Русалка

0
1823
Русалка

Русалкамі маглі стаць незамужнія дзяўчыны, ці, можа, тыя дзевачкі, якія ўтапіліся і іх не знайшлі. Быў такі празнік, як “Русальны тыдзень”. Ён адзначаўся перад Іванам Купалам. Палілі кастры, перадзіваліся русалкамі. Яны вадзілі хараводы на вадзе.

Запісана ў в. Кавалёў Рог Чачэрскага р-на ад Кудзінавай Ганны Іванаўны, 1931 г.н. студэнткай Якубоўскай Т.

Жывых русалак я не бачыла. А вот у кіно бачыла і ў кніжках. Жывуць русалкі ў вадзе. Эта такія красівыя дзеўкі. У іх длінныя светлыя валасы. Рысуюць іх з голымі грудзямі і хвастом, як у рыбы. Русалкай можа стаць незамужняя дзеўка, каторая ўтопіцца. Многа чула сказак пра тое, што русалак нада баяцца мужыкам і хлопцам. Яны заўлекаюць мужчын, асобенна красівых, у ваду сваімі песенкамі. О, а пець яны ўмеюць! А патом зашчыкочваюць да смерці. Русалкі дажа і ўтапіць могуць. Асобенна апасна купацца после Ільі, русалкі тада асобенна злыя і запраста ўтопюць. Русалкі могуць жыць трохі і не ў вадзе. Праўда, не знаю, як яны ходзюць: у іх жа не ногі, а хвост. Можа, поўзаюць як. Русалкі бываюць добрыя і злыя. Добрыя памагаюць рыбакам, вешаюць ім шчук на кручкі, пяюць сабе песні і нікаму зла не дзелаюць. А злыя распугваюць рыб ад берага, калышуць лодкі людзей, зацягваюць пад ваду плаўцоў. Лучшэ ўсяго купацца з хрэсцікам хрышчоным. Тада не апасна і русалка не троне. I малітвы чытаць нада. Як ідзеш купацца, то нада ўсігда булаўку пры сабе мець. Када русалкі нападуць, то нада іх булаўкай калоць, тада яны адстануць.

Запісана ў в. Рагінь Буда-Кашалёўскага р-на ад Назаравай Таццяны Іванаўны, 1934 г.н. студэнткай Алтынавай М.

Русалкі — маладыя дзяўчынкі, якія памерлі не хрышчаныя. Водзяцца русалкі ў жыце, могуць сядзець на дзераве, могуць у вадзе вадзіцца. Яны ўсягды голыя. У іх длінныя валасы і галубыя вочы. Сваімі вачамі яны могуць загіпнацізіраваць чалавека; калі чалавек іх пабачыць, то можа не вярнуцца абратна. Яны могуць чалавека зашлакатаць. Іх нада ўкалоць іголкаю.

Запісана ў в. Хутар Светлагорскага р-на ад Казловай Анастасіі Яўхімаўны, 1929 г.н. студэнткай Філіпавай М.

Я не бачыла русалак. А мая цётка бачыла русалку. Русалкі

гэта абыкнавенныя дзеўкі, што ўміраюць, з вяночкамі і лентамі на валасах. Яны на Троіцу ходзяць па жыту. Цётка Параска ішла із адной дзярэўні ў другую, а яны перабеглі ёй дарогу. Іх багата было шэсць штук.

Прышла і расказала ўсё дзеду, што бачыла дзяўчыну сярод дзяўчат, якая недаўна памерла. Дзед перахрысціўся і сказаў, што гэта былі русалкі.

Цётка расказвала, што калі русалкі ўбачаць чалавека аднаго ў жыце, то пачынаюць заўсёды штрыкатаць яго. Яны не сымаюць, пакуль чалавек не памрэ.

Русалкі ніколі не бегаюць па адной. Іх заўсёды парнае чысло. Часцей шэсць ці восем штук. Яны прыгожыя. Русалкамі становяцца дзеўкі, якія не былі з мужыком, а памерлі.

Запісана ў в. Сямёнаўка Рэчыцкага р-на ад Кірэпко Пелагеі Рыгораўны, 1923 г.н. студэнткай Галаўко К.

Русалкі — гэта такія ж людзі, как і мы. Толькі яны жывуць у вадзе. Мама гаварыла, што ў час вайны людзі гаварылі з рыбамі. Вот былі дзьве дзеўчыны. А немцы ўзрывалі ўсё, што было зроблена чалавекам, і не толька. I эці дзеўчыны схаваліся з рыбамі ў вадзе. I ў іх былі русыя валасы. I яны сталі звацца русалкамі.

Запісана ў г. Светлагорск ад Макарчук Надзеі Яфімаўны, 1944 г.н., нарадзілася ў в. Стасееўка Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. студэнткай Фаміной Ю.

Казала калісь мая матка, што русалкі — то дзеўкі, якія памерлі незамужам. Яны праўрашчаліся ў русалак. Русалкі-дак ето яны не такія страшныя, яны ў жыці жылі. От як ідзеш цераз жыта, а яно як бы калоціцца, то знай — русалкі бегаюць. А як убачыш, што жыта вым’ятае — то яны арудавалі. Яны што могуць. Калісь я малая була, мамка казала: “Не хадзі ў жыта, там русалкі заслакочуць да зацягнуць к сабе. Не хадзіце, дзеткі, у яе горка сіська, дасць горкага малака”. А ўжэ як красуе жыта, як цвіла валошка да Пятра, то сабіраліся дзевачкі, шо такія, як ву, вубіралі адну, у якой косы доўгія, дак яна папусціць косы. А другія рабілі вянкі з хвоі, плялі з валошкі сіненькай, да надзявалі тыя вянкі, патом перакульвалісь у тых вянках, да ішлі да жыта, там песні пелі, да ганяліся адна за адной. Да так вым’ем жыта, што і жаць німа чаго.

