Шчодрыкі з гомельскай “Талакой” у 2019 г.

0
674

Не толькі Стары Новы год сустракалі ўчора беларусы, а і Шчодры вечар. І вельмі хацелася б, каб менавіта гэтае свята — 13-14 студзеня сталася папулярным, бо менавіта яно робіць нас адметнымі.

Гомельская краязнаўчая арганізацыя “Талака” зладзіла традыцыйнае калядаванне з мядзведзем, казой ды іншымі персанажамі і прайшліся па цэнтры горада.