Саламяны павук. Майстар-клас у Гомелі

0
2039

Цяжка паверыць, але калісьці на Каляды ў беларусаў не было ялінкі. Ролю аздобы выконваў саламяны павук. Лічыцца, што ён ахоўвае хату і гаспадароў ад бяды, прыцягвае ў дом згоду і дабрабыт. Штогод на знак перараджэння старога павука спальвалі і плялі новага. Гэтай старадаўняй традыцыі некаторыя прытрымліваюцца і дасюль.