Рэпрэсаваная архітэктура

0
207

Па будынках беларускага архітэктара Станіслава Шабунеўскага можна вывучаць розныя эпохі – дарэвалюцыйную, савецкую і нават сённяшнюю. Да рэвалюцыі як галоўны архітэктар Гомля ён прымаў замовы на праектаванне ў гарадах тагачасных Магілёўскай і Чарнігаўскай губерняў. З прыходам да ўлады бальшавікоў Шабунеўскі не эміграваў і працягнуў працаваць на карысць любімага Гомля.

У пачатку 1930-х гг. творчасць і веды Шабунеўскага сталіся непатрэбныя савецкай уладзе, архітэктара рэпрэсавалі. Імя Шабунеўскага сцерлі са старонак горадабудаўнічай гісторыі, а ягоныя будынкі часта зносіліся ці перабудоўваліся да непазнавальнасці іншымі савецкімі архітэктарамі. Шмат якія будынкі Шабунеўскага ўваходзяць у спіс вядомых і найбольш значных архітэктурных помнікаў Беларусі.