Штодзённае жыццё насельніцтва Палескай вобласці ва ўмовах акупацыі (1941-1944 гг.)

0
561
жыццё пад акупацыяй

Палеская вобласць з цэнтрам у горадзе Мазыры была ўтворана пастановай ЦВК БССР ад 15 студзеня 1938 года. Напярэдадні вайны ў яе склад уваходзіла 17 раёнаў. З 28 чэрвеня 1941 г. тэрыторыя вобласці стала арэнай ваенных дзеянняў. Нягледзячы на мужнае і гераічнае супраціўленне з боку чырвонаармейцаў, вораг хутка прасоўваўся на ўсход. Напрыканцы чэрвеня 1941 г. немцамі быў акупаваны Глускі раён, у ліпені- Даманавіцкі, Парыцкі і Петрыкаўскі. Большая частка Палескай вобласці была захоплена ў жніўні, апошнім — 3 верасня — трапіў пад уладу ворага Лельчыцкі раён.

Восенню 1941 г. фашысцкімі захопнікамі быў праведзены тэрытарыяльна- адміністрацыйный падзел БССР, які парушыў целаснасць рэспублікі. Тэрыторыя Палескай вобласці ўвайшла ў склад двух рэйхскамісарыятаў і так званай “вобласці армейскага тылу”. Мазыр, Петрыкаў, Лельчыцы, Ельск, Камарын, Брагін былі ўключаны ў паўночную частку генеральнай акругі «Жытомір» рейхскамісарыята «Украіна», паўночныя раёны адыйшлі да генеральнай акругі “Беларусь” рейхскамісарыята “Остланд”. Іншыя раёны Палескай вобласці была аднесена да так званай “вобласці армейскага тылу” групы армій “Цэнтр” [1, 45].

Усталяванне “новага парадку” пачалося са стварэння уладных структур. Тэрыторыя Савецкага Саюза, захопленая немцамі, падпарадкоўвалася як ваеннай, так і цывільнай адміністрацыі. Кіраўніцтва ўсім цывільным насельніцтвам належыла рэйхскамісарыятам, якія ў сваю чаргу, дзяліліся на генеральныя і абласныя камісарыяты. Адміністрацыйны аппарат на тэрыторыі рэйхскамісарыятаў у асноўным складаўся з нямецкіх грамадзянскіх служачых. У якасці дапаможных мясцовых устаноў акупанты стваралі гарадскія і раённыя ўправы на чале з начальнікам раёна або бурмістрам горада. Так, у Мазыры былі ўтвораны абластныя акупацыйныя ўлады: гебітскамісарыят, контрразведвальныя і карныя органы — паліцыя бяспекі і СД, абвергрупа 115. Гарадская ўправа з’яўлялася дапаможным органам гарадскога камісарыята. Аддзелы ўправы дубліравалі назвы аддзелаў гарадскога камісарыята. Управа без санкцыі і ведама гарадскога камісарыята не мела права вырашыць ніводнага пытання. Гарадскі камісар з’яўляўся шэфам управы, а кожны з начальнікаў аддзелаў камісарыята — шэфам адпаведнага аддзела ўправы. Мужчынскім насельніцтвам Мазыра быў абраны бурмістр. Прадстаўнікі мясцовага насельніцтва прыцягваліся да работы ў аддзелах гарадской управы, з іх была сфарміравана дапаможная паліцыя, штат якой у верасні 1941 г складаў 38 чалавек, у турме працавала 18 чалавек [2, 170; 514.]

Улада на тэрыторыі, якая ўваходзіла ў т.зв. “вобласць армейскага тылу” знаходзілася ў руках ваенных і паліцэйскіх фарміраванняў. Вышэйшым органам вермахта на гэтай тэрыторыі быў штаб тылу армій “Цэнтр”. Ваенна-адміністрацыйныя функцыі выконвалі палявыя і мясцовыя камендатуры, якія надзеляліся ўсёй паўнатой улады ў зоне сваёй дзейнасці [3, 16].

