Рычаў (Жыткавіцкі р-н)

0
314

Матарас Ганна Рыгораўна, 1931 г.н., в. Рычоў.
Бурак Ганна Мікалаеўна, 1947 г.н., в. Рычоў.
Рыдзецка Ганна Міхайлаўна, 1935 г.н., в. Рычоў.
Рыдзецка Ганна Рыгораўна, 1930 г.н., в. Рычоў.

Зап. Толсцік Таццяна, Ларычаў Алег.

Карагод на Троіцу.

Ой поросці, кропе,
Да по мпйму огороду,
Да по мойму частоколу.
Ой не ходзі, старік,
Да до мене молодое,
Да до мене хорошое.
То я цебе, старік,
З молодых лет не любіла,
З молодых лет не любіла.
То я свого двору
Сабак`амі проважала,
Сабак`амі проважала.
Ой прыходзі, молоды
Ой я цеб, молоды,
На … напоіла,
Да медочком напоіла.
Ой я свого двору
Музык`ою провожала,
Музык`ою провожала.

Матарас Ганна Рыгораўна, 1931 г.н., в. Рычоў.
Бурак Ганна Мікалаеўна, 1947 г.н., в. Рычоў.
Рыдзецка Ганна Міхайлаўна, 1935 г.н., в. Рычоў.
Рыдзецка Ганна Рыгораўна, 1930 г.н., в. Рычоў.

Зап. Толсцік Таццяна, Ларычаў Алег.

Карагод на Троіцу.

А мы просо сеялі, сеялі.
Зелёная рутонька жоўтой цвет.
А мы просо вытопчом, вытопчом.
А мы коней выпусцім, выпусцім.
А мы коней з`абером, забер`ом.
А мы коней выкупім, выкупім.
А мы грошэй н`е бером, не бер`ом.
А мы дзеўку д`аруем, дару`ём.
А мы дзеўку з`абером, забер`ом.

Матарас Ганна Рыгораўна, 1931 г.н., в. Рычоў.
Бурак Ганна Мікалаеўна, 1947 г.н., в. Рычоў.
Рыдзецка Ганна Міхайлаўна, 1935 г.н., в. Рычоў.
Рыдзецка Ганна Рыгораўна, 1930 г.н., в. Рычоў.

Зап. Толсцік Таццяна, Ларычаў Алег.

Карагод на Троіцу.

Бобуся.

А мы боршчык`у навар`ым,
Собе бобусю прываб`ім.
А мы той боршчык поем`о,
Вашой бобусі не дам`о.
А мы пампушок напек`ом,
К собе бобусю позав`ом.
А мы пампушкі поем`о,
Вашой бобусі не дам`о.
Ох, а мы кашы навар`ым,
К собе бобусю прываб`ім.
А мы ту кашу поем`о

Вашой бобусі не дам`о.

Матарас Ганна Рыгораўна, 1931 г.н., в. Рычоў.
Бурак Ганна Мікалаеўна, 1947 г.н., в. Рычоў.
Рыдзецка Ганна Міхайлаўна, 1935 г.н., в. Рычоў.
Рыдзецка Ганна Рыгораўна, 1930 г.н., в. Рычоў.

Зап. Толсцік Таццяна, Ларычаў Алег.

Карагод на Троіцу.

Дрэмо.

Устань, дрэмо, бацько едзе.
Ой, дрэмо!
Пр`ошу ц`ебе, молодую, не дрэмлі.
Ой, не дрэмлі!
Бацько едзе, с`укню в`езе.
Ой, дрэмо!
Пр`ошу ц`ебе, молодую, не дрэмлі.
Ой, не дрэмлі!
Устань, дрэмо, маці едзе.
Ой, дрэмо!
Пр`ошу ц`ебе, молодую, не дрэмлі.
Ой, не дрэмлі!
Маці едзе, хустку везе.
Ой, дрэмо!
Пр`ошу ц`ебе, молодую, не дрэмлі.
Ой, не дрэмлі!
Устань, дрэмо, брацік едзе.
Ой, дрэмо!
Пр`ошу ц`ебе, молодую, не дрэмлі.
Ой, не дрэмлі!
Брацік едзе, чаравічкі везе

Ой, дрэмо!
Пр`ошу ц`ебе, молодую, не дрэмлі.
Ой, не дрэмлі!
Устань, дрэмо, мілой едзе.
Ой, дрэмо!
Пр`ошу ц`ебе, молодую, не дрэмлі.
Ой, не дрэмлі!
Мілой едзе, персця везе.
Ой, дрэмо!
Пр`ошу ц`ебе, молодую, не дрэмлі.
Ой, не дрэмлі!

