В данной публикации представлены рассказы о сновидениях христианской тематики. Все записи, за исключением текста № 3, были сделаны мной в Ветковском районе Гомельской области и хранятся в архиве материалов этнографических экспедиций Ветковского музея старообрядчества и белорусских традиций им. Ф. Г. Шклярова.
Тексты такого рода можно определить как разновидность легенд-быличек. Данный термин был введен в научный оборот Ю.М. Шеваренковой1 и в дальнейшем использовался другими исследователями фольклора2. Ю. М. Шеваренкова проводит границу между классическими легендами, в которых встреча со святой силой происходит в неопределенном прошлом, и легендами-быличками, в которых чудо является реальным эпизодом в жизни рассказчика. Исследовательница отмечает, что в текстах этого плана «ярко выражено личностное, ситуативножизненное начало и композиционные принципы новеллы»3. Действительно, каждое сновидение в пересказе моих собеседниц — вполне законченная миниатюра. Более того, пересказывая сны, они насыщают свои рассказы множеством деталей, относящихся как к месту действия (интерьер, пейзаж), так и к действующим лицам.
Частым мотивом является узнавание приснившегося во сне святого благодаря его сходству с иконописным изображением (см. тексты № 1, 3, 9, 10). В тексте № 10 содержится интересная подробность: отсутствие у св. Николы на иконе головного убора является для рассказчицы основанием, чтобы определить, что это Никола летний («Мікола веснавая»).
В записанных мной рассказах Бог, Богородица, ангелы, святые Пантелеймон, Кирьян, чаще всего Николай являются людям во сне, чтобы дать совет, поддержать, развеять сомнения, избавить от болезни, отпустить грехи, удержать от искушения, убедить в необходимости участия в таинствах, привести к вере. И сами сновидцы, и те, с кем они делились рассказами, расценивают эти сны как проявление воли Божьей, говорят о влиянии снов на их дальнейшую жизнь: «Ё Гасподзь Бог на свеці!..» (текст № 1); «Тады мне такая любоў к етаму. І навучылась. А кніг тады не было. Я “Верую” спісала» (текст № 9); «Ё Гасподзь на свеці. Буду поставаць. Не буду есць скаромнава» (текст № 4). Особенное значение для рассказчика имеет то, что чудо произошло либо с ним самим, либо с человеком, которого он хорошо знает4.
- Хадорына матка, яна па-Божжаму, шаптаць багата ўмела… І як рожа ў чылавека… Ціперь рак гаворяць, а калісь рожа… Яна ад усяго ўмела… І хадзіла к нам. І вот сядзелі, і мы стаялі… Крыўцова Алёна. І яна сядзела і пачала расказываць. І баба наша, і Міцька Сіряяй быў. Ён набажлівы. Прыдзя к нам: «Я ў брата не люблю, брат ня любя, кажа, што ета ўсё бряхня, а я кнігі чытаю, у мяне томы стаяць кніг.» Адна кніга. Паказаў. Я гаварю: «Дзед, такіх кніг не бывая». — «Ё ў міне кнігі па пуду». Такія кнігі бываяць? Я такіх не бачыла. Ён гаворя: «У міне кніга веся шаснаццаць кілаграм». Я гаварю: «Дзед, яе ж не падняць». — «А яна ў міне ляжыць, я адгартыю да бумажычку палажу, прачытаю, бумажачку палажу, што датуль дачытаў». І яна пачала гаварыць. Я стаяла, я помню. І Алёна Крыўцова.
І яна расказывала, як Ісус Хрыстос ішоў, і падышоў к ёй, і кусок хлеба даў. «І стала відна кала міне, і я прашнулася. І ноч. А ў хаці відна-відна.» А Міцька кажа: «Ё Гасподзь Бог на свеці!..» «Асвяцілася мне. Гасподзь Бог падышоў. Ва ўсём надзеты Божаскім і кусок мне хлеба даў. Стала відна-відна. І прашнулася. У міне ў хаці відна-відна». Яны пачалі: «Ці сны збываюцца?.. Ці ё Гасподзь Бог.» І Насцюха. «Я сон такі і такі бачыла. Гасподзь Бог, як на віконі нарысован, так ён падышоў, кусок хлеба даў. Сказаў: «На табе кусочык хлеба.» Тады хлеб гасцінец быў (Варвара Александровна Грецкая, 1925 г.р., бывшая жительница пос. Амельное Ветковского р-на; зап. Г. И. Лопатин в 2016 г. Тетр. 116. Л. 696).