На пачатку акупацыі, уладнымі структурами праводзілася дастаткова гнуткая палітыка ў адносінах да мясцовых жыхароў і рабіліся пэўныя захады па прыцягненню часцы іх на свой бок. У дакументах, складзенных работнікамі Народнага Камісарыята дзяржаўнай бяспекі і Народнага камісарыята унутранных спраў, якія датуюцца канцом 1941-пачаткам 1942 г. звярталася ўвагу на тое, што “На территории, находящейся вблизи фронта немцы “заигрывают” с населением, не так сильно грабят, все свои мероприятия проводят через старост… Другое положение наблюдается после продвижения германского фронта на 100-150 км. Здесь начинаецца форменная грабиловка” [4, 63].

У той жа час, з першых дзён акупацыі нацысты імкнуліся запалохаць мясцовых жыхароў. Аб гэтым сведчыў змест аб’яў і загадаў “новай”улады, якія прадуглежвалі: “За несдачу оружия-расстрел, за укрывательство воинов Красной Армии-расстрел, за неявку на работу-расстрел, за неподчинение немецкім властям-расстрел” [5, 2]. 3 працягам часу з’явіліся ўдакладненні, што “за адного убитого немца будет расстрелено 100 человек населения, а за одного раненного немца — 5 человек” [6, 16]. I гэта был і не проста пагрозы. У Мазыры, на цэнтральнай плошчы, смяротнае пакаранне ў адносінах да сем’і Лутцаў, якая падтрымлівала сувязь з партызанамі, было прыведзена ўжо ў верасні 1941 г.

З восені 1941 г. нацысцкае кіраўніцтва праводзіла тактыку татальнага выкарыстання акупаванай тэрыторыі Беларусі як аднаго з гаспадарчых аб’ектаў каланіяльнай палітыкі на Усходзе. Гаспадарчым штабам “Ост” быў абвешчаны лозунг “Хлеб толькі за работу”. Мясцоваму насельніцтву планавалася аставіць толькі мінімум прадуктаў неабходных для існавання і выканання працоўнай павіннасці. На ўсёй тэрыторыі Беларусі была ўведзена картачная сістэма размеркавання харчавання, якая кантралявалася харчовымі аддзеламі мясцовых упраў. Нормы прадуктаў харчавання ўстанаўліваліся нямецкімі уладнымі структурамі [7, 149; 152]. Была ўведзена прапіска насельніцтва, якая рабілася шляхам адзнакі ў пашпарце ці выдачай даведкі на нямецкай мове. На акуптраванай тэрыторыі ў якасці дакументаў, якія удаставерялі асобу, дзейнічалі савецкія пашпарты, метрычныя даведкі, даведкі, якія былі раней выдадзены сельскімі саветамі. Усе мужчыны павінны былі прайсці рэгістрацыю паводле іх спецыяльнасцяў [4, 173; 312].

Картачная сістэма забеспячэння прадуктамі харчавання была важным інструментам да прыцягвання насельніцтва да работы і для кантроля за яе якасццю. Для пенсіяняраў, інвалідаў складаліся асобныя спісы, па якім яны забяспечваліся прадуктамі па больш нізкім нормам, чым працуючыя. Было пазбаўлена права на нарміраванае харчовае забяспячэнне яўрэйскае насельніцтва не атрымлівалі картачак сяляне, якія былі абвешчаны на “самазабяспячэнні”.

Харчовыя нормы з працягам часу акупацыйнымі ўладамі паменьшаліся. Так, кіраўнік галоўнай групы па харчаванню і сельскай гасгіадарцы ва ўсходнім міністэрстве Ханс-Іоахім Рыкке ў сваім пісьме ў аддзел харчавання і сельскай гаспадаркі пры рэйхскамісарыяце Украіны ў красавіку 1942 г. паведамляў: “Потребления продовольствия самой Украиной должно быть решено в последнюю очередь, так как в наступающую зиму речь совершенно ясно идет о том, следует ли снизить пайковую норму в Германии на еще более недопустимую величину или пусть голодают некоторые украинцы” [8, 94]. Трэба адзначыць, што нормы выдачы харчавання ў Рэйхскамісарыяце “Украіна” былі некалькі вышэй, чым у Генеральнай акрузе “Беларусь”, а найбольш дрэнна забяспечвалася насельніцтва ў тылавой зоне групы арміі “Цэнтр” [7, 150].

