Скарбы і адзінкавыя знаходкі манет XIV-XV стст. на тэрыторыі Беларускага Палесся (матэрыялы)

0
439
Скарбы і адзінкавыя знаходкі манет XIV-XV стст. на тэрыторыі Беларускага Палесся (матэрыялы)

XIV-XV стст., вызначаемыя сучаснай нумізматыкай як «перыяд пражскага гроша» (па дамінуючай у грашовым абарачэнні манеце) — час станаўлення грашовай гаспадаркі Вялікага княства Літоўскага. Ніжэй прыводзіцца сістэматызаваны звод нумізматычных помнікаў грашовага абарачэння гэтай эпохі на тэрыторыі Беларускага Палесся.

Брэсцкая вобласць

Брэсцкі раён

  1. Гор. Брэст. 1837. Пражскія грошы Карла 1(114 экз.), Вацлава IV (406 экз.), і нявызначаныя (514 экз.); кракаўскі грош Казіміра III [1, ф. 1, воп. 1, спр. 18 (1837), ар. 2-3; спр. З (1838), ар. 2-2ад. 2, ф. 2, спр. 23 (1924), арк. 23ад.-24;| спр. 27 (1928), арк. 6ад.-7. 13, с. 294, № і. 75, с. 297, № 9. З, с. 134].
  2. Маёнтак І. П. Галава пад Брэстам. Са скарба вядомы 30 пражскіх грошаў. Зах.: Дзярж. Эрмітаж [16, s. 76. 8, с. 129, № 1.3, с. 266].
  3. Хут. Наваселкі каля в. Кошалева. 1954. Пражскія грошы Карла I (2 экз.),; Вацлава IV (196 экз.), нявызначаныя (12 экз.). Зах.: Брэсцкі абласны краязнаўчы музей [5, с. 129, № 2. 3, с. 266].
  4. Хут. паміж в. Тэльмы-1 і Тэльмы-2. 1965. Са скарба вядомы 2 пражскіх гроша Вацлава IV [5, с. 129, № 3. 3, с. 266].
  5. «У ваколіцах Брэста трапляюцца… татарскія (відавочна, залатаардынскія-[
  6. К.) манеты» [7, с. 98. 8, с. 128].

Камянецкі раён

  1. Гор. Камянец. 1889. Са скарба вядомы 5 пражскіх грошаў Карла І і Вацлава IV [2, ф. 1, спр. 42 (1889), арк. 28. 8, с. 129, № 4. 3, с. 267]. 

Гомельская вобласць

Брагінскі раён

  1. В. Грушнае. 1958. Са скарба вядомы пражскія грошы Карла I (1 экз.), Вацлава IV (99 экз.), нявызначаныя (6 экз.). Зах.: Гомельскі абласны краязнаўчы музей [5, № 108. 8, с. 129, № 5. 4, с. 305].

Гомельскі раён

  1. Гор. Гомель. 1880-я гг. Са скарба вядомы 100 пражскіх грошаў Вацлава IV (З з іх — з кантрамаркамі Майнца, Рэгенсбурга і Ульма [2, ф. 2, спр. 24 (1927), арк. 4. 14, с. 297, № 6. 15, с. 298, № 15. 4, с. 305-306].

Добрушскі раён

  1. Гор. Добруш. 1873. Са скарба вядомы пражскія грошы Вацлава IV (1 экз.) і           нявызначаныя (1 экз.) [5, с. 29, № 6. 12, с. 252. 4, с. 306].

Мазырскі раён

  1. В. Касцюковічы. Літоўскі дэнарый Казіміра IV [5, с. 133, № V. 4, с. 307].
  2. В. Міхалкі. Пражскія грошы Вацлава IV (247экз.), нявызначаныя (33 экз.) Зах.: Мазырскі абъяднаны краязнаўчы музей [5, № 111.5, с. 129, 130, № 7. 4, с. 307].
  3. В. Рудня. 1972. Скарб утрымліваў каля 200 манет. У нумізматычным кабінеце БДУ — алоўкавыя эстампажы 6 пражскіх грошаў Вацлава IV (паведамленне В.Н. Рабцэвіча).
  4. В. Слабада. 1961. Медная манета часоў Цімура дзяржавы Цімурыдаў [5, с. 133, № VI. 4, с. 308].
  5. В. Слабада. 1961. Пражскі грош Яна I [5, с. 130, № 9. 4, с. 308].

Петрыкаўскі раён

  1. В. Смятанічы. Са скарба вядомы 3 пражскіх гроша Вацлава IV і літоўскі паўгрош Аляксандра Ягелончыка. Зах.: Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі [5, с. 130, № 10. 4, с. 308].

Светлагорскі раён

  1. В. Кнышэвічы. 1958. Са скарба вядомы пражскія грошы Вацлава IV (49 экз.) і нявызначаныя (16 экз.). Зах.: Нацыянальны музей гісторыі і культуры Беларусі — 63 экз., Інстытут гісторыі НАН РБ — 2 экз. [5, № 112. 5, с. 130, № ІІ. 9. 11.4, с. 309]. 

