Станаўленне і дзейнасць антыфашысцкага падполля ў Мазыры (1941-1944 гг.)

0
688
Падполле ў Мазыры ў гады Другой Сусветнай вайны

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны змяніў усё жыццё Мазыра — цэнтра Палескай вобласці. На працягу дзвух месяцаў горад быў прыфрантавым. Праводзілася мабілізацыя ў дзеючую армію, перабудова эканомікі на ваенны лад. Адначасова з гэтым партыйнымі і савецкімі органамі рабіліся захады па арганізацыі падполля і партызанскіх атрадаў.

Заданы па “стварэнню невыносных умоў для германскіх інтэрвентаў”, разгортыванню партызанскага руху і стварэнню падпольных арганізацый былі пастаўлены ў дырэктыве СНК і ЦК ВКП(б) ад 29 чэрвеня 1941 г. На гэта былі накіраваны і дырэктывы ЦК КП(б)Б: “Пра пераход на падпольную работу партыйных арганізацый раёнаў, занятых ворагам” (30 чэрвеня 1941 г.) і “Аб разгортыванні партызанскай вайны ў тыле” (1 ліпеня 1941 г.). 18 ліпеня 1941 г. ЦК КП(б)Б прыняў спецыяльнае рашэнне “Аб арганізацыі барацьбы ў тыле германскіх войск”, у якім болын дэталёва ўдакладняліся раней пастаўленыя заданы [1, с. 44].

23 ліпеня 1941 г. на пасяджэнні бюро Палескага абкама КП(б)Б былі зацверджанны саставы абласнога і раёных падпольных партыйных органаў (т. зв. “троек”), а таксама камандна-палітычны састаў партызанскіх атрадаў. якія ствараліся ў раёнах вобласці. Тройкі займаліся пытаннямі забеспячэння падполля зброяй, прадуктамі і г.д. У пастанове абкама было дано задание “председателю облисполкома тов. Зайцеву выделить необходимое количество денег, одежды, продовольствия и радиоприемников для партизанских отрядов и подпольных парторганизаций” [2, с. 196].

Як адзначаюць навукоўцы, частка асоб, што былі пакінуты для работы ў тыле ворага, не мелі вопыту работы ў падполлі, у асобных выпадках парушаліся правілы канспірацыі. У сувязі з гэтым, некаторыя з тых, хто быў астаўлены для работы ў тыле ворага, был і арыштаваны ў першыя дні акупацыі. Так адбылося і ў Мазыры — цэнтры Палескай вобласці. Сярод пакінутых упраўленнем НКВД Палескай вобласці для работы ў тыле ворага быў аператыўны работнік Палякоў Архіп Паўлавіч (Прымакоў А. П.). У склад яго групы ўваходзілі сувязісты-дыверсанты, “содержатели” канспіратыўных кватэр, агенты агульнага асведамлення. Для правядзення дыверсійнай работы была зарэзервавана зброя, узрыўчатка [2, с. 251]. Аднак Палякоў А. П. быў арыштаваны немцамі ў першыя дні верасня 1941 г. Другога супрацоўніка органаў — лейтенанта дзяржбяспекі Хмелеўцава папярэдзілі, што на яго пайшлі заяўляць нямецкаму каменданту, у сувязі з чым, ён 11 верасня вымушаны быў Мазыр пакінуць [3, с. 235].

Весці падпольную работу ў Мазыры прыходзілася ў складаных умовах. У Мазыры былі ўтвораны абласныя акупацыйныя ўлады: гебітскамісарыят, контрразведвальныя і карныя органы — паліцыя бяспекі і СД, абвергрупа 115 Пасля прыходу немцаў у горадзе з’явіліся аб’явы “за укрывательство советских воинов — расстрел”, “за неявку на работу – расстрел”, “за сопротивление немецким властям — расстрел” [4, с. 2]. Ужо праз месяц усталявання “новай улады” на цэнтральнай плошчы горада была растраляна сем’я Лутцаў за сувязь з партызанамі” [2, с. 235].

Аднак нягледзячы на ўсе складанасці, у верасні 1941 г. пачынаецца дзейнасць першай падпольнай групы ў Мазыры. Яе ўзначальваў былы бухгалтар аблздраўаддзела Васіль Іванавіч. Крыцкі. Сярод удзельнікаў групы былі людзі, якіх аставілі партыйныя і савецкія органы для правядзення падпольнай работы у тыле ворага: Уласенка М. Ф. (Мазырскім РК КП(б)Б); Кузьміч А. П., Савіч А. І. і Майсееў М. Ю. (НКВД). У склад групы ўваходзілі Бінецкая Я. І., Міцура І. А., Папрацінская А. Г. [5, с. 42].

В. I. Крыцкі быў прызначаны немцамі на пасаду бурмістра г. Мазыра, яго службовае становішча дазваляла яму праз сваіх “падначаленах” Майсеева, Міцуру і іншых адпраўляць з горада партызанам соль (на Кімбараўцы быў яе буйны склад), муку, лекі [4, с. 6].

Настаўніца нямецкай мовы А.П. Папрацінская, чэшка па нацыянальнасці, працавала ў немцаў перакладчыкам. Яна перадавала падпольшчыкам важныя звесткі, інфармавала Крыцкага аб усіх размовах у гебітскамісарыяце”[6].

Удзельнікі гругіы Крыцкага займаліся сабатажам мерапрыемстваў акупацыйных улад, падтрымлівалі сувязь з партызанамі, дапамагалі ім прадуктамі харчавання, лекамі [5, с. 41].

У кастрычніку 1941 г. па заданні ЦК КП(б)Б у Мазыр, пасля кароткачасовай падрыхтоўкі ў савецкім тыле, вярнуўся Цімафей Еўсеявіч Абрамаў. Ён напярэдадні вайны з’яўляўся супрацоўнікам Палескага абласнога упраўлення НКВД. Абрамаву былі выдадзены дакументы на імя Малінава В. І., у якіх паведамлялася, што быў асуджаны гомельскім нарсудом ў чэрвені 1940 г. па арт. ІОб-А УК БССР. Пэўны час Ц. Абрамаў з даведкай на імя Малінава разам з жонкай і дзвума маленькімі дзецьмі, жылі ў кватэры, якую займалі ў даваенны час ў цэнтры Мазыра, і толькі потым, як узгадвала яго жонка, яны перасяліліся жыць на вуліцу Калініна. В. Крыцкі дапамог Ц. Абрамаву ўладкавацца экспедытарам ў нямецкую сталовую, што дазваляла яму без усялякай перашкоды ездіць па гораду і збіраць звесткі аб размяшчэнні нямцаў. Частка прадуктаў да нямецкай сталовай не даходзіла, яе падполынчыкі накіроўвалі ў лес партызанам [7, с. 3].

У кастрычніку 1941 г. пачалася дзейнасць групы Дзмітрыя Афанасьевіча Казлоўскага, аснову якой склалі савецкія ваеннаслужачыя, якія трапілі ў горад, як і Казлоўскі, з акружэння: Гарбарчук П. М., Казарэз М. С., Раднеўскі С. П., Чавус Р. П., Чарнецкі П. Р. У склад групы ўваходзілі мясцовыя камсамольцы Антон Крукоўскі, Яўгеній Талкачоў, жыхар Мазыра А. Ф.Суркоў. Удзельнік групы Ракіцкі Станіслаў Пятровіч быў накіраваны ў Мазыр ЦК КП(б)Б [5, с. 39].

У лістападзе 1941 г., пасля пабегу з нямецкага лагера, прыбыў у Мазыр былы выкладчык педвучылішча Аверьян Сцяпанавіч Мураў’ёў. З групай Казлоўскага яго звёў К. В.Катлінскі, з якім яны былі знаёмы па педагагічнай рабоце ў даваенныя часы.

У снежні 1941 г., у будынку школы па вул. Камсамольскай, адбыўся таемны сход падпольшчыкаў горада. Павестка дня ўключала толька два пытанні:

“1. Зрыў мерапрыемстваў ворага ў Мазыры.

  1. Збор зброі, вывучэнне людзей і падрыхтоўка іх для партызанскай барацьбы” [4, с. 3].

У студзені 1942 г. да мазырскіх падпольшчыкаў далучыўся брыгадны ваенны ветэрынарны ўрач Мікалай Міхайлавіч Говараў, пасланы у Мазыр Жытомірскім падпольным цэнтрам для разгортвання барацьбы супраць захопнікаў [8].

У снежні 1941 г. паміж калінкавідкай і мазырскай групамі ваеннаслужачых ўсталяваліся цесныя сувязі. У студзені 1942 г. яны аб’ядналіся ў адну арганізацьпо, было вырашана стварыць партызанскі атрад у Калінкавіцкім раёне і перапраўляць туды людзей з Мазыра і Калінкавіч [9].

А. Мураўёў узгадваў, для таго, каб “не быць разоблаченным немецкой разведкой и не подвергнуться аресту и расстрелу, мне необходимо было устроиться на какую-либо работу и тем самым показать свою мнимую лояльность к оккупантам” [4, с. 3]. Ён уладкаваўся працаваць у бібліятэку. На пачатку 1942 г. Мураў’ёў быў вызваны да бургамістра В. I. Крыцкага, дзе яму была прапанавана ўзначаліць школьны аддзел гарадской управы. Пры гэтым ставілася задача, каб ні адна са школ пры акупантах не працавала. Васіль Іванавіч калі рабіў гэтую прапанову Мураўёву моцна рызыкаваў. Але ён быў упэўнены ў патрыятызме Авер’яна Сцяпанавіча, якого ведаў па даваеннаму жыццю: яны жылі побач па вул. Фрунзе. Крыцкі ў Мураўёве не памыліўся. Школьным адзелам гарадской управы былі пастаўлены на ўлік 120 настаўнікаў і замацаваны за пэўнымі школамі. Гэта дазволіла ім пазбегнуць вывазу на прымусовыя работы ў Германію [4, с. 5].

На пачатку 1942 г. падполыпчыкі арганізавалі пажар у Мазырскім тэатры перад самым пачаткам нарады, якую збіраліся праводзіць немцы. У хуткім часе імі быў спалены двухпаверховы дом на вул. Камсамольскай, дзе размяшчаліся харчовыя і рэчавыя склады нямецкага гарнізона. Летам 1942 г. па дарозе Мазыр-Міхалкі была ўзарвана на міне машына з нямецкімі жандармамі. [10].

Нацысты прымалі ўсе меры для таго, каб выйсці на след падполыпчыкаў. У горадзе дзейнічалі тайныя агенты, правакатары. Вясной 1942 г. былі арыштаваны і растраляны Казарэз, Крукоўскі, Папрацінская і інш. Пасля гэтага было вырашана адправіць у партызанскі атрад тых падполыпчыкаў, на якіх магло трапіць падазрэнне [4, с. 6].

Для барацьбы з падполыпчыкамі і партызанамі ў чэрвені 1942 г. ў Мазыры была створана цэнтральная жандармерыя на чале з Гансам Кольмаргенам. Масавыя арышты пачаліся 22 жніўня 1942 г., калі былі арыштаваны В. I. Крыцкі, М. Ю. Майсееў, І. А. Міцура і інш., праз некалькі дзён, пасля катаванняў, іх расстралялі [11, с. 7].

Арышты былі праведзены і ў кастрычніку 1942 г. У “Паведамленні паліцыі бяспекі і СД з усходніх абласцей” ад 4 снежня 1942 г. паведамлялася наступнае: “27.10.1942 года в городе Мозыре начались аресты членов подпольной коммунистической организации. До сих пор арестовано 43 человека. Руководителем организации был учитель” [12]. На вялікі жаль, на сённяшні дзень іх імёны нам невядомы.

Нягледзячы на правалы, страту сяброў па барацьбе, мазырскія падпольшчкі працягвалі барацьбу з ворагам. Іх дзейнасць актывізавалася вясной 1943 г., уцалелыя падпольшчыкі: Замыка Н. В., Зуева Н. I., Катлінскі К. В., Клямар Л. Ф., Маргунова М. С., Есьман Т. Я., Тратьякова А. М., Хархалёў В. Ф., увайшлі ў групу Мураўёва [5, с. 19].

Значную ролю ў будучым лёсе падполынчыкаў гэтай групы адыгралі наступныя падзеі. Т. Есьман падтрымлівала сувязь з партызанскім атрадам Бакуна праз партызана Таркова. Апошні пазнаёміў яе з капітанам Быстровым Анатолієм Іванавічам (Ефімавым Афанасіем Іванавічам) — начальнікам разведавальнай групы Цэнтральнага фронту, які вясной 1943 г. быў закінуты ў тыл ворага для збору інфармацыі. Калі Быстроў папрасіў Таццяну знайсці ў Мазыры надзейных людзей для збору патрэбнай інфармацыі, Есьман вырашыла звярнуцца да К. Катлінскага, з якім ў даваенны час працавала ў адной школе, і да Мураў’ёва А. С., у якога вучылася ў педтэхнікуме [13]. Па заданию Быстрова падпольшчыкі групы Мураўёва забяспечылі ўтрыманне ў горадзе рацыі і радысткі. Рацьпо з партызанскай зоны ў горад з вялікімі цяжкасцямі і рызыкай для жыцця даставіла Т. Е. Есьман. Яна жа прывяла ў Мазыр і радыстку 3. А. Кулікову, якой падпольшчыкі зрабілі адпаведныя дакументы, якія былі дабыты супрацоўніцай аддзела працы гарадской управы Л. Клямар.

Падпольшчыкамі збіралі і адпраўлялі ў Цэнтр звесткі аб праціўніку. Надзея Васільеўна Замыка, рызыкаючы жыццём, збірала звесткі аб руху варожых эшалонаў на чыгунцы Калінкавічы — Оўруч. На станцыі Мазыр разведданыя збіраў Мазуркевіч, які там працаваў [2, с. 244].

Адным з галоўных накірункаў барацьбы паміж акупацыйнай уладай і падполынчыкамі была ідэалагічная барацьба сярод насельніцтва.

У мэтах ўзмацнення ідэалагічнага ўздзеяння на насельніцтва акупаваных тэрыторый нацыстамі былі кінуты лепшыя прапагандысцкія сілы. Першапачаткова асноўныя прапагандысцкія функцыі выконвалі вайскоўцы. Афіцеры вермахта займалі пануючае становішча ў аддзеле прапаганды Міністэрства ўсходніх абласцей [14, с. 47].

Восенню 1941 г. націсты сярод мясцовых жыхароў распаўсюджвалі чуткі аб тым, што “усе вашы мужы, бацькі, сыны знаходзяцца ў нас — у палоне” і не адпускаюць іх да дому толькі гаму, што “іх забіваюць партызаны”. Нацысты казалі аб перамогах сваіх войск, аб хуткім падзенні Масквы і Ленінграда, аб тым, што ў вайну з СССР уступіла Японія, усяляк ухвалялі акупацыйны рэжым [3, с. 125]. Акупанты на тэрыторыі Палескай вобласці выдавалі газетьі “Новый путь” і “Мозырские известия”, аднак, гэтыя выданні аўтарытэтам у насельніцтва не карысталіся [2, с. 271].

Партыйнае і савецкае кіраўніцтва разумелі, што палітычная прапаганда і агітацыя ва ўмовах акупацы з’яўляецца “вастрэйшай зброяй барацьбы з ворагам”. П. К. Панамарэнка — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыйнага падполля і партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну — пісаў: “Наша палітычная прапаганда і агітацыя набыла велізарнае значэнне ў часова акутііраваных абласцях: яна няспынна выкрывае крывавыя замыслы і подлыя справы ворага, умацоўвае ў народзе веру ў аднаўленне савецкай улады” [15, с. 11].

Падполынчыкі і партызаны Мазыршчыны імкнуліся расказачь насельніцтву праўду аб падзеях на фронце, заклікалі людзей да барацьбы з ворагам. На пачатку 1942 г. на кватэры А. Ф. Суркова па вул. Фрунзе быў ўсталяваны радыёпрыёмнік. Падпольшчыкі запісвапі сводкі “Совинформбюро” і распаўсюджвалі іх сярод насельніцтва. Частка лістовак падполынчыкамі друкавалася ў друкарні, дзе немцы выдавалі “Мозырские известия”, на вул. Кіеўскай. На свята Вадохрышча, 19 студзеня 1942 г., мазырскія падпольшчыкі-камсамольцы Я. Талкачоў і А. Крукоўскі параскідалі лістоўкі на рынку і каля царквы [4, с. 3; 16].

У Мазыр засилалася агітацыйная літаратура. З Вялікай зямлі дастаўляліся на Мазыршчьшу цэнтральныя і рэспубліканскія вьщанні, кнігі і брашуры. А.С. Мураўёў распавядаў пра тое, як “в феврале месяце 1942 г. приносят мне газету “Правда”, где был напечатан доклад И. В. Сталина “О 24-й годовщине Октябрьской революции”. С какой жадностью и трепетом, вниманием и надеждой прочитали вслух этот доклад все члены моей семьи… Трудно переоценить какое внимание произвела эта газета на советских людзей оккупированаго, но не поверженного на колени города Мозыря”. Шмат экземпляров гэтай газеты падпольшчыкамі было распаўсюджана сярод насельніцтва [4, с. 3].

На тэрыторыі вобласці выдаваліся падпольныя газеты “Балынавік Палесся”- печатны орган падпольнага Палескага абкама КП(б)Б (рэдактар — Каплан Г. Л.), “За Радзіму” — орган Мазырскага падпольнага райкама КП(б)Б (рэдактар — Басак У. Я.) [17, с. 225, 234]. За верасень-кастрычнік 1943 г. Палескай абласной падпольнай партыйнай арганізацыяй было выдадзена 15 нумароў абластной газеты “Бальшавік Палесся” агульным тыражом 9 тыс. экз.; 51 нумар раённых газет тыражом 11,2 экз., 14 назваў лістовак — 9 тыс. экз. [18, с. 137].

У лістоўцы—звароце Мазырскага подпольнага райкама КП(б)Б “Да мазыран!” ад 5 кастрычніка 1943 г. быў заклік да барацьбы з ворагам: “Товарищи мозыряне! Не останемся в долгу перед воинами великой Родины. Полностью рассчитаемся с гитлеровцами за кровь и слезы наших матерей, отцов, братьев, жен и сестер, за сожженные деревни: Казимировку, Романовку, Щекотову, Каменку, Зимовищи и другие, за окровавленный, разоренный, такой близкий нам древний Мозырь!» [19, с. 240].

У адной з апошніх лістовак Палескага падпольнага абкама, надрукаванай 10 кастрычніка 1943 г., было спадзяванне на хуткае вызваленне горада ад акупантаў: “…Скоро исчезнет двухлетний кошмар. Воины Красной Армии идут к нам, и над родным Мозырем снова будет развиваться Красное Знамя -знамя жизни, счастья, радости и свободы!” [19, с. 246, 247].

Агітацыйная работа падполыпчыкамі і партызанамі Мазыршчыны вялася і ў фарміраваннях гітлераўскіх саюзнікаў. У 1941 г. на Палессе на барацьбу з партызанамі прыбыла славацкая дывізія. У хуткім часе многія ca славакаў пачалі пераходзіць на бок партызан. 3 гарнізонаў Козенкі і Мытва першымі у Мазырскую партызанскую брыгаду, па ўспамінах М. Ільянкоўскага, прыйшлі Павел Зялёнка, Іван Зялёнка, Андрэй Мажэрык, Міхал Кухта і інш. Шмат папрацавалі партызаны, каб перацягнуць на свой бок начальніка сувязі славацкай дывізіі Яна Газуху. Як ваенны спецыяліст, ён праз пэўны час быў накіраваны ў Маскву, а потым — у чэхаславацкі корпус пад камандаваннем Людвіка Свобады. Партызаны-славакі разам з народнымі мсціўцамі грамілі гарнізоны праціўніка, хадзілі на дыверсіі [20]. Частка славакаў, якая перайшла на бок Мазырскай брыгады, была накіравана ў партызанскі атрад Яна Налеикі, які пазней стаў героем Савецкага Саюза.

16 верасня 1943 г. з прудкоўскага гарнізона была прыведзена ў партьванскі атрад група румын, а ў лістападзе — 10 сербаў з рабочага батальёна 7-й венгерскай дывізіі [2, с. 262].

Такім чынам, падпольныя арганізацыі, на Мазыршчыне, як і па ўсёй Беларусі, ствараліся, з аднаго боку, людзьмі, якія былі пакінуты для работы ў тыле ворага партыйнымі і савецкімі органамі, з другога боку, — па ініцыятыве “знізу”.

У гісторыі Мазырскага падполля можна вылучыць некалькі этапаў:

  1. Восень 1941г. — Пачатак дзейнасці груп В. Крыцкага і Дз. Казлоўскага;
  2. Пачатак 1942 г.- Першыя арышты;
  3. Лета 1942 г. — Частка падполыпчыкаў уходзіць у партызаны;
  4. Жнівень — вераснь і снежань 1942 г. — Масавыя арышты мазырскіх падпольшчыкаў.
  5. Вясна 1943 г. — Уцалелыя ад арышту падполыпчыкі Мазыра аб’ядналіся ў падпольную арганізацыю, якую ўзначаліў А.С. Мураўёў.

Асноўнымі накірункамі дзейнасці мазырскіх падполыпчыкаў з’яўляліся:

  1. Сабатаж усіх эканамічных мерапрыемстваў акупацыйных улад;
  2. Удзел ў арганізацыі партызанскіх атрадаў і аказанне ім ўсебаковай дапамогі;
  3. Збор інфармацыі аб вораге і перадача яе праз лінію фронта;
  4. Зрыў вывазу савецкіх людзей на прымусовыя работы ў Германію;
  5. Знішчэнне людской сілы і матэрыяльных ресурсаў праціўніка;
  6. Ідэалагічная работа сярод мясцовага насельніцтва і ў фарміраваннях гітлероўскіх саюзнікаў і інш.

Людзям, якія змагаліся з нямецка-фашысцкімі захоннікамі ў складзе падпольных арганізацый, па нашаму меркаванню, было значна складаней, чым тым, хто здзейсніў свой ратны подзвіг ў Чырвонай Арміі або ў партызанскіх атрадах. Для таго, каб змагацца з ворагам, ім было нельга адрознівацца ад таго насельніцтва, якое жыло пад акупацыяй. Абставінамі яны былі пастаўлены ва ўмовы, калі былі «сваімі» сярод чужых, і «чужымі» сярод сваіх.

Даследчыкі дзейнасці падполля ў Мінску ў 1941-1944 гг. падкрэсліваюць, што яго гісторыя — “это величайший подвиг и одновременно величайшая трагедия людей, которые с первого дня оккупации вели беспримерную борьбу с коварным и сильным врагом. Но, победив в этой борьбе, десятки героев оказались оболганными, а их имена на долгие годы были незаслуженно преданы забвению» [21, с. 23]. Такія адносіны пэўны час былі і да ўдзельнікаў Мазырскага падполля, існаванне якога было афіцыйна прызнана Пастановай Прэзідыуму ЦК КПБ толькі ў ліпені 1965 г. Членамі падпольных арганізацый ў Мазыры былі прызнаны 27 челавек і 18 чалавек — сувязнымі.

Сярод 27 падпольшчыкаў былі людзі розных нацыянальнасцей і ўзросту. Сярэдні ўзрост складаў 33 гады. Малодшаму было 17, старэйшаму- 48; 9 былі камуністамі, 4 — камсамольцамі, 14 — беспартыйнымі. Загінулі ў барацьбе з ворагам на працягу 1942-1943 гг. 13 чалавек (падлічана намі -Т. Н.).

У афіцыйны спіс Мазырскага падполля увайшлі не ўсе яго ўдзельнікі, у тым ліку і тыя, хто быў пакінуты адпаведнымі дзяржаўнымі структурамі. Сярод неўлічаных удзельнікаў подполля ў Мазыры быў і Ц. Абрамаў, які “по линии НКВД КП(б)Б был оставлен в тылу врага” і загінуў у 1942 г. [5, с. 23].

