваныя архітэктурныя помнікі перыяду да пачатку XX ст. Агульнавядомая яго «перліна» — палацава-паркавы ансамбль Румянцавых-Паскевічаў, насам рэч з’яўляецца і адзіным турыстычна-прывабным аб’ектам у горадзе. Іншыя адасобленыя аб’екты ХІХ-ХХ ст. не кампенсуюць гісторыка-архітэктурную «абязтваранасць» Гомеля. У ім няма ўласна «старога горада» — месца, якое было б для жыхароў і гасцей горада відавочным увасабленнем яго тысячагадовай гісторыі. Гэта агульнавядомая праблема, вырашыць якую не атрымоўваецца ўжо на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў.

Аднак, наяўнасць у сучасным горадзе вызначаемага гістарычнага цэнтра нясе важнейшую эстэтычна-выхаваўчую функцыю — нішто так не выхоўвае сапраўдных патрыётаў свайго горада, як магчымасць дакрануцца да рэапьных жывых сведкаў яго складанага мінулага, у першую чаргу да архітэктурных помнікаў. Мэтай дадзенага артыкула з’яўляецца вызначэнне шляхоў фарміравання ў Гомелі гістарычнага цэнтра зыходзячы з рэаліяў існуючай у ім сёння сітуацыі з гісторыка- архітэктурнай спадчынай.

Сам тэрмін «стары горад» — гістарычны цэнтр, не мае кадыфікаванага навуковага азначэння, але гіад гэтымі словаспалучэннямі заўжды маецца на ўвазе агульнапрызнаная найбольш старая частка сучаснага горада, на тэрыторыі якой сканцэнтравана асноўная колькасць самых старых помнікаў архітэктуры, што разам зрокава адлюстроўваюць складаны і своеасаблівы шлях яго развіцця ў гісторыі. Пры гэтым гіаняцце «помнікі архітэктуры» уключае не толькі найбольш яркія гістарычныя будынкі, але і традыцыйную шэраговую забудову, горадабудаўнічую структуру (вуліцы, плошчы, паркі і г. д.), а таксама гістарычна складзены ландшафт. Агульнахарактэрнай рысай для гістарычных цэнтраў еўрапейскіх гарадоў з’яўляецца шчыльная забудаванасць гістарычнымі будынкамі і іх мінімальная «разбаўленасць» сучаснай забудовай (узведзенай у перыяд навейшага часу — пасля Першай сусветнай вайны).

Аднак спецыфіка Гомеля ў тым, што ў выніку шэрага прычын гістарычная забудова ў ім (за выключэннем палацава-паркавага ансам- бля) настолькі разрэджана захавалася і перамяжоўваецца з сучаснай, што агульна прызнаны гараджанамі відавочны «гістарычны цэнтр» у ім не вычляняецца, у лексіконе гараджан нават няма такога тэрміна. Пры гэтым палацава-паркавы ансамбль уласна «старым горадам» не з’яўляецда — парк гэта не горад, тут гараджане не жылі, тут жылі гомельскія графы і князі.

Пастанова Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь № 24 ад 21. 06. 201 1 г. «Об утверждении проекта зон охраны историко-культурных ценностей, расположенных на территории исторического центра г. Гомеля» уводзіць наступные афіцыйныя межы гістарычнага цэнтра г. Гомеля: «Граница территории исторического центра г. Гомеля проходит по верхней бровке правого коренного берега р. Сож; далее по ул. Ильинский спуск; далее по условной параллельной линии, на двадцать пять метров западнее красной линии застройки ул. Пролетарской, включает Когальный ров; далее по условной параллельной линии, отстоящей на пятьдесят пять метров юго-западнее красной линии застройки пр. Ленина; включает здание вокзала и Привокзальную площадь; далее по красной линии застройки ул. Победы; далее по условной линии восточнее на сто метров и параллельно ул. Советской до ул. Волотовской; далее по ул. Садовой, ул. К. Маркса, ул. Сожской, до бровки оврага по ул. Артема. Площадь составляет 179,2 га.».

