Сакрэтны рэцэпт, горы і сцежкі хобітаў: трэвэл-блог «Бусь Беларусь» завітаў у Мазыр

0
279

Трэвэл-блог «Бусь Беларусь» ад грамадскай кампаніі «Годна» распавядае пра краіну, якой хочацца даць буську. У чацвёртым выпуску вядоўцы едуць у Мазыр і з любоўю дзеляцца ўражаннямі ад горада і людзей, што там жывуць.

Прадстаўнікі TikTok-пакалення «Бусь Беларусь» адкрываюць невялікія гарады і мястэчкі, знаёмяцца з тымі, хто рупіцца пра захаванне спадчыны, дбае аб прыгажосці малой радзімы ці, хай сабе, проста жыве тут.

Мы не проста паказваем архітэктурныя помнікі, распавядаем гісторыі сівой даўніны, але шукаем эмоцыі ў сучаснасці, залазім у закінутыя будынкі і… спрабуем замовіць каву з раслінным малаком.

У вандроўкі па несталічнай Беларусі запрашаюць шоумен Мікіта Найдзёнаў і зоркі беларускамоўнага TikTok Ліза Ветрава ды Мікіта Бялевіч.

Як і чым жывуць, пра што думаюць і мараць беларусы ў розных кутках краіны? Мясцовыя героі і гарадскія дзівакі, супольнасці і яркія ініцыятывы адзіночак, традыцыі ды сучасныя гісторыі. Пра ўсё гэта ў выпусках трэвэл блога «Бусь Беларусь» на канале «Годна»!