Асабліва было складана тым, хто прыйшоў змагацца з ворагам самастойна, а не быў пакінуты для гэтай работы адпаведнымі органамі. Ім ў пасляваенны час яшчэ было неабходна даказаць свой удзел ў антыфашысцкім супраціўленні. Толькі праз некалькі гадоў пасля вайны падполыпчыкам групы А. Муравьёва удалося даказаць своёй удзел у антыфашысцкім супраціве. Г эта адбылося дзякуючы таму, што групай былі ўстаноўлены сувязі з разведчыкамі Разведупраўлення Цэнтральнага фронта і на працягу ліпеня — лістапада 1943 г. група Мураўёва забяспечвала работу рацыі ў Мазыры.

Спіс літаратуры

  1. Паўлаў, Я. С. Арганізацыя падполля і партызанскіх фарміраванняў на тэрыторыі Беларусі ў пачатку Вялікай Айчыннай вайны / Я. С. Паўлаў І І Весці АН БССР. — Сер. грамад. навук. -1971. — № 6. — 43-53 с.
  2. Памяць: Гіст.-дак. хроніка Мазыра і Мазырскага р-на / Уклад. М. А. Копач, В. Р. Феранц. — Мн.: Маст. літ., 1997. — 574 с.
  3. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь (НА РБ). Ф. 4п. -Воп. 33 а. — Спр. 63. Рапорта работников НКГБ и НКВД о положении в оккупированых районах и их работе в тылу врага. Ноябрь 1941 г. — январь 1942 г.
  4. Занальны дзяржаўны архіў у г. Мазыры (ЗДАМ) — Ф. 286,- Воп.1. — Спр. 34. — Воспоминания А. Муравьева. 1966 г.
  5. НА РБ. — Ф. 1344. — Bon. 1. Спр. 1. О деятельности подпольных групп в г. Мозыре и г. Калинковичи.
  6. Гом. праўда. — 1959. — 2 кастр.
  7. ЗДАМ. — Ф. 286. — Воп. 1.-Спр. 14. — Воспоминания С.Н. Абрамовой, 1971 г.
  8. Літ. і мастацтва. — 1974. — 9 мая.
  9. Сов. Белоруссия. — 1966. -24 марта.
  10. Гом. праўда. — 1959. — 20 кастр.
  11. ЗДАМ. — Ф. 286. — Воп. 1. — Спр. 27. Воспоминания Н.В. Замыко, 1971 г.
  12. Сов. Белоруссия. — 1966. — 23 марта.
  13. ЗДАМ. — Ф. 286. — Воп. 1. — Спр. 26. Воспоминания Т. Е. Есьман, 1971 г.
  14. Козак, К. И. Формы германского оккупационного административно — территориального деления Беларуси / К. И. Козак // Трагічнае лета 1941: Напамін гісторыі: Матэрыялы міжнар. навук.-тэарэт. канф. -Мн., 2001.
  15. Панамарэнка, П. К. Партызанскі рух у Вялікай Айчыннай вайне / П.К. Панамарэнка — М.: Сав. Беларусь, 1943. — 28 с.
  16. Гом. праўда. -1959. — 27 кастр.
  17. Подпольные партийные органы Компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941-1944): Крат, сведения об организации, структуре и составе. — Мн.: Беларусь, 1975. — 272 с.
  18. Тозик, А. А. В дни суровых испытаний: Укрепление рядов КП(б)Б в условиях подполья в годы Великой Отечественной войны (1941-1944) / А. А. Тозик. — Мн.: Изд-во БГУ, 1981. — 160 с.
  19. Зборнік лістовак усенароднай партызанскай барацьбы ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, — Мн.: выд-ва паліт. літ-ры, 1952. — 328 с.
  20. Звязда. — 1970 — 8 ліст.
  21. Москаленко, Г. Минское подполье: трудный путь к истине / Г. Москаленко // Бел. думка. — 2009. — № 6. — С. 23-27.

Аўтар: Т.П. Нікіціна
Крыніца: “Беларусь і суседзі: гістарычныя шляхі, узаемадзеянне і ўзаемаўплывы”: матэрыялы ІІІ міжнароднай навуковай канферэнцыі, Гомель, 30.09 – 1.10. 2010 г. / Гомельскі дзярж. ун-т. імя Ф. Скарыны; рэдкал.: Р.Р. Лазько (адказны рэд.) [і інш.]. – Гомель, 2010. Ст. 319-325.