Слынны беларус Ігнат Дамейка ў Чылі і тут

0
723

Рэктар Чылійскага ўніверсітэта, нацыянальны герой Чылі, важная постаць у навуцы й культуры Беларусі, Чылі, а таксама Польшчы і Літвы. Ягоным імём названыя вулканічны ланцуг, кветка і нават планета. А 2002 г. у сувязі з 200-годдзем з дня яго нараджэння ЮНЭСКА назвала годам Ігната Дамейкі. Менавіта пра гэтага славутага беларуса і размаўлялі надоечы ў Гомелі, дзе ў абласной бібліятэцы прайшла прэзентацыя кнігі пра выбітнага асветніка.