Сож, Дняпро і два колы

0
568

Вёска Гранаўка Рэчыцкага раёна, дзе месціцца аграсядзіба “Конскі востраў” прымала гасцей, аб’яднаных агульнай любоўю — любоўю да ровара. Трэці міжнародны роварны фестываль “Паміж Сожам і Дняпром” сабраў актывістаў, якія ў сваіх гарадах і краінах імкнуцца ўвесці і ўзбагаціць свой роварны рух прыкладам слынных у гэтым кантэксце Берліна ці Амстэрдама.