Пяць год пазітыву

0
1048
Гомель

Апошнім часам гомельская музычная сцэна не можа не нарадаваць меламанаў сваёй рэгулярнай канцэртнай актыўнасцю. На гэты раз гамельчукоў чакае святочны канцэрт з нагоды пяцігоддзя самага паспяховага гомельскага гурта, што грае пазітыўную і светлую музыку ў стылі рэгі – “Цёплыя рэчы”.

Гурт запрашае сваіх прыхільнікаў і ўсіх аматараў якаснай і вясёлай музыкі 22 красавіка на свой канцэрт.

Прыходзьце самі і запрашайце сяброў! Спяшайцеся атрымаць станоўчыя эмоцыі! Будзьма на хвалі пазітыўных вібрацый!

😉

Усе гэтыя гады гурт імкнуўся данесці сваю Цёплую Ідэю Святла і Дабра, Любові, Кахання і Шчасця да ўсіх, хто “ў тэме” і хто не вельмі.

У канцэрце таксама прымуць удзел:

“РОМЕЙРА”

“ИЗНУТРИ”

“РАДИОАКТИВНЫЕ ИГРУШКИ”

Калі: 22 красавіка, 18.00

Дзе: ГЦК (г. Гомель, вул. Ірынінская, 16)

Падзея Вконтакте:  vk.com/let_5