На працягу ўсяго жыцця чалавека суправаджалі пэўныя самейныя абрады і звычаі. Сямейна-абрадавы комплекс ўключае ў сябе тры часткі: вясельную, радзінна-хрэсьбінную і пахавальную. Кожная частка сямейна-абрадавага комплексу мае сваю спецыфіку, што пацвярджае фактычны матэрыял. Так, напрыклад, рытуалы, звязаныя з радзінна-хрэсьбіннай абраднасцю былі скіраваны на засцярогу нованароджанага ад шкоднага ўздзеяння, а таксама на забеспячэнне шчаслівага лёсу дзіцяці. Лічылася, што вясельныя абрады дапамогуць захаваць дабрабыт у сям’і. Пахавальная абраднасць ва ўсёй паўнаце адлюстроўвала веру чалавека ў жыццё пасля смерці і народныя ўяўленні, звязаныя з культам продкаў.
Сямейна-абрадавы комплекс Чачэршчыны вызначаецца высокай ступенню захаванасці і багаццем рэгіянальна-лакальных асаблівасцей, аб чым сведчыць фактычны матэрыял. Асаблівай устойлівасцю бытавання вылучаецца радзінна-хрэсьбінная абраднасць. Засяродзім увагу на асобных абрадавых момантах, звязаных са з‘яўленнем дзіцяці на свет і яго хрышчэннем.
Значнае месца ў сістэме радзінна-хрэсьбіннай абраднасці займаюць прыкметы і павер’і, звязаныя з нараджэннем дзіцяці. Фактычны матэрыял, сабраны на тэрыторыі Чачэрскага раёна, сведчыць аб тым, што наибольшая колькасць народных вераванняў звязана з дародавым перыядам: цяжарнай жанчыне забаранялася стаяць на парозе, бо тэта магло прывесці да складаных родаў: «Нільзя стаяць у пароге бірэмінным. Еслі бірэменная стаітв пароге, то будуь очэнь ціжолые роды» [1]. Жанчына-парадзіха асцерагалася шыць, вязаць у святочныя дні: «Бірэменнай у празнік, еслі балыпые празнікі, нільзя ні ў коем случаі ні візаць, ні шыць, ні пугаўкі прышываць» [1].
На Чачэршчыне існуе пераемнасць прыкмет і павер’яў, звязаных з перыядам цяжарнасці, што пацвярджаецца фактычным матэрыялам: «Як я была маладая, мне гаварылі: «Як што цяжарная будзе сеч тапаром ў празднік, то можа пальца не быць ў дзіцёнка» [2]. Трэба адзначыць, што жыхары в. Бабічы нават і сёння вераць і многія імкнуцца прытрымлівацца прыкмет і павер’яў, звязаных з нараджэннем немаўляці. Так, напрыклад, цяжарнай жанчыне забаранялася хадзіць на пажар, а калі яна выпадкова стала сведкам, то ні ў якім разе не павінна была «трогаць часці цела», бо на тым месцы «у рэбёнка астаюцца атпечатачкі» [1]. Аб устойлівай веры людзей у народныя прыкметы сведчыць гісторыя, якую распавяла Турмасава Наталля Мікалаеўна: «Эта ні то што павер’е, эта дзійствіцельна я знаю. У нас у дзірэўні гарэла хата, а я была бірэменна. Я ж не знала, а пашла туда і як ухвацілась, так у сына тут на ножках асталісь тры атпячатка. Так і да сіх пор».
Заўважым, што іншы раз шэрагу прадпісанняў прытрымлівалася не толькі жанчына-парадзіха, але і яе муж. Сярод дзеянняў, скіраваных найперш на забеспячэнне лёгкіх і хуткіх родаў, вылучаецца наступнае: «Раньшэ, у старыну, муж лажыл свае штаны ў пароге, і, гаварат, тады яна быстрэй ражала» [1].
Паводле сведчанняў інфарматараў, існавалі пэўныя забароны ў выбары імя. Так, напрыклад, нельга было каб бацька і сын насілі адно імя. Тэта было звязана з верай у анёлаў-ахоўнікаў: «Нільзя называць сына бацькам. Эта адзін тады палучаецца на двaix ангел і ён не знает каму памагаць» [1]. Такім чынам, можна гаварыць аб суіснаванні ў павер’ях радзінна-хрэсьбінай абраднасці элементаў хрысціянскай веры і дахрысціянскіх матываў.
