Беліцкія Беліцу
Любяць і ў мяцеліцу,
I у спёку млявую,
I ў дажджы, і ў лёд…
Не любіць бялявую,
Прыгажуню жвавую,
Немагчыма беліцкім,
Яна – хлеб i мёд!!!
Беліцу навюткую,
Годную i вабную
Беліцкія пестуюць,
Ўзнёсла берагуць.
Пагасціць у Беліцу
Запрашаюць шчыра
Сябра дабрадушнага
Песню падцягнуць…
Генадзь Говар