Паўстанне 1830—1831 гадоў на тэрыторыі Беларусі магчыма ўмоуна падзяліць на два асобныя этапы. Менавіта на другі з іх прыходзяцца ваенныя падзеі, якія ахапілі паўднёвыя паветы Мінскай губерні — Мазырскі і Рэчыцкі, супрацьурадавыя выступленні пачаліся тут з сярэдзіны траўня 1831 г. У значнай ступені гэта адбылося пад уздзеяннем хваляванняў, што ахапілі Оўруцкі і Радамысльскі паветы Валынскай губерні. Памешчык В.Галавінскі, кіраўнік оўруцкіх паўстанцаў, уступіў на тэрыторыю Мазырскага павета і захапіў усе паштовыя станцыі на тракце ад Оўруча да Мазыра, вызваліў арыштантаў, якіх вялі ў Мазыр1.
Існавала нават ідэя аб стварэнні адзінага ўрада для Рэчыцкага, Оўруцкага і Мазырскага паветаў пад кіраўніцтвам былога абознага Вялікага Княства Літоўскага Караля Прозара. Як лічыць польскі гісторык С. Дангель, у гэтым накірунку былі зроблены нават пэўныя захады. Але ў той жа момант існавалі і аб’ектыўныя стрымліваючыя абставіны: дастаткова сталы ўзрост самога Прозара і негатыўныя адносіны да гэтай ідэі яго сыноў2.
Актыўнасцю на тэрыторыі паўднёвых паветаў вылучаўся мазырскі памешчык Фелікс Кяневіч. У канцы траўня Кяневіч на чале невялікага атрада пакінуў родавы маёнтак Дарашэвічы і ўзяў накірунак на Нароўлю і Барбарава. У Барбараве паўстанцы загадалі, каб з вёсак памешчыка Аляксандра Горвата былі дастаўлены на службу 60 чалавек. Тут да яго далучыліся Эміль і Антоній Аскеркі, якія ў сваіх маёнтках Вадовічы і Алексічы ўжо раней рыхтавалі зброю, падбухторвалі людзей, стварыўшы нешматлікі атрад3. Узброіўшыся, Кяневіч накіраваўся ў ваколіцы Рэчыцы з атрадам, які налічваў болей за 50 чалавек (аснову ў ім складалі сяляне). Як сведчаць архіўныя крыніцы, у гэтым фармаванні пераважалі падатковыя саслоўі4. Дадзеная сітуацыя тлумачыцца шэрагам прычын. Частка сялян з’яўлялася прыгоннымі з маёнткаў Кяневіча і яго сваякоў, частка ж далучылася, паверыўшы абяцанням аб змяншэнні паншчыны і надзяленні іх зямлёй. Трэба зазначьщь, што пад час паўстанцкіх падзей на падобныя абяцанні кіраўнікі атрадаў ішлі не часта.
У той жа час агітацыя Кяневіча захліснула не толькі сялян, якія спадзяваліся на паляпшэнне ўмоваў свайго жыцця, але і шляхецкія колы. Так, у складзе пазначанага мазырскага фармавання знаходзілася шляхта Рэчьщкага павета, якая была прадстаўлена Міхалам Вернікоўскім, Станіславам Галінскім, Фларыянам Ляшкевічам, Адамам Манастырскім і інш5.
З 6 чэрвеня Кяневіч пачаў дзейнічаць больш актыўна. Яго атрад захапіў паштовыя станцыі ў Міхалках, Караліне, Кузьмічах, раззброіў невялікі расійскі атрад. Паспяховыя дзеянні натхнілі паўстанцаў, і Кяневіч 11 чэрвеня прыняў рашэнне аб нападзе на Мазыр6. Але перамагчы мясцовы гарнізон і захапіць павятовы горад паўстанцы не здолелі, таму вымушаны былі адысці ў Міхалкі, дзе іх нагнаў ваенны гарнізон, выпраўлены з Мазыра. Паўстанцы былі амаль цалкам разбіты, а Кяневіч з рэшткамі атрада адышоў да мяжы Оўруцкага павета (у Мухаедаўскія лясы), дзе месціліся і валынскія паўстанцы7.
Канцэнтрацыя на поўдні Беларусі паўстанцаў Рэчыцкага, Мазырскага, Оўруцкага і Радамысльскага паветаў вымушала афіцыйныя ўлады прыняць пэўныя меры перасцярогі. У другой палове чэрвеня тут канцэнтруецца значная колькасць расійскіхвойск. З Чарнігава прыбывае падпаручнік Кітыцын, які размяшчаецца каля Лоева; 20 чэрвеня на памежжы Мазырскага і Оўруцкага паветаў з Бабруйска з 23-м палком стральцоў падышоў падпалкоўнік Туталмін; каля Чарнобыля 26 чэрвеня размясціўся ўланскі полк палкоўніка Я.Ф. Брадке8.
У гэтых умовах каля 18 чэрвеня 1831 г. у ваколіцах Брагіна спрабаваў разгарнуцца аддзел Міхала Лягензы, які ўваходзіў у складоўруцкага фармавання Бараноўскага9. Атрад Лягензы ў складзе каля 20 чалавек, у асноўным гэта былі сяляне і дваровыя памешчыкаў Юзафа Крушэўскага, Ігнація Валовіча і Кунцэвіча, прайшоў Мухаеды, Шкураты, Мікулічы і дайшоў да Хойнікаў, але вымушаны быў адысці ў Мухаедаўскія лясы. 25 чэрвеня пад Рудняй валынскія і беларускія паўстанцы, у ліку якіх знаходзіўся і аддзел Лягензы, былі ралбіты.
Увогуле ж дзеянні ў паўднёвых паветах Мінскай губерні (у т ліку Рэчыцкім) не былі такімі інтэнсіўнымі, як у іншых. Тут не дайшло да ўтварэння ўрадавых паўстанцкіх камітэтаў. Усяго ў трох паўднёвых паветах Мінскай губерні (Пінскім, Мазырскім, Рэчыцкім) па падліках расійскага даследчыка, дзейнічала каля 1300 паўстанцаў10. Дакладна колькасць паўстанцаў з Рэчыцкага павета вызначыць складана. Яна можа вагацца ад паўсотні чалавек (на пазначаную лічбу намі сабраныя канкрэтныя звесткі) данекалькіх соцень. Падставай да вызначэння ніжняй лічбы з’яўляюцца матэрыялы следчых камісій, у тым ліку і мінскай губернскай. У той жа час у іншых архіўных справах і даследаваннях навукоўцаў сустракаюцца новыя імёны, якія засталіся па-за межамі ўвагі карных органаў.
