Шчучын, Целяханы, Лельчыцы

0
76
Шчучын, Целяханы, Лельчыцы

Тры гэтыя геаграфічныя назвы тыпалагічна падобныя адна да адной. Такое падабенства тлумачыцца тым, што ў аснове назваў Шчучын, Целяханы і Лельчыцы ляжаць дахрысціянскія ўласньш імёны.

Назва горада Шчучына, раённага цэнтра Гродзенскай вобласці. вядомага з першай паловы XV ст., утварылася ад мужчынскага імя Шчука: Шчучын — ‘пасяленне, якое заснаваў чалавек па імені Шчука ці якое належыць чалавеку з такім іменем!

У самім Шчучынскім раёне, а таксама ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці і Вілейскім раёне Мінскай вобласці ёсць вёскі пад на­звай Шчукі. Гэта — родавыя найменні, якія сведчаць, што імя Шчука было агульным знакам тых сямейных абшчын, якія заснавалі адпаведныя населеныя пункты. У Віцебскім раёне існує вёс­ка Шчучына, назва якой павінна тлумачыцца так, як і айконім Шчучын.

Назва гарадскога пасёлка Целяханы (Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці), вядомага з XVI ст. як вёс­ка ў Пінскім павеце Брэсцкага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, звязана з асабістым іменем Целех, якое суадносілася з абазначэннем цяляці.

Антрапонімы Шчука (‘шчупак’) і Целех (‘цяля’) і падобньш да іхужываліся з вельмі глыбокай старажытнасці і да XVII ст. У позні час яны былі выключна “дамашнімі” (неафіцыйнымі) уласнымі абазначэннямі, якія чалавек мог мець поруч з афіцыйнымі імёнамі, дадзенымі пры хрышчэнні. У ранні перыяд такія ўласныя найменні сімвалізавалі еднасць усяго жывога ў свеце, роднасць ча­лавека і жывёл, веру ў перасяленне душ. У вытоках імёны тыпу Шчука і Целех — татэмныя знакі.

Асабістае імя ў значэнні ‘цяля’ ў розных мясцінах мела варыянты: Целех, Целеш, Цялаш, Цяляк (Цялях). Ад формы Целех утварылася геаграфічная назва Целяхі (вёска Стаўбцоўскага раёна Мінскай вобласці) і калектыўнае абазначэнне це­ляханы (‘тыя, што маюць дачыненне да Целеха’), ад якога ў выніку пераносу па прынцыпе прасторавай сумежнасці ўзнікла назва Целяханы.

З формай Целеш звязаны наступныя назвы вёсак: Целяшы (Глыбоцкі і Докшыцкі раёны Віцеб­скай вобласці, Гомельскі раён, Слаўгарадскі раён Магілёўскай вобласці), Целяшэвічы (Дзяржынскі раён Мінскай вобласці), Целяшоўшчына (Сенненскі раён Віцебскай вобласці), Целяшоўка (Горацкі раён Магілёўскай вобласці).

Форма Цялаш адлюстравалася ў назве вёскі Цялашы Віцебскага раёна. Форма Цяляк — у назве Целякі, якую носяць вёскі Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці, Свіслацкага і Смаргонскага раёнаў Гродзенскай вобласці, Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

Працэс утварэння згаданых назваў уяўляецца наступным чынам: Целех -> целяхі (родавае найменне) -> Целяхі; Целеш -> целяшы (рода­вае найменне) -» Целяшы; Целешцеляшэвічы (‘нашчадкі ці падданыя Целеша’) -> Целяшэвічы; Целеш -> Целяшоўшчына (‘пасяленне і ўсе навакольньш землі, якія належаць Целешу); Целеш -> Целяшоўка (‘пасяленне, заснаванае Целешам’); Цялаш -> цялашы (родавое найменне) Цялашы; Цяляк -> целякі (родавое найменне) -> Целякі.

