Спадчына Радзівілаў у Гомелі

0
1003

Радзівілаў прэзентаваць беларусам не трэба. Шляхецкі беларускі род узнік у XV стагоддзі і ня меў сабе роўных у колькасці асобаў на найвышэйшых дзяржаўных пасадах. Цягам усёй гісторыі Вялікага княства Літоўскага, а потым і Расійскай імперыі Радзівілы нязменна заставаліся сярод найбагацейшых магнатаў. Выстава “Радзівілы: лёс краіны і роду” адкрылася ў гомельскім палацы Румянцавых-Паскевічаў, дзе большасць артэфактаў выставіў калекцыянер і нашчадак роду Мацей Радзівіл.