У дачыненні да ўдзельнІкаў паўстання першапачаткова была абвешчана амністыя, па якой адмяняліся смяротныя прыгаворы, у той жа час яшчэ да заканчэння паўстання на беларускіх тэрыторыях бьмі распачаты жорсткія рэпрэсіі, якія расцягнуліся на працяглы час і па сутнасці закончыліся інкарпарацыяй Беларусі ў склад Расійскай імперыі.
Пачатак рэпрэсіўным мерапрыемствам супраць удзельнікаў паўстання быў пакладзены указам Мікалая I ад 22 сакавіка 1831 г., у адпаведнасці з якім Сенат зацвердзіў парадак «пра асуджэнне і выкананне прыгавораў над мяцежнікамі». У ім закладвалася аснова падзелу паўстанцаў на асобныя групы, у дачыненні да якіх прызначаліся адпаведныя пакаранні. Па гэтай пастанове шляхецкае саслоўе, якое са зброяй удзельнічала ў паўстанні, належала судзіць ваенным судом па палявому крымінальнаму ўлажэнню і прыгаворы суда выконваць на месцы «з зацвярджэння асобнага атраднага начальніка», а нерухомую маёмасць забіраць у казну. Дзяцей асуджаных дваран і шляхціцаў за ўзгаданыя вышэй злачынствы неабходна было пазначаць асобна. Дзяцей жа шляхцічаў, якія не пацвердзілі адпаведнымі дакументамі свайго паходжання пастанавілі забіраць у ваенныя кантаністы. «Людзей ніжэйшага звання», якія добраахвотна далучыліся да паўстання і былі ўзяты ў палон са зброяй у руках, належала аддаваць у рэкруты і адсылаць у сібірскія лінейныя батальёны, a ix дзяцей — у ваенныя кантаністы. Ваеннаму суду падлягалі таксама тыя, хто на працягу паўстання меў дачыненне да забойстваў. Прадстаўнікі «простанароддзя», якія прымусова былі ўцягнуты ў паўстанне, пасля абвяшчэння дадзенага ўказа атрымлівалі дараванне і вярталіся на месцы жыхарства11.
Часовым ваенным губернатарам М.Я. Храпавіцкаму, М.А. Далгарукаву і галоўнакамандуючаму рэзервовай арміі П.А. Талстому ў адпаведнасці з сакрэтным распараджэннем надавалася ўлада асобныx корпусных камандзіраў у ваенны час. Заснаванне следчых камісій не павінна было прыпыніць «дзейнасці правасуддзя над асобамі, няўхільнае пакаранне якіх магло б выявіцца неабходным, як для спынення дзёрзкай прадпрымальнасці мяцежнікаў, так і для ўсмірэння нядобранадзейных, якія адкрыта яшчэ не паўсталі супраць ураду12. У сітуацыі, калі злачынства не выклікала сумнення і патрабавала тэрміновага пакарання, у адпаведнасці з вызначаным распараджэннем прыгавор мог выносіцца без спецыяльнай пастановы следчай камісіі. Па сутнасці, да часу ўтварэння губернскіх следчых камісій справы былых паўстанцаў знаходзіліся ў кампетэнцыі ваенных судоў, якія мелі спрошчаную працэдуру выканання рашэнняў.
У ліпені 1831 г. Мікалай I загадаў памешчыкаў, чыноўнікаў і іншых прадстаўнікоў прывілеяваных саслоўяў, якія «прымалі актыўны ўдзел у ваенных дзеяннях», ссылаць пад пільны паліцэйскі нагляд у Расію без канфіскацыі маёмасці. Асобы падатковых саслоўяў, якія дзейнічалі ў паўстанцкім войску прымусова ці добраахвотна з’явіліся да прадстаўнікоў улады, атрымлівалі памілаванне, пазначанае раней у загадзе ад 22 сакавіка, а таксама дазвол застацца на месцы жыхарства13.
Як «знакі міласэрнасці», дараваныя урадам, тлумачыўся ў расійскім грамадстве загад ад 4 кастрычніка 1832 г. Першым пунктам, па сутнасці, аб’яўлялася спыненне далейшага расследавання па справе аб «мецяжы», а асобам, якія былі аднесены да трэцяга разраду злачынцаў, аб’яўлялася «усяміласцівае дараванне». У той жа час не прыпыняліся пошукі «зачыншчыкаў і галоўных парушальнікаў», працягвалі дзейнічаюць пастановы, якія тычыліся асоб, аднесеных да першага разраду злачынцаў, і канстатавалася, што вынесеныя раней прыгаворы «павінны быць прыведзены ў тэрміновае выкананне, незалежна ад падараваных цяпер новых патуранняў»14. Гэтай пастановай яшчэ раз падкрэслівалася, што спадзявацца на царскую літасць могуць толькі тыя, хто не адносіўся да свядомых дзеячаў вызваленчага руху, астатнія павінны былі асцерагацца за свае жыццё і будучыню сваіх дзяцей.
Першапачаткова павятовыя ўлады самастойна праводзілі следзтва. Так, у дачыненні да паўночных паветаў Мінскай губерні ў вызначаным накірунку вылучаецца дзейнасць генерала Саф’янава, палкоўніка Макарава, магілёўскага цывільнага губернатара М.М. Мураўёва15. Рэчыцкім і Мазырскім паветах адпаведнай справай займаўся палкоўнік Туталмін16.
27 красавіка 1831 г. ад віленскага і гродзенскага губернатара генерал-ад’ютанта М.Храпавіцкага паступіў запыт аб неабходнасці ўдакладнення папярэдняй пастановы. Ён прасіў дазволу на заснаванне ў Вільні спецыяльнай следчай камісіі для вызначэння віны кожнага паўстанца і ўмоў канфіскацыі маёмасці17. У выніку было прынята рашэнне аб заснаванні спецыяльных следчых камісій у Мінскай і Віленскай губернях. У дачыненні да іх выкарыстоўвалася назва «Следчыя камісіі для асоб, падазроных удзейнасці супраць урада». У Мінскай губерні ў адпаведнасці з распараджэннем ваеннага губернатара ад 5 траўня 1831 г. камісію ўзначаліў падпалкоўнік Бахцістаў, якога па пісьмоваму загаду М. Далгарукава ад 23 траўня змяніў саветнік 1-га дэпартамента мінскага галоўнага суда І.Ф. Вішнякоў.