Русальна нядзеля вельмі пагана. От раскажу табе: на калхозным полі стаяў адзін дуб і была пасеяна адна кукуруза. Ну ето поле падзялілі на ўчасткі, далі і мне ўчастак. Людзі пашлі кароў даіць, а мы з адной маладзіцаю асталіся. Селі, паелі, вадзічкі папілі, а сонца, сонца так пячэ. Калі бачым, каля дуба шэсць дзевачак. А што красівыя, і ўсе ў плацюшках, за рукі пабраліся, танцуюць. Калі бачым, адна ідзе к нам. “Э, — кажу, — уцякаймо!” А яно, як ціхенька, дак і яна ціхенька. Мы па-маленьку, па-маленьку да падашлі к мосціку, а ета дзеўка ідзе. Я пытаюся ў свае падругі: “Сколькі ўремья?” А яна: “Без пяці час”. Мы зноў па-маленьку, а яна, дзеўка, да нас. Я кажу: “Госпадзі, што рабіць?” А косы дыба ўстаюць. Калі ідзе машына з сяла. Мы — да тае машыны. Яна б нас насцігла. Дак ета дзеўка і кажа: “Харашо, што машына…” А то б, я не знаю, мо б яна нас і задушыла, а мо б і павесіла. На том дубе часта вешалісь. I дзе дзелася, а мы ўжо прама плачам, то ж страх гасподні.

А русалкі, яны ж з вадзяніком, канешне ж, родзічы. От ето яшчэ мой бацька расказваў. Паехаў ён лавіць рыбу. У чоўніку так сабе сядзіць, калі бачыць — устае з вады дзеўка ў белым, косы доўгія-доўгія. Даплывае да яго да і кажа: “Трэба, штоб быў, да і німа”. Так тры разы казала. Дак бацька так спужаўся, што насілу развярнуў таго чоўніка. Кажа, не ўгадаў, як і дадому прыплыў. Ето ж на тым месцы многа людзей патапілася, дак яна і шукала кагосьці.

Запісана ў г. Хойнікі ад Рудабельскай Эміліі Людвігаўны, 1913 г.н., перасяленкі з в. Рудакова Хойніцкага р-на студэнткай Салаўёвай Т.

Русалкі жывуць у любой вадзе: у раке, азеры, у моры, у балоце дажа. Русалкаполучалавек, полурыба. У яе толька хвост рыбі, а ўсё астальное — чалавечае: і рукі, і ліцо. Русалкі красівьм, но зльм твары. Яны плаваюць і толька думаюць, як бы каму напакасціць. Када ім скушна, яны плывуць к берагу, ігдзе людзі купаюцца, штоб зацягнуць каво-небудзь к сабе на дно. Ну а вот чаго людзі топюцца? Вот умеў чалавек харашо плаваць, а тут раз і ўтапіўся за счытаньм мінуты. А ета яго русалкі за ногі пацягнулі. Тада толька і ўспееш крыкнуць: “Памагіце!”. I ўсё, і чалавека німа. Ну, а хто ж ета, як не русалкі. Як жа шчэ можна аб’ясніць смерць чалавека? Так вот і мая сястра ўтапілася. Мальм мы з ёй былі, жарка тады, помню, было. Гусей паслі мы на копанкі. Гусі сабе плёхаюцца, і мы сталі плёхацца. Балаваліся, пырскаліся. Ну і дабалаваліся. ПатанулаТаня… Усё так быстра случылася, я і маргнуць не ўспела. Тада я выцягнула, помню, я сама яе, но позна ўжэ. Помню, села я і сіжу і сіл німа іці ў дзярэўню. Ох, як і плакала я гада. Ну, вот як так случылася? I плавала яна лучшэ. Быў чалавек і нет.

Запісана ў в. Шырокае Буда-Кашалёўскага р-на ад Лебедзь Аляксандры Львоўны, 1935 г.н. студэнткай Алтынавай М.

Ой, гадзіна была. Зашчакатывала людзей. Калі на яе нечайна нарвешся, то шчакатала і людзі ўміралі.

Запісана ў в. Батвінава Чачэрскага раёна ад Кулікававай Наталлі Паўлаўны, 1931 г.н. студэнткай Цімохавай А.

Русалкі — гэта істоты, якія пахожыя на жанчын. Станавіліся русалкамі дзяўчыны, якія ўтапілі-ся, дзеткі, памерлыя да храшчэння, дзяўчаты, якія былі пракляты маці. Русалкі маюць на целе чэшую рыбы, а знізу ў іх ласты. Жывуць яны на дне азёраў і рэчак. У русалак цудоўны голас. Яны заварожваюць сваімі спевамі маладых хлопцаў і забіраюць іх да сябе. Гавораць, што калі ноччу паснілася русалка — дак гэта дрэнны знак. Шчэ ў русалак даўжэзныя чорныя косы. Ходзяць яны нагія, нікога не саромяюцца. Некаторьм русалкі могуць хістацца на дрэвах, спяваючы песні, і рагатаць. Хто гэта пачуе, то доўга адысці не можа. Гэтыя вадзяныя жыхаркі ніколі не выплываюць на паверхню, бо баяцца, што загінуць. I шчэ іе русалкі, якія жывуць у жыце. Некаторыя аберагаюць жыта, а некаторыя качаюцца ў ім і топчуць яго. Існуе свята — Русальны тыдзень (гэта пасля Пасхі восьмы тыдзень). У гэтую нядзелю русалкі выходзяць на сушу, уходзяць у лес і на поле, катаюцца на галінах дрэў смяяцца, гуляюць, забаўляюцца. У гэты тыдзень нельга мыцца ў вадаёмах, праць бялізну, купацца, позна хадзіць у лес.

