Камерная музыка. Адзін з самых тонкіх жанраў музычнага мастацтва. Яна здольная раскрыць усю разнастайнасць і выразную сілу чалавечых пачуццяў. 8 жніўня ў Белай гасцёўні палаца Румянцавых і Паскевічаў у Гомелі гасцілі выбітныя музыкі — лаўрэаты шматлікіх міжнародных конкурсаў Марк Прыходзька і Даша Мароз, якія прадставілі выразную рамантычную праграму з твораў Шумана, Штраўса, Сібеліуса і Марціну.