Шаўкоўніцтва ў Тураўскім раёне

0
218
Шаўкоўніцтва ў Тураўскім раёне

Досьледы па разьвіцьцю шаўкоўніцтва ў раёне распачаты ў 1930 г. Сыравіннай базай для выкармкі шаўкавічных чарвей паслужыла наяўнасьць у раёне 242 дрэў морвы (шаўкавіцы Магізаева) у ў з рос це ад 30 да 40 гадоў, якія знаходзяцца у 4-х населеных пунктах, на аддегласьці адзін ад аднаго да 5 клм (Азяраны 219 дрэў, Пагост 12 дрэў, Старажаўцы 10, Перароў 1 дрэва). Да 1930 г. гэтыя дрэвы нікім не скарыстоўваліся і аб шаўкоўніцве ніхто не меў паняцьця, У 1930 г. пасьля праведзенага абсьледваньня з боку Мозырскага краязнаўчага т-ва ў Азяранах па ініцыятыве лесавода Ліцьвіна ўпершыню была організавана арцель па выкармліваньню шаўкавічных чарвей у колькасьці 12 чал, Гзтай арцельлю і былі распачаты досьледы разьвіцьця шаўконіцтва. На працягу летняга пэрыоду ў 1930 г, была зроблена адна выкармка вусеню-папрадухі шаўкоўнай (шелкопряда), у выніку якой атрымана 40,4 кг коканаў. Апрача гэтага, у тым-жа годзе над кіраўніцтвам кіраўніка шоўкаводнай экспэдыцыі Інстытуту прамысловасьці БССР тав. Камаро­ва была зроблена яшчэ адна выкармка і здабыта 60 кг коканаў. Такім чынам, за сэзон было зроблена 2 выкармкі і здабыта 100,4 кг коканаў. Пры аналізе коканаў у Інстытуце прамысловасьці БССР яны аказаліся даволі высокай якасьці і фігуравалі на Ўсебеларускай выстаўцы прамысловасьці і сельскай гаспадаркі ў 1930 г. як каштоўны экспонат. Частка-ж іх пераслана на шоўкаводную фабрыку для пераапрацоўкі. Па наяўным даным пры пераапрацоўцы коканаў на шоўкаводнай фабрыцы атрыманы такія вынікі; з здабытага шоўку даволі высокай якасьці зроблены портрэт Уладзімера Ільліча Леніна, адзін чырвоны сьцяг разьмерам 1,5 мэтра на 1,5 мэтра і 12 тузін шоўкавых панчох. Высокая якасьць коканаў і шоўку пры правядзеньні першых досьледаў разьвіцьця шаўкоўніцтва атрымана дзякуючы штодзённаму ужываньню наступных мерапрыемстваў:

а) Пры выкармцы вусеня папрадухі шаўкоўнай ужывалася толькі цэлілярная грэна (здаровая).

б) Кармленьне чарвей праводзілася ў памяшканьні з вольным паветрам і пры тэмпэратуры ня ніжэй 18 градусаў.

в) Ужывалася паўторная выкармка з штучна ажыўленай грэны (яечак).

г) Кожны дзень чэрві чысьціліся ад падсьцілкі, кармленьне чарвей праводзілась добрым, нестарым, чыстым, правяленым у прахладным пакоі лістам, пачынаючы з 4-х гадзін раніцы і канчаючы 10 гадзінамі вечара, усяго 8 раз у суткі.

е) Ліст загатаўляўся на цэлыя суткі і трымаўся у прахладным пакоі. Усе пералічаныя моманты спрыялі падвышэньню ўраджайнасьці коканаў і скарэчэньню тэрміну выкармкі.