У сваей дзейнасці члены камісій кіраваліся інструкцыяй, распрацаванай у адпаведнасці з царскім загадам, якая тлумачыла прынцыпы правядзення допытаў. У ёй змяшчаўся пералік 25 пытанняў, якія неабходна было задаваць падазроным. Агульная колькасць пытанняў ставілася толькі памешчыкам, шляхціцам і святарам. Так, у памешчыкаў пыталіся пра мэту паўстання, ягоход і спосабы. У сялян высвятлялі, хто прыцягнуў іх да паўстання. М.Далгарукаў у лісце, накіраваным Мінскай следчай камісіі пазначаў: «У адпаведнасці з дазволам галоўнакамандуючага дазнанні сялян павінны быць выкарыстаны як сродак для вызначэння віны памешчыкаў, шляхты і духавенства»18.
Загады ад 6 траўня і асабліва ад 17 ліпеня 1833 г. прывялі да рэарганізацыі папярэдніх карных органаў. Перш за усё на гэта паўплывала распрацоўка дакладных правілаў правядзення секвестраў і канфіскацый, што выклікала заснаванне асобных следчых камісій ва ўсіх тых губернях, дзе колькасць удзельнікаў паўстання была значнай, а таксама кааптацыі ў склад папярэдніх камісій дадатковых членаў. Апошняе палажэнне тлумачыцца тым, што загадам Сената правядзенне спраў па секвестрах і канфіскацыях таксама ўваходзіла ў непасрэдньгя абавязкі менавіта губернскіх камісій, г. зн. асобных устаноў для гэтай справы ўтвараць не планавалася. Спецыяльныя губернскія камісіі “для разбору злачынцаў” належала заснаваць у Віленскай, Гродзенскай, Мінскай, Валынскай, Кіеўскай, Падольскай губернях і Беластоцкай вобласці19.
З канца чэрвеня папярэднія следчыя камісіі зведалі змены, адпаведныя ўрадавым загадам. Губернскія камісіі ўзначальваліся ваенным губернатарам ці вайскоўцамі вышэйшых рангаў, а ў якасці яе членаў выступалі цывільны губернатар, віцэ-губернатар, губернскі маршалак, прэзідэнты 1-га і 2-га дэпартаментаў галоўнага суда. На агульных пасяджэннях меў права прысутнічаць губернскі пракурор.
Адпаведна пастановам ад 21 снежня 1830 г., 22 сакавіка, 7 красавіка, 6 траўня, 4 чэрвеня і 17 ліпеня 1831 г. губернскія следчыя камісіі, заснаваныя асобна ў Віленскай, Гродзенскай, Мінскай губернях і Белатоцкай вобласці, павінны былі ўсіх удзельнікаў паўстання падзяліць на 3 групы злачынцаў. Да першага разраду належалі «зачыншчыкі бунту», да другога — тыя, хто змагаўся супраць расійскіх войск са зброяй, да трэцяга — асобы, якія наогул мелі нейкае дачыненне да падзей: падпісалі Акт канфедэрацыі, прысягнулі паўстанцам ці дапамагалі ім нейкім чынам. Маёнткі, якія належалі асобам, аднесеным да першага і другога разрадаў злачынцаў, за выключэннем тых, хто добраахвотна з’явіўся да ўладаў ці падпадаў пад папярэднюю амністыю, падлягалі секвестру і канфіскацыі20. Аднак пачатак канфіскацыям быў пакладзены яшчэ ў загадзе ад 21 снежня 1830 г., надалей гэтая працэдура знайшла тлумачэнне ў пастанове ад 7 красавіка 1831 г. Адпаведна ім арышт накладваўся не толькі на маёнткі тых асобаў, якія абвінавачваліся ў дачыненні да паўстанцкіх падзей, якія мелі месца ў Каралеўстве Польскім. Напачатку пад арышт падпадалі таксама і маёнткі тых, дзеці і спадкаемцы якіх у момант паўстання знаходзіліся ў Польшчы, пазней гэтае палажэнне было скасавана. Самі губернскія следчыя камісіі секвестраў і канфіскатаў не накладалі, гэта ўваходзіла ў абавязкі губернскіх праўленняў і Дэпартамента дзяржаўных маёмасцяў, камісіямі прымаліся толькі адпаведныя рашэнні. Пастановы камісій пасля канфірмацыі галоўнакамандуючага расійскай армій паступалі на зацвярджэнне імператара.
Першай распачала сваю дзейнасць Мінская губернская следчая камісія (МГСК). Як сведчаць яе матэрыялы, гэта адбылося 22 чэрвеня 1831 г. Першапачаткова камісія дзейнічала пад кіраўніцтвам мінскага часовага ваеннага губернатара М. Далгарукава. На пачатку снежня 1831 г. пасаду старшыні камісіі заняў генерал-маёр Г.М. Строганаў, які ў верасні 1831 г. замяніў М. Далгарукава на пасадзе мінскага часовага ваеннага губернатара. Камісія праводзіла дастаткова інтэнсіўную работу. Усяго ў яе матэрыялах фігуруе каля 600 асобаў, якія мелі дачыненне да паўстання21.
У канцы 1833 г. губернскія следчыя камісіі ў асноўным закончылі разгляд спраў. Іх закрыццё адбылося ў адпаведнасці з царскім загадам ад 4 кастрычніка 1834 г., у 5-м пункце якога гаварылася, што ў заходніх губернях камісіі «за іх непатрэбнасцю неадкладна ліквідаваць»22. У адпаведнасці з распараджэннем М.Далгарукава камісіям неабходна было перадаць у губернскі архіў усе справы. Акрамя гэтага губернскія праўленні павінны былі падрыхтаваць алфавітны спіс усіх асобаў, якія праходзілі па справах, з пазначэннем катэгорый, да якіх іх аднеслі, і з указаннем, як паступілі з маёмасцю.
У 1838 г., паводле сведчання кіеўскага генерал-губернатапа А.Д. Гур’ева, разгляд і афармленне следчых спраў “мяцежнікаў” набліжаліся да завяршэння. У 1839 г. ваеннаму міністру А.І.Чарнышову генерал-губернатарам М.Далгарукавым былі прадстаўлены «Aлфавітныя спісы» паўстанцаў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губерняў, складзеныя на падставе выкарыстання следчых спраў як губернскіх, так і ўсіх папярадніх камісій23.
Адпаведна названай вышэй крыніцы колькасць жыхароў беларускіх зямель (маецца на ўвазе Беларусь у сучасных межах), штоўдзельнічалі ў паўстаннІ і былі прыцягнуты да следства, склада каля 2878 чалавек (з гэтай колькасці па Мінскай — 837, сярод іх з Рэчыцкага павета – 49 чалавек. Па колькаснаму ўдзелу гэты павет стаіць на 5-м месцы ў губерні).
