Прозвішчы жыхароў Гомельшчыны, суадносныя з назвамі прадуктаў харчавання, страў і напояў

0
915
Прозвішчы жывёльнага паходжання

З дыяхранічнага пункту гледжання адапелятыўная антрапанімія з’яўляецца захавальнікам, кансерватам лексікі папярэдніх эпох, дае надзейны матэрыял для больш глыбокага і кваліфікаванага “вывучэння гістарычнага слоўніка, лінгвістычнага субстрату, моўных сувязей” [1, с. 4]. Адны даследчыкі лічаць, што асабовыя імёны не валодаюць значэннем, яны — своеасаблівыя ярлыкі, якія дазваляюць пазнаваць прадметы і адрозніваць іх адзін ад аднаго [2, с. 11]. Другія выказваюць супрацьлеглыя думкі: асабовыя імёны маюць “нават больш значэння, чым агульныя” [3, с. 60].

Уся шматстайнасць свету рэчаў (рэальных, гіпатэтычных і прыдуманых фантазіяй чалавека) складає першасную аснову для імёнаў — агульных як абагульняючых аналагічныя факты і ўласных, што вылучаюць асобныя прадметы з шэрагу названых з дапамогай агуль­ных імёнаў. Часцей пад семантыкай асабовага імя разумеюць яго структурна-моўны змест, у якім, відавочна, адсутнічае паняційны пачатак. Каб даследаваць значэнне таго ці іншага імені, спачатку варта звярнуцца да апелятываў, што паслужылі базай для ўтварэння асабовых імёнаў.

Характар ежы і харчавання вызначаецца асаблівасцямі гаспадаркі пэўнага народа. Старажытныя славяне былі пераважна земляробамі, таму раслінная ежа для беларусаў спрадвечная. Значнае месца ў харчаванні нашых продкаў займалі дзікарослыя расліны, ягады і грыбы, таму гэтая група прозвішчаў (153 адзінкі) набліжаецца па колькасці да групы, якая паходзіць ад фаўн і стычных апелятываў. Харчаванне не адрознівалася вялікай разнастайнасцю, таму і прозвішчы, утвораныя ад апелятываў, што характарызуюць ежу, складаюць толькі 5,3 % ад усёй колькасці зафіксаваных на Гомельшчыне адапелятыўных антрапанімічных адзінак.

Утварэнне прозвішчаў такога тыпу адбывалася двума шляхамі. Яно замацоўвалася за чалавекам, які любіў ці часта ўжываў у ежу пