Старажоўцы (Жыткавіцкі р-н)

0
1273

Рыдзецкая Ніна Максімаўна, 1932 г.н., в. Старажоўцы.
Бабарыка Анастасія Іванаўна, 1920 г.н., в. Старажоўцы.
Маркевіч Вольга Ніколаеўна, 1933 г.н., в. Семурадцы.
Бабарыка Ніна Паўлаўна, 1935 г.н., в. Семурадцы.

( Юр’е.)

Б: Поспеваем на жыце і на пшэніце.
Дзе карагод ходзіць,
Там Бог жыто родзіць,
А дзе не бувае,
Там улегае.
Вот то корогод,
Сам Бог наперод.

Б: Хлопец граблі носіць, хлопец – карагода, а дзеўкі спяваюць. Дзеўкі спяваюць ходзяць. Топчуць. Вмесце ногу топчуць.

Дзе карагод ходзіць,
Там Бог жыто родзіць,
А дзе не бувае,
Там улегае.

Т: А былі у вас такія полотныя песні?
Б: Чаму то не булі? Булі.

( Вясна.)

Мая маці не ткала, не прала,
Да на печы ногамі перабірала,
Да кужэль пад лёд пускала.

Шо не успела папрасці лён, спяваюць так.
Бабарыка Ніна Паўлаўна, 1935 г.н., в. Семурадцы.

Зап. Толсцік Таццяна, Шчыракова Ларыса.

Т: Як на Юр’я выгонялі, якія былі замовы?

Б:
Ідзі, короўка, ў чэрэду,
Сам господзь поперэду.
Травіцу поедай,
Водзіцу попівай,
Свой двор не забывай,
А свою добычу несі своёй хозяйцы ў двор.

Рыдзецкая Ніна Максімаўна, 1932 г.н., в. Старажоўцы.
Бабарыка Анастасія Іванаўна, 1920 г.н., в. Старажоўцы.
Маркевіч Вольга Ніколаеўна, 1933 г.н., в. Семурадцы.
Бабарыка Ніна Паўлаўна, 1935 г.н., в. Семурадцы.

Зап. Толсцік Таццяна, Шчыракова Ларыса.

( Купала.)

Ой на Івана на Купала
А Мар’яна на поле звала:
– Пойдзем, Ваня,
Пойдзем, Ваня,
Ў чыста поле.
Ў чыстым поле,
Ў чыстым поле
Родзіць жытэ.

Рыдзецкая Ніна Максімаўна, 1932 г.н., в. Старажоўцы.
Бабарыка Анастасія Іванаўна, 1920 г.н., в. Старажоўцы.
Маркевіч Вольга Ніколаеўна, 1933 г.н., в. Семурадцы.
Бабарыка Ніна Паўлаўна, 1935 г.н., в. Семурадцы.

Зап. Толсцік Таццяна, Шчыракова Ларыса.

( Вясна.)

Ой огу, весна, огу, красна.
А чужыя жонкі ткуць кросна.
Ой гу, весна, гу, красна.
А моя ой лён гэша.
Ой гу, весна, гу, красна.
А моя дочка ой у танок пошла.

( Далей пераказваюць):

Под лёд вучачкі потаскала:
– Плывіце, вучачкі, волокенцэм,
Прыплывіце ко мне полоценцэм.

Рыдзецкая Ніна Максімаўна, 1932 г.н., в. Старажоўцы.
Бабарыка Анастасія Іванаўна, 1920 г.н., в. Старажоўцы.
Маркевіч Вольга Ніколаеўна, 1933 г.н., в. Семурадцы.
Бабарыка Ніна Паўлаўна, 1935 г.н., в. Семурадцы.

Зап. Толсцік Таццяна, Шчыракова Ларыса.

( Вясна? Юр’е?)
( Спявае і пераказвае.)

Ой, весна, весняночка,
Чыя то жонка Мар’яночк?
По вересу товары пасла
Да назбірала горшчёк ма – с,
Ўсіх хлопчыкаў прыгласі – л.
Ох, ешце, хлопцы, ды мочайце,
На гарэлочку пробоча – й.
Горэлочка солодзенька,
Я Мар’яночка молодзенька.