- Мне Гасподзь усю жызь памагаў і памагая. Кагда ужо мая дочка вышла замуж і радзіла дзевачку. Мы іё забралі з роддома, а ён (муж) вучыўся ў Ленінградзі у інсцітуці фізкультуры. І кагда мая дочка ў нас жыла, дак дзевачка наша ўсё ні спала. Ноччы крычыць і крычыць. Мы і пад курэй насілі, мы іе і пад маснічкі загаварывалі — ні спіць. Я ні сплю, дзевачка ні спіць, і дочка ні спіць. Я гавару: «Мая дочачка, пацярпі, Бог дасць, усё будзя добра». Кажды дзень пра Бога гаварыла і Богу малілася. Дак яна мне атвячая: «Мама, еслі б Бог быў, дак ён бы саедзініў нас з мужам. І мы жылі бы ўмесці, і я б тут ні мучылася». Часоў да двух ні спалі, тады ўжо пазаснула наша дзевачка, і мы ўснулі. Часоў чэраз сколькі бяжыць наша дочка к нам і будзя нас: «Мамачка! Падымайся! Мне Бог сніўся!» — «Дак як жа ён табе сніўся?» — «Мамачка, прышоў старынькі дзідок і кажа: “Я Бог. Я быў заняты і ні ўдзіляў вам уніманія. А счас я удзялю вам вніманіе”». І вы паверця, я перахрысцілася, гавару: «Дочачка, ета ні к плахому снілась. Ета к харошаму». І роўна чэраз нідзелю прысылая зяць пісьмо і піша: «Леначка, сабірай сваі вешчы. Пусць папка завізе вас на вакзал, а я вазьму, — ён там вучыўся, — студэнтаў, найму машыну, і мы цібе ўстрэцім». Мы правялі, пасадзілі на поезд, і іе там устрэцілі. Дак я гавару: «Ну вот, мая дочачка, Бог удзяліў цябе ўніманія і так распалажыў, штоб ты была…» (Валентина Васильевна Левшунова, 1938 г.р., пос. Станки Ветковского р-на; зап. Г. И. Лопатин в 2008 г. Тетр. 128. Л. 2-3).
- Яна мне прыснілась. Ідзець людзей многа, народ ідзець у тры рада, і яе нясуць, і маскалі ідуць, і я іду. Вот падышлі када мы туда, на поплаў, за дзірэўню, яна села за столік, вот — столік такей чэтырохугольны, яна і сядзіць за столікам, вот точна, як яна нарысована, у такой адзёжы. І вочарадзь ідзець-ідзець. І ўжэ мая вочарадзь падходзя, дак я і гавару: «Ой, дзеўкі! Эта ж мая ўжэ вочарадзь!» І толькі падышла, а яна на мяне глядзіць, вот точна такая адзёжа на ёй, як на «Скарбяшчай Багародзіцы», і гаворыць: «За рахманствам [мягкостью, уступчивостью] ты нідзе не падступішся». А я толькі хацела сказаць: «Мацер Божая, блаславі міне». І прашнулась. Што я ні баявая… Накрасць іціць… Вот рахманства маё ні дапускаіць. Яна гаворыць, да ішчэ ўлыбаіцца, ішчэ так і галаву схіліла: «Да! За рахманствам ты нідзе не даступішся» (Ольга Афанасьевна Дударева, 1929 г.р, д. Буда Жгунская Добрушского р-на; зап. Г. И. Лопатин в 2009 г. Тетр. 31. Л. 38).
