Рэвалюцыйны 1917-ы і гомельскі друк

0
65
Гомельскі друк і рэвалюцыя 1917 года

З многіх беларускіх павятовых цэнтраў Гомель вызначаўся якраз насычанасцю рынка перыёдыкі: на пачатку XX стагоддзя тут выходзіла больш за дзясятак прыватных і ведамасных выданняў. Сярод іх: «Отклики: политическая и общественная газета», «Гомельская мысль», «Гомельский вестник», «Полесье», «Полесская мысль» і «Полесская жизнь», «Полесский телеграф», «Гомельское слово», «Рабо­чая мысль», «Кооператор», «Голос железнодорожника» і інш.

Некаторыя з перыёдык былі з’явай грамадска-культурнага жыцця горада і заслугоуваюць асобнага даследавання. Аднак не усе з гэтых газет нават улічаны даведачнымі і энцыклапедычнымі выданнямі. Не захавалася, на жаль, іх поўных камплектаў наогул, у гомельскіх (і беларускіх) архіўна-музейных сховішчах можна знайсці толькі адзінкавыя нумары. Самая поўная калекцыя знаходзіцца ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу.

Сапраўднай падзеяй грамадскага жыцця Гомеля перадрэвалюцыйнага часу бьша выдавецка-журналісцкая дзейнасць Мікалая Іванавіча Кулябкі-Карэцкага. Гэта была неардынарная і вядомая далёка за межамі Гомеля асоба. Нарадзіўся журналіст у 1855 годзе ў недалёкім ад Гомеля Клінцоўскім павеце, дзе яго бацька, патомны дваранін, меў родавы маёнтак. Ба ўзросце 10 гадоў Мікалай страціў зрок, але гэта не перашкодзша яму самастойна засвоіць юрыспрудэнцыю, весці актыўную адвакацка-крыміналістычную практыку і стаць аўтарытэтным грамадскім дзеячам. У даволі маладым узросце М. Кулябка-Карэцкі зблізіўся з народнікамі, падтрымаў іх праграму і дзейнасць. У 1882 годзе ён быў пазбаўлены адвакацкай ліцэнзіі за «выкарыстанне суда для патітычных выкрыванняў улады», некалькі разоў пабываў пад арыштам.

Пасля расколу народніптва М. Кулябка-Карэцкі падтрымаў яго памяркоўна-сацыялістычнага пераемніка — створаную Б. Пляханавым групу «Бызваленне працы», прыняў чынны ўдзел у наладжванні яе вьщавецкай дзейнасці. Некаторы час яму давялося правесці на эміграцыі — у Швейцарыі і Балгарыі, застаючыся пры гэтым карэспандэнтам ушіывовай ліберальнай газеты «Русские ведомости».

У 1910 годзе М. I. Кулябка-Карэцкі вярнуўся ў Расію і неўзабаве апынуўся ў Гомелі — пасяліўся ў невялікім маёнтку ў Навабеліцы. (У савецкія часы ў яго сядзібе размясцілася навабелщкая бальніца. Яшчэ ў 60-я гады XX стагоддзя тут, у раёне сённяшняй вуліцы Севастопальскай, пра былы панскі дом нагадвалі старыя прысады, кусты бэзу і язміну).

У Гомелі разам з мясцовым журналістам і выдаўцом Генрыхам Каганскім М.I. Кулябка-Карэцкі заснаваў грамадска-палітычны і літаратурны штотыднёвік «Гомельские отклики», у якім адначасова вёў рэдактарскую працу. Газета пратрымалася ўсяго 8 нумароў і спыніла сваё існаванне па пакуль не вядомых прычынах. Затое праз два гады Кулябка-Карэцкі распачаў уласны выдавецкі праект — «Отклики: по­литическая и общественная газета». Гэтаму выданню быў наканаваны больш шчаслівы лес: газета з некаторымі перапынкамі выходзіла на працягу 1912-1915 гадоў.

Кулябка-Карэцкі не толькі рэдагаваў «Отклики», але і рыхтаваў для іх большасць матэрыялаў. Газета стала пляцоўкай для выказвання апазіцыйна-свабодалюбівай думкі не толькі рэдактара, але і гомельскай грамадскасці. Выданне крытыкавала праявы самаўладнага бюракратызму, рэагавала на факты ўціску свабоды слова, абмежавання грамадскай і палітычнай дзейнасці. Дастаткова ўвагі надавалася таксама мастацкаму жыццю горада, а найболыпай папулярнасцю карысталася пастаянная рубрыка «Літаратурныя суды» — абмеркаванне чытачамі белетрыстычных навінак і папулярных твораў.

Газета спыніла існаванне ў 1915 годзе, каліГомелыпчына, як іўся Усходняя Беларусь, пераўтварылася ў прыфрантавую зону, а стаўка Галоўнакамандавання расійскай арміі была перанесеная ў «сталічны» для Гомеля губернскі Магілёў. У гэтых умовах недзяржаўная прэса апынулася пад жорсткай цэнзурай. «Отклики» трапілі ў лік нядобранадзейных выданняў, тым больш што ў адной з публікацый — «Сацыялісты і вайна» — газета выступіла з вострай крытыкай урадаў усіх ваюючых краін. Неўзабаве пасля ліквідацыі «Откликов» і М. Карэцкі-Кулябка пакінуў Гомель.

Бетэранам мясцовага выдавецкага рынку бьша таксама «Гомельская копейка» — інфармацыйна-асветніцкая і «прагрэсіўная», як яна сябе пазіцыяніравала, газета. Пад указанай назвай яна выдавалася з чэрве­ня 1911 па кастрычнік 1917 года, а затым стала выходзіць як «Гомель­ская жизнь». Выдаўцом і рэдактарам газеты з’яўляўся адзін з паспяховых мясцовых прадпрымальнікаў, уладальнік адной з дзвюх гомельскіх друкарняў Артур Міляеў (дарэчы, прадзед вядомага сучаснага расійскага выканаўцы Аляксандра Разенбаума).

Газета дэкларавала нейтральнасць да любых партыйна-палітычных пазіцый і задачу служэння ўсім жыхарам Гомеля. Рэальна ж яна арыентавалася на сярэднія гарадскія слаі насельніцтва горада.

«Копейка» давала рэгулярную хроніку гарадскога жыцця: асвятляла дзейнасць Гомельскай гарадской думы, падзеі, звязаныя са злачыннасцю, надзвычайнымі здарэннямі. Значная ўвага аддавалася эканамічным пытанням — пад кантролем рэдакцыі знаходзіліся стан гандлю і вытворчасці, рынкавая кан’юнктура, добраўпарадкаванне горада. Газе­та існавала на камерцыйнай аснове, таму амаль палову яе плошчы займалі рэклама і аб’явы, у тым ліку аб паслугах, тэатральных гастролях, канцэртах, кінапаказах і цыркавых прадстаўленнях.

Вынікам лібералізацыі палітычнага рэжыму пасля Лютаўскай рэвалюцыі стала з’яўленне ў Гомелі новай газеты з красамоўнай назвай «Го­лос народа». Штодзённік выходзіў з першай паловы красавіка 1917 па сіудзень 1918 года і дэманстраваў яскравую апазіцыю бальшавікам. Яго заснавальнікамі былі мясцовы Саюз Крэдытнага, Ашчадна-пазыковага і Спажывецкага таварыстваў — даволі ўплывовых эканамічных струк­тур. Адказным рэдактарам «Голоса» з’яўляўся мясцовы прадстаўнік Саюза гарадоў (Земгара) Я. Гаравы, а рэдакцыю складалі мясцовыя аўтарытэтныя і дэмакратычна арыентаваныя дзеячы, такія, як М. Кірычэнка, Д. Каваленка, Г. Пеўзнер, М. Шалюта.

З красавіка па жнівень 1917 года ў рэдакцьпо «Голоса народа» ўваходзіў таксама Пётр Аляксеевіч Багданаў — адна з ключавых асобаў гомельскай рэвалюцыйнай гісторыі, а ў будучым значная фігура ў цен­тральных бальшавіцкіх эканамічных структурах. Актывіст маскоўскай арганізацыі РСДРП, у Гомель Багданаў трапіў у 1916 годзе разам з чыгуначным батальёнам, у які ён быў мабілізаваны з пачаткам Першай сусветнай вайны. Адразу пасля лютаўскіх падзей П. Багданаў узначаліў Ваенную секцыю шматпартыйнага Гомельскага Савета, у выніку першых дэмакратычных выбараў у гарадскую думу апынуўся на пасадзе яе старшыні. Ён жа ўзначаліў гомельскія рэўкамы у найбольш крытычныя палітычныя моманты: пад час мяцяжу генерала Л. Карнілава ў жніўні 1917 года, а таксама кастрычніцкага перавароту. Удзел П. Багданава ў выданні «Голоса народа» яскрава ілюструе памяркоўныя палітычныя арыентацыі гомельскіх сацыялістычных сілаў. Абставіны і прычыны выхаду П. Багданава з рэдакцыі патрабуюць даследавання.

Гомельская прэса з’яўляецца важнай крыніцай звестак пра тое, што адбывалася ў горадзе і павеце ў векапомным 1917 годзе. Газетныя публікацыі аператыўна рэагавалі на факты і падзеі, вызначаліся непасрэднасцю ўспрыняцця, адлюстроўвалі спектр грамадскіх меркаванняў, метады ўздзеяння палітычных суб’ектаў на чытацкую аўдыторыю.

Прыналежнасць самых папулярных газет да ліберальна-дэмакратычных мясцовых колаў з’яўляецца характарыстыкай грамадскіх настрояў і сімпатый гараджан у той ператомны перыяд. Няпоўная захаванасць колшага з выданняў на працягу года кампенсуецца іх узаемадапаўненнем, дае магчымасць рэканструкцыі гарадскога жыцця ад сакавіка да снежня 1917 года.

Так, падзеі, звязаныя з Лютаўскай рэвалюцыяй, і эвалюцыю грамадскай актыўнасці найбольш поўна адлюстроўваюць нумары «Гомель­ской копейки». Яе матэрыялы пацвярджаюць вядомую з літаратуры інфармацыю, што першыя звесткі з Петраграда пра ліквідацыю самаўладдзя і ўтварэнне Часовага ўрада прыйпші ў Гомель толькі напачатку сакавіка, хаця пры наяўнасці прамога чыгуначнага злучэння горада са сталіцай інфармацыя павінна была з’явіцца значна раней. Дазволім сабе меркаванне, што гомельскія палітычныя і грамадскія структуры, атрымаўшы звесткі аб рэвалюцыі, маглі пэўны час устрымлівацца ад каментароў, чакаючы развіцця падзей. Ва ўсялякім выпадку, толькі 4 сакавіка «Гомельская копейка» выйшла з сігнальным паведамленнем на першай паласе — «Усталяванне часовага ўрада», якое даводзіла пра стварэнне новай улады і падавала склад Часовага ўрада.

У гэтым жа нумары жа бьша размешчана адозва да насельніцтва, якая выдавала ідэйную пазіцыю рэдакцыі і разумение ролі і абавязку Гомеля перад «рэвалюцыйнай Айчынай»; «Грамадзяне! Здзейснілася вялікая справа: старая ўлада, якая збіла Расію, распалася. Камітэт Дзяржаўнай Думы і Савет рабочых дэпутатаў арганізуюць парадак і кіраванне ў краіне, і галоўная праца цяпер — забеспячэнне харчаваннем арміі і насельніцтва». У сувязі са стварэннем харчовай камісіі Часовага ўрада ўказвалася на неабходнасць спяшацца з нарыхтоўкай прадуктаў, а гомельскія чыгуначнікі заклікаліся як мага хутчэй везці хлеб у сталіцы, «бо кожная гадзіна дарагая!»

Адзначым, што і надалей, нягледзячы на радыкальныя змены палітычнага спектру як гарадскіх, так і цэнтральных уладаў, матыў абавяз­ку харчовага забеспячэння «сталіц рэвалюцыі» будзе адным з галоўных у вызначэнні імі ролі Гомеля. Гомельшчыне з яе памежным статусам і значным камунікацыйным патэнцыялам надавалася стратэгічная роля «варот ва ўкраінскую жытніцу». Максімальнага абвастрэння гэты матыў дасягне ў 1918-1919 гадах, калі за горад будуць змагацца не толькі палярныя палітычныя сілы, але і наваствораныя дзяржавы — Расійская Федэрацыя, Украінская, а затым і Беларуская Народныя Рэспублікі.

Нумар «Гомельской копейки» за 6 сакавіка падае важную інфармацыю, якая характарызуе дынаміку падзей, а таксама раскрывае механізм і сілы, якія здзяйснялі змену ўлады на месцах. Газета паведаміла, што 5 сакавіка на станцыю Гомель прыбылі са станцыі Бранск «рабочыя і ваенныя чыны на чале з афіцэрамі з Масквы для раззбраення чыгуначнай жандармерыі і ўстатявання парадку». Мясцовая жандармерыя была раззброена «без інцыдэнтаў», а камендантам станцыі замест князя Крапоткіна быў прызначаны прадстаўнік маскоўскай каманды капітан Бачароў. Пасля хуткага «навядзення парадку» ў Гомелі дэлегацыя накіравалася далей па чыгунцы на вузлавыя станцыі «для той самай спра­вы».

Публікацыі «Гомельской копейки» сведчаць, што падзеі ў Петраградзе былі ўспрынятыя гараджанамі як доўгачаканая «вясна дэмакратыі», якую віталі і старый, і новыя сілы ды структуры. Газета паведамляла, што ў гэтыя дні ва ўсіх ваенных аддзелах, на заводах і ва ўстановах наладжваліся сходы для прывітання рэвалюцыі. Адметна, што менавіта «ўладныя асобы і кіраўнікі» тлумачылі сэнс таго, пгго ацбывадася, і «ра­зам з усім народам выказвалі сваю радасць і гатоўнасць служыць новаму парадку. Паўсюдна парадак быў узорны, а настрой радасна-ўзнёслы».