Запісана ў в. Бабоўка Жлобінскага р-на ад Аўраменка Ніны Дзмітрыеўны, 1930 г.н., перасяленкі з в. Дронькі Хойніцкага р-на студэнткай Ядчанка В.

Русалкі — то прыгожыя дзяўчыны, каторыя ўтоплі. Жывуць яны ў жыце, але недалёка ад вады. Спяць у вадзе ноччу, а ўдзень бегаюць па полі, людзей пужаюць. Кады каго ўбачыць, хто адзін ідзе, так і бяжыць да яго, начынае шчакатаць. Эта значыць так весяліцца з людзей, а чалавек ад смеху памірае.

у нашым полі русалка ёсць. На самым краю поля, дзе лес пачынаецца, тамака копанка есць. Раньше тамака вада чыстая була, а сячас зарасло чыста. Дык многія з нашых бачылі ў тоі траве дзяўчо, кажуць, такое харошанькае. Валасы доўгія такія, светлыя з нейкай травой, сама голая і вочы блішчаць. Туды і падыходзіць баяліся, калі адзін, бо зманіць у ваду, ці зашчакоча, да смерці давядзе.

Бабы казалі, што гэтая русалка — эта дзяўчо, што тутака раньш жыла, дый утапілася, з таго, што дзіцё прыгуляла. З таго часу і бегае, не прымае Бог яе душу. Нашыя жэншчыны баяцца дзяцей з сабой браць у поле, каб русалка не звяла. Нашыя ўсе знаюць аб ёй, а калі хто чужы зайдзе, дык не ўцячэ ад яе. Бегае вакруг і шчакоча, шчакоча, пакуда не зваліць з ног, а чалавек жа не знае, а яна бегае быстранька і нячутна, не паспее аглянуцца, а яна з другога боку.

Бачылі, як яна на бярэзе гушкалася, бы на качэлі і так смяялася. А голас у яе такі ціхі, прыгожанькі, яна ім і заманьвае хлопцаў.

Нехта казаў, што бачылі, як плача этая русалка. Так жалобна плача і заве кагосьці. Кажуць, дзіця заве, ды і плача па ім, што згубіла і яго, і сваю душу.

Маецца душа яе, не можа месца знайсці.

Запісана ў г. Гомель ад Паўленка Аксаны Майсееўны, 1924 г.н., нерасяленкі з в. Пятроўка Шчорскага р-на Чарнігаўскай вобл.студэпткай Старчанка Н.

Ну, русалкі, я іх не бачыла, але гавораць, яны ў вадзе жывуць, прыгожыя такія дзяўчыны, очэнь прыгожыя. Толькі яны шчэ жыта ламаюць.

Запісана ў г. Гомель ад Кароткінай Варвары Міхайлаўны, 1925 г.н., перасяленкі з в. Макрэц Брагінскага р-на студэнткай Галавачовай М.

Русалкі — дзяўчаты з амаль празрыстымі целамі, прыкрытымі толькі распушчанымі доўгімі валасамі, блакітнымі прыгожымі вачыма, якімі яны завабліваюць ахвяру, звычайна маладога і смелага хлопца.

Русалкі — гэта дарослыя дзяўчаты і маладыя дзяўчынкі, узніклі ў выніку ператварэння маладых утопленіц, самазабойцаў, утопленых немаўлят, дзяцей, што нарадзіліся мёртвымі ці былі задушаны. Русалкі стараліся нашкодзіць маладым парам, завабіць У ваду і не адпусціць, бо самі яны пазбаўлены шчасця кахання, мацярынства.

Засцерагчыся ад русалкі вельмі проста, нават калі яны гуртам нападаюць. Дзеля гэтага трэба мець пры сабе жалезную іголку, шпільку: калі ўкалоць ёю адну русалку, усе іншыя знікнуць.

Запісана ў в. Роза Люксембург Ельскага р-на ад Вярбіцкай М.Л., 1942 г.н. са слоў яе маці студэнткай Дворак Л.

Кагда мы былі дзецьмі, хадзілі з мамай на поле.

Былі раньшэ сваі паля ў каждава. Так вот, кагда хадзілі жаць, відзелі русалак — дзевачкі такія. Яны бегаюць па ржы, пшаніцы, рагочут сільна. Вечарам іх возле рэчкі слышалі, а увідзець іх там нельзя. А на полі відзелі: бяжыць дзевачка, вянок на галаве, у белым такім, лёгкам-лёгкам.

Кагда мы былі маленькімі, баяліся хадзіць у рож, пшаніцу, што там русалка.

Пачему баялісь? Яна магла звесці куда-нібудзь далёка, і закагазытаць да смерці. Так гаварылі ў нас.

Запісана ў г. Жлобін ад Філіпавай Галіны Васільеўны, 1941г.н. студэнткай Коцікавай С.

Русалкі, уродзі бы, тыя народжаныя мёртвыя дзеці, нехрышчоныя дзевачкі. Яны сядзелі на бярозах і пелі песні на граную нядзелю. Былі яны аднаго возраста, бо кажуць, што калі мы памром, будзем у адным возрасце, як Хрыстос.

Запісана ў в. Брылёва Гомельскага р-на ад Гарбузавай Марыі Яўсееўны, 1929 г.н., былой жыхаркі в. Казацкія Балсуны Веткаўскага р-на студэнткай Кашлаковай А.

Русалкі — ета дзеўкі такія, што ўтапіліся. Яны прыгожыя, з доўгімі валасамі. Раз у гаду яны выходзяць з ракі і качаюцца на галінках дрэў. Шкоды не робяць такой, толькі зашчыкатаць могуць.

Запісана ў в. Свяцілавічы ад Бардуковай Саф’і Аляксееўны, 1924 г.н., Новак В.С., студэнткай Карніеўскай Т.