- Ліцяць вуткі ў агні. Дзісяткі два, можа, і меній, нізінька-нізінька. І ўсе у агні. І жывога места на іх німа. А сабачка малінькі гоніцца чорнінькі. Думаю: «Госпадзі! Узліцяць на якую пастройку і запалюць». А ана… Памерла маладзічка… Наўскасую [наискосок; здесь: на противоположной стороне улицы] жыла… У ёй ікона, якую я заказывала, хадзіла ў Краснае, заказывала бацюшку ў цэркву ікону тую. Дзярэўня за Гомелям. Там бацюшка жыў. Эты бацюшка дзелаў іконы. Ён здзелаў бальшую, харошаю ікону. Я хадзіла за ёй, сперва адна хадзіла, а тады з дзвёма дзевачкамі, і забралі, і ў цэркву. Ці толькі тая ікона? Спалілі ж цэркву. Ці тая ікона, ці, можа, другая? І вот паляджу, абразавалась ікона, як мы ў цэркаў прыняслі. І этыя вуткі… Спаў з іх агонь. Паднялісь вышэ. І прама к этай іконі падляцелі. А абселі ўсю ікону: жывенькія ангелы. Я рукі склала да гавару: «Ё Гасподзь на свеці. Буду поставаць. Не буду есць скаромнава». А уродзе Мацер Божжая мне гавора: «Вот ты б у сераду і пятніцу папоставала, і тым бы ты давольна была». Я і прашнулася. Во, дзетачкі, каб мне лёгка памерці было, як мне такі сон прысніўся (Мария Терентьевна Чуешкова, 1924 г.р., д. Пыхань Ветковского р-на; зап. Г. И. Лопатин в 2012 г. Тетр. 127. Л. 40).
- Сніцца, што я іду ў магазін. І прахажу адні вароты, стаіт адзін мужчына. Я ў ніво спрашываю: «Как прайці ў магазін?» Он мне расказывает, што прайдзёш дальшэ, там ішчо двер. Я прахажу: стаят двое мужчын. І гаварят: «Ішчо следушчая двер — і магазін». Я захажу: уместа магазіна градкі зілёныя. На эціх градках расцёт лук, зілёная ўсё. І мне ні нада пішчу браць, а рваць эту зелінь. Я так поняла этат сон. Значыт, первы стаяў Панціліймон-цыліціль, утары — Кір’ян. У первых варотах стаяў Панціліймон, утары — Кір’ян, а трэція вароты была пішча зілёная: лук, чыснок, пітрушка, укроп. Усю эту зелінь нада кушаць (Любовь Дмитриевна Зайцева, 1947 г.р., пос. Пролетарский (Пыхань) Ветковского р-на; зап. Г. И. Лопатин в 2012 г. Тетр. 127. Л. 48).
- Мне так было. Я папрасіла ў Зіны ікону [«Свячу»], а яна ні дала. Дак ён сам ка мне прышоў. Я Пятроўні кажу, старшая была, што маліліся: «Пятроўна, ты знаіш што? Зіна ні дала мне Свячу, дак я лягла спаць і бачу сон. Прышоў такі дзядок, нібальшы такі дзядок, сівая галава. Ён прышоў ка мне, я думала: “Ета — старэц!” Як ішоў, дак пашоў за фіранку [за штору из тонкой ткани] і стаў. Ета — кут, дзе іконы стаяць. Дак я гавару: “А што ты тут дзелаіш?” — на яго. Старэц жа! А ён гавора: “Маладзіца, нічога я ў цібе дзелаць ні буду. Толькі пастаю”». Дак Пятроўна прышла, я гавару: «Пятроўна, ты знаіш што? Так і так ва сне бачыла». Дак яна кажа: «Яна ні дала табе ікону, дак ён сам к табе прышоў» (Вера Степановна Шинкарева, 1931 г.р., д. Глуховка Ветковского р-на; зап. Г. И. Лопатин в 2009 г. Тетр. 107. Л. 5).
- Летам, можэт быць, год таму назад уродзе мне сніцца сон: я ў лісу. А патом я верушчай адной расказала, ана гаварыт: «Эта — эта Нікола Чудатворэц». Я ў лес уродзе захажу, зацыпілась за дзерава, і што-та мне не нравіцца ўсё, што ў лісу. І удруг я віжу — малінькі мужчына. Я думаю: «Эта лесавік». А он падходзіт і гаварыт, ну, дзерава павалена, а он наураўні этага дзерава — маленькі, і гаварыт: «Кайся! Хадзі кайся!» Разоў нескалькі мне паўтараў ва сне. І он мне сніўся, малінькі мужчына. І он мне ўсё гаварыт: «Кайся! Кайся! І прычашчайся!» Я верушчай расказала, ана мне: «Нада хадзіць у цэркаў і прычашчацца» (Надежда Петровна Шерснёва, 1939 г.р., д. Железники Ветковского р-на; зап. Г. И. Лопатин в 2009 г. Тетр. 64. Л. 37).