4 сакавіка левапралетарскія элементы горада па прыкладу Петраграда абралі Выканаўчы камітэт Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Але на наступны дзень наваствораны «орган рэвалюцыйнай ініцыятывы» сабраўся на агульную нараду з гарадской думай, дзе пад кіраўніцтвам гарадскога галавы Ф.М. Раеўскага і з агульнай згоды адбьшося абранне камісараў для нагляду за парадкам. Больш за тое: бьшо вырашана, што «ўвесь склад мясцовай паліцыі, за выключэннем абсалютна ненадзейных элементаў, будзе выконваць свае функцыі пад наглядам абраных камісараў».

Праз пэўны час «сімбіёз» старых і новых сілаў замацаваўся наданнем гарадскому галаве Ф.М. Раеўскаму паўнамоцгваў камісара Часовага ўрада, а павятовым быў прызначаны вядомы гомельскі правазнаўца і грамадскі дзеяч прысяжны павераны Г.Ф. Калашнікаў. Найважнейшую ў гарадскім самакіраванне камісію — харчовую — узначаліў аўтарытэтны мясцовы дзеяч доктар Абрам Брук.

Новая ўлада арыентавалася на дэмакратычна-цэнтрысцкія каштоўнасці і імкнулася абмежаваць радыкалізацыю палярных палітычных флангаў, якія мелі ў Гомелі даволі трывалыя пазіцыі. Першачарговыя захады былі накіраваныя супраць правых. Па паведамленні «Голоса народа», Выканкам гарадскога Савета рашуча адрэагаваў на звесткі аб выпадках «контррэвалюцыйнай, чарнасоценнай і пагромнай агітацыі» ў горадзе. 14 мая па загаду Гомельскай думы і Выканкама Савета былі праведзены ператрусы ў найбольш падазроных асобаў, пад час якіх былі знойдзены спісы і дакументы «Саюза Рускага Народа». Выканкам абвясціў праз газету пра намер неадкладна абнародаваць гэтыя даку­менты. Для дэманстрацыі ўладнай рашучасці быў наладжаны марш дыслацыраванага ў Гомелі Пскоўскага драгунскага палка на чале з яго камандзірам і адначасова начальнікам гомельскай міліцыі, сацыялістам Палікарпам Сеўруком. Полк прайшоў па вуліцах Гомеля з лозунгамі «Далоў чорную сотню», «Далоў пагромы», «Далоў анархію».

Заклікі былі актуальнымі на фоне актывізацыі правых у стане гарадскога дэмакратычнага лагера наспявалі супярэчнасці і канфлікты. Гэта праявілася найперш у кампаніях выбараў, якія амаль без перапынку ішлі ў горадзе ад вясны да восені 1917 года.

У маі адбыліся першыя свабодныя і дэмакратычныя выбары галосных гарадской думы. Кампанія дала перавагу новым палітычным сілам: са 101 месца 65 занялі сацыялісты. Аднак на першым жа пасяджэнні сацыялістычная фракцыя раскалолася і не здолела забяспечыць большсць у кіруючых органах думы. Кандыдаты і ад правых, і ад ле­вых былі правалены апанентамі, у вьгаіку чаго самакіраванне засталося без гарадскога галавы і прэзідыума, а праца думы не магла наладзіцца. «Голос народа» папракаў сацыялістаў за раздрай і няздольнасць да кансалідацыі ў той час, калі «буржуазный элементы з’яднаныя».

Тады ж, у маі 1917 года, адбыліся таксама выбары дэлегатаў на Усерасійскі сялянскі сход, які меркаваў распрацаваць аграрную праграму і механізмы рэалізацыі папу.лярнага ўжо ў той час эсэраўскага лозунга «Зямля — сялянам!». Гомельскія выбаршчыкі з’ехаліся ў казармы Трэцяга карэннага палка, размешчанага ў Навабеліцы. Тут «быў арганізаваны нешматлюдны, але ажыўлены перадвыбарны сход, дзе пераважна выступалі прамоўцы-сяляне і казалі больш пра галоўную кроўную патрэбу ў зямлі і пра тое, якое жудаснае і гаротнае існаванне без яе мужыка». Дэлегатам у Петраград быў абраны чыгуначнік Трафім Краўчанка.

Як вядома, сярод арганізатараў Усерасійскага сходу вызначыліся ўраджэнец вёскі Сяўкі тагачаснага Рэчыцкага павета (сёння — Лоеўскі раён) Яўсей Канчар, а таксама будучы старшыня Гомельскага рэўкама ў 1918 годзе Васіль Селіванаў.