На тэрыторыі Генеральнай акругі Жытомір зімой і вясной 1942 г. праводзілася земельная рэарганізацыя і вяліся работы па стварэнню сельскагаспадарчых таварыстваў па землекарыстанню [3, 19].

З мэтай выкарыстання савецкіх людзей, якія апынуліся пад акупацыяй, для работы ў ў Германіі, прапагандаваўся нямецкі лад жыцця. Абяцалі добрыя ўмовы жыцця, высокія заробкі, сацыяльную абарону. Сем’ям асоб, якія дабраахвотна падаліся на работу ў Германію, выплачвалася пэўная дапамога. Але, такіх жадаючых было няшмат. У нямецкіх дакументах адзначалася, што “наблюдается крайне отрицательное отношение к отправке на работу в Германию. Положение … таково, что каждый всеми средствами старается избежать вербовки (притворяются больными, бегут в леса, подкупают чиновников и т.д.). О добровольной отправке в Германию уже давно не может быть и речи” [11]. У Нацыянальным архіве Рэспубліцы Беларусь захоўваецца дзённік К.Ермілава-аднаго з кіраўнікоў антыфашысцкага падполля ў г.Калінкавічы, які ўтрымлівае цікавыя звесткі аб штодзённым жыцці горада і навакольных вёсак. У запісах, якія датуюцца красавіком 1942 г., паведамлялася наступнае: “Всю молодежь в Калинковичах мобилизуют в Германию на работу. Поэтому, чем ехать на тот свет, решил пристроиться где-нибудь тут. О Германии рассказывают незавидное. А люди знают, некоторые были там, и говорят — лучше пропадать у себя на Родине, чем ехать на верную гибель” [6, 22].

У сувязі з тым, што дабраахвотнікаў ехаць на працу ў рэйх было няшмат, нацысты прыступілі да прымусовай адпраўкі насельніцтва. 3 гэтай мэтай яны пачалі праводзіць аблавы: ачэпліваліся цэлыя гарадскія раёны, вуліцы, кінатэатры, рынкі, прадпрыемствы і г.д. Для дасягнення пастаўленнай мэты немцы выкарыстоўвалі і іншыя сродкі. Так, у Мазыры яны выносілі на плошчу патэфон, круцілі пласцінкі, а калі збіраўся натоўп, яго акружалі салдаты і арыштоўвалі людзей, у першую чаргу моладзь [21, 15]. Асоб, якія былі захоплены падчас правядзення гэтых аперацый, на некалькі дзён змяшчалі ў перасыльныя лагеры, дзе іх “сартыравалі” па прафесіях, узросту, стану здароўя, а потым грузілі ў вагоны і накіроўвалі ў Германію.

Удзельнікамі антыфашысцкага руху рабіліся пэўныя захады, каб сарваць планы немцаў па выкарыстанню савецкіх людзей у якасці прымусовай рабочай сілы для германскай эканомікі. Так, намаганнямі мазырскіх падполыпчыкаў, ўсе настаўнікі горада і раёна былі ўзяты на ўлік і замацаваны за пэўнымі школамі, што выратавала іх ад вывазу ў рэйх [5,5].

З першых дзён акупацыі на тэрыторыі вобласці пачалі дзейнічаць партызанскія атрады і падпольныя арганізацыі. Яскравым сведчаннем гэтага, з’яўляецца той факт, што першымі Героямі Савецкага Саюза сярод партызан СССР ужо 8 жніўня 1941 г. сталі арганізатары і кіраўнікі партызанскага руху на тэрыторыі Акцябрскага раёну Палескай вобласці Ц. Бумажкоў і Ф. Паўлоўскі.

