Толькі 100 шчасліўцаў здолеюць патрапіць на арт-фэст “ЧЫРВОНЫ КАСТРЫЧНІК”, што будзе ладзіцца 1-2 кастрычніка ў Рэчыцкім раёне ўжо ў трэці раз.
Адчуйце унікальную атмасферу жывой музыкі ў аўтэнтычнай беларускай вёсцы!
Вас чакаюць:
- Open-air з выступамі розных файных гуртоў (з Гомля прыедзе “Бан-Жвірба”).
- Chill-out зона.
- Кінахлеў
- Кірмаш рамеснікаў.
- Майстар-класы для ўсіх жадаючых (ганчарная справа, дрэваапрацоўка, выраб біжутэрыі, магія аналагавага фотадруку i г.д.).
- Палёты на дэльтапланах.
- Хатняя вясковая кухня.
- Арт-хата
- Гарачае відовішча вогненнага тэатра
Арт-вёска «ЧЫРВОНЫ КАСТРЫЧНIК» чакае вас!
Выезд: 1 кастрычніка цэнтралізавана, а 13.00
Адкуль: г. Гомель, Рэчыцкая шаша, прыпынак Сонечная.
Аўтобус будзе чакачь на пачатку рэчыцкай трасы.
Кошт квітка на замоўлены аўтобус: 25.000 бел. рублёў (у абодва бакi)
Кошт квiтка на сам фэст: 40.000 бел. рублёў
З сабой абавязкова (!!!) ўзяць:
- спальнік
- дыванок (каремат)
- цёплае адзенне
- чашку + міску + лыжку
- вясёлую ўсмешку і файны настрой
Мерапрыемства ўкантакце: http://vk.com/event30122602
Кантакты (для набыцця квіткоў у Гомелі) :
+375 (29) 393-09-20
Апошні дзень – 29.09.11
СПЯШАЙСЯ НАБЫЦЬ КВІТОК! Толькi 100 чалавек, не больш, таму што колькасць цёплых месцаў для начлегу абмежавана!
Сябрам з іншых краін – месца ў хаце абяцаем. Толькі вам трэба запісаць сябе ў спіс замежных гасцей (для ўліку квіткоў). Каб запісаць сябе ў спіс, вам трэба даць заяўку (асабістае паведамленне Клімовічу Станіславу – арганізатару сустрэчы) з прадастаўленнем інфармацыі аб сабе: Прозвішча, Імя, Краіна.