Першаму купанню дзіцяці, як сведчыць фактычны матэрыял, надавалася важнае значэнне. Абрадавыя дзеянні былі скіраваны на дабрабыт нованароджанага ў будучым, а таксама на развіццё пэўных яго псіхічных якасцей: «Рыбёначка прывазілі с роддома, рамашку ў ваду лажылі, штоб спакойны быў, і для кожы палезна. Абязацельна ваду хрысцілі. Перахрысцілі тры разы і рыбёначка акуратна ложыш. Кагда дастаёш рыбёначка, бірош тры разы плюеш у вадзічку, штоб ўсё добра было» [1]. «Калі купалі дзіця першы раз, манеткі кідалі ў ванну, штоб ніякая балезнь не прыставала» [2]. Інфарматары адзначаюць, што пасля першага купання ваду трэба выліць у месца, дзе ніхто не ходзіць: «Ваду вылівалі на вугал, дзе ніхто не ходзіць» [2].
Адным з элементаў пасляродавага цыклу з’яўляеца абрад наведвання парадзіхі і нованароджанага. Як сведчыць фактычны матэрыял, названы абрад меў месца на Чачэршчыне і называўся «адведкі». Адзначым, што ў в. Бабічы «прыходзяць ў адведкі» праз іры дні пасля нараджэння дзіцяці, пры гэтым лічылася абавязковым прынесць «сваю выпіўку і сваю закуску».
Цэнтральнае месца ў структуры радзінна-хрэсьбіннай абраднасці займае абрад хрышчэння дзіцяці. Галоўнымі дзеючымі асобамі цырымоніі былі кум, кума і бабка-павітуха. Па традыцыі, каб запрасіць кума з кумою і бабку-павітуху, да іх ішлі з хлебам і со ллю: «Бралі полбулачкі хлебушка, вырезалі нямножка мякушкі і туды солі насьшалі і с этым соллю-хлебам ішлі к сваім, каго яны будут браць за куму, за кума, бабку. Прыходзют ў хату і гаварат: «Вот вам хлеб-соль, а вы хадзіце ка мне ў кумаўя» [1]. Хросных бацькоў выбіралі загадзя, як правіла, з родзічаў ці блізкіх сяброў. Адмаўляцца было нельга: «Вабшчэ-та нельзя было атказывацца. Можа, такія случаі былі, ну, мала, патаму шта выбіралі средзі знакомых, средзі друзей» [1]. Выбар хросных бацькоў лічыўся адказнай справай, бо ад гэтага залежыў лес нованароджанага. Меркавалася, што хросныя станавіліся для дзіцяці духоўнымі бацькамі і павінны «на тым свеце за нашым рыбёнкам сматрэць» [1]. Зыходзячы з гэтага, як сведчыць фактычны матэрыял, імкнуліся да таго, каб ва ўсіх дзяцей у сям’і былі адны хросныя бацькі: «Ранынэ адна была хросная. Вот было дзесяць ці двінаццаць дзіцей — вот адна хросная. Стараліся ні мяняць, штоб усе дзеткі былі ў адной мамы хроснай» [1].
Кожная дзеючая асоба цырымоніі хрышчэння выконвала строга акрэсленыя абавязкі: бабка рыхтавала да хрэсьбіннага застолля абрадавую страву — кашу («І бабку бралі. Бабка всегда кашу гатовіла, кагда хрэсьбіны. Гатовіла кашу ў гаршочке. Ну, ранынэ што было? Пшоную кашу гатовілі, рысавую [1]); выкупіць і разбіць гаршок павінен быў кум («Стараліся так, штоб хросны выкупал эту кашу» [1]); хросная маці прымае дзіцёнка ад святара пасля правядзення абраду хрышчэння («Бацюшка бярэ гэтага рэбёначка, у вады памоча, малітвачку пачытае і аддае ўжо хроснай» [2]). Такім чынам, абапіраючыся на фактычны матэрыял, можна зрабіць выснову, што галоўнымі дзеючымі асобамі цырымоніі хрышчэння з’яўляюцца бабка-павітуха, кум і кума.