- Я была дваццаці трох гадоў. Пашлі мы грады палоць. Параздзіваліся, загаралі і палолі. І вот віхар ішоў, вецер такі, і нікому нічога, а я іздзелалася, як статуя, як ціменту ў міня насыпана, толькі што розум сабражая што-та. Еслі б розум ішчэ Гасподзь атабраў, то я б вабшчэ… Я дзевак спрасіла: «Вам етат віхарь паўрадзіў?» Яны гавораць: «Нічога». А мне іздзелалася… І сніцца мне сон. Тротуар, дарога — і адтуда ідзець старычок. І вот я гляжу, счас ён на іконах — Нікалай Чудатворэц. Ідзець старычок у рызе, бародка такая сівенькая, рыза пазалашчоная. І гляжу: людзей была многа, усе раступіліся і далі яму дарогу. І я адна асталася пасярод дарогі. І стаю… Вот счас я стала маліцца… Я паняла, еслі б я ні паздаровалась, ураг ні дапусціў, то ён бы мог міне ўмерцвіць ці што здзелаць са мной. Я счас так панімаю. Я стаю і думаю: «Паздароўкацца з ім ці не?» Бачыця, як ураг міня іскушаў? Я паздаровалась: «Здраствуйця!» І знаіця! Ён так абрадываўся. У яго ліцо так засіяла! «Здраствуй, дзетка! Ты папала пад віхарь. Табе шукаць нада людзей». А я (я ў бальніцы работала), бабы етыя ліжаць, чую, што яны гаворуць: «…чый дух… Ці мужчынскі… Ці…» Я гавару: «Мужчыну ілі жэншчыну шукаць?» Ён гавора: «Табе шукаць нада людзей!» Ён мне ўтарычна паўтарыў: «Табе шукаць нада людзей!» А тады я ішчэ яму сказала, што бабы так гавораць: «…Ці мужчына, ці жэншчына… Чый дух…» Як я сказала трэцці раз: «А каго мне шукаць — мужчыну ілі жэншчыну?» Ён уродзе як рассердзіўся на міне: «Табе шукаць нада людзей!» — і голас павысіў на міне. То быў ласкавы, а то голас павысіў. І тады стаў падымацца. І тады гляжу: людзі самкнуліся, як ён стаў падымацца. І ўсе голавы ўверх задралі. І я гляжу: і ён — кругі, кругі і растаў у небі. Пашла к мамашы… Яна: «Ідзі-ка к <.> Ён матку прывёз, старуху — яны, нямкоўскія, умеюць. Можа, яна ўмея ад віхранога». Я пабегла к ёй. Гавару: «Цёць, так і так, папала пад віхар». Яна гаворэ: «Дзетачка, я табе вадзічкі паспытаю, а ты возьмеш, памажыш усе сустаўчыкі, па ўсіх жылах і вып’іш вадзічкі». І тры разы так іздзелаіш. І мне сразу ўсё на места стала.
А тады ўтарычна ён мне… Я паслужыла, паработала. Пійсят гадоў мне, пяцера дзіцей, дак думаю: «Людзі з пійсіці піці работаюць… Еці капейкі…» Бывала, сміялісь самы. Ідуць етыя пінсіянеры, а мы, маладыя, думаім: «Чаго яны ходзяць?» Я прыду, усё баліць: «Мам, я ні даждусь пенсіі». І во, слава Богу, даждалася. Пенсію палучыла і думаю: «Паработаю-ка я». А самы сміяліся з пенсіянераў, маладыя, што яны ходзяць. Думаіш: «Палучым пенсію, нікалі ні будзім работаць». А тады… Грошы… Жаднасць… Дай-ка… «І дзецям паможым». Сніцца ён мне абратна: «Паслужыла! Даждалась! Паблагадары Бога! Паслужы мне!» Я думаю: «Божа мой! Чаго я даждалась?» Стала свяшчэнніку казаць. Ён гавора: «Кідай!» Ета ў нас такія былі: смяюцца з пенсіянераў… А тады, як палучаць грошы… Жаднасць… Я кінула. Абратна сніцца: «Ідзі! Я з такімі нівернымі, што хачу, то і здзелаю!» І знаіця? Тады мне такая любоў к етаму. І навучылась. А кніг тады не было. Я «Верую» спісала. Ні так, как па кнігах. Думала, век ні вывучу. Длінныя такія! А ён гавора: «Ні ты будзіш, а я тваімы ўстамі». Дзійствіцільна, усё ў Божжых руках. З такой нівернай, я сама аж удзіўлялась. Во такоя са мной была чуда (Тамара Борисовна Канода (Веремеева), 1938 г.р., д. Светиловичи Ветковского р-на; зап. Г. И. Лопатин в 2008 г. Т. 70. Л. 70-6)9.