Па Мінскай губерні ў першы і другі разрады злачынцаў трапіла 96 чалавек. З Рэчыцкага павета да 2 разраду аднесены: унтэр-афіцэр Эстляндскага пяхотнага палка, былы вучань Дынабургскай школы падпрапаршчыкаў Людвік Абуховіч, карнет Курляндскага уланскага палка Нарцыз Капярніцкі, шляхцічы Міхал Лягенза, Ян Мярло, Аляксандр Траццяк і інш.
У якасці пакарання вялікая колькасць паўстанцаў была саслана ў глыб Расіі. Салдаты і афіцэры арміі Каралеўства Польскага і заходніх расійскіх губерняў, якія не адышлі на Захад, масава ссылаліся ў расійскія гарнізоны на ўсходнія і паўднёвыя ўскраіны Еўрапейскай Расіі і Сібіры. Акрамя гэтага, такое пакаранне было выкарыстана і ў дачыненні да цывільных асобаў.
Ссыльныя былі падзелены на пяць груп адпаведна ступені іх удзелу ў паўстанні і катэгорыі «злачыннасці». Да першай, самай нешматлікай, групы адносіліся асобы, прызначаныя на высылку ад 2 да 5 гадоў без пазбаўлення прывілеяў і маёмасці, з дазволам вяртання на месца жыхарства24. Да другой групы належалі тыя, хто ссылаўся на бестэрміновы час. Ім забаранялася вяртанне на месца жыхарства, а маенкі падлягалі канфіскацыі. Асобам шляхецкага паходжання выдзялялася ад урада па 57 руб. дапамогі (на самай справе гэта часта не выконвалася), а асобы падатковых саслоўяў вымушаны былі набываць сродкі для жыцця ўласнай працай. Акрамя гэтага ссыльныя пазбаўляліся свабоды перамяшчэння: яна абмяжоўвалася 15 вярстамі ад месца ссылкі25.
У трэцюю трупу траплялі асобы, пакараныя на катаргу ці цяжкія работы ад некалькіх гадоў да канца жыцця. Частка такіхлюдзей была адпраўлена ў Табольскую губерню, за Байкал у Нярчынск, на акатуйскія шахты. Да чацвёртай групы залічалісяссыльныя ў арыштанцкія роты. Іх становішча было адным з самых цяжкіх. Амаль ніхто з іх не быў амніставаны і не атрымаў дазволу асесці на пасяленні. Да пятай групы адносіліся сасланыя ў Каўказскі асобны корпус, сібірскія лінейныя батальёны як простыя салдаты тэрмінам на 15-20 гадоў. Пасля заканчэння сваёй службы яны мелі магчымасць вярнуцца на месца жыхарства26.
Асобы дваранскага саслоўя звычайна траплялі ў другую і пятую групы ссыльных, але часам ссылаліся і на катаргу. Яныпазбаўляліся дваранства і адпраўляліся радавымі ў Каўказскі асобны корпус ці на пасяленне ў Сібір. Сялян і прадстаўнікоў іншых падатковых саслоўяў за актыўны ўдзел у паўстанні каралі больш жорстка. Акрамя ссылкі ў Каўказскі асобны корпус, Мікалаеўскі рэзервовы батальён, сібірскія лінейныя батальёны радавымі іх адпраўлялі на бестэрміновую катаргу, у арыштанцкія роты27. У Мінскай губерні пад адпаведныя пакаранні трапіла 36 чалавек, сярод іх 12 дваран і 1 святар. Колькасцю рэпрэсаваных вылучаецца Рэчыцкі павет. Сярод прадстаўнікоў прывілеяваных саслоўяў дадзенае пакаранне панеслі шляхцічы Ф. Храноўскі, В. Мрачкоўскі, С. Галінскі, Ф. Ляшкевіч, сын памешчыка Еранім Грудзевіч. Прыкладна столькі ж адпраўлена на ваенную службу з Рэчыцкага павета і прадстаўнікоў падатковых саслоўяў. Гэта сяляне Аляксандр Бабіновіч, Беразун, Вінцэнт Дабыкоўскі, Вінцэнт Іваноў, Ануфрый Кучынскі, Мікіта Быкоўскі і інш.
- РДВГА, ф. 405, воп. 2, спр. 2318, арк. 2, 4, 10.
- Dangel S. Rok 1831 w Miriszczyznie. Warszawa, 1925. S. 53.
- Ibid. S. 55.
- РДВГА, ф. 35, воп. 9, спр. 274, арк. 9.
- НГАБ, ф. 561, воп. 1, Спр. 2, арк. 49 адв., 77; спр. 3, арк. 76, 93.
- Dangel S. Rok 1831. S. 55.
- НГАБ, ф. 319, воп. 1, спр. 170, арк. 12
- Dangel S. Rok 1831… S. 60.
- Асобныя аддзелы ўзначальвалі і рэчыцкія памешчыкі Э.Аскерка і Ю.Крушэўскі. Гл.: РДВГА, ф. 405, воп. 2, спр. 2318, арк. 28.
- Воронков И.А. Восстание 1830—1831 гг. в Белоруссии // Вестник Московского университета. Сер. IX. История. 1966. № 2. С. 55.
- ПСЗ. П. Т. 6. № 4444.
- РДВГА, ф. 405, воп. 2, спр. 4182, арк. 5-6.
- НГАБ, ф. 1297, воп. 1, спр. 5581, арк. 3.
- ПСЗ. II. Т. 7. № 5637.
- За інквізітарскую дзейнасць М.М. Мураўёў узнагароджаны ордэнам св. Анны. Ім асабіста было праведзена каля тысячы допытаў. Гл.: Кролот Д.А. Жизнь графа М.Н. Муравьева в связи с событиями его времени и до и значения его губернатором в Гродно: Биографический очерк. СПб., 1874 г 353-384.
- Dangel S. Rok 1831… S. 73.
- РДВГА, ф. 405, воп. 2, спр. 4182, арк. 1-1 адв.
- Dangel S. Rok 1831… S. 75.
- РДВГА, ф. 405, воп. 2, спр. 4182, арк. 2 адв.; ПСЗ. II. Т. 6. № 4711.
- ПСЗ. II. Т. 6. № 4535, 4711.
- Dangеl S. Rok 1831… S. 80, ПО.
- ПСЗ. II. Т. 9. № 7429.
- РДВГА, ф. 1, воп. 1, спр. 12031, арк. 2, 17.
- Як пазначае Р. Пятроўскі, высланы ў Сібір, ён сустрэў толькі двух чалавек, прызначаных да адпаведнага пакарання. Гл.:Piotrowski R. Pamientniki z pobytu na Sybirii. Poznari, 1860. Т. 3. S. 4.
