Паважаныя сябры!
ГМКГА “Талака” шчыра запрашае ўсіх ахвотных 26 траўня (субота) на публічную лекцыю Сяргея Харэўскага на тэму “Беларусь ХХІ стагоддзя: наша новая ідэнтычнасць”.
Прыходзьце самі і прывадзіце сяброў!
Гэта ўнікальная інтэлектуальная падзея ў жыцці нашага горада!
😉
Сяргей Харэўскі – слынны беларускі мастак, літаратар, гісторык мастацтва, культуролаг, мастацтвазнаўца. Адзін з найлепшых беларускіх інтэлектуалаў нашага часу.
Ён правёў першую ў нашай гісторыі беларускамоўную дыскатэку і вёў канцэрты «Мроі» ды іншых беларускіх гуртоў. На дадзены момант працуе выкладчыкам у ЕГУ.
Апроч культуралагічных і гістарычных развагаў аб ідэнтычнасці беларусаў у ХХІ ст. вы будзеце мець магчымасць пачуць думкі пра развіццё мастацтва і архітэктуры Беларусі. Будзе прэзентаваная і апошняя кніга сп. Харэўскага – “Сто твораў ХХ стагоддзя”.
Калі: 26 траўня, 14.30
Дзе: канферэнц-заля гасцініцы “Турыст” (вул. Савецкая, 87), другі паверх
Кантакты: (44) 7494166 (Яўген Меркіс)
Падзея Вконтакте: vk.com/chareuski_homel
Падзея ў Facebook: facebook.com/events/438038382873074/
Акаўнт у Twitter: twitter.com/talaka_nashkraj