Значная работа ў станаўленні і дзейнасці падпольных груп, партызанскіх злучэнняў была праведзена партыйнымі і савецкімі органамі. Прадстаўнікі шырокіх слаёў грамадства прымалі ўдзел ў антыфашысцкім руху, гэта ў першую чаргу было звязана з тым, што як сведчаць архіўныя дакументы, “настороение населения в оккупированных немцами районах к советской власти надо сказать патриотическое” [4, 17].

Аднак, працэс станаўлення антыфаныскага руху на першым этапе свайго развіцця сутыкнуўся з пэўнымі цяжкасцямі. Гэта было звязана з тым, што на пачатку вайны частка мясцовых жыхароў адносілася да партызан і падпольшчыкаў насцярожанна. Так, у рапартах супрацоўнікаў дзяржбяспекі (снежнь 1941 г.) паведамлялася, што асноўная маса насельніцтва ў Петрыкаўскім раёне “стаяла ў баку ад партызан, у лепшым выпадку трымалася нейтральна і неабходнай дапамогі не аказвала. У шэрагу выпадкаў насельніцтва некаторых вёсак раёна… было настроена да партызан адкрыта варожа і разглядала іх з пункту гледжання нямецкіх версій” [4, 116]. Нямецкай прапагандай партызанам прыпісвалася ўсё, што кепска, у тым ліку і ўсе растрэлы на дарогах, якія былі здейснены немцамі. У нямецкіх крыніцах партызан называлі толькі “бандытамі” і “злачынцамі”, дзейнасць якіх была накіравана супрвць “мирного населения сел и деревень” [4, 126]. Акрамя гэтага, як адзначаў кіраўнік Цэнтральнага штаба партызанскага руху П.К. Панамарэнка, “для таго как выклікаць незадавальненне насельніцтва супраць партызан, немцы дзе-нідзе арганізавалі ілжэпартызанскія атрады, якія грабяць насельніцтва пад выглядам партызан. У нямецкіх супрацьпартызанскіх школах школах выкладаецца агентам спецыяльны прадмет — “Меры па азлабленню насельніцтва супраць партызан” [9, 33].

На акупаваннай тэрыторыі ішла вострая ідэалагічная барацьба. Нацысты казалі аб перамогах сваіх войск, аб хуткім падзенні Масквы і Ленінграда, усяляк ухвалялі акупацыйны рэжым. Распаўсюджвалі чуткі, што Японія пачала вайну з СССР [4, 125]. На тэрыторыі Палескай вобласці немцы выдавалі газеты “Новый путь” і “Мозырские известия”, але гэтыя і іншыя выданні попытам і аўтарытэтам у насельніцтва не карысталіся [10, 271]. Аб гэтым сведчыць і пісьмо старастам раёна, у якім адзначалася, што “по проезде по Мозырскому району господина заместителя гебиткомиссара установлено, что высылаемые комиссаром плакаты вами не вывешиваются, а лежат в канцелярии волости, у старост, а частично, используются вообще на бумагу” [11].

Падпольшчыкі і партызаны імкнуліся расказаць насельніцтву праўду аб падзеях на фронце, прызывалі людзей да барацьбы з ворагам. З 1941 г. пачалося распаўсюджванне партызанамі сярод жыхароў зводак Саўінфорбюро. Падпольнымі органамі на тэрыторыі вобласці выдаваліся газеты і друкаваліся лістоўкі, у якіх паведамлялася аб падзеях на фронце, перамогах Чырвонай Арміі і злачынствах фашыстаў. Толькі за верасень-кастрычнік 1943 г. намаганнямі Палескай абластной падпольнай партыйнай арганізацыі была выдадзена 15 нумароў абластной газеты “Бальшавік Палесся” агульным тыражом 9 тыс. экзэмпляраў, 51 нумар раённых газет тыражом 11, 2 экзэмпляраў, 14 назваў лістовак, агульная кольксць якіх склала 9 тыс. экзэмпляраў [12, 137].