Газеты адлюстравалі абвастрэнне супярэчнасцей паміж мясцовымі палітычнымі арганізацыямі пад час галоўнай выбарнай кампаніі — ва Устаноўчы сход. Выбары адбываліся ўвосень 1917 года на фоне нарас­тания праблемы забеспячэння насельніцтва харчовымі таварамі, а так­сама гранічнага абвастрэння барацьбы за ўладу ў сталіды. Перыферыю, якой заставаўся Гомель, барацьба за дзяржаўную ўладу хоць і хвалявала, але сацыяльна-эканамічныя праблемы адчуваліся тут значна больш яскрава.

Наогул, ад пачатку Першай сусветнай вайны аблічча горада моцна змянілася за кошт стварэння тут значнага ваенна-прамысловага комплексу. На карце яшчэ 1910 г. пазначаны ваенныя склады і казар­мы, якія знаходзіліся ў раёне сённяшняй плошчы Паўстання. Паблізу быў размешчаны размеркавальны пункт і ваенны шпіталь (сучасная вул. Шпітальная). 3 пачаткам вайны сіламі Галоўнага па забеспячэнні арміі камітэта Усерасійскіх земскага і гарадскога саюзаў (Земгора) былі пабудаваны на ўскраіне горада ўздоўж Магілёўскай шашы «велізарныя памяшканні для ваенных патрэбаў», а за Палескім вакзалам з явіўся «Інтэнданцкі гарадок» — база Заходняга фронту. Значны казарменна-складскі корпус знаходзіўся таксама ў Новай Беліцы. Акрамя таго, лініяй Пецярбургска-Адэскай і Лібава-Роменскай чыгунак (праз Жлобін), а таксама аўтамабільнай шашой горад быў звязаны з губернскім Магілёвам, дзе знаходзілася стаўка Галоўнага камандавання.

З восені 1915 года, калі фронт стабілізаваўся па лініі Дзвінск-Паставы-Баранавічы-Пінск, Гомельскі павет пераўтварыўся ў тылавую зону Заходняга фронту арміі. У Гомель былі пераведзеныя прадпрыемствы, эвакуіраваныя разам з персаналам з тэрыторыі Полыпчы і захаду Бела­руси На чыгуначным вузле размясцшася аддзяленне і ўпраўленне Заходніх чыгунак. Найбуйнейшыя ў Паўночна-Заходнім краі рамонтныя майстэрні Лібава-Роменскай дарогі былі дапоўненыя пераведзеным у Гомель заводам Варшаўскай акругі шляхоў зносін.

У першыя гады вайны Г омель запатанілі тысячы бежанцаў, а з лета 1917 года ён цалкам адчуў наступствы распаду франтоў. На горад і яго чыгуначны вузел абрынуліся плыні вайскоўцаў з дэмабілізаваных і самадэмабілізаваных армейскіх частак — людзі ўзброеныя і пазбаўленыя дысцыпліны, з «развязанай рэвалюцыйнай ініцыятывай». Трымаць пад кантролем гэты кантынгент рабілася немагчыма. Разбураўся харчовы рынак, зашкатьвала крымінальная абстаноўка

У чэрвені 1917 года «Гомельская копейка» адзначала, што вакзал «на­воднены салдатамі, масай зладзеяў і дэзерціраў, падтрымка парадку амаль немагчыма, адбываюцца выпадкі самасудаў салдат над зладзеямі, ёсць выпадкі марадзёрства».

Ужо ў жніўні Гомельская павятовая харчовая ўправа выдаткавала сродкі і камандавала члена свайго прэзідыума М.Т. Кірычэнку па маршруце Палтава-Курск-Ромны-Канатоп на закупку для горада мукі і іншых прадуктаў. Галосны Гомельскай думы Нохім Злотнік ездзіў аж да Часовага ўрада і атрымаў у міністра харчу мандат на закупку харчовых тавараў у Палтаве, Херсоне і Таўрычаскай губерні. Абодва гомельскія эмісары вярнуліся без выніку — сяляне ўжо не здавалі хлеб па цвёрдых цэнах.

У верасні 1917 года аб’яднанае пасяджэнне гарадской думы і выканкама Гомельскага Савета вымушана было канстатаваць, што Гомелю пагражае голад. Для выйсця былі прапанаваныя меры, якія шмат у чым нагадвалі будучую балыпавіцкую харчразвёрстку. У Піцер на адрас Ча­совага ўрада Гомель накіраваў запыт аб увядзенні хлебнай манаполіі і магчымасці прымянення сілы ў выпадках адмовы сялян ад добраахвотнай здачы хлеба. Не чакаючы дазволу з Петраграда, было вырашана паслаць у кожную воласць па 2 камісары для ўліку хлеба, праводзіць рэквізіцыі яго лішкаў, а таксама мануфактуры для стварэння фонду абмену з сялянамі. Ставілася пытанне аб рэквізіцыі ўсіх хлебапякарань, каб весці выпечку і продаж хлеба пад кантролем, забараніць яго вываз з горада і павета.