- Kozlowski J. Emigracja okzesy schylkowego Rzeczypospolitej szlaclieckej i porozbiorowa (do 1864 r.) II Emigracja z ziem polskich w czasach nowozytnych i najnowszych XVIII — XX w. Warszawa, 1984. S. 86.
- Piotrowski R. Pamientniki z pobytu… S. 9; Kozlowski J. Emigracja okzesy schylkowego… S. 86.
- РДВГА,ф. l.cnp. 12031,4. 8, арк. 228, 369; 4. 11, арк. 54, 172-173.
Дадатак
Дадзеныя на ўраджэнцаў Рэчыцкага павета, якія мелі дачыненне да падзей 1831 г. на тэрыторыі пазначанага ці сумежныхпаветаў:
Абуховіч Людвік — з Рэчьщкага павета, сын Пятра і Мар’яны, брат Маўрыцыя, нарадзіўся ў Рымшоўцы, уласнік часткі гэтага маёнтка, унтэр-афіцэр Эстляндскага пяхотнага палка, былы вучань Дынабургскай школы прапаршчыкаў. 3 1831 г. пакінуў каманду, актыўна ўдзельнічаў у падрыхтоўцы паўстання ў Лужках, выконваў нагляд за арсеналам. Адзін з аўтараў дзісенскага Акта канфедэрацыі, дзейнічаў у ваенных сутыкненнях. 15.6.1831 г. падпаручнік 7 палка лінейнай пяхоты ў фармаванні А.Гелгуда, у складзе якога 13.7.1831 г. адышоў у Прусію, інтэрніраваны. 2.1832 г. эміграваў у Францыю, належаў пачаткова да закладу ў Безансоне, 3.1833 г. высланы ў Бержэрак, 5.1833 г. у Монтдэ Марсан. 4.1848 г. член Польскага дэмакратычнага т-ва. Працаваў у друкарні. Па рашэнню МГСК ад 23.11.1831 г. аднесены да 2 разраду злачынцаў, яго частка маёнтка канфіскавана. НГАБ, ф.295, воп.1, спр. 587; ф.561, воп.1, спр.4, арк.127; РДВГА, ф.1, воп.1, спр. 1203, ч.11, арк. 267; Bielecki R. Slownikbiograficzny oficerow powstania listopadowego. T. 3. S.220; Dangel S. Rok 1831… S.142; Tyrowicz M. Tovarzystwo DemokratycznePolskie 1832—1863. Przywodcy i kadry czlonkowskie. Przewodnik biobibliograficzny. S. 481.
Аскерка Антоній — памешчык Рэчьщкага павета, сын Фларыяна. Меў сувязь з арганізатарамі паўстання ў Рэчыцкім і Мазырскім павета, уваходзіў у атрад Ф.Кяневіча. Рашэннем МГСК, якая не здолела даказаць яго прычыненасці да паўстання, 11.1.1832 г. вызвалены ад адказнасці. НГАБ, ф.561, воп.1, спр.4, арк. 139 адв.; Dangel S. Rok 1831… S.55, 143.
Аскерка Эміль — памешчык Рэчьщкага павета, сын Паўла, рэчьщкага маршалка. Меў сувязь з арганізатарамі паўстання ў Рэчыцкім і Мазырскім паветах, уваходзіў у атрад Ф.Кяневіча. Далучыўся да валынскіх паўстанцаў, узначальваў аддзел у атрадзе Бараноўскага. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 11.1.1832 г. вызвалены ад адказнасці, узяты пад нагляд паліцыі. НГАБ, ф.561, воп.1, спр.4, арк.139 адв; РДВГА, ф.1, воп.1, спр.12031, ч.11, арк.278; ф.405, воп.2, спр. 2318, арк. 28; Dangel S.Rok 1831… S.55, 143-144.
Бабіновіч Аляксандр — селянін Рэчьщкага павета памешчыка Абуховіча. Дзейнічаў сярод мазырскіх і рэчыцкіх паўстанцаў. 11.6.1831 г. трапіў у палон. Па рашэнню МГСК ад 31.12.1831 г. адданы у рэкруты. Dangel S. Rok 1831. S. 118.
Бараноўскі — шляхціц Рэчьщкага павета, служыў у маёнтку Нароўля памешчыка А.Горвата. Далучыўся да атрада Ф.Кяневіча ў Нароўлі, удзельнічаў у нападзе на паштовыя станцыі. Трапіў у палон пад Міхалкамі, адкуль збёг. Пазней здаўся расійскім уладам. Па рашэнню МГСК ад 31.12.1831 атрымаў дараванне. НГАБ, ф. 561, вon. 1, спр. 2, арк. 8; РДВГА, ф. 1, вon. 1, спр. 12031, ч. 11, арк. 22.
Барыкоўскі Сцяпан — з Рэчьщкага павета. Дзейнічаў сярод рэчыцкіх паўстанцаў. З’явіўся з раскаяннем. Dangel S. Rok 1831… S. 119.
Беразун Гардзей — селянін Рэчьщкага павета памешчыка А. Горвата, служыў фурманам (ямшчыком) на каралінскай паштовай станцыі. Далучыўся да атрада Ф. Кяневіча ў Караліне, удзельнічаў у нападах на паштовыя станцыі. Узяты ў палон пад Міхалкамі. Рашэннем МГСК ад 31.12.1831 г. павінен быць адданы ў рэкруты, аднак па хадайніцтву А.Горвата палявы аўдытарыят прыняў рашэнне вярнуць селяніна ўласніку. НГАБ, ф. 561, воп.1, спр.2, арк.20; Dangel S. Rok 1831… S.119.
Быкоўскі Мікіта — селянін Рэчьщкага павета памешчыка Валовіча. Знаходзіўся ў атрадзе Ф. Кяневіча, затым апынуўся ў атрадзе Бараноўскага, узяты ў палон. Па рашэнню МГСК ад 12.11.1831 г адпраўлены салдатам у сібірскія лінейныя батальёны.НГАБ ф. 561, воп. 1,спр. 2, арк. 34; РДВГА, ф. 1, вon. 1, спр. 12031, ч. 11. арк. 43.
Вернікоўскі Міхал — дваранін Рэчыцкага павета, служыў у памешчыка А.Горвата. Дзейнічаў у атрадзе Ф.Кяневіча. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 31.12.1831 г. пакінуты вольным НГАБ ф. 561, вon. 1, спр. 2, арк. 49 адв.; РДВГА, ф. 1, вon. 1,спр. 12031, ч.11, арк. 76.