Значную ролю ў ідэалагічнай барацьбе адыгралі газеты, часопісы, кнігі, якія дастаўляўся з “Вялікай зямлі”. Адзін з кіраўнікоў Мазырскага падполля — А.С. Мураўёў, ў сваіх успамінах расказываў, што “в феврале месяце 1942 г. приносят мне газету «Правда»”, где был напечатан доклад И.В. Сталина “О 24-й годовщине Октябрьской революции”. С какой жадностью и трепетом, вниманием и надеждой прочитали вслух этот доклад все члены моей семьи…Трудно переоценить какое влияние произвела эта газета на советских людей оккупированого, но не поверженного на колени города” [5, 9].

Адным з галоўных накірункаў фашысцкага рэжыму з’яўлялася праведзенне палітыкі генацыду. У Палескай вобласці насельніцтва знішчалася, як і па усёй акупаваннай савецкай тэрыторыі: падчас правядзення карных аперацый, у лагерах смерці, у турмах, гета і г.д. У дакументах, якія захоўваюцца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь, паведамляецца аб тым, што ў снежні 1941 г. у Палескай вобласці знаходзіліся карныя атрады ў раёнах: Калінкавіцкім, Хойніцкім, Васілевіцкім, Лоеўскім, Речыцкім, а таксама г. Мазыры. Гэтыя атрады складаліся з “отборных немецких солдат и полиции” [4, 173].

Першыя з карных аперацый на тэрыторыі Палескай вобласці былі праведзены летам 1941 г. Пачынаючы з вясны 1942 г. яны сталі насіць сістэматычны характар. У сакавіку- красавіку 1942 г. на тэрыторыі Акцябрскага, Глускага раёнаў Палескай вобласці, а таксама шэрагу іншых абласцей рэспублікі праводзілася карная аперацыя «Бамберг». Падчас яе правядзення на тэрыторыі Палескай вобласці было знішчана каля 90 населенных пунктаў [13, 45]. Сярод найбольш буйных карных аперацый, якія адбыліся на тэрыторыі Палескай вобласці былі аперацыі № 6 і № 20, «Гольфельд» ў жніўні 1942 г., «Горнунг» і «Русалка»- у лютым-сакавіку 1943 г., «Асвячэнне храма», «Барбара» — у кастрычніку 1943 г., «Марабу» — у маі 1944 г. [14, 253 — 257].

На тэрыторыі вобласці існавалі лагеры ваеннагіалонных з неўстаноўленнымі класіфікацыйнымі прыкметамі ў Жыткавічах , в. Макаравічы Петрыкаўскага раёна, г. Мазыры, Петрыкаве, в. Чорныя Броды Акцябрскага раёна [15, 33-34]. Архіўныя дакументы сведчаць аб знішчэнні чырвонаармейцаў і ў іншых населенных пунктах Палескай вобласці.

У Азарыцкіх лагерах смерці на працягу сакавіка 1944 г. было знішчана каля 18 тыс. савецкіх грамадзян. На тэрыторыі Акцябрскага раёна ў сакавіку 1944 г. было створана чатыры канцэнтрацыйных лагера для цывільнага насельніцтва. Першы знаходзіўся каля в. Мікуль-Гарадок, другі — каля в. Рудабелка. Трэці лагер быў размешчаны ў трох кіламетрах ад в. Парослішча. Лагер праіснаваў сем дзён, аднак за гэты час тут было знішчана каля 900 чалавек, частка заняволенных адпраўлена ў Азарычы. Вязняў лагера, створаннага каля в. Дзербін, немцы выкарыстоўвалі ў якасці працоўнай сілы для будаўніцтва абарончых аб’ектаў [14, 27].

У Калінкавічах дзейнічалі тры лагеры ў якія пад прымусам зганялі савецкіх людзей, а пасля ў закрытых вагонах адпраўлялі ў Германію. Адсюль вясной 1942 г. было адпраўлена каля 400 чалавек, вясной 1943 г. — 600, восенню 1943 г. — 300 чалавек. [16, 5]. Лагеры для цывільнага насельніцтва існавалі ў Мазыры, Тураве, Хойніках і іншых населенных пунктах.

