Раз квадрацік, два квадрацік

0
338

У Цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Герцэна ў Гомелі адкрылася персанальная выстава Галіны Галубенка “Лапік у інтэр’еры”. На выставе прадстаўлена 13 твораў у няпростай тэхніцы пэчворк, сутнасць якой у сшыванні лапікаў тканінаў рознага колеру і фактуры. Галіне Паўлаўне Галубенка за семдзесят і па прафесіі яна інжынер-будаўнік, а лапікам занялася даволі выпадкова патрапіўшы на выставу дзіцячай творчасці і было гэта даволі даўно.