Русалкі — то патануўшыя дзеўкі, якіх утапіў вадзянік, ці дзіця, якое памірае да хрышчэння, ці дзеўка, якая сама ўтапілася. Яны жывуць на дрэвах, выходзяць на зямлю на нядоўгі час, могуць заказытаць чалавека да смерці. Вельмі баяцца жалеза. Болей нічога ня ведаю.

Запісана ў г. Гомель ад Шкурко Адама Ігнатавіча, 1928 г.н. студэнтам Балмачэнкам Дз.

Зараз у нашай вёсцы вы пра русалак мала чаго ўзнаеце, бо старых мала асталася. Толькі я ды Марыя з другой вуліцы. А дзеці мае і ўнукі ўжо нічога вам не раскажуць. А вось раней, калі была яшчэ дзеўкай, жыла я не тут, а ў вёсцы Уць, дык там ёсць рэчка Уць, мелкая, праўда, но мы, малыя, баяліся хадзіць туда на Вадохрышча і на Троіцу. Яшчэ мой дзед гаварыў, што ў гэта врэмя вадзяніцы могуць у ваду заташчыць, а ў нас быў сасед Мікалай, ён нікога не баяўся, дажа чорта. Пайшоў ён пасля Троіцы на балота, што каля Уці было. Дык у яго жонка ў гэты час ацяжараная была. А ў іх ужо тры дзеўкі было, а сыноў не было. I Таццяна, Мікалаева баба, хутка разрадзілася хлопцам, але праз два тыдні ён памёр, дажа не крышчоны яшчэ. Бабы казалі, што Мікалай прадаў русалкам сваю ўдачу і здароўе. Так у іх ужо не было болей дзяцей. I сам Мікалай часта балеў і ў сорак два гады згарэў, як свечачка. Можа, гэта і савпадзенне, но пасля этага случая ніхто не рашаўся хадзіць на гэта балота. А я думаю, што гэта і, праўда, русалкі на Мікалая бяду наслалі.

Вядома, што на русальным тыдні нельга было араць зямлю і сеяць. Ці прытрымліваліся ў вашай вёсцы гэтых забарон?

Ой, дзеткі, калі сям’ю нада карміць, то не падумаеш пра эта. Хаця некатарыя людзі баяліся ў гэта врэмя садзіць хлеб. А мой дзед ён очань не любіў всю гэту нечасць, так ён пачці не работаў пасля Троіцы, баяўся ўсякіх непрыятнасцяў. Ён сядзеў у хаце, маліўся і нас, дзяцей, застаўляў.

А вось старыя раней казалі, што ў вадзяніц прэврашчаюцца маладыя дзеўкі, каторыя памерлі да вяселля. Болей я нічаго пра іх не знаю.

Я не відзела ніколі, а вось была ў нас бабка Мікіціха, яна ўмела абшчацца з вадзяніцамі, можа, была калдуньяй. Я точна не ведаю, но гэта Мікіціха расказывала, што русалкі эці могуць быць вельмі красівымі дзеўкамі, еслі ты іх не раззлуеш. А еслі, што не па іх, то яны прыврашчаюцца в страшэнных сушчэств з жаночымі фігурамі і ліцамі, як у мужыкоў. Але я не відзела іх.

Русалкі — і ўсё тут. А некаторыя звалі іх яшчэ вадзяніцамі. Бо русалкі жывуць каля вады.

Запісана ў в. Будзішча Добрушскага р-на ад Дабрадзейчык Надзеі Трафімаўны, 1922 г.н. студэнткамі Ларчыкавай К., Сабко Ю.

Когда свадьба проходить, выбирають дружка, он едеть на тележке.

И русалка — колдунья, переходить дорогу. Дальше лошадь не идёть, хоть убей её. Знаходится человек, обойдёть всех лошадей, садится на первую повозку и всё в порядке.

Запісана ў г. Гомель ад Фралова Аляксандра Георгіевіча, 1920 г.н., перасяленца з в. Пасёлкі Кірэеўскага р-на Тульскай вобл. студэнткай Малай I.

Русалкі — гэта вадзяныя жэншчыны. Вадзяныя прывідзенкі. Яны жывуць у вадзе. I паказваюцца на Купалу. Калі водзяць карагод, вянкі пускаюць, судзьбу знаюць, чэраз касцёр прыгаюць, папараць-кветку шукаюць. Папараць-кветка бывае мужчынская і жаночая. У жаночай багата лісця. Гэта лісце натаптваюць у падушку. Тады спім вольна і робіцца добра для здароўя.

Запісана ў в. Целяшы Гомельскага р-на ад Шчадровай Зінаіды Аляксееўны, 1937 г.н. студэнткай Маісеенка В.

Гэта нечысць — сіла нячыстая: во етыя во лясуны, русалкі, чэрці або начніцы — тыя, што абычна толькі ноччу. Я нешта й пра русалку ведаю. Жанчына ілі дзяўчына з доўгімі распушчанымі косамі ў вадзе, гавораць, жыве. А мая суседка Ніна яксці казала, што ў полі, во, бачыла, голую. I паходзіла яна тады на дзеўку, во тут во, непадалёк жыла. Яна памерла да замужжа тады яшчэ. Дык звала яе да сібе. Дык тая з перапугу прыбегла і расказвала нам, бабам, увечары. Ета ўжо ведзьмы, як чорт і з памерлымі яксці звязаныя. Русалка, калі прыходзіць, то забірае малако ў каровы. А можа ета Бог іх пасылае, каб сцераглі поле, каб ніхто не хадзіў, ды не атрасалі зерне, хто яго ведае. Мяне маці пужала, казала не хадзі, там чорт схопіць і панясе. Мы баяліся хадзіць на поле. Ета ўжо калі выраслі крыху, так хадзілі.