- У мяне сон быў цяжолы… Калісь моладасць… Грэх… [Аборт.] У бальніцу хадзіла… І перяжывала… І сніцца мне ва сне… З Іванам гаварю і на яго кажу: «Ты святы, а я грэшная». І тут сніцца мне ва сне… Я на кладбішчы з Іванам на адной старане, на правай. Ён мне і кажа: «Што дзелаць? Будзім на адной старане?» Я ж грэшная, а ён святы. А я на Івана і гаварю: «Знаіш што? Тут у гряху мы ўдваіх. Я ад цібе на леваю старану не пайду». Ляжым мы з ім… На нашым кладбішчы дарожка, што людзі хадзілі на работу… І варот на нашым кладбішчы не было, і тут паказываіцца, як быццам вароты, і ідзець старычок у белінькім, і галава ўся сівая… Такі сон… Я начынаю валнавацца, што міне счас ад Івана выгане. І я у Івана пад мышкай… Я лягла і гляжу з-пад летніка… І еты старычок дайшоў, міне ўжо во як начыная ва сне… Думаю: «Счас скажа: “Ідзі-ка, грэшная, на еты бок”». А ён прайшоў, ціха прайшоў і махнуў рукой. Вот я ва сне такоя бачыла. І ад етага, як рукой махнуў, сон прыкраціўся, і я прашнулась, і Івану гаварю: «Счас сон бачыла… Шоў старычок, махнуў рукой, я з табой і асталася». Ён гаворя: «Ну дак будзім жыць. Не валнуйся, што ў цябе грэх». Такоя бачыла… Дак, дзійствіцільна, ілі эта Мікола ішоў… Ну, без шапкі, сівінькі, ва ўсём белым… Такі срэднінькі старычок. Вот так я бачыла яго: невысокі, белінькі, ва ўсём белым і без шапкі. <…> Вот як Мікола веснавая. Ета веснавы празнік Міколы…
Вот кладбішча… Уваход… А нашы тут магілкі, счытай, перад уваходам… І дарога ж торная была… Дак нашы ляжаць, як дамоў ідзеш, на левай старане, а як адсюль, на правай… А мы ляжалі, як на ўваход, на правай старане, магілкі нашы на левым… І во ён як ішоў… Іван гаворя: «Што дзелаць?» А я гаварю: «А я ня буду перялазіць, хоць і грэшная. Я буду с табой». І я падальшы лягла і схавалась яму пад мышку. І так глядзела с-пад летніка. Ён летнікам міня абняў, я так гляджу. І ён як дайшоў, мяне ужэ дрож начыная браць. І ён рукой махнуў. І ў мяне ўжэ ўсё… Я зразу прашнулася… І Івану ўжэ гаварю: «Бачыш… Сон такі бачыла». Ён гаворя: «Ну, і будам жыць умесці… Што ты валнуісся…» І мяне старычок той ня выгнаў. [Можа, ён і грахі адпуская?] Я знала, што я грэшная… Можа, і грахі ён пакрывая, то шта мне ўжэ лёгка стала на душэ. На душэ стала лёгка саўсім, жызня пашла другая. Ужэ думая: «Я чыстая…» (Прасковья Сергеевна Кужельная, 1933 г.р., бывшая жительница д. Старое Закружье Ветковского р-на; зап. Г. И. Лопатин в 2016 г. Тетр. 121. Л. 77).