Неэфектыўнасць захадаў па пераадоленні харчовага крызісу стала прычынай адстаўкі прэзідыюма Савета на чале з яго старшынёй П. Сеўруком, пра што «Голос народа» паведаміў гамяльчанам 16 верасня.

На фоне крызісу памяркоўных сацыял-дэмакратычных сілаў у горадзе адбываўся рост левабальшавіцкіх настрояў. Скарыстаўшы момант адстаўкі прэзідыума Савета, гомельскія бальшавікі і іх нешматлікія прыхільнікі правялі ў палацы Паскевіча сход і абмеркавалі тактыку ціску на гарадскую ўладу. 20 верасня быў абраны новы, больш левы склад Выканкама Савета з удзелам балынавікоў Якава Гіндзіна і Рыгора Ляплеўскага.

Ва ўмовах абвастрэння сацыяльнай і палітычнай барацьбы ў краіне і ў рэгіёне адбывалася вылучэнне кандыдатаў на Усерасійскі Устаноўчы сход. 18 кастрычніка «Голос народа» надрукаваў спісы ўсіх вылучаных партыйнымі арганізацыямі і б локамі Гомеля і прылеглых паветаў. Гэты пералік прозвішчаў знаёміць нас фактычна з усёй тагачаснай мясцовай элітай.

Так, спіс № 1 (Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў, эсэры) склалі: А.А. Цвятаеў — ад Гомельскага Савета рабочых і сялянскіх дэпутатаў, вядомы рэвалюцыянер і баявік Іван Малееў ад Веткі, А.I. Аношка ад Рагачова і АС. Прыгараў ад Насовічаў.

У спіс № 2 (аб’яднаныя сацыял-дэмакраты і Бунд) увайшлі: П.Н. Сяўрук, П.А. Багданаў, Е.X. Астапенка, А.З. Вайнштэйн, Г.3. Бяровіч, Д.Я. Прыткіна, А.К. Шустаў.

У спісе № 5 (Усерасійскі саюз землеўласнікаў) апынуліся вельмі вядомыя асобы: уладальнік маёнтка Астэрманск Рагачоўскага павета князь М.М. Друцкі-Сакалінскі, М.Ю. Перасвет-Солтан са Старой Беліцы; а таксама I.А. Лапухоў са Свяцілавічаў.

У спісе № 6 ад Партыі народнай свабоды (кадэты) балатаваліся ад Гомеля Р.Ф. Калашнікаў, I.М. Смірноў, Ц.Ф. Шчэкудаў, М.Р. Бялоў.

На жаль, у захаваных нумарах гарадской прэсы не адлюстравана перадвыбарная партыйная барацьба. Толькі «Голос народа» паведаміў пра спробу бальшавікоў далучыць да сябе кандыдатаў ад Саветаў сялянскіх дэпутатаў, пгго выклікала актыўны пратэст эсэраў, якія нага­далі аб рашэнні Усерасійскага выканкама сялянскіх Саветаў блакавацца на месцах з Партыяй сацыялістаў-рэвалюцыянераў.

Бынікі выбараў ва Устаноўчы сход, якія прайшлі 12 лістапада, бьші аператыўна надрукаваны ў нумары «Голоса народа» ад 16 лістапада пад лозунгам «Уся ўлада Устаноўчаму сходу!»

3 публікацыі высвятляецца, што актыўнасць гамяльчан на выбарах адпавядала агульнарасійскай: з 44 995 тых, хто меў права голасу, прынялі ўдзел 20,5 тыс., г. з. 45,5 %. А вось партыйны рэйтынг толькі нязначна супаў з агульнарасійскім і яскрава выявіў спецыфіку і палітычныя арыентацыі насельніцтва горада. Найбольшую колькасць галасоў — 5534 — атрымаў Яўрэйскі нацыянальны выбарчы камітэт (спіс № 9).

Іншыя яўрэйскія партыі таксама прадэманстравалі даволі значную колькасць прыхільнікаў: сацыял-сіяністы — 1509, Паалей-Цыён — 743, Ідышэ фолкс партыя — 390 галасоў. Даволі высокую падтрымку набылі прадстаўнікі «Польскай Рады» — 1385 галасоў. «Беларускія арганізацыі» з усіх нацыянальных занялі апошняе месца, здабыўшы 337 галасоў, але яны здолелі абысці спіс землеўласнікаў, які набраў 202 галасы і замкнуў агульны спіс партый.