У аснове назвы вёскі Целянец Пінскага раё­на Брэсцкай вобласці найменне жыхароў не ляжыць. Целянцом тут называлася спачатку ўрочышча, побач з якім вырасла пасяленне. Такое ўрочышча, відаць, служыла выганам для жывёлы, якая належала жыхарам суседніх вёсак.

Звернемся цяпер да назвы Лельчыцы, якую носіць гарадскі пасёлак, цэнтр раёна Гомельскай вобласці. 3 фармальнага пункту погляду назва Лельчыцы ўтворана ад антрапоніма Лелька. Роднасныя айконімы: Лялькаўшчына (вёска Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці), Лялеўшчына (вёска Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці), Лялюгі (вёска Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці), Лялюшы (вёска Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці), Лялянцы (вёска Воранаўскага раёна Гродзенскай вобласці), Лелюкі (вёска Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці), Лелікава (вёс­ка Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці).

Утварыліся пералічаныя найменні так: імя Лялька ці прозвішча Лялькаў -> Лялькаўшчына (‘землі Лялькі ці Лялькава’); імя Ляль(-я) ці прозвішча ЛялеўЛялеўшчына (‘землі Ляля ці Лялева’); імя ці мянушка Лялюг -» радавое най­менне лялюгіЛялюгі; імя Лялюш -> родавае найменне лялюшы -> Лялюшы; імя Лель калектыўная мянушка лялянцы Лялянцы; імя ці мя­нушка Лялюк -> родавае найменне лелюкіЛе­люкі; імя Лелік Лелікава (‘пасяленне Леліка’).

Прааналізаваныя факты, а таксама іншы матэрыял (напрыклад, прозвішчы Лелікаў, Ляльчук, Лелюкоў, Лялюк, Леля, Лелеш, Лялекін, Лялёхін і пад.), сведчаць пра распаўсюджанасць у мінулым свецкіх (нехрысціянскіх) мужчынскіх імёнаў і мянушак Лель, Леля, Ляля, Лялька, Лялюг, Лялюк, Лялюш, Лялека, Лялёха, Лелік і іншых (дахрысціянскія ўласныя імёны і мянушкі размяжоўваць нялёгка).

Найбольш верагодныя ўласныя імёны Лель, Леля, Лялька, Лялюш, Лелік звязаны з найменнямі бусла або казадоя (або леляка, Caprimulgus europaeus). Чым тлумачыцца такая сувязь моўных фактаў?

Буслы, па павер’ях, прыносяць дзяцей. Адсюль становіцца зразумелай сувязь слоў тыпу лялека, якое ў некаторых беларускіх гаворках служыць для абазначэння бусла, і слова ляля ‘дзіця’, ‘немаўля’. Ад слова ляля ўтварылася слова лялька (ляль­ка — тое ж дзіця, толькі несапраўднае).

У рускай мове ёсць слова лелеять ‘песціць’, ‘мілаваць’, ‘лашчыць’, а яшчэ ‘калыхаць’, ‘беражліва насіць дзіця’. У дадзеным выпадку можна гаварыць пра суаднесенасць гэтага слова, а магчыма, і іншых згаданых моўных фактаў, з найменнем славянскага язычніцкага бога Леля, аналага антычнага Купідона, бога кахання. Каханне, як вя­дома, прыводзіць да нараджэння дзяцей.

Што ж датычыцца птушак, то яны ўвогуле разглядаліся як носьбіты душы. Казадой (лялёк, ляляк, ляляка, лелек) — начная птушка, здаўна лічылася істотай іншасвету, з якім звязаны душы памерлых і душы народжаных дзяцей. У некато­рых славянскіх мовах словы тыпу лелек абазначаюць саву, начную чаплю і нават кажана, але ў любым выпадку — таямнічую начную істоту.