Вішнеўскі Пётр — дваранін Пінскага (ці Рэчыцкага) павета Мінскай губ., студэнт Віленскага ун-та. Далучыўся да паўстанцаў.Эміграваў. Прызнаны выгнаннікам. РДВГА, ф. 1, вon. 1, спр. 12031 арк. 385; ч. 5. арк. 62.
Гялінскі (Галіцкі) Станіслаў — шляхціц Рэчыцкага павета, служыў у маёнтку Барбарава. Актыўна дзейнічаў у атрадзе Ф.Кянёвіча, знаходзіўся ў сутыкненні пад Міхалкамі, дзе трапіў у палон. МГСК ад 31.12.1831 г. прыняла рашэнне аб аддачы ў рэкруты, аднак збег, і пастанова не была выканана. НГАБ, ф. 561, вon. 1, спр. 2, арк. 77; РДВГА ф. 1, вon. 1, спр. 12031, ч. 11,арк. 78; Dangel S. Rok 1831… S.129.
Гярдон Іван — селянін Рэчыцкага павета памешчыка Валовіча. Збег ад свайго памешчыка да паўстанцаў Мазырскага павета ў атрад Бараноўскага, удзельнічаў у бітвах. РДВГА, ф. 1, вon. 1, спр. 12031, ч. 11, арк. 143.
Грудзевіч Еранім — дваранін Рэчыцкага павета, сын памешчыка Рафала. Дзейнічаў з радамысльскімі паўстанцамі, знаходзіўся ў бітве пад Углямі, паранены, трапіў у палон. КГСК вынесла рашэнне аб аддачы ў рэкруты. НГАБ, ф. 561, вon. 1, спр. 2, арк. 99; РДВГА, ф. 1, вon. 1, спр. 12031, ч. 11, арк. 94; Dangel S. Rok 1831… S.129.
Дабыкоўскі Вінцэнт — селянін Рэчыцкага павета памешчыка Ю.Крушэўскага з маёнтка Холмічы. Уваходзіў у атрад Бараноўскага, які дзейнічаў у Мазырскім павеце, узяты ў палон пад Мухаедамі. Па рашэнню МГСК ад 12.11.1831 г. адданы ў салдаты. НГАБ, ф. 561. вon. 1, спр. 2, арк. 120 адв.; РДВГА, ф. 1, вon. 1, спр. 12031, ч. 11. арк. 106; Dangel S. Rok 1831… S. 125-126.
Далькевіч Рафал — дваранін Оўруцкага павета Валынскай губ., жыў ў Рэчыцкім павеце, сын Міхала. Удзельнічаў у сутыкненні па Углямі, затым пакінуў паўстанцаў і далучыўся да атрада Туталміна. Па рашэнню МГСК ад 14.8.1833 г. атрымаў дараванне, пакінуты пад наглядам паліцыі. НГАБ. ф. 561, вon. 1, спр. 2, арк. 106; РДВГА. ф. 1, вon. 1, спр. 12031, ч. 11, арк. 98; Dangel S.Rok 1831… S. 125.
Дубікоўскі Феліцыян — шляхціц Рэчыцкага павета. Кароткачасова знаходзіўся сярод паўстанцаў. Вярнуўся на месца жыхарстваDangel S. Rok 1831… S. 156.
Жудра Клеманс — памешчык Рэчыцкага павета, сын Станіслава, заклікаў да паўстання ў Новым Двары. Знаходзіўся сярод паўстанцаў пад Мухаедамі. Адышоў у Кіеўскую губ., дзе быў затрыманы са зброяй у руках. Дастаўлены ў Кіеў, утрымліваўся ў крэпасці. Рашэннем МГСК аднесены да 3 разраду злачынцаў, рашэннем галоўнакамандуючага 1-ай арміі атрымаў дараванне, узяты пад нагляд паліцыі. НГАБ, ф. 561, вon. 1, спр. 2, арк. 140; РДВГА, ф. 1, вon. 1, спр. 12031. ч. 11, арк. 128; Dangel S. Rok1831… S. 156.
Загорскі Іван — з Рэчыцкага павета, пісар памешчыка Аскеркі з маёнтка Вадовічы. Распаўсюджваў чуткі пра паўстанне. Па рашэнню МГСК 12.5.1832 г. вызвалены ад адказнасці. НГАБ, ф. 561, вon. 1, спр. 2, арк. 145 адв.; РДВГА, ф. 1, вon. 1, спр. 12031, ч. 11, арк. 132; Dangel S. Rok 1831… S. 155.
Змітрук — з Рэчыцкага павета, сталяр маёнтка Нароўля памешчыка А.Горвата. Знаходзіўся ў атрадзе Ф.Кяневіча. Вярнуўся на месца жыхарства. Па рашэнню МГСК ад 8.6.1831 г. атрымаў дараванне. НГАБ, ф. 56, вon. 1, спр. 2, арк. 143 адв.; РДВГА, ф. 1, вon. 1, спр. 12031, ч. 11, арк. 138.
Іваноў Васіль — селянін Рэчыцкага павета памешчыка Ю. Крушэўскага. Добраахвотна далучыўся да мазырскіх паўстанцаў, дзейнічаў у складзе атрада Бараноўскага, удзельнічаў у сутыкненнях. Трапіў у палон. Па рашэнню МГСК ад 12.11.1831 г. прызначаны да аддачы ўсалдаты. НГАБ, ф. 561, вon. 1, спр. 2, арк. 155 адв.; РДВГА, ф. 1, вon. 1, спр. 12031, ч. 11, арк. 140.
Казлоўскі Рафал — шляхціц Рэчыцкага павета. Удзельнічаў у падзеях на тэрыторыі Рэцыцкага павета. З’явіўся да ўлад. Па рашэнню МГСК атрымаў дараванне. Dangel S. Rok 1831… S. 134.
Каперніцкі Нарцыз (1807—9.10.1841) — нарадзіўся ў Рэчыцкім павеце, сын Францішка, карнет Курляндскага уланскага палка. У паўстанні падпаручнік Оўруцкага апалчэння, дзейнічаў на тэрыторыі Радамысльскага павета, адкуль адышоў у Галіцыю. Па рашэнню МГСК ад 24.9.1832 г. аднесены да 2 р. з. У 1835 г. апынуўся ў Францыі. У 1837 г. у Марселі ўступіў у лігу З’едначэне. Памёр у Францыі. НГАБ, ф 561, вon. 1. спр. 3, арк. 14 адв.; РДВГА, ф. 1, вon. 1, спр. 12031, ч. 11, арк. 167; Bielecki R. Slownikbiogrаficzny. Т. 2. S.312; Dangel S. Rok 1831… S 135.