Адметна тое, што месцы палітычных лідараў у Гомелі занялі партыі, якія ў агульнарасійскім маштабе пацярпелі прыкры пройгрыш. За кадэтаў — «прафесарска-інтэлігенцкую» партыю, арганізацыя якой аднавіла сваю дзейнасць у Гомелі толькі ў маі 1917 года, прагаласавалі 3371 чалавек, што было другім месцам у рэйтынгу. Гэта звестка рашуча мяняе прынятае ў літарагуры меркаванне аб адсутнасці на Беларусі, і ў Гомеліў прыватнасці, сацыяльных сілаў, арыентаваных на ліберальныя каштоўнасці.

Першае месца дасталася аб’яднаным сацыял-дэмакратам, г.зн. групоўкам меншавіцкага кшталту, якія ў расійскім маштабе занялі адно з апошніх месцаў. Прыкладна аднолькавую колькасць галасоў здолелі заваяваць балыпавікі (1788) і эсэры (1731).

На жаль, не дайшлі да нашых дзён нумары гарадскіх газет за перыяд кастрычніцкіх падзей і мы не маем магчымасці даведацца пра першую рэакцыю гомельскай грамадскасці на бальшавіцкі пераварот. Аднак матэрыялы лістападаўскіх нумароў яскрава дэманструюць ацэнку но­вых уладных сілаў, а таксама дынаміку палітычных пераменаў у Гомелі.

Той жа нумар «Голоса народа» ад 16 лістапада, які надрукаваў вынікі выбараў ва Устаноўчы сход, паведаміў аб правядзенні абласнога схо­ду гарадоў Заходняга краю, на які сабраліся прадстаўнікі 8 населеных пунктаў. Гомель прадстаўлялі сацыялісты П. Сеўрук і Байнштэйн. На жаль, больш падрабязнай інфармацыі аб даце, месцы правядзення, а таксама аб тым, якія дакладна гарады былі прадстаўлены на сходзе, няма. Аднак сам факт сходу даволі важны. Партыйная прыналежнасць гомельскіх дэлегатаў і змест рэзалюцыі сходу сведчаць аб тым, што ён быў арганізаваны сацыялістычнымі сіламі, якія ў гэты момант былі найбольш уплывовымі як ва ўсёй краіне, так і ў рэгіёне. Дакумент яскрава сведчыць пра адмоўнае ўспрыняцце гэтымі сіламі прыходу бальшавікоў да дзяржаўнай улады, асуджэнне метадаў іх дзеяння і даволі прадбачлівыя ацэнкі наступстваў балыпавіцкага адзінаўладдзя. У рэзалюцыі, падтрыманай і гомельскімі дэлегатамі, сцвярджалася:

«1) урадавая ўлада балынавікоў не здольна кіраваць жыццём краіны; шматлікія слаі насельніцгва не прызнаюць улады Савета Народ­ных Камісараў; спробы Савета навязаць сваю волю ўсёй краіне пагражаюць распаўсюджаннем грамадзянскай вайны па ўсёй прасторы Расійскай Рэспублікі. Сход прызнае неабходным неадкладнае спыненне палітычнага тэрору як умову аднаўлення нармальнага рэвалюцыйнага парадку, неадкладнае стварэнне урада сацыятіістычных партый — ад народных сацыялістаў да балыпавікоу уключна…»

Адметна, што да стварэння цэнтральнага сацыялістычнага ўрада ўлада на месцах павінна бьша заставацца ў тым жа выглядзе, як яна арганізавалася ў Гомелі, — аб’яднаць прадстаўнікоў гарадскога самакіравання і Саветаў рабочых, саддацкіх і сялянскіх дэпутатаў.

У дадатак да рэзалюцыі газета змясціла ў рэдактарскай катонцы публіцыстычны матэрыял «Танец з мячамі», дзе бальшавікі парауноўваліся з «нявопытнымі танцорамі», якія танчаць са пггыкамі, і фінал таго танца будзе крывавым. Пры гэтым аўтар, нейкая Ю. Боліна, спасылалася на «інтымную гутарку» з мясцовым бальшавіком і перадавала яго меркаванні. На думку апошняга, лозунгі У. Леніна і Л. Троцкага «Мір, зямля, хлеб» ёсць дэмагогія, бо пра мір з Леніным і Троцкім ніхто з краін Антанты ці Германскага блоку размаўляць не жадае — ні ўрады, ні народы. Дэкрэт аб зямлі застаецца паперкай без зацвярджэння Устаноўчым сходам. Хлеба ў статіцы няма фізічна, і праз пару дзён Петраград будзе галадаць.