Як бачна з прыведзенага тэксту, да афіцыйнага гістарычнага цэнтра Гомеля аднесена тэрыторыя прылеглая да сучасных вакзала і вул. Перамогі — тая частка горада, дзе не захавалася будынкаў узведзеных раней канца 1920-х гг. і якую рэдкі з гамяльчан атаясаміць з «старым горадам».

Аналіз гістарычнай структуры сучаснага Гомеля паказвае, што найбольш старажытная (сярэдневечная) яе частка зараз знаходзіцца пад тэрыторыяй палацава-паркавага ансамбля і пл. Леніна, і захавалася толькі як археалагічны помнік (замчышча і вакольны горад старажытнага Гомеля X-XVIII ст. ) і гістарычны ландшафт (рэчышча ракі Гамеюк). Найбольш старая частка горадабудаўнічай структуры сучаснага Гомеля склалася ў пачатку XIX ст. пры перапланіроўцы горада М. Румянцавым і ў сёняшніх арыенцірах паўкругам ахоплівае тэрыторыю паміж берагам Сожа і вуліцамі Валатаўской — Ірынінскай — Леніна — Пляханава (уключна з вуліцамі Пушкіна, Арцёма, Камісарава, Пралетарскай, пачаткам вуліцы Савецкай і іншымі).

Аналіз 173 аб’ектаў архітэктуры Гомеля, афіцыйна ўключаных ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, паказвае, што помнікамі, час узнікнення якіх адносіцца да 1918 г., з’яўляюцца толькі 110, пры гэтым найбольшая іх канцэнтрацыя — 62, знаходзіцца на тэрыторыі паміж берагам ракі Сож, вуліцамі Камісарава — Пралетарскай — пачатак Савецкай — Ірынінскай — К. Маркса — Арцёма (яшчэ 48 помнікаў знаходзяцца на астатняй прасторы горада). Гэта тэрыторыя гістарычных раёнаў Гомеля канца XIX ст. «Спасава слабада» і «Свісток». Такая канцэнтрацыя афіцыйных гістарычных помнікаў у гістарычным цэнтры горада колькасна саступае сярэдняму еўрапейскаму ўзроўню, але гэта і ёсць сапраўдны «гістарычны цэнтр — стары горад» Гомеля.

У параўнанні з астатняй часткай Гомеля на гэтай тэрыторыі «Сгіасава слабада — Свісток» знаходзіцца і найбольшая колькасць шэраговай гарадской забудовы канца XIX — пачатку XX ст., якая покуль не ўключана ў афіцыйны Дзяржаўны спіс, але ў сваёй своеасаблівасці захоўвае непаўторны традыцыйны каларыт горада таго часу. Такіх будынкаў дадзенай тэрыторыі каля трох дзесяткаў (вул. Камісарава, 14, 15, 18 і інш., а таксама вуліцы Валатаўская, Парыжскай камуны, Пляханава і інш.).

Адной з унікальных асаблівасцей народнай архітэктуры Гомельшчыны з’яўляецца традыцыя драўлянага прапільнога разьбянога дэкору, якая ахоплівае паўднёва-ўсходняюю частку вобласці, а таксама прылеглыя раёны Браншчыны і Чарнігаўшчыны. Натурныя зборы і навуковыя даследванні праведзеныя аўтарам на працягу 1995-2011 гг., засведчылі, што самыя яркія і старыя прыклады будынкаў, аздобленых своеасаблівай йрапільной разьбой, захаваліся менавіта ў Гомелі [1]. У прынцыпе, дадзеную незвычайную асаблівасць традыцыйнай архітэктуры Гомеля заўважаюць усе яго госці і ў пэўнай меры на побытавым узроўні яна ўжо паспела стаць яго «візітоўкай».

Аднак на стану на 2012 год з 173 архітэктурных помнікаў, уключаных у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, толькі 3 з’яўляюцца драўлянымі будынкамі, аздобленымі традыцыйным мясцовым архітэктурным дэкорам (адзін пачатку XX ст. і два — 1924-1926 гг. пабудовы). Іншыя, не ўзятыя пад афіцыйную дзяржаўную ахову унікальныя будынкі канца XIX — пачатку XX ст., якія ўпрыгожвалі Гомель на мрацягу апошняга стагоддзя, зараз бясследна знікаюць як ад прыродных працэсаў (пажары, парахненне дрэва і г. д. ), так і ад будаўнічай дзейнасці гараджан (абкладка цэглай, абшыўка сайдынгам, перабудова і г. д. ). У выніку Гомель губляе важную частку сваёй і без таго нешматлікай гісторыка-архітэктурнай і культурнай спадчыны.

