Мы працягваем вяртаць колер старым чорна-белым здымкам роднага горада. Гэтым разам мы прасочым за Гомелем з часоў рэвалюцыі да перыяду брэжнеўскага застою.
Стары Гомель міжваеннага перыяду мала захаваўся на фатаздымках. Гэтаму спрыяла і збядненне насельніцтва пасля прыходу да ўлады бальшавікоў, і той факт, што нашыя архівы неахвотна адлічбоўваюць свае калекцыі. Можна з пэўнасцю сказаць, што нас чакае яшчэ шмат цікавых краявідаў з роднага горада.
Паколькі наяўныя здымкі не ўсе захаваліся ў добрай якасці і механізм іх расфарбоўвання яшчэ не вельмі дасканалы, то мы адбіралі толькі тыя фатаграфіі, якія выглядалі найбольш цікава ў выніку.

Будынак выканкама ў Гомелі, які месціўся ў былой гасцініцы “Савой”. Цяпер на яе месцы знаходзіцца т.зв. Стары ўнівермаг

Адным з самых недаследаваных перыядаў у гісторыі Гомеля з’яўляецца яго акупацыя нямецкімі войскамі ў 1941-43 гг. Па гэтай прычыне ў нашай падборцы іх колькасць досыць высокая. Горад над Сожам панёс вялізныя матэрыяльныя і чалавечыя страты ў той разбуральнай і чалавеканенавісніцкай вайне.
Савецкія ваенный плакаты на вуліцах Гомеля ў 1941 г.
Аглядальны паветраны шар нямецка-фашысцкіх войскаў на Сожы ў жніўні 1941 г.

Мост на Навабеліцу ў акупаваным немцамі Гомелі





Нямецкія могілкі на гомельскім аэрадроме. На заднім плане бачныя транспартныя самалёты JU-52


Сквер на рагу вуліц Савецкай і Камунараў. Пазней тут будзе пабудаваны т.зв. Стары ўнівермаг. Здымак зроблены 23 верасня 1953 г.

Дом камуны ў Гомелі ў 1950-я гг.

Від на вуліцу Савецкую ў 1959 г.
Праспект Леніна напрыканцы 50-х — пачатку 60-х гг.
Від на вул Камсамольскую у Гомелі. Здымак зроблены 4 чэрвеня 1961 г.
Від на жылыя дамы па вуліцы Працоўнай у Гомелі. Здымак зроблены 24 верасня 1964 г.
Перакрыжаванне вуліцы Інтэрнацыянальнай і праспекта Леніна. Здымак зроблены 22 жніўня 1964 г.



Пачынаючы з 1970-х гг. колькасць каляровых здымкаў нашага горада расце. Чорна-белыя фатаздымкі Гомеля яшчэ працягваюць рабіць нават да 1990-х гг., але горад гэтых часоў нам знаёмы ўжо значна больш.
Падрыхтаваў Яўген Меркіс