Нацысты праводзілі сваеасаблівую фільтрацыю насельніцтва па нацыянальнай прыкмеце, сацыяльнаму паходжанню. Асабліва ад “новага парадку” пакутвала яўрэйскае насельніцтва. Сам факт прыналежнасці да яўрэйскага народа прадвызначаў лёс чалавека. У жніўні 1941 г. у г.п. Лельчыцы прыбыў атрад гестапаўцаў, які знішчыў у рове ва ўрочышчы Загорье 790 яўрэяў, дарослых растрэлялі, дзяцей кідалі у роў жывымі. [17, 204] У Глуску было забіта каля 3000 яўрэяў, у Петрыкаве — 450, у Мазыры па вул. Рамашоў Роў — 1500 чалавек і г.д. [18, 129 — 133].

Знішчалася насельніцтва і ў турмах. Так, Надзвычайнай Дзяржаўнай камісіяй па выяўленню і раследаванню злачынстваў нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Мазыры, каля былой турмы СД, былі знойдзены пяць захаванняў, дзе знаходзіліся астанкі 275 чалавек [19, 5].

Па розным дадазенным на тэрыторыі вобласці былі знішчаны дзесяткі тысяч чалавек, але назваць дакладную лічбу страт сёння па шэрагу прычын немагчыма. Надзвычайнай Дзяржаўнай камісіяй па Палескай вобласці было ўстаноўлена, што нямецка-фашысцкія захопнікі знішчылі на тэрыторыі вобласці 37981 мірных грамадзян і 3120 ваеннапалонных, звыш 28 тысяч было вывезена на прымусовыя работы [19, 2]. Але, гэтыя дадзенныя датычацца толькі чатырнадцацці раёнаў вобласці з семнадцацці. Акцябрскі, Глускі, Парыцкі раёны восенью 1944 г былі ўключаны ў склад Бабруйскай вобласці.

Паводле дадзенных энцыклапедычнага выдання «Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга» агульныя страты насельніцтва па 17 раёнам вобласці складаюць 51542 чалавекі (падлічана намі -Т.Н.). Аднак, гэтая лічба таксама вызывае сумненне, у сувязі з тым, што частка забітыхі закатаваных людзей у яе не ўключана. Так, Азарыцкія лагеры смерці былі створаны на тэрыторыі Даманавіцкага раёна, сёння Азарычы ўваходзяць у склад Калінкавіцкага раёна. Аднак, у агульную колькасць страт насельніцтва па Калінкавіцкаму раёну (1550 чалавек), а таксама і па Даманавіцкаму раёну (869 загінуўшых), некалькі тысяч загінуўшых у гэтых канцлагерах не ўвайшлі [20, 272-273].

Яшчэ складаней абстаяць справы з сельскімі населенымі пунктамі, якія ў выніку тэрытарыяльна-адміністрацыйных рэформаў, якія адбыліся ў пасляваенны час, перадаваліся з раёна ў раён. У якасці прыклада можна прывесці в. Маладушша. У часы вайны яна ўваходзіла ў склад Хойніцкага, цяпер адносіцца да Рэчыцкага раёна. Паводле архіўных дакументаў тут на працягу акупацыі было знішчана 200 ваеннапалонных і звыш 500 мірных жыхароў [21, 312], а ў Рэспубліканскай кнізе «Памяць» аб стратах цывільнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны па Маладушскаму сельсавету дадзеных ўвогуле няма [20, 312].

Значныя страты вайнай былі нанесены і народнай гаспадарцы Палескай вобласці. Яны ацэньваліся ў 5 млрд. руб. [22, 178]. Шмат часу і сродкаў спатрэбілася, каб адновіць эканамічны патэнцыял вобласці, а вярнуць да жыцця загінуўшых і закатаваных было немагчыма. Нельга. было і выправіць лес тых, хто страціў у час ваеннага ліхалецця сваіх родных і блізкіх. Таму сёння, на пачатку XXI ст. трэба памятаць аб героях і ахвярах вайны і імкнуцца ўсе праблемы, якія ўзнікаюць у свеце вырашаць толькі мірнымі сродкамі.