На аснове наймення начной птушкі (казадоя, савы), якая наганяє страх і нават лічыцца дэманічнай істотай, адбыўся перанос на некаторыя не найлепшыя якасці чалавека. У выніку ў гаворках сустракаюцца словы ляляк, лялюк у значэннях ‘разява’, ‘нязграбны, няспрытны, непаваротлівы ча­лавек’, ‘някемлівы чалавек’. Ад такіх слоў узнікалі адпаведныя мянушкі, якія фармальна супадалі з больш старажытныміўласнымі імёнамі. На аснове імёнаў і мянушак утвараліся прозвішчы і геаграфічньш назвы, якія мы і разглядалі вышэй.

Назва гарадскога пасёлка Лельчыцы можа мець гістарычную падаснову. Лельчыцы вядомы з XVI ст. як сяло Мазырскага павета ў Кіеўскім, а з 1569 г. — у Мінскім ваяводствах Вялікага Княства Літоўскага, але найбольш верагоднай датай узнікнення пасялення можна лічыць XV ст.

Вялікі князь літоўскі Вітаўт у 1395 г. перадаў гарады Слуцк і Капыль брату польскага караля Ягайлы князю Уладзіміру Альгердавічу, які стаў уладальнікам новага феадальнага княства — Слуцкага. Сын гэтага князя, Аляксандр (Алелька), з’явіўся родапачынальнікам беларуска-літоўскага княжацкага роду Алелькавічаў, які ў далейшым, на працягу XV і XVI стст., займаў у Вялікім Княстве Літоўскім прывілеяванае становішча.

Князь Аляксандр (Алелька) Уладзіміравіч карыстаўся вялікім аўтарытэтам як военачальнік і дыпламат, прычым быў нават вылучаны як кандыдат на велікакняжацкі пасад пасля смерці Вітаўта ў 1430 г.

Уладанні князя Алелькі (гэта яго другое імя, свецкае, “дамашняе”, звязанае з найменнямі птушак бус­ла ці казадоя, якое часта памылкова лічаць мянушкай) распаўсюджваліся і на сучасныя палескія раёны Гомельшчыны. Уладар будаваў на вялізных, але ў большасці пустых, бязлюдных прасторах Палесся населення пункты, асвойваў новыя землі. Адным з такіх пасяленняў, на наш погляд, бьші Лельчьщы. У назве гэтага населенага пункта якраз і магло адлюстравацца імя Алелька, пад якім князь Аляксандр Уладзіміравіч, безумоўна, быў добра вядомы сярод паленгукоў (Алелька -> алельк+ -ічы -> алельчычы -> алельчыцы, г. зн. ‘падданыя князя Алелькі’ -> Алельчыцы, г. зн. ‘месца пасялення алельчыцаў’ -> Лель­чыцы). Князь Аляксандр (Алелька) памёр у 1454 г. 3 гэтага вынікае, што часам узнікнення Лельчыцаў можна лічыць першую палову XV ст.

Зразумела, Лельчыцы маглі заснаваць і найбліжэйшыя нашчадкі князя Аляксандра, яго сы­ны і ўнукі, але яны былі ўжо Алелькавічамі. На­зва ж Лельчыцы больш надзейна з фармальнага боку тлумачыцца якраз ад імя Алелька, чым ад родавага наймення Алелькавічы. Заўважым, што сказанае трэба ўспрымаць толькі як версію.

Спіс літаратуры

  1. Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значе­нии: Литовское и Белорусское Полесье [Текст]. — Изд. 2-е. — Минск: БелЭн, 1994. — (Репринт, воспроизв. изд. 1882 г.).
  2. Козлова, Р. М. Структура праславянского слова (Праславянское слово в генетическом гнезде) / Р. М. Коз­лова. — Гомель: Гом. госуд. ун-т им. Ф. Скорины, 1997.
  3. Рогалев, А. Ф. Географические названия в калейдо­скопе времен / А. Ф. Рогалев. — Гомель: Барк, 2007.


Аўтар:
Аляксандр Рогалеў
Крыніца: Роднае слова. 2011. № 02 (278).