- Чудатворэц. Самы святы. Самы памошнік. Я, як толькі што, гавару: «Святы Міколка, памажы…»
Была я дзяўчонкай. Калхоз… Зарабатак як?… Што там давалі… А ўжо я паднялася… Ужо сем класаў кончыла… На рост здаровая, а гадоў німа… І думаю: «Пайду ў Свяцілавічы… Там маслазавод, параблю сізон — тры месяцы». Матка ні хацела… Ну, я пашла… Там жа нада бітоны цягаць… Я пацягала, рукі мае забалелі, асобенна правая рука забалела. Я ў бальніцу… Яны, можа, і згадзілі б… Сказалі, што ў руцэ біркулёз касці… Ілі атрэзалі… Якогасць лікарства ні было… Перад суботай сніцца мне… Іду я па шляху і плачу… Ідзець старычок нівысокага росту, сівінькі, з цапочкам, і мяне за плячо, і гавора: «А чаго ты плачыш?» Я гавару: «Ой, дзедачка, чаго ж мне ні плакаць? Рука во баліць… Біркулёз… Атрэжуць». Ён мяне па плячу пахлопаў, гавора: «Ні слухай нікога». А ў нас там была баба Дунька, яна умела шаптаць. «Ідзі. У цібе нічога ніякага німа. У цібе грыжа». І паверце… Я два разы схадзіла к той бабі. Устала ў суботу, утрам матцы сказала. Матка: «Бягі, мая дачка». Я схадзіла, баба ета мне і гавора: «Прыдзі ж вечарам». Я і вечарам схадзіла. «А ў васкрысення, — гавора, — ты знаіш, празнік, ну ні паложана…» І што вы думаіця? Дзе той біркулёз дзеўся. Дваццаць гадоў прадаіла кароў етай рукой. А так бы… Вот точна еты і быў святы Міколка. Вот жы якая-та сіла была. «Ідзі к бабі Дуні. Яна ўсем памагая і табе памажэ». Я прыходжываю, расказываю: «Баб, так і так…» — «Ну давай, мая дзетка, давай». Шаптала што-та, і зубамі кусала, і ўсяк. Я вам кажу, раз схадзіла, утары раз — і ўсей, я з рукой стала. Памошнік ён добры. Послі таго вот мне чуствіе, што ета ён быў (Ольга Петровна Езерская, 1940 г.р., бывшая жительница д. Скачок Ветковского р-на; зап. Г. И. Лопатин в 2011 г. Тетр. 140. Л. 8).
- Падала заяўление с мужэм в загс, і сніцца в эту ночь сон. Іду я по дороге, ляжыць такі вот, аступіўся старычок. Я падала яму руку, седзенькі, такі сідаваценькі, кажыцца ніжэ міне ростам, ён ідзець па дароге са мной і разгаварываіт: «Ты куда ідзёш?» — «Да во іду…», — што-та аб’існіла. Он гаварыт мне: «Астанавісь, ты не той дарогай пашла». І вот мы даходзім, і палучаіцца, дарога развіваіцца — такая развілачка. І на стыке этай развілкі он астанавіўся і мне гавора, я паварачываю сюда, а он крычыць: «Ты далжна этай дарогай!» І тры разы сказаў: «Ты не той дарогай пашла!» Я прыхажу па этай дарогі, захажу ў комнату, сядзіць мужык, будушчы муж — ззадзі акно, сонца свеця, я захажу ў комнату, он паднімаіцца, і ціпа, к акну, к акну, і не ка мне наўстрэчу — ад міне как-та стаў. І ўместа акна палучылась чорная пропасць, і он у эту чорнаю пропасць прыгаіць. Я за плячо яго ўхвацілась. Но ў тожа ўрэмя куда он паказываў дарогу, куда мне нада была іцці. Куда он мне саветываў, там быў сад, варата раскрыты — сад, праўда, агарожан кругом, цвіў сад, пцічкі літалі, сонца — красата! А я пашла па этай дарогі. Када чэраз дзвінаццаць лет мой мужык утануў у Свяцкам, я ўспомніла этат сон. І месяц вылаўлівалі, не маглі вылавіць. На трэццім балоне, на ісходзе, тры раза прыезжалі гомельскія вадалазы, і на трэццім балоне аны зацыпілі за яго і выташчылі. І я сказала: «Я яго пахараню». Мне сон прысніўся, што он у чорнаю пропасць… Акно-то палучылась чорнай пропасцю, но я схваціла за плячо.
