“Шпацыры з акварэллю” Ігара Хайкова

0
1475
Вясковыя хаты. Ігар Хайкоў - аўтар

Установа «Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці» запрашае 25 кастрычніка на персанальную выставу Ігара Хайкова «Шпацыры з акварэллю».

Ігар Аляксандравіч Хайкоў нарадзіўся ў 1969 годзе ў горадзе Гомелі. У 1994 годзе скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. Жывапісам захапіўся падчас вучобы ў інстытуце. Удзельнічаў у розных выставах у г. Гомелі і ў г. Мінску.

Выставка Игоря Хайкова в ГомелеЛюбімая тэхніка мастака — акварэль. У экспазіцыі выставы прадстаўлена каля 30 работ, выкананых у тэхніцы акварэлі. Аб’ядноўвае ўсе творы тэматыка і жанр – краявід.
Сама назва выставы «Шпацыры з акварэллю» настройвае гледача на лірычны лад.

Мастак нездарма звярнуўся да такога віду жывапісу як пейзаж, бо ў ім можна адлюстраваць і перадаць усю разнастайнасць і маляўнічасць нашай прыроды. Працы Ігара Хайкова пісьменныя кампазіцыйна і тэхнічна. Іх адрознівае сакавітая гама, свежасць і чысціня фарбаў, складанасць і лёгкасць. Усё гэта гарманічна спалучаецца ў яго карцінах, якія цешаць вока і знаходзяць захоплены водгук у душы кожнага, хто хоць бы раз бачыў яго творы.

Адкрыццё выставы адбудзецца 25 кастрычніка 2016 года ў 17.00.

Як нараджаюцца цудоўныя карціны, можна ўбачыць наведаўшы майстар-клас 29 кастрычніка ў 12.00.

Выстава будзе доўжыцца да 30 лістапада.

Уваход вольны!

Адрас: г. Гомель, вул. Ірынінская, 19.