  1. Козак К.И. Формы германского оккупационного административно территориального деления Беларуси/ Трагічнае лета 1941: напамін гісторыі. Матер, міжнар. навукова-тэар. канферэнцыі. — Мн., 2001.
  2. Гомельска абласны дзяржаўны архіў. 1821, воп 1, спр.9, л.170, л.514.
  3. Новікаў С. Асаблівасці ваенна-эканамічнай гісторыі Беларускага Палесся// Бел. гіст. часоп. — 2004. — №6.
  4. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Ф. 4п, воп. 33а, спр. 63.
  5. Занальныдаяржаўныархіўу г.Мазыры (Далей-ЗДАМ) Ф. Ф286, воп. 1. спр.34.
  6. НАРБ 1344, воп. 1, спр.9.
  7. Беляев А.В. Роль коллаборационной местной вспомогательной администрации в продовольственном обеспечении населения оккупированных территорий Беларуси в годы Великой Отечественной войны (1941-1945 гг.)// Славянскі свет: Мінулае і сучаснае: Матэрыялы Рэсп. навук. канф., 26 сак. 2004 г.: У 3 ч. Ч 1./ Рэдкал.: А. П. Жытко (гап. рэд.) і інш. — Мн.: БДПУ, 2004 — 258 с.
  8. Война Германии против Советского Союза 1941-1945. Док. экспозиция — Берлин, 1992.
  9. Панамарэнка П. К. Партызанскі рух у Вялікай Айчыннай вайне. — М.: Сав. Беларусь, 1943.
  10. Памяць: Гіст.-дак. хроніка Мазыра і Мазырскага р-на/ Уклад. М. А. Копач, В. Р. Феранц; Мает. Э.Э.Жакевіч. — Мн.: Мает, літ., 1997.
  11. Советская Белоруссия. — 1966. — 22 марта.
  12. Тозик А. А. В дни суровых испытаний: Укрепление рядов КП(б)Б в условиях подполья в годы Великой Отечественной войны(1941-1944). — Мн.,1981.
  13. Нацистская политика геноцида и «выжженной земли» в Белорусии (1941-1944) /Редкол.: Лобанок В.Е. и др. — Мн., 1984.
  14. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне. 1941 — 1945: Энц./ Рэдкал.: І.П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн., 1990.
  15. Лагери советских военнопленных в Беларуси 1941 — 1944. Справочник /Авт.- сост.В.И. Адамушка и др. Науч. Ред. В.И. Адамушко. — Мн., 2003.
  16. ЗДАМ. Ф. 310, воп.1, спр. 10.
  17. Ботвиник М.Б. Памятники геноцида евреев Беларуси. — Мн., 2000
  18. Трагедия евреев в Белоруссии (1941 — 1944). Изд. 2, испр. и дополн./Сб. документов и материалов. Отв. ред Черноглазова Р.А. — Мн., 1997.
  19. ЗДАМ. Ф.310, воп. 1, спр. 15.
  20. Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга: Энц./ Б.І. Сачанка (гал. рэд.) і інш. — Мн, 1995.
  21. ЗДАМ. Ф. 130, воп. 1, спр. 20.
  22. Седьмая сессия Верховного Совета БССР. 3-5 июля 1945 г. Стенографический отчет. — Мн.: Госиздат БССР, 1947.

Аўтар: Т.А. Нікіціна
Крыніца: Беларусь і суседзі: гістарычныя шляхі, узаемадзеянне і ўзаемаўплывы : матэрыялы Міжнар. навук. канф, 28-29 верас. 2006 г. / Гомел. дзярж. ун-т імя Ф. Скарыны, Гіст. фак. ; рэдкал.: Р.Р. Лазько (гал. рэд.) [і інш.]. Ст. 244-250.