Запісана ў в. Ціхінічы Рагачоўскага р-на ад Карпавай М.П., 1937г.н. студэнткай Валодзькінай А.

Я пра русалак мала ведаю. Не відзела іх нікагда. Я знаю, што яны імеюць длінныя зялёныя валасы і хвост, як у рыбы. Русалкі не любяць людзей, могут пагубіць іх.

Мая матка, калі хадзіла на возера сціраць, брала з сабой крапіву, бо русалкі баяцца крапівы. А болей я не слышала нічаго пра то, как спасціся ад русалак.

Запісана ў в. Будзішча Добрушскага р-на ад Платонавай Марыі Іванаўны, 1919 г.н. студэнткамі  Ларчыкавай К., Сабко Ю.

Жэншчыны, якія вешаліся, і нехрышчоныя дзеці после смерці станавіліся русалкамі. На Купалу яны паяўляліся і хаваліся ў жыце. Калі хто ў еты час у жыта зайдзе, то яны яго казыталі да смерці. Русалкі былі ўсе красівыя, з дліннымі касамі. На Купалу людзі сабіраліся ўмесці і ішлі ў жыта, штоб выгнаць русалак, і гналі іх патом да рэчкі, штоб яны ўтапіліся.

Запісана ў в. Дзімамеркі Лоеўскага р-на ад Гапон Галіны Васільеўны студэнткай Ігнаценка II.

У русалку пераварочваюцца дзеўкі, што да свадзьбы з гора ўтапіліся. З віду яны застаюцца прэжнімі, толькі валасы, кожа зеленаватыя. Ад таго, што у вадзе ўсё ўрэмя. Могуць яны зацянуць да сябе, і тады ўжо не вернешся. З вады нікагда не выходзяць, могуць засохнуць.

У пшаніцы русалак няма, там жытніцы.

Смешныя такія дзеўкі, паймаюць — зашчакочуць. Не любяць, калі жыта порцяць, лезуць без надабнасці. Так напугаюць, што ніколі больш не палезеш. Хлопцаў сільна любяць. Бывае нападуць, а той і рады. Не ведае, што жытніцы, думае, дзеўкі. Але, калі пачне другім хлопцам хваліцца, то адпомсцяць.

Калі жыта жалі, то перад гэтым смачнае астаўлялі ў жыце. Жытніцы не будуць мяшаць, менш таміцца будуць жэншчыны.

У полі ленты разнацветныя астаўлялі жытніцам — прыбірацца любяць. Толькі на полі добрага хазяіна вядуцца, берагуць тое поле ад ведзьміных штучак: заломаў розных, град адганяюць.

Запісана ў в. Пракісель Рэчыцкага р-на ад Малахавай Антаніны Васільеўны, 1928 г.н. студэнткай Коваль М.

Мне мая бабка расказывала, што, калі яна была малая, іх, дзяцей, маткі заўсёды пугалі русалкамі. Русалкі этыя жылі ў канаплях. Яны іх пугалі, што, калі яны не будуць слухацца, дзеўка з дліннымі касамі і жалезнымі цыцкамі забярэ к сабе і будзе малако даваць са свае гэтай жалезнай цыцкі. Мы, малыя, верылі гэтаму і баяліся.

Запісана ў г. Буда-Кашалёва ад Янчанкі Марыі Раманаўны, 1943 г.н. студэнткай Прышчэпенка Г.

Русалкі — гэта вельмі прыгожыя дзяўчыны. Яны жывуць у вадзе, у іх вельмі доўгія валасы. Яны ўстрайваюць гульні пры свеце луны і вельмі небяспечныя для маладых людзей, бо сваімі спевамі зацягваюць іх у ваду і топяць. Русалкамі маглі быць дзяўчыны-тапельніцы, нехрышчоныя памерлыя дзяўчыны і дзяўчыны, якіх праклялі маці.

Запісана ў г. Гомель ад Драбышэўскай Надзеі Іванаўны, 1928 г.н. студэнткай Канавалавай Т.

Русалкі дак ета ж яны не такія страшныя. У іх ёсць свой дзень, яны збіраюцца, яны апаснага нічога не робяць, але ж усё раўно могуць напужаць каго. Яны збіраюцца цэлы дзень, адзяваюцца, спяваюць, танцуюць — эта іх дзень, у жыце жывуць, так могуць дарогу перабегці, а болей нічога.

Запісана ў г. Хойнікі ад Рудабельскай Эміліі Людвігаўны, 1913 г.н., перасяленкі з в. Рудакоў Хойніцкага р-на студэнткамі Салаўёвай Т., Вайтовіч К.

Русалка — нябачная сіла. Жыве ў вадзе. Кожная душа чалавека прыналежыць (да ўтопленікаў, да разбітых на машыне, да тых, хто памёр сваёй смерцю і інш.) Калі чалавек топіцца, то русалкі забіраюць яго душу сабе. Гэтая душа прыналежыць да ўтопленікаў. Вадзяныя бесы забіраюць душы ўтопленікаў. Людзі, якія затанулі, не маюць магчымасці папасць у рай, так як іх душы праходзяь праз мытарства (ад). Потым душа адраджаецца. За два тыдні да зачацця душа лётае над жанчынай, якая павінна ў хуткім часе радзіць дзіцяці. (Усе жанчыны прымаюць гэтыя душы, так як гэта прадназначана звыша — гэта ўжо прэдначэртана.)

Запісана ў в. Будаўнік Хойніцкага р-на ад Гапоненка Ніны Іванаўны, 1930 г.н. студэнткай Працэўнікавай I.

Чула, што ёсць русалкі. Старыя людзі бачылі русалак у вадзе з распушчанымі косамі.

Вадзянік звязаны з русалкамі. Вадзянік жыве ў вадзе і русалкі тожа ў вадзе.

Русалкагэта красівая дзеўка з бальшой касой, а хто яе прэўрашчае ў русалку, не ведаю .