Чачэрскі раён

  1. В. Валасовічы. Пражскія грошы Карла І і Вацлава IV (44 экз.) [7, ф.1, воп. 5, спр. 24 (1894), арк. 130. 2, ф. 1, спр. 215 (1892), арк. 70ад. — 71; спр. 187 (1894), арк. 1,4. 6 за 1894, с. 162, 163. 10, с. 22, № 65; 15, с. 297, 298, № 12].

Месца знаходкі не вызначана

  1. Да 1941. Са скарба вядомы 6 пражскіх грошаў. Зах.: Гомельскі абласны краязнаўчы музей [5, с. 130, № 12. 4, с. 310].
  2. 1950-я гг. Са скарба вядомы 2 пражскіх гроша [5, с. 130, № 13].
  3. 1960-я гг. Літоўскі дэнарый Казіміра Зах.: Кабінет нумізматыкі БДУ.

Мінская вобласць

Слуцкі раён

  1. Гор. Слуцк. 1902. Са скарба вядомы 2 індыйскіх мухры Мухамада ібн Таглука і 2 ангельскіх ноблі Генрыха IV. Зах.: Дзяржаўны Эрмітаж [1, ф. І, воп. 5, спр. 15 (1902), арк. 301. 2, ф. 1, спр. 293 (1895), арк. 294; спр. 206 (1902), арк. 1, 4, 6. б за 1902, с. 121].
  2. Гор. Слуцк. 1999. Пражскі грош Вацлава IV (інфармацыя Л.У. Калядзінскага).

 

  1. Архив Государственного Эрмитажа. — СПб.
  2. Архив Института истории материальной культуры Российской Академии наук. — СПб.
  3. Колобова И.Н. Брестский монетный клад 1837. Монетные клады // Брест. Энциклопеди­ческий справочник. — Мн., 1987.
  4. Колобова И.Н. Монетные клады // Гомель. Энциклопедический справочник. — Мн., 1991.
  1. Мец Н.Д., Мельникова А.С. Клады монет (зарегистрированные Государственным исто­рическим музеем за 1955-1958 гг.) // Ежегодник Государственного исторического музея. — М., 1960.
  2. Отчет Императорской Археологической Комиссии. — СПб., 1894, 1902.
  3. Покровский Ф.В. Археологическая карта Гродненской губернии. — Вильна, 1895.
  4. Рябцевич В.Н. К вопросу о денежном обращении западнорусских земель в XIV-XV вв, // Нумизматика и сфрагистика. — Т. 2. — Киев, 1965.
  5. Сельское хозяйство. — М., 1958. — 23 октября.
  6. Сивере А.А. Топография кладов с пражскими грошами // Российская Академия мате­риальной культуры. Труды Нумизматической комиссии. — Т. II. — Петроград, 1922.
  7. Советская Белоруссия. — Мн., 1958. — 3 октября.
  8. Труды Киевской Духовной Академии. — Апрель. — Киев, 1875.
  9. Фасмер P.P. Список монетных находок, зарегистрированных секцией нумизматики и глиптики Академии истории материальной культуры в 1920-1925 гг. // Сообщения ГА-ИМК. — Т. II. — Л., 1926.
  10. Фасмер P.P. Список монетных находок. II // Сообщения ГАИМК. — Т. II. — Л., 1929.
  11. Харламповіч П.В. Праскія грошы ў беларускіх монэтных скарбах // ГАЗ. — 1927. — № 1,
  12.  Miesiкcznik    Poіocki. — Poіock, 1820.


Эміценты, узгадваемыя ў тэксце

Англія. Генрых IV Ланкастэр (1399-1413). Вялікае княства Літоўскае. Казімір IV Ягелончык (1440-1492). Вялікае княства Літоўскае. Аляксандр Ягелончык (1492-1506). Дзяржава Цімурыдаў. Цімур (1370-1405). Індыя. Мухамад ібн Таглук (1325-1351). Польшча. Казімір III Вялікі (1333-1370). Чэхія. Ян І Люксембург (1310-1346). Чэхія. КарлІ Люксембург (1346-1378). Чэхія. Вацлаў IV Люксембург (1378-1419).

Аўтар: І.Н. Колабава
Крыніца: Славянский мир Полесья в древности и средневековье: Материалы Международной историко-археологической конференции (19-20 октября 2004 г.) / Гомельский областной исполнительный комитет, Учреждение образования «Гомельский государственный университет имени Франциска Скорины», кафедра истории славян и специальных исторических дисциплин, НИИ истории и культуры восточнославянских народов. — Гомель, 2004. Ред. кол. О.А. Макушников (гл. ред.) и др. — Гомель. — 205 с. Ст. 95-98.