Праблема захавання старой шэраговай архітэктуры Гомеля у першыню востра паўстала ў другой палове 1980-х гадоў, у сувязі з меркаваным стварэннем у горадзе «новага грамадска-адміністратыўнага цэнтра» з сучаснай шматпавярховай забудовы па перыметру палацава- паркавага ансамбля на тэрыторыі гістарычнага раёна «Спасава слабада». У той час гомельскія гісторыкі і архітэктары выступілі з альтэрнатыўнай прапановай выкарыстаць дадзеную тэрыторыю ў якасці музейнай зоны, дзе б у захаваных мяшчанскіх будынках можна было б размясціць дадатковыя невялікія музеі (аптэкі, гарадской этнаграфіі), майстэрні народных умельцаў (кузня, ганчарня, разьбы па дрэве), кафэ і выставачныя залы [2].

Аднак у выніку, на пачатак 1990-х гг. склалася неадназначная сітуацыя — пагроза гвалтоўнага зносу гістарычнага раёна Гомеля. «Спасава слабада» знікла, але да рэалізацыі праекта стварэння на гэтай тэрыторыі музейнага гарадскога комплекса так і не дайшло. У горадзе не знайшлося зацікаўленых асоб ці ўстаноў, якія б садзейнічалі рэалізацыі такога масштабнага праекта. «Спасава слабада» працягвала жыць сваім асобным жыццём жыццём раёна старой драўлянай забудовы ў цэнтры горада з выцякаючымі адсюль характэрнымі асаблівасцямі — перабудовамі і зносамі будынкаў гаспадарамі-уласнікамі, убудоўваннем асобных сучасных катэджаў у гістарычны шэраг і г. д.

Сёння відавочна, што без афіцыйна- і грамадскапрызнанага гістарычнага цэнтра — «старага горада», Гомель, як рэгіянальны турыстычны цэнтр, будзе прайграваць суседнім Мінску, Магілёву, Смаленску і Чарнігаву, якія захавалі большую колькасць гістарычных аб’ектаў. Таму на парадку дня гісторыка-архітэктурнай навукі Гомеля паўстае пытанме стварэння, а фактычна — перастварэння нанава, гістарычнага цэнтра Гомеля, яго «старога горада».

У сувязі з падрыхтоўкай канцэпцыі Генеральнага плана развіцця Гомеля на 2010-2030 гг. у пачатку 2011г. гарадскімі ўладамі было праведзена яго грамадскае абмеркаванне. У сувязі з гэтым гісторыкамі Гомеля была падрыхтавана і накіравана адпаведным службам «Аналітычная запіска па пытанні прапаноў у канцэпцыю Генеральнага плана г. Гомеля на 2010 — 2030 г., звязаных з захаваннем і ўключэннем народнай архітэктуры Ўсходняга Палесся (па матэрыялах г. Гомеля) у спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА» з прапановай стварэння ў горадзе зоны захавання гістарычнай забудовы — «Стары горад», на тэрыторыі гістарычных раёнаў «Спасава слабада», а таксама «Кагальны роў» і «Свісток». Такая зона стала б сваеасаблівым музеем пад адкрытым небам гарадской традыцыйнай забудовы — скансэнам, адной з яркіх турыстычных адметнасцей сучаснага Гомеля.

Сутнасць прапанаванай канцэпцыі ў паслядоўным фарміраванні ахоўнай зоны гістарычнай забудовы ў межах сучасных вуліц Арцёма- Пушкіна-пл. Леніна-Кагальны роў-Пралетарская-Пляханава-Фрунзэ-набярэжная Сожа. Яе ажыццяўленне дазволіла б вырашыць дзве’ ключавыя праблемы сучаснага Гомеля — засцярога палацава-паркавага ансамбля ад уздзеяння сучаснага індустрыяльнага горада і адсутнасць яркавыяўленага агульнапрызнанага гістарычнага цэнтра («Старога горада»), як месца найболыпай канцэнграцыі гісторыка-архітэктурных помнікаў, што даюць яснае ўяўленне аб непаўторнасці яго архітэктуры і  гістарычнага развіця.