Русалкай магла стаць дзеўка. Я чула, што ад любві, якая была безадказнай, неправільнай, яна ідзе ў ваду і прэўрашчаецца ў русалку.

Ёсць такая Граная нядзеля. На гэтай нядзелі іх больш бачаць у вадзе. Ёсць радкі з такой песні: “На Граной нядзелі, русалкі сядзелі”. 

Запісана ў г.п. Акцябрскі ад Паўлюковай Надзеі Сямёнаўны, 1924 г.н., перасяленкі з в. Калюды Кармянскага р-на студэнткай Курбацкай Т.

Былі русалкамі маладыя дзеўкі, што тапіліся, і іх не знаходзілі, ці маленькія нехрышчоныя дзеўкі.

Запісана ў в. Глініца Мазырскага р-на ад Цалко Аляксандры Пракопаўны, 1925 г.н., Радаўні Арсенія Міхайлавіча, 1927 г.н. студэнткамі Высоцкай Т., Жыліч Н.

Русалкі абітаюць у вадзе толькі з восені да русальнага тыдня. Тады яны выходзяць з вады і пасяляюцца на ветках дрэў, асобенна на бярозах. Русалкі качаюцца на іх ветках, падзываюць прахожых: “Чалавек! Чалавек! Хадзі калыхацца!” А калі хто падыйдзе да іх блізка, то яны зашчакочуць яго да смерці. Прадстаўляліся яны красівымі жанчынамі, з распушчанымі дліннымі валасамі. Пака русалкі не выйдуць з вады, лічылася апасным купацца, бо захварэеш, ці русалкі да сябе заташчаць і ўтопяць. У русалак прэврашчаюцца душы дзяцей, якія памерлі да хрышчэння.

Запісана ў г. Добруш ад Брычанка Марыі Міхайлаўны, 1932 г.н., нарадзілася ў в. Прудок Калінкавіцкага р-на студэнткай Антончыкавай Н.

Іх жа ў нас ніколі не вадзілася, але я чула, шчо эта вутопленіцы, маладыя дзяўчыны.

Запісана ў в. Лядцы Гомельскага р-на ад Кашлаковай Матроны Зосімаўны, 1927 г.н. студэнткай Лук’яновіч I.

Русалкі — гэта прыгожыя дзяўчаты з доўгім, як у рыбы, хвастом. Валасы ў іх доўгія. Баяліся іх, купацца ішлі з крыжыкам на шыі, а хто мог імі стаць, не ведаю.

Запісана ў в. Карма Добрушскага р-на ад Сакаловай Алены Ізотаўны, 1917 г.н. студэнткай Уласаеай Н.

Русалка падобна на жанчыну з доўгімі валасамі. Яна маладая і вельмі прыгожая. Русалка адрозніваецца ад людзей тым, што мае выгляд рыбы. Дзяўчаты, якія памерлі або патанулі, звычайна ператварыліся ў русалку. Яна жыве на дне мора. Русалка можа быць добрай і злой. Русалкі вельмі хораша спяваюць, і маладыя хлопцы, чуючы іх спеў, ідуць у ваду, каб паглядзець на іх.

Запісана ў в. Сяменча Жыткавіцкагар-на ад Чарнагаловай Парассі Пятроўны, 1927 г.н. студэнткамі Шчур А., Макарэвіч А.

Пра русалак ад бабулькі я амаль нічога не даведалася, але ж некалькі слоў я пачула: “Русалкі былі вельмі красуні ўжо, але ж іх усе страшыліся, бо падчас Купалля яны маглі зацягваць маладых хлопцоў у багны. Прычым русалкі былі спачатку наяўнымі дзяўчынамі. Яшчэ адно здарэнне з русалкамі було. Ідзе мужык па беразе рэчкі, прыцёмна так було, сядзяць некалькі дзяўчын і песні спяваюць, жоўтымі грабёшкамі валасы чэшуць. Мужчына пайшоў бліжэй паглядзець ды ўлез у гразь, но потом ужэ іх не відно було. Дык после этага шмат начэй і вячораў хадзілі хлапцы, шукалі чароўных дзяўчын. Только ўжэ цяпер відалі іхнія хвасты рыбіны, бліскучыя пры луне і заходзе сонца.

Запісана ў г. Добруш ад Лысоўскай Лізаветы Еўклідаўны, 1910 г.н. студэнткай Берлінай А.

Русалки — это красивые девчата с долгими волосами и хвастом замест ног, на канцы которого рыбий плавник. Их тело по­крыто рыбьей чешуёй, и чтобы скрыть её, они часто окутываются водорослями.

Русалки — это очень злобные существа, и свою злость они переносят на людей: переворачивают лодки, рвут сети рыбаков, пугают рыбу, заманьвают розными падманами и топят людей. Осо­бенно опасно подходить к рекам, где водятся русалки, молодым парам, ибо русалки из зависти могут погубить обоих.

Русалками становились молодые девушки, которые утопи­лись, или женщины; девушки, которые были нехрышчоными, и которых утянул у ваду водяной. Были случаи, когда русалками становились девушки, которые не хотели выходить замуж за выб­ранного им в мужья родителями молодого человека и говорили: “Лучше быть женой водянога, чем его”. Такие девушки неожиданно зникали, а потым рыбаки их встречали с другими русалка­ми. Многие з их жаловались рыбакам на свою долю, хотели вер­нуться назад, но это уже было невозможно.

Запісана ў г. Гомель ад Макарэвіч Веры Мікалаеўны, 1936 г.р. студэнткай Бандарэнка I.

