Расклад «Фэста экскурсаводаў» 2018 у Гомелі

0
395
Фэст экскурсаводаў у Гомелі ў 2018 годзе

Як вядома, 18 красавіка ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЭСКА адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і мясцінаў. У Беларусі гэта свята годна адзначаецца дзякуючы правядзенню ў красавіцкія дні Фэста экскурсаводаў, падчас якога можна трапіць на самыя разнастайныя і ўнікальныя аўтарскія экскурсіі па ўсёй краіне. Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны сабраў для вас расклад усіх экскурсій нашага горада і рэгіёна.

Ідэя Фэста нарадзілася ў 2009 годзе ў асяродку неабыякавых да гісторыі людзей, і з года ў год ён пашыраецца і выклікае вялікую цікавасць у наведвальнікаў. Адбылося ўжо 8 фестываляў, якія наведалі тысячы ўдзельнікаў, прайшлі сотні цікавых разнапланавых экскурсій. За гэты час у Фэста з’явіліся пастаянныя наведвальнікі і шматлікія прыхільнікі. “Свята экскурсій” – такі водгук можна пачуць ад іх пры набліжэнні чарговага Фэста экскурсаводаў. Мы вельмі ўдзячны экскурсаводам, краязнаўцам, якія стала падтрымліваюць мерапрыемства і дзеляцца ўнікальнымі ведамі дзеля таго, каб запаліць у беларусах агеньчык любові да сваёй гісторыі і павагу да сведчанняў мінулага.

Гомель

20 красавіка 2018

1) «Старажытны Гомій»

У 12.00 ад палаца Румянцавых і Паскевічаў стартуе археалагічны маршрут па парку, падчас якога ўдзельнікі фэста даведаюцца шмат новага пра станаўленне і развіццё Гомеля з самых старажытных часоў да XVIII стагоддзя, пазнаёмяцца з багаццем і разнастайнасцю яго археалагічнай спадчыны.

2) «Палацава-паркавы ансамбль Румянцавых і Паскевічаў: гісторыя і сучаснасць»

У 15.00 у будынку палаца стартуе гісторыка-архітэктурная экскурсія, на якой можна будзе пазнаёміцца ​​з этапамі будаўніцтва горада Гомеля і палаца Румянцавых і Паскевічаў у XVIII-XIX стст., пачуць займальныя гісторыі з жыцця яго знакамітых уладальнікаў.

21 красавіка 2018 г.

1) «Транскаўзкаскі пераход: ад ланкастэрскай школы да возера Дзядно»

Збор у 15:00 у скверыку за прыпынкам «Фабрыка «8 сакавіка» ля будынка з калонамі. Весці гэтую экскурсію будзе Сяргей Балахонаў.

2) «Гомель у гады Першай сусветнай вайны, рэвалюцыі і грамадзянскай вайны»

У 16:00 усім цікаўным прапануюць сабрацца паміж фабрыкай 8 сакавіка і плошчай Паўстання. Весці экскурсію будзе Юрый Глушакоў.

3) «Рэпрэсаваная архітэктура»

Экскурсія прысвечаная архітэктару Станіславу Шабунеўскаму і ягонай творчасці. Паглядзім як вядомыя творы, так будынкі якія дайшлі да нас у непазнавальным выглядзе.

У 18:00 будзе збор ля прыступак бізнэс-цэнтру «Пушкін плаза» (вул. Пушкіна, 2). Весці экскурсію будзе Сяргей Ляпін і Марыя Булавінская.

22 красавіка 2018 г.

1) “Навабеліцкія Засожскія могілкі – самы стары некропаль Гомеля”

Экскурсія Яўгена Малікава па самых старажытных захаваных могілках Гомеля (заснаваны ў 1885 г.)

Час збору: 9:00.
Месца збору: прыпынак “Тлушчакамбінат” насупраць Навабеліцкіх могілак. 

2) «Вплотную к Титен(ь)кам»

Збор у 11:00 ля дошкі гонару «Гомсельмаш» (пр. Касманаўтаў, ля прыпынку ПК «Гомсельмаш»). Весці экскурсію будзе Анастасія Ропат.

3) «Усе таямніцы Мікольскага манастыра»

Збор у 13:00 на тэрыторыі манастырскага комплекса (вул. Дзям’яна Беднага, 4). Экскурсія будзе пад запіс, а праводзіць яе будзе айцец Сава.

Гомельская вобласць

21 красавіка 2018 г.

1) “Кімбараўскі мужчынскі кляштар ордэна цыстэрцаў у Мазыры: невядомыя аскепкі былой барочнай велічы”

Экскурсія Яўгена Малікава па будынках былога Кімбараўскага цыстэрскага мужчынскага кляштара, узведзенага ў стылі барока (заснаваны ў 1711 г., за савецкім часам і да 2011 г. – мэблевая фабрыка).

Час збору: 16-00
Месца збору: г. Мазыр, вул. Гогаля, 61. Дабрацца можна аўтобусам № 9 ад пл. Прымаставой (ехаць да прыпынку “Старое Гарадзішча”).

2) “Жемчужина Гомельщины”

Гід Марыя Ткачова правядзе экскурсію, цягам якой можна будзе пазнаёміцца з сядзібным домам XIX стагоддзя Козел-Паклеўскіх, гісторыяй сям’і ўладальнікаў, побытам дваран.

Месца і час пачатку: у 13:30 у Красным Беразе, вул. Ісаева, 14, сядзібны дом XIX стагоддзя Козел-Паклеўскіх.

***

Кантактны тэлефон: (44) 7494166 (Яўген Меркіс)