Кульмінацыйным момантам у структуры радзінна-хрэсьбіннай абраднасці з’яўляецца рытуальнае біццё «бабінай кашы»: «Кашу насілі тры раза. Первый раз неслі, па кругу прайдуцца і спрашывают у бабы, чыя каша, бабіна каша ілі ні бабіна каша. Баба ужэ патрогает, пашчупает. Баба: «Нет, не мая каша». Аны ўносют. Патом паказуют, што там. Первый раз прынеслі, ана сказала, што нет. Аттуда там ілі пятуха (ну, яго напоют) ілі коціка лажылі. Падманку якую два раза, а на трэці раз ужо вынасілі бабіну кашу» [1]. «Выбіраюць якогда-небудзь інцярэснага чалавека, кагоры ўже ўмее кашу занасіць да гаварыць харашо. Першыя два разы паложаць што-небудзь у чугун і выносяць, а баба кажа: «Не, гэта не мая каша. Дайце я памацаю». А на трэцці раз уже выносяць кашу. Ну, тады баба накладвае кашу і кажа: «Мая каша с канапелькамі, а вы, людзі, ужо с капейкамі». I тады носяць эту кашу на кажды стол, і тады ўжо кажды чалавек кладзе грошы» [2]. 3 вышэйпрыведзенага фактычнага матэрыялу вынікае, што абрад разбівання кашы мае пэўны элемент гульні. Тым не менш, нягледзячы на знешнюю гумарыстычнасць, у аснове абрадавага дзеяння ляжыць магічнае закладанне асноў будучага дабрабыту дзіцяці.
Трэба адзначыць, што асаблівае значэнне на Чачэршчыне надавалася чарапкам, якія збіралі пасля таго, як разбілі гаршчок з кашай. Паводле народных уяўленняў, асклепкі гаршка, у якім знаходзілася каша, садзейнічалі прыплоду жывёл, таму часта пасля застолля ix прыносілі дахаты: «Прынося чалавек с хрэсьбінаў і кідаюць ў хлеў свінням, штоб свінні вяліся» [2]. «Усе бралі асколачкі, выбрасывалі ў сарай, дзе вадзілася жыўнасць якая-нібудзь, што вот будут прыплоды харошыя» [1].
Важным момантам з’яўляецца выбар бабкі-павітухі. Напрыклад, фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы сведчаць, што на ролю бабкі-павітухі выбіралі жанчыну сталага ўзросту, пажадана, каб яна мела дарослых дзяцей: «Абычна бралі, штоб баба была с дзецямі ўзрослымі» [2]. Разам з кумаўямі бабка-павітуха займала пачэснае месца на куце і прымала падарункі. Варта адзначыць, што на тэрыторыі Чачэрскага раёна меў месца абрад адвозін бабкі-павітухі. Паводле сведчанняў інфарматараў, пасля заканчэння хрэсьбіннага гуляння, бабку-павітуху адвозілі на баране дадому. Як правіла, зыходзячы з успамінаў жыхароў, рабілі гэта з мэтай атрымання пачастункаў: «Як кашу ўжэ разбілі, бабу везут дамой. На баране яе вязлі, садзілі і цянулі, штоб яна паставіла магарыч» [1]. Прыведзены фрагмент, хоць і носіць забаўляльна-пацешлівы характар, аднак матываванасць прысутнасці гэтага абраду, які адрозніваўся гумарам, смехам, таксама быў надзвычай важным у радзінна-хрэсьбінным абрадавым комплексе для засцярогі дзіцяці, забеспячэння здароўя яг і жанчыны-парадзіхі.
Жыхары Чачэршчыны лічылі, што строгае выкананне рытуалаў, звязаных з нараджэннем і хрышчэннем дзіцяці, з’яўляецца важнай умовай дабрабьпу немаўляці, яго далейшага лёсу.
Фальклорна-этнаграфічныя матэрыялы, сабраныя на тэрыторі Чачэрскага раёна, сведчаць аб выключнай устойлівасці бытавання радзінна-хрэсьбіннай абраднасці, захаванасці прыкмет і павер’яў, звязаных з нараджэннем і хрышчэннем дзіцяці. Найбольшым багаццем мясцовых запісаў адрозніваюцца прыкметы і павер’і, звязаныя з цяжарнасцю жанчыны.
Спіс інфарматараў
- Турмасава Наталля Мікалакўна, 1973 г. н., в. Бабічы Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці.
- Гапеенка Ганна Васільеўна, 1943 г. н., в. Бабічы Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці.
Аўтар: В.В. Напрэенка
Крыніца: Актуальные проблемы филологии: сборник научных статей. Вып. 14 / редкол.: Хазанова [и др.]; Мин-во образования РБ, Гомельский государственный университет имени Ф. Скорины. — Гомель, 2021. — С. 283-287.