Карніцкі — селянін Рэчыцкага павета памешчыка А.Горвата з маёнтка Нароўля. Далучыўся да атрада Ф.Кяневіча ў Нароўлі, выконваў абавязкі фурмана. Па рашэнню МГСК атрымаў дараванне. НГАБ, ф. 561, вon. 1, спр. 3, арк. 21; РДВГА. ф. 1, вon. 1,спр. 12031, ч. 11, арк. 147.
Кацуба Сымон — селянін Рэчыцкага павета памешчыка Ю.Крушэўскага. Служыў у мазырскіх паўстанцаў, пазней апынуўся ў атрадзе Бараноўскага, удзельнічаў у сутыкненнях з расійскімі вайскамі. Узяты у палон. МГСК ад 12.11.1831 г. прыняла рашэнне аб адпраўцы на ваенную службу. НГАБ, ф. 561, вon. 1, спр. 3, арк. 15 адв.; РДВГА ф. 1, воп. 1, спр. 12031, ч. 11, арк. 181.
Крушэўскі Юзаф — памешчык Рэчыцкага павета, тытулярны саветнік. Узначальваў аддзел у Оўруцкім фармаванні Бараноўскага. НГАБ, ф. 561, воп. 1, спр. 3, арк. 55-адв.56;РДВГА, ф. 405, воп. 2, спр. 2318, арк.28.
Курашоў Мікіта — селянін Рэчыцкага павета памешчыка Ігнація Валовіча. Дзейнічаў у атрадзе Ф.Кяневіча, затым у атрадзе Бараноўскага. Узяты ў палон. Рашэннем МГСК ад 12.11.1831 г. прызначаны да аддачы ў ваенную службу. НГАБ, ф. 561, воп. 1,спр. 3 арк 15 адв.; РДВГА, ф. 1, воп. 1, спр. 12031, ч. 11, арк. 187.
Кучынскі Ануфрый — селянін Рэчыцкага павета памешчыка Ю.Крушэўскага з маёнтка Холмічы. Далучыўся да мазырскіх паўстанцаў, затым атрада Бараноўскага, удзельнічаў у сутыкненнях з расійскімі войскамі. Узяты ў палон. Па рашэнню МГСК ад 12.11.1831 г. прызначаны да аддачы ў ваенную службу. НГАБ, ф. 561, воп. 1, спр 3, арк 15аде.; РДВГА, ф. 1, воп. 1, спр. 12031,ч. 11, арк. 190.
Лісоўскі Леапольд — дваранін Рэчыцкага павета, фельчар маёнтка Нароўля памешчыка А.Горвата. Служыў у атрадзеФ.Кяневіча, выконваў абавязкі казначэя. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 31.12.1831 г. пакінуты вольным. НГАБ, ф.561, воп. 1, спр. 3, арк 76 адв.; РДВГА, ф. 1, воп. 1, спр. 12031, ч. 11, арк. 202.
Лягенза Міхал (п. 25.6.1831) — шляхціц Рэчыцкага павета, дваравы пісар памешчыка Ю.Крушэўскага. Арганізаваў пабег дапаўстанцаў дзевяці сялян Крушэўскага. 18.6.1831 г. у наваколлі Брагіна дзейнічаў на чале аддзела, які ўваходзіў у склад Оўруцкага атрада Бараноўскага. Забіты ў сутыкненні пад Мухаедамі. Па рашэнню МГСК ад 12.11.1831 г. аднесены да 2 р. з. НГАБ, ф. 561, воп 1, спр. 3, арк. 77; РДВГА, ф. 1, воп. 1, спр. 12031, ч. 11, арк. 195; Dangel S. Rok 1831… S. 137.
Ляшкевіч Фларыян — шляхціц Рэчыцкага павета, служыў у маёнтку Барбарава памешчыка А. Горвата. Дзейнічаў у атрадзе Ф.Кяневіча, удзельнічаў у нападзе на паштовыя станцыі ў Кузьмічах, Караліне, Міхалках. Узяты ў палон пад Міхалкамі. Па рашэнню МГСК ад 3І.12.1831 г. прызначаны да аддачы ў ваенную службу. НГАБ. ф. 561, воп. 1. спр 3 арк. 76; РДВГА, ф. 1, воп.1, спр. 12031, ч. 11, арк. 198.
Манастырскі Адам — дваранін Рэчыцкага павета, пісар маёнтка Нароўля памешчыка А.Горвата. Знаходзіўся ў атрадзеФ.Кяневіча. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 31.12.1831 г. пакінуты вольным. НГАБ, ф. 561, воп. 1, спр 3, арк. 93адв.-94, РДВГА, ф 1, воп. 1, спр. 12031, ч. 11, арк. 246.
Манцэвіч — памешчык Рэчыцкага павета, уласнік в.Замосце. Па данясенню спраўніка, меў дачыненне да паўстання, заклікаў да яго сялян. Па рашэнню МГСК ад 1.2.1832 г. вызвалены з-пад следства з-за недахопу доказаў. НГАБ, ф. 561, воп. 1, спр. 3, арк. 99; Dangel S. Rok 1831… S. 146.
Міхайлаў Сцяпан — з Рэчыцкага павета, лёкай памешчыка С.Горвата з маёнтка Галоўчыцы. Знаходзіўся ў атрадзе Ф.Кяневіча. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 31.12.1831 г. атрымаў дараванне. НГАБ, ф. 561, воп. 1, спр. 3, арк. 94; РДВГА, ф. 1,воп. 1, спр. 12031, ч. 11, арк. 243.
Міхайлоўскі Раман — шляхціц Рэчыцкага павета. Па сведчанню К.Жудры некалькі дзён знаходзіўся сярод паўстанцаў, вярнуўсяна меcцa жыхарства. Dangel S. Rok 1831. S… 156.
Мрачкоўскі Валяр’ян — шляхціц Рэчыцкага павета, падафіцэр 2 палка стральцоў. Дэрерціраваў і 2.2.1831 г. далучыўся да паўстанцаў, дзейнічаў у 4 уланскім палку. У Ловічы быў пакінуты ў шпіталі, адкуль перабраўся разам з іншымі хворымі ў Варшаву. Пасля штурму Варшавы трапіў у палон каля Венграва. Па рашэнню ад 13.10.1832 г., зацверджаным Мікалаем І, адпраўлены ў Каўказскі асобны корпус з пазбаўленнем правоў. Sliwowska W. Zeslancy polscy w Imperium Rosyjskim w pierwszejpoiowie XIX wieku: Slownik biograficzny. S. 406.