Праз два дні, 18 лістапада, газета празрыста, хаця і ў апасродкаванай форме, зноў выказала сваё стаўленне да балынавіцкага рэжыму. Рэдакцыйнуго паласу заняў артыкул М. Горкага «К демократии», у якім будучы «пралетарскі прарок» не стрымліваў сябе ў выкрыванні заганнай прыроды новай улады: «Ленін і Троцкі ўжо атруціліся гнілым ядам улады, пра што сведчыць іх ганебнае стаўленне да свабоды слова, асобы і да ўсёй сумы тых правоў, за якія змагалася дэмакратыя». Балынавіцкія лідары характарызаваліся як «сляпыя фанатыкі і бессумленныя авантурысты нячаеўскага кшталту», на тле якіх стаўпы самаўладдзя Плеве і Сталыпін выглядаюць прагрэсіўнымі дэмакратамі. Артыкул заканчваўся зваротам, які рэдакцыя газеты відавочна адрасавала сваім чытачам: «усе дэмакратычныя сілы павінны зрабіць свой выбар — ці па дарозе ім з бальшавікамі».

Тым не менш у наступных нумарах газета змясціла матэрыялы, якія апратэстоўвалі ацэнкі дэмакратычнымі сіламі перспектыў батьшавіцкага панавання як у цэнтры, так і на месцах.

Ужо 19 лістапада ў перадавым артыкуле рэдакцыя вымушаная бьша прызнаць, што захады бальшавікоў «падводзяць да моманту ліквідацыі вайны». Гэта была рэакцыя газеты на згоду германскага галоўнакамандавання распачаць перамовы з савецкім урадам. Рэдакцыя рабіла выснову, што падзеі трэба ацаніць цвяроза: тактыка бальшавікоў, безумоўна, авантурыстычная, але мір патрэбны Расіі як паветра, бо «толькі ва ўмовах міру можна выратаваць нашую Радзіму». Прызнаўшы заслугу балынавікоў у ажыццяўленні лозунга «Мір — народам», газета выказвала надзею на вырашэнне «галоўнай цяпер задачы» — стварэн­не адзінай улады, якая будзе прызнана большасцю народа. Але яшчэ праз тры дні, 22 лістапада, «Голос народа» паведаміў гамяльчанам пра арышт у Петраградзе міністраў Часовага ўрада, ліквідацыю Стаўкі Бярхоўнага галоўнакамандавання і выезд замежных місій з Магілёва.

Гэты ж нумар газеты зафіксаваў і паварот ва ўладных адносінах у самім Гомелі — прыход да кіравання бальшавікоў. Газета змясціла аб’яву Прэзідыума Быканкама Гомельскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў аб скасаванні пасады камісара Часовага ўрада і пераходзе ўсёй паўнаты ўлады да Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў і яго камісій, аб прызначэнні грамадзянскім камісарам горада чырвонаармейскага камандзіра А.I. Жыліна.

Усе грамадзяне і гарнізон горада заклікаліся да захавання «поўнага парадку, спакою і рэвалюцыйнай дысцыпліны», за парушэнне норм жыцця ў горадзе абяцаліся «самыя суровыя меры пакарання».

Да ўсталявання ў Гомелі бальшавіцкай дыктатуры заставалася яшчэ больш як год. Гомельскі Савет, абвясціўшы сябе прадстаўніком бальшавідкай улады, захоўваў сацыялістычную кааліцыю. Ён так і не наважыцца скасаваць гарадское самакіраванне — да студзеня 1919 года працягне свае паўнамоцтвы Гомельская гарадская дума і ўправа. За гэты час горад і павет перажывуць нямецкую акупацыю 1918 года, фармальную прыналежнасць да Украінскай Дзяржавы, Гомельскую Дырэкторыю, спробу ўключэння ў Беларускую Савецкую Рэспубліку, новае вяртанне бальшавікоў і барацьбу паміж Магілёвам і Гомелем за тое, каму быць губернскім цэнтрам.


Аўтар:
Валянціна Міхайлаўна Лебедзева — гісторык, краязнаўца.
Нарадзілася ў Гомелі. У 1980 годзе закончыла гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, аспірантуру пры БДУ. Працавала на кафедрах гісторыі Беларусі, беларускай культуры ГДУ. Аўтар каля 200 навуковых працаў, арганізатар Міжнародных навуковых Доўнараўскіх чытанняў. Даследуе праблемы беларускага нацыянальнага руху, падзеі 1917-1919 гадоў на Гомельшчыне, жыццё і дзейнасць М. В. Доўнар-Запольскага.
Крыніца: Палац: літаратурны альманах. Вып. 2. 2014 г.