Родныя прасторы ў акварэлі: выстава Ўладзіміра Кароткага адкрылася ў Гомлі

0
88

Сярод мастакоў заўважаюць, што акварэль цяпер не вельмі папулярны жанр. Мастакі імкнуцца да графікі, новых складаных ды сінтэтычных формаў. Тым часам гомельскі мастак Уладзімір Кароткі прысвяціў гэтаму ціхаму і лірычнаму жанру практычна ўсё жыццё і даказаў, што ў ім можна дасканала перадаваць эмоцыі і думкі. Мастак меў дзве музы: акварэль і любоў да радзімы. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС Уладзімір Кароткі нават выправіўся ў адзіночны плэнэр па забруджаных мясцінах і прывёз адтуль цыкл твораў, прысвечаных трагедыі.