Матарас Ганна Рыгораўна, 1931 г.н., в. Рычоў.
Бурак Ганна Мікалаеўна, 1947 г.н., в. Рычоў.
Рыдзецка Ганна Міхайлаўна, 1935 г.н., в. Рычоў.
Рыдзецка Ганна Рыгораўна, 1930 г.н., в. Рычоў.

Зап. Толсцік Таццяна, Ларычаў Алег.

Карагод на Троіцу.

Перапёлка.

Чо у наш`ое перэпёлкі
Голоўка болела.
То ж була, то ж була
Да перэпёлка.
То ж була, то ж була
Да сівесе – й.
А ў нашое перэпёлкі
Ручэнькі болелі.
То ж була, то ж була
Да перэпёлка.
То ж була, то ж була
Да сівесе – й.
А ў нашое перэпёлкі
Грудзіца болела.
То ж була, то ж була
Да перэпёлка.
То ж була, то ж була
Да сівесе – й.
Чо у нашое перэпёлкі
К`оленца болелі.
То ж була, то ж була
Да перэпёлка.
То ж була, то ж була
Да сівесе – й.
А ў нашое перэпёлкі
Ножэнькі болела.
То ж була, то ж була
Да перэпёлка.
То ж була, то ж була
Да сівесе – й.
Бічко Наталля Яўхімаўна, 1921 г.н., в. Рычоў.

Зап. Толсцік Таццяна.

Т: Якую замову казалі на скаціну?
Б: Калісь маці казала так. Верба трэба свечана каб была, вербінка, што у цэркві свецяць. Этой вербінкой вугоняе і кажа:
У лесе стоіць дубочак.
Под дубочком седзіць дзедочок.
Он не орэ, не пашэ,
А мою корўку пасе.
Сперэду прыпыняе,
Збоку заворучае,
А вечары дамоўкі прыганяе.
Это ужэ ніхто е не троне. Это так запасванне было.
Т: Запасванне?
Б: Эта угонялі первы дзень короўку.
Т: Эта першы дзень толькі казалі, больш ніколі?
Б: Чаму не? Можна было казаць больш, навек.
Петрычыч Марыя Ціханаўна, 1930 г.н., в. Рычоў.

Зап. Вінаградаў Сяргей

( Каляды.)

Ой, Колечку, устань. Ці спіш, ці ляжыш?
Светы в`ечор.
Ўставай з посцелі, засцілай столы.
Светы в`ечор.
Вой прыдуць к тобе шой тры госценькі.
Светы в`ечор.
Шчой первы госцік — ясны сонейко.
Светы в`ечор.
Е другі госцік – ясны месечык.
Светы в`ечор.
А трэці госцік – дробны дожджычок.
Светы в`ечор.
— Чым похвалісса, ясно сонейко?
Светы в`ечор.
— Як я узыду рана ў недзельку,
Светы в`ечор.
Возрадуецца ўвесь мір хрышчоны.
Светы в`ечор.
Весь мір хрышчоны, ў цэркаўку йдучы,
Ў цэркаўку йдучы, свечы несучы.
Светы в`ечор.
— Чым похвалісса, ясны месячык?
Светы в`ечор.
— Як я узыду рана ў ночы,
Светы в`ечор.
Возрадуецца весь звер у лесу.
Светы в`ечор.
Весь звер у лесу, к`упец у дорогі.
Светы в`ечор.
— Чым похвалісса, дробны дожджычок?
Светы в`ечор.
— Як я узыду, рана умою
Светы в`ечор.
Возрадуецца жыта, пшэніца
Светы в`ечор.
Жыта, пшэніца, ўсяка п`ашніца.
Светы в`ечор.
За етым словом да жыві здороў
Светы в`ечор.
Светы в`ечор.
За етым словом да жыві здороў
Светы в`ечор.