Русалкамі становяцца дзяўчыны, якія заіубілі сябе самі. Памёрлі не сваёй смерцю. Г эта толькі маладыя дзяўчыны, а старыя — не. Яны вылазюць з вады ноччу і спяваюць песні. Калі ўчуеш, што лягушкі квакаюць і жукі стракочуць, гэта значыць, русалкі вылезлі з вады і пяюць, але галасоў іх ніхто не чуе, толькі жаб да жукоў чутна, яны русалкам падпяваюць.

Яшчэ, калі хлопцы маладыя плаваюць летам, русалкі любяць іх шчакаціць. А калі хлопец спадабаўся вельмі, хапаюць яго за нагу, ён і тоне. А людзі думаюць, што ён за карагу зачапіўся.

Таксама русалачкі рыбу пугаюць, калі рыбак ловіць яе. I яшчэ, калі вада не спакойная, гэта значыць, што русалкі гуляюць. Мне так здаецца, што дрэва, якое івай называецца, вельмі падобна на русалак. У яго веткі так “клонюцца” ўніз, быццам бы валасы дзяўчынак. А ў русалак валасы доўгія, прыгожыя, часцей за ўсё белыя. Г этак людзі гавораць.

Запісана ў в. Гадзічы Гомельскага р-на ад Жукавай Галіны Мікалаеўны, 1922 г.н. студэнткай Балачэўцавай Н.

Маці расказвала, што русалкі жылі ў жыце. Булі то маладухі, якія памерлі да сваёй свадзьбы, і дочкі, якіх праклялі бацькі. Русалкі харошыя булі, косы распушчаныя ў іх, адзетыя ў длінныя плацці. Яны нападвалі на людзей. Страшылі русал­кам! дзяцей.

Запісана ў в. Ванюжычы Петрыкаўскага р-на ад Кудравец Вольгі Максімаўны, 1932 г.н. студэнткай Фурман А.

Засцерагчыся ад русалак можна чытаннем малітваў, а так­сама з дапамогай палыну, часнаку і цыбулі, бо русалкі не пераносяць паху гэтых раслін. А яшчэ трэба было абчарціць крыж на зямлі і стаць у гэты круг.

Запісана ў п. Бальшавік Гомельскага р-на ад Логвінавай Марыі Мікалаеўны, 1924 г.н. студэнткай Фёдаравай Л.

Русалкі вадзяныя, палявыя. Гэта проста выдумкі людзей. Імі дзяцей пугалі. Вунь, кажуць, русалка ў полі. Можа, хто іх і бачыў, а так, гэта проста пагаворкі. Када-то пойдам жыта рваць, а хлопцы нам крычалі: “Вунь у жыці русалкі, вас паймае!”

Гавораць, ёсць рыбы-русалкі.

Запісана ў г. Гомель ад Белакаваленкі Уладзіславы Антонаўны, 1922 г.н. студэнткамі Агапітавай В., Лынеўскай Т.

Русалка — істота жаночага полу. Красуня з доўгімі валасамі і хвастом. У русалкі блакітныя вочы. Гэтымі вачамі яны прыманьваюць ахвяру ў ваду.

Запісана ў в. Азершчына Рэчыцкагар-на ад Казловай Марыі Кандратаўны, 1934 г.н. студэнткай Кундзелевай I.

Я яе прадстаўляю з хвосцікам рыбным, красівая галава з дліннымі касамі, худзенькая. Русалка ў вадзе жыве, а хто кажа — у жыце. Русалкі выбіраюць мужчын сабе красівых і цягнуць да сябе ў воду.

Запісана ў в. Дзімамеркі Лоеўскага р-на ад Булацкай Марыі Дзмітрыеўны, 1936 г.н. студэнткай Шэўчык Н.

Вадзянік забіраў сабе дзевак, якіх насільнічалі і якія самі тапіліся. Ета была яго дабыча. Ва-дзянік здзелаў етых дзевак напалавіну рыбай, напалавіну людзьмі. Г этыя дзеўкі — русалкі — былі сільна красівыя, з балынымі касамі. Яны выходзілі ў лес, ці ля вады (дзе рос асіннік) на святы, устраівалі бальшыя гульбішчы і прыўлікалі туды маладзёж, заводзілі хлопцаў і дзевак у ваду і тапілі. У час іх балаў на морах былі бальшыя штормы, тапіліся лодкі і караблі. Ета была іх дабыча, яны радаваліся. А калі чалавек папаў на іх гулянне, то доўжан быў прагаварыць замову. Ад русалак памагала і крапіва. Ёй абкладвалі жылішчы, каб русалкі не наўрадзілі ні хазяевам, ні жывёле.

Калі выганялі первы раз на поля карову, то тожа гаварылі замову ад русалак і ад лесавіка.

Запісана ў в. Рэпішча Чачэрскага р-на ад Патапенка Ганны Пятроўны, 1922 г.н. студэнткай Лабачовай С.

Мы хадзілі ў школу. I вот мы бачылі такую інцірэсную звярушку. Па расказам ета была русалка. Там стаялі вербы, і яна гутаталася на гэтых вербах. Мы ідом у школу ўтрам, яе німа, а ідом у абед са школы, яна ўжо ё. У школу мы хадзілі ўтраём: хлопец і мы ўдваіх, дзевачкі. I паўз гэтыя вербы баяліся хадзіць, хадзілі кругом, па кустах, штоб яе не бачыць. Ну, гэта ўсё парасказывалі старыя бабы, што гэта было зданнё, і мы точна не знаем, хто ета быў. Нам такое здавалася, і мы не хадзілі тудой, мы яе не бачылі. А расказывалі, што там былі русалкі.

Запісана ў в. Барсукі Кармянскага р-на ад Трэцяковай Алены Іванаўны, 1962 г.н. студэнткай Дзікалавай А.

Лічылася, што русалкі — тыя жэншчыны, якія ўтапіліся. У русальны тыдзеньвельмі апасна ісці к вадзе (перад Іванам Купалам). У гэты час самая крэпкая золачка, ягада.