У міне ікона «Мацер Божая Трохручніца», каторай маць благаслаўляла, і там чалавек жыў у Свяцілавічах, он абрёкся і Богу маліўся, он дзіцей крысціў. Он браў эту ікону, паліў свечы і пускаў па вадзе. І пракцічэскі он сіводня пабыў на этам озеры і Богу маліўся, і прасіў Мацер Божаю Трохручыцу, нашу ікону, ана плыла па вадзе і свечкі гарэлі, і назаўтра вадалазы іго вылавілі. Міня адна жэншчына павізла к цыганке. І цыганка спрасіла: «Какія сны снілісь?» Я эты сон расказала. Ана сказала, што «эта Нікалай Угоднік цібе прэдупрэждаў. Пракцічэскі не той дарогай ты пашла. І па-другому нада была жызь устраіваць». І так сказала: «Эта Нікалай Угоднік вас прэдупрэждаў. І пракцічэскі сон прысніўся, што цібе ў дальнейшым ажыдая, еслі б ты этай дароге пашла». Сідой такой, інцірэснінькі, худашчавенькі старычок. Он ліжаў на дараге ілі спаткнуўся, я падала іму руку, і мы пашлі дальшы, і он мне начаў расказываць (жен., 1958 г.р., д. Светиловичи Ветковского р-на; зап. Г. И. Лопатин в 2007 г. Тетр. 70. Л. 66).
- Расказывала мне Кавалева Варвара Андрэеўна. Абряд этат «Свяча», і «Міхайла» ў іе, ікона бальшая. Нада была ў этат дзень, ана гаворя, што дзелаць абед посны, када адслужылі малебен. Ана гаворя: «Я лажусь спаць да гаварю: “Госпадзі! Прасці мне. Ну, не змагу я здзелаць абед. Я хазяйка этага дома, а я ж забалела. Мне ж нагрузка. Мне нада бабак прасіць, штоб памаглі ўсё гатовіць”». Да гаварыт: «Пусць міне Бог прасціць. Малебен адслужым, а будзіць без абеда. Малебен адсужым, “Свячу” атнісём — і ўсё». Ну, дак ана гаварыт: прыснілась ей ва сне ікона. Ікона прыснілась, і голас сказаў: «Посны абед ты далжна здзелаць». Дак ана гаварыт, што прышлось посны абед здзелаць. І здзелалі (Раиса Петровна Ковтунова, 1961 г.р., д. Неглюбка Ветковского р-на; зап. Г. И. Лопатин в 2007 г. Тетр. 105. Л. 102а).
Примечания
- См.: Шеваренкова Ю. М. Легенды-былички как жанровая разновидность фольклорной легенды // Вестник Нижегород. ун-та им. Н. И. Лобачевского. 2003. № 1. С. 52-57; Она же. Исследования в области русской фольклорной легенды. Нижний Новгород, 2004. С. 41-57.
- См.: Шустов М.П. Современные нижегородские легенды о чудесах (по материалам фольклорных экспедиций НГПУ им. К. Минина) // Рождественские чтения. Нижний Новгород, 2015. С. 100-106; Боганева А. М. Народная проза // Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Т. 3. Кн. 2: Гродзенскае Панямонне / Агул. рэд. Т. Б. Варфаламеевай. Мінск, 2006. С. 303; Она же. Народная проза // Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Т. 4. Кн. 2: Брэсцкае Палессе / Агул. рэд. Т. Б. Варфаламеевай. Мінск, 2009. С. 305-326; Она же. Жанравая спецыфіка і функцыянальныя асаблівасці вусных апавяданняў пра цуды ў традыцыйнай сельскай культуры // Фалькларыстычныя даследаванні: кантэкст, тыпалог і я, сувяз і . Мі нск, 2009. С. 243-251.
- Шеваренкова Ю. М. Легенды-былички… С. 52.
- Более подробно данная тема рассматривалась мной в: Лапацін Г. І. Маральныя ўяўленні ў традыцыйнай культуры жыхароў Веткаўскага рэгіёна // Гуманистическое и христианско-духовное содержание наследия Кирилла Туровского: Материалы межрегион. науч. конф. (Гомель, 10-11 мая 2000 г.). Гомель, 2000. С. 98-102.
Автор: Г.И. Лопатин
Источник: журнал «Живая старина», № 1(93) 2017, С. 42-44.