Спявачка PALINA дасць у Гомлі святочны канцэрт на 8 сакавіка

0
255
Palina ava

Завітаць ды паслухаць яе шыкоўныя месцы варта будзе на Дзень жанчын у гомельскі андэграўнд-бар “Кватэрнік”.

Palina: “Урачыста буду граць акустыку, неакустыку, новы альбом, старыя песні, усё самае сумнае, далікатнае і лірычнае, каб пагаравала трошкі вашае тонкае сэрца і адпусціла”.

PALINA, вядомая раней і як Рэспубліка Паліна піша музыку, якая гучыць лагодна і вельмі шчыра. Рамантычная, меладычная, нават меланхалічная творчасць, хоць у музычным асартыменце дзе-нідзе, ды і мільгануць бадзёрыя, а часам дзёрзкія кампазіцыі.

Нядаўна PALINA стала фіналісткай папулярнага ўкраінскага тэлешоў «X-Factor», скарыўшы мільёны гледачоў. І гэта толькі пачатак.

Праглядзець усе выступы PALINA – Рэспублика Паліна на «X-Factor» можна тут:

Калі: 8 сакавіка, старт у 21:00
Дзе: бар Кватэрнік (Бiлецкі спуск, 1)
Кошт: 10-20 BYN
Першыя 50 квіткоў па 10 BYN!
Квіткі на месцы (Бiлецкі спуск 1)
Інфармацыя: +375 44 766 02 99

Мерапрыемства Ўкантакце