У зьвязку э тым, што досьледы праводзіліся толькі першы год, сыравінная база наяўных тутавых дрэў поўнасьцю ня была скарыстана. Пры правільным-жа выкарыстаньні гэтай базы і пры наяўнасьці 2-х выкармак шаўкавічных чарвей можна было-б атрымаць пры добрым ураджаі 500 кг сырых коканаў, або 75 кг шоўку. Калі-ж гэтыя коканы разматаць на матальных варштатах і выткаць на шоўкавай фабрыцы, то атрымаецца 320 мэтраў шоўкавай тканіны і пабочных матар’ялаў: 11кг шоўкавай ваты і 78,4 кг штучных угнаеньняў. Зразумела, што на гэтых першых посьпехах нельга было спыніцца, а паколькі шаўкоўніцтва зьяўляецца рэнтабельным і выгодным, то бы­ло конкрэтна намечана і на далейшы час праводзїць досьледы, поўнасьцю выкарыстаць наяўную сыравінную базу і яшчз больш пашырыць сыравінную базу шля­хам закладкі куставых плянтацый морвы і пасадкі сеянцаў. У 1931 г. па раённаму пляну было намечана ў Азяранскім колгасе правесьці 2 выкармкі шаўкавічных чарвей з здабычай 300 кг сырых коканаў і закласьці гадавальнік з пасевам морвы на плошчы 1000 кв. мэтраў, а таксама утварыць пасадку чаранкоў вясной на плошчы 3 га з старых морваў. Гэты плян поўнасьцю не ажыцьцёўлены, бо Азяранская арцель у зьвязку з пераходам кіраўніка Ліцьвіна на іншую работу распалася, і справа разьвіцьця шаўкоўніцтва была передана Азяранскаму колгасу, які спэцыялістаў ня меў і гэтаму пытаньню не аддаваў сур’ёзнай увагі, не даацэньваў важнасьці гэтай справы, а аднёсься опортуністычна; у выніку ўсяго гэтага заместа 1000 кв. мэтраў. Гадавальнік быў закладзены толькї на 100 кв. мэтрах і то з прычыны безгаспадарчага догляду і адсутцасьці праполкі гэты гадавальнік на 70 % загінуў. Заместа намечаных 2-х выкармак шаўкавічных чарвей праведзена была толькі адна выкармка, якая дзякўючы няўмеламу догляду дала толькі 8 кілёграм коканаў. Пасадка-ж чаранкоў праведзена на плошчы 7 га. 3 пачатку засеву рост чаранкоў ішоў здавальняюча, але-ж дзякуючы таму, што ўчастак, дзе пасеены чаранкі, не агароджаны і служыць пасьбішчам для жывёлиы то і выгляд іх цяпер дрэнны.

У 1932 г. выкармка шаўкавічных чарвей у Азяранскім колrace і па раёну зуім не праводзілася і кармовы фонд застаўся не скарыстаным.

Па контрольным-жа лічбам было намечана засеяць сеянцаў морвы на плошчы 100 га, з якіх вясною 50 га і восеньню 50 га, для гэтага патрэбна было 2 мільёны сеянцаў. На правядзеньне гэтай ра­боты было адпушчана 10.000 руб. крэдыту, але-ж паколькі пасадачнага матар‘ялу ў раён ня было завезена, то і пасадка не праведзена і крэдыты ня выкарыстаны.

Такім чынам, пасьпяхова распачатыя досьледы разьвіцьця шаўкоўніцтва ў раёне ў 1930 г., ня гледзячы на наяўнасьць кармовага фонду і пэрспэктыў разьвіцьця дзякуючы няўважлівым адносінам з боку раённых колгасна-коопэрацыйных органі­зацій і Азяранскага колгасу — за апошнія 2 гады знаходзяцца ў заняпалым стане і справа гэта ў далейшым не прасоўваецца наперад, бо шаўкоўніцтва ў вытворчыя планы колгасаў ня ўключалася.

Улічваючы, што разьвіцьце шаўкоўніцтва дае вялікую карысьць і зьяўляецца рэнтабельнай і экономічна-выгоднай дапаможнай галіной соцыялістычнай сельскай гаспадаркі, — у другой пяцігодцы раёну намячаецца гэтую справу ў значнай сту­пені пашырыць і праводзіць досьледы з пасадкай морвы пры буйных колгасах, саўгасах, школах, лесаўчастках і на бросавых землях, а ў першую чаргу поўна выкарыстаць наяўную сыравінную базу і куставыя морвы ў Азяранах.

Для пашырэньня кармовага фонду на­мечана набыць пасадачны матар’ял праз закладку гадавальніку з пасевам морвы да 0,5 га. з якой плошчы можна атрымаць да 250.000 сеянцаў.

Аўтар: Г. Кернажыцкі
Крыніца: часопіс “Савецкая краіна”, № 12, 1932 г.