Гомельскія курсы “Мова нанова” абралі чарговай тэмай сваіх заняткаў творчую спадчыну вядомага архітэктара Станіслава Шабунеўскага.
Усе ахвотныя палепшыць свае веды аб мінулым роднага горада і беларускай мове запрашаюцца 11 кастрычніка ў Гомельскую навукова-тэхнічную бібліятэку (пр-т Леніна, 3; другі паверх) у 17:30.
Адмысловым госцем будзе гомельскі архітэктар і краязнаўца Сяргей Ляпін.