Запісана ў в. Прудок Мазырскага р-на ад Прус Н.В., 1959 г.н., нарадзілася ў в. Мерабель Мазырскага р-на, Кур’ян МА., 1941 г.н., перасяленкі з г. Хойнікіў 1979 г., Яшчыкоўскай Р.В., 1935 г.н., нарадзілася ў в. Загорыны Мазырскага р-на студэнткамі Снітко М., Міхальцовай А., Жыгар В.

Русалкі — гэта жонкі вадзянога. Гэта вельмі красівыя жэншчыны з дліннымі валасамі. Заместа ног у іх тожа хвасты, як у рыбы. Яны без адзёжы, голыя да ніткі. Людзі расказвалі, што сначала яны былі дзеўкамі і жылі на зямле, а патом, калі ўтанулі, вадзяны заставіў іх стаць яго жонкамі. Яны тожа, калі бачуць красівага хлопца, заўлякаюць сначала яго, хіхікаюць, а калі той паддасца, топюць. Хітрыя яны сільна.

Запісана ў в. Міхалькі Гомельскага р-на ад Абрамцовай Марыі Малахаўны, 1932 г.н. студэнткай Гук Ж.

О, да, былі і ў нас гэтыя русалкі. Цяпер жа такога няма і ні чуваць. Гэта была вельмі прыгожая маладзіца з вялікімі валасамі, што цягнуліся па зямлі. Ну, дык яна ж як чалавек, ды ў яе толькі няма ног, а такі, як хвост у рыбы, плавала яна вельмі цудоўна. Яны ў нас там былі, ля копанкі, за сялом. Яны выходзілі з вады і так гучна смяяліся, асабліва надвячоркам, што хацелася да іх. Але яны былі ні кожны дзень, а толькі раз ці два ў год і ўсё, некалькі дзён. Гэта ж мне мая пакойная маці ўсё гэта расказвала, а мы як былі маладымі, дык выбіралі дзяўчынку з доўгімі валасамі, плялі ёй вянок, а потым надзявалі ёй на галаву яго. Палілі касцёр і прыгалі праз яго, а ўсе дзяўчынкі хацелі забраць вянок у нашай русалкі, бо казалі, што гэты вянок на шчасце. Потым, калі ўжо была ноч, русалка ішла ў жыта і кідала там свой вянок. Гэта азначала, што будзе добры ўраджай.

Запісана ў в. Лясец Калінкавіцкага р-на ад Русаковай Соф’і Мікалаеўны, 1923 г.н. студэнткай Яцэнка Н.

Русалкамі становяцца маладыя дзеўкі, якія ўтапіліся. У іх вялікія косы, доўгі хвост. Яны самі забіраюць, топяць дзевак.

Запісана ў в. Чырвоная Буда Добрушскага р-на ад Скоблікавай Марыі Пятроўны, 1938 г.н. студэнткай Скоблікавай Н.

Старыя людзі гаварылі: “Не йдзіце, дзеці, у жыта, там русалкі”. А есці нечага было после вайны. Дзеці рвалі каласкі, смажылі жыта, а іх старыя людзі пужалі, што ў жыце жывуць русалкі.

Запісана ў в. Азершчына Рэчыцкага раёна ад Смольскай Кацярыны Рыгораўны, 1919 г.н.

Казалі, што былі русалкі, малых дзяцей імі пугалі, каб не хадзілі ў сад, за макамі.

Запісана ў в. Скепня Жлобінскага р-на ад Кілянковай Г. Н., 1917 г.н. студэнткай Бураковай Ж.

То дачкі, праклятыя бацькамі, каторыя патапіліся. Жылі ў вадзе і ў жыце. Яны былі прыгожыя, з доўгімі валасамі, добра спявапі і танцавалі, зайздросцілі зямным жанчынам, прасілі ў іх адзежу. У дзень Русалкі нельга было купацца, бо яны зашчакочаць і чалавек памрэ, ці зацягнуць у воду. Каб пазбавіцца ад іх, трэба было ўшчыпнуць сябе.

Запісана ў в. Баец Калінкавіцкага р-на ад Гаркуша Марыі Іванаўны, 1923 г.н., Коўгар Соф’і Лявонаўны, 1935 г.н. студэнткамі Хмяльніцкай /., Змушка Н.

Гэта людзі, у якіх вялікія грудзі, яны голыя, страшныя, валасы доўгія і цягнуцца па зямлі. I ўсё так, як у чалавека, нічога не гавораць, толькі плачуць, слёзы льюцца як рака.

Запісана ў п. Сталпішча Буда-Кашалёўскага р-на ад Вазавіковай Гарпіны Спірыдонаўны студэнткай Вазавіковай А.

Гэта ўтопленьм маладыя дзяўчаты. Звычайна забаранялася хадзіць позна ноччу на раку (акрамя Купалля), бо казалі, што русалкі ўсыпяць сваімі песнямі ці зашчыкочуць і зацягнуць на самае дно.

Яны былі з блакітнымі вачамі, рыбінымі хвастамі, і шкура была сіняватая, з доўгімі зялёнымі касамі.

Запісана ў в. Сівінка Веткаўскагар-на ад Сіняк Ніны Лук’янаўны студэнткай Дземідзенка Г.

Русалкі людзей зашчыкачвалі, хадзілі, пужалі позна вечарам і жылі ў лясах, жытах, у дзярэўні. Косы ў іх былі длінныя, распушчаныя абы як.

Запісана ў в. Бабічы Чачэрскага р-на ад Карпоўскай Вольгі Міронаўны, 1928 г.н. студэнткай Хрысцінай С.

Крыніца: Народная міфалогія Гомельшчыны: фальклорнаэтнаграфічны зборнік. — ЛМФ “Нёман”, 2003. — 320 с. Ст. 54-72.