Мянчынскі — шляхціц Рэчыцкага павета, аканом маёнтка Барбарава памешчыка А. Горвата. Выконваў даручэнні Ф. Кяневічапад час знаходжання паўстанцаў у Барбарава, але застаўся на месцы жыхарства. Па рашэнню МГСК ад 31.12.1831 г. атрымаўдараванне. НГАБ, ф. 561, воп. 1, спр. 3, арк. 93-93 адв.; РДВГА, ф. 1, воп. 1, спр. 12031, ч. 11, арк. 234.
Мярло Ян (н. каля 1802) — шляхціц Рэчыцкага павета, сын Вінцэнта. 5.1831 г. перабраўся на Валынь, знаходзіўся сяродпаўстанцаў, адышоў у Аўстрыю, інтэрніраваны. У 1835 г. трапіў пад следства, у выніку якога быў аднесены да 2 разрадузлачынцаў і адданы ў салдаты. 29.3.1843 г. звольнены з арміі, пакінуты пад паліцэйскім наглядам. У 1849 г. у Мінску працаваў гадзіншчыкам. НГАБ, ф. 295, воп. 1, спр. 502; ф. 319, воп. 1, спр. 170; ф. 561, воп. 2, спр.1; РДВГА, ф. 1, воп. 1, спр. 12031, ч. 11, арк. 235; Dangel S. Rok 1831… S. 139; Sliwowska W. Zeslancy polscy. S. 377.
Навасельскі Люцыян — дваранін Рэчыцкага павета, студэнт Віленскага універсітэта. Пакінуў універсітэт, эмігрыраваў. Прызнаны выгнаннікам. РДВГА, ф. 1, вon. I, спр. 12031, ч. 11, арк. 263.
Палячанскі Станіслаў — дваранін Рэчыцкага павета, служыў у Маёнтку Нароўля памешчыка А.Горвата. Далучыўся да атрада Ф.Кяневіча ў Нароўлі. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 31.12.1831 г. пакінуты вольным. НГАБ, ф. 561, вon. I, cnp. 4, арк. 161; РДВГА, ф. 1, вon. 1, cnp. 12031, ч. 11, арк. 303
Патапенка Савелій — селянін Рэчыцкага павета памешчыка Ю. Крушэўскага. Добраахвотна далучыўся да паўстанцаў. Дзейнічаў у сутыкненнях у складзе атрада Бараноўскага. Узяты ў палон. Па рашэнню МГСК ад 12.11.1831 г. прызначаны да аддачы ў салдаты. НГАБ, ф. 561, вon. 1, cnp. 4, арк 154 адв.; РДВГА, ф. 1, вon. 1, cnp 12011 арк. 308.
Рахульскі Юзаф — шляхціц Рэчыцкага павета, служыў у памешчыка А.Горвата. Знаходзіўся ў атрадзе Ф.Кяневіча. З’явіўся з раскаяннем. Па рашэнню МГСК ад 31.12.1831 г. атрымаў дараванне. НГАБ ф. 561, вon. 1, cnp. 5, арк. 12адв.; РДВГА, ф. 1. вon. 1, cnp. 12031, ч. 11, арк. 332.
Савельеў Іван — селянін Рэчыцкага павета з маёнтка Барбарава памешчыка А.Горвата. Знаходзіўся ў атрадзе Ф.Кяневіча. Вярнуўся на месца жыхарства. Па рашэнню МГСК ад 31.12.1831 г. атрымаў дараванне. НГАБ, ф. 561, вon. 1, cnp. 5, арк. 27; РДВГА, ф. 1, вon 1, спр. 12031, ч. 11, арк. 343.
Сакалоўскі Ігнацій — шляхціц Рэчыцкага павета. Кароткачасова знаходзіўся сярод паўстанцаў. Вярнуўся на месца жыхарства.Dansel S Rok 1831… S. 156.
Сасноўскі — шляхціц. Удзельнік паўстання ў Рэчыцкім павеце, знаходзіўся ў бітве пад Мухаедамі. Забіў расійскага салдата. Эміграваў. Dangel S. Rok 1831… S. 149.
Свірскі Марцін — селянін Рэчыцкага павета памешчыка А.Горвата. Далучыўся да атрада Ф.Кяневіча ў Барбарава. Вярнуўся на месца жыхарства. Па рашэнню МГСК ад 31.12.1831 г. атрымаў дараванне. НГАБ, ф. 561, вon. 1, cnp. 5, арк. 35; РДВГА, ф. 1, вon. 1, cnp. 12031, ч. 11, арк. 351.
Траццяк Аляксандр — шляхціц Рэчыцкага павета, сын Каятана, гімназіст. Знаходзіўся сярод рэчыцкіх паўстанцаў. Адышоў у Прусію, затым эміграваў у Францыю. Па рашэнню МГСК ад 1.9.1832 г. аднесены да 2 разраду злачынчаў. НГАБ, ф. 561, воп. 1,cnp. 5, арк. 86; РДВГА, ф. 1, вon. 1, cnp. 12031, ч. 11, арк. 393; Dangel S. Rok 1831… S. 152.
Туровіч Карнель — з Брагіна Рэчыцкага павета. Дзейнічаў сярод паўстанцаў. Адышоў у Прусію, затым эмігрыраваў уПаўночную Амерыку. Па рашэнню МГСК ад 19.11.1834 г. прызнаны выгнаннікам. НГАБ, ф. 561, вon. I, cnp. 5, арк. 85 адв.; РДВГА, ф. 1, вon. 1, спр. 12031, ч. 11, арк. 396; Dangel S. Rok 1831… S. 117.
Храноўскі Францішак — шляхціц Рэчыцкага павета в. Талеры, сын Вінцэнта. Удзельнічаў у паўстанні. Па рашэнню МГСК адпраўлены ў сібірскія батальёны. Dangel S. Rok 1831… S. 124.
Шаняўскі Міхал — шляхціц Рэчыцкага павета, аканом маёнтка Барбарава памешчыка А.Горвата. Пад час знаходжання атрада Ф.Кяневіча ў Барбарава выконваў патрабаванні паўстанцаў. Па рашэнню МГСК ад 31.12.1831 г. атрымаў дараванне. НГАБ, ф.561, вon. 1, cnp. 5, арк. 124; РДВГА, ф. 1, вon. 1, cnp. 12031, ч. 11, арк. 429.
Юрчанка Miхал — селянін Рэчыцкага павета памешчыка Ю.Крущэўскага, сын Рыгора. Служыў у атрадзе Ф.Кяневіча. Узяты ўпалон. Пa рашэнню МГСК ад 1.12.1832 г. атрымаў дараванне. НГАБ, ф. 561, вon. 1, cnp. 5, арк. 1.
Аўтар: Вольга Гарбачова (Мінск)