Існуючыя на дадзенай тэрыторыі афіцыйныя помнікі з’яўляюцца правобразам, «каркасам» прапануемай ахоўнай зоны гістарычнай забудовы. Захаваныя на гэтай тэрыторыі некалькі дзясяткаў старых дамоў канца ХІХ-першай паловы XX ст. каменныя альбо драўляныя) упрыгожаныя ўнікальнымі ўзорамі архітэктурнага дэкора Гомеля, але покуль не ўзятыя пад ахову дзяржавы, пры стварэнні афіцыйнай зоны гістарычнай забудовы Гомеля, рэальна стануць яе важнай складаючаі часткай. Аднаўленне на гэтай тэрыторыі гістарычнай забудовы падкрэсліць існуючы ландшафт прырэчнай зоны з яе шматлікімі ярамі, не парушыць ўспрыманне панарамы горада з боку р. Сож і мастоў на Навабеліцу. Яно таксма будзе адпавядаць і гістарычнаму вобліку гэтай часткі горада, бо тыпалагічна такія ж дамы ў сапраўдйасці знаходзіліся на гэтых жа месцах у канцы ХІХ-першай палове XX ст., але ў сілу гістарычных прычын на дадзенай тэрыторыі не захаваліся, але яшчэ часткова прадстаўлены ў іншых раёнах горада, адкуль іх прапануецца перамясціць на пустыя месцы-»пляцы» побач з існуючымі помнікамі.

Прапаноўваемая для фарміравання зоны гістарычнай забудовы тэрыторыя сваім функцыянальным прызначэннем цалкам адпавядае «Генеральнаму плану г. Гомеля на 2007-2020 гг.», зацверджанаму ІІрэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, згодна якому для гэтай часткі горада вызначана зона гісторыка-асветніцкага цэнтра і аб’ектаў сацкультбыта. У новым прапанаваным да абмеркавання «Генеральным плане г. Гомеля на 2011-2030 г. «для гэтай часткі горада вызначана гэтая ж функцыя і прадугледжана «Новае будаўніцтва гісторыка-асветніцкага культурнага цэнтра», праўда, тэрытарыяльна на крыху больш вузкім участку — толькі з поўдня ад палацава-паркавага ансамбля. Такім чынам, прапаноўваемае стварнне гістарычнага цэнтра г. Гомеля сутнасна не мяняе функцыянальнае заніраванне «Генеральнага плана» на дадзеным участку, а толькі ўдакладняе яго межы і прынцыпова вызначае асноўны змест афіцыйна плануемага «Новага гісторыка-асветніцкага культурнага цэнра».

Непазбежнае для горада змяншэнне аўтамабільнага патока праз цэнтр горада ў выніку будаўніцтва прадугледжаных «Генеральным планам г. Гомеля на 2007-2020 гг.» і «Генеральным планам г. Гомеля на 2010- 2030 гг. « аб’яздных дарог і маета праз р. Сож у раёне Якубоўкі — мікрараёна «Мельнікаў луг», пашырэнне праезжай часткі вул. Украінскай, відавочна істона зменшыць паток аўтатранспарта па вул. Пралетарскай.

Фактычна ў пэўнай меры дадзеная канцэпцыя ўжо начала ажыццяўляцца — гомельскім палацава-паркавым ансамблем паспяхова праводзяцца працы на сгварэнні маладзёжнага творчага цэнтра і кавярні «Гомельскі вулей» у гістарычным будынку па вул. Пралетарскай, 19. Аднак захаванне і прыстасаванне аднога будынка ў цэлым пытанне адсутнасці ідэнтыфікуемага грамадствам «старога горада» не вырашае.

Дадзеная прапанова выклікала пэўны інтарэс у гарадскім выканаўчым камітэце і ў адпаведнасці з гэтым у канцэпцыі Генеральнага плана развіцця Гомеля на 2010-2030 гг. было далучана прадугледзіць дзве пляцоўкі для патэнцыйпага размяшчэння музея народнай архітэктуры і побыту Усходняга Палесся. Таксама было праведзена два паседжанні каардынацыйнага Савета па ахове гісторыка-культурнай спадчыны горада Гомеля, па выніках якіх прадугледжаны шэраг мерапрыемстваў па практычным ажыццяўлснні прапанаваных гомельскімі гісторыкамі ідэй. Адным з важных дасягненняў стала складанне спіса з 77 драўляных дамоў Гомеля вартых быць уключанымі ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі, у якіх на працягу 2011 г. праводзілася даследаванне тэхнічнага стану з мэтай вызначэння іх далейшага лёсу.

Праца па захаванні старой архітэктуры Гомеля актыўна асвятляецца на старонках мясцовых газет. У ліпені 2011г. у рэдакцыі газеты «Гомельская праўда» быў праведзены круглы стол з прадстаўнікоў гарадскіх улад, архітэктараў і гісторыкаў. Вынікі круглага стала былі апублікаваны ў газеце «Гомельская праўда» (4. 08. 2011 г. ), выклікалі  актыўную дыскусію на сайце газеты (134 каментары, больш за 3500 праглядаў на працягу першага месяца). На сайце газеты таксама было праведзена інтрактыўнае (па IР-нумарах кампутараў) галасаванне сярод чытачоў аб тэрыторыі, найбольш прыдатнай, па меркаванні гараджан, для : стварэння ў Гомелі музея драўлянай архітэктуры пад адкрытым небам — ] «Старога горада». З чатырох прапанаваных варыянтаў больш 70 % удзельнікаў галасавання выказаліся за размяшчэнне такога важнага для горада аб’екта на тэрыторыі вакол парка («Спасава слабада»).

Аднак праведзеная падрыхтоўчая праца выявіла і шэраг складанасцей у ажыццяўленні дадзенага гарадскога праекта, у цэлым генэтычна, звязаных паміж сабой — адсутнасць зацікаўлснага ў ажыццяўленні заказчыка і, адгіаведна, фінансавання, а таксама наяўнасць пэўнага, грамадскага псіхалагічнага комплекса, асабліва ў асяродку прафесійных архітэктараў, адносна каштоўнасці і турыстычнай прывабнасці драўлянай гарадской забудовы і яе дэкаратыўнага аздаблення. I калі нявер’е ў прывабнасць гомельскай драўлянай архітэктуры паступова перамагаецца шляхам непасрэднага знаёмства з яе прадстаўнічымі ўзорамі (праз экскурсіі, грамадскія лекцыі, газетныя артыкулы, тэлеперадачы і г. д. ), j дык з пошукам заказчыка і фінансавання значна складаней. I гэта на сёння; самая галоўная перашкода на шляху захавання і фарміравання ў Гомеліі гістарычнага цэнтра, а таксама ўключэння яго ў развіццё гісторыка-архітэктурнага і турыстычнага патэнцыялу горада.

Спіс літаратуры

  1. Малікаў, Я. Р. Дэкаратыўная архітэктурная разьба ў народным дойлідстве паўднёва-ўсходніх раёнаў Беларусі (канец XIX — першая палова XX ст. ): дыс. … кандидата мастацтвазнаўства: 17.00.04/ Я. Р. Малікаў. — Мінск, 2009.-211 с.
  2. Литвинов, В. А. Улица Пролетарская и проблема создания историко-культурного центра в Гомеле // Гомельщина: археология, история, памятники. Тезисы второй Гомельской областной научной конференции по историческому краеведению. Секция истории, памятников истории и культуры. Отв. за издание М. И. Старовойтов. Гомель, ГГУ, 1991 г. — С. 17-19.


Аўтар:
Я.Р. Малікаў
Крыніца: Гомель: старонкі гісторыі (да 870-годдзя першай згадкі ў летапісе) [Тэкст] : зб. навук. арт. / рэдкал.: В. А. Міхедзька (адказны рэд.) [і інш.], М-ва адукацыі РБ, Гомельскі дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны. — Гомель : ГДУ імя Ф. Скарыны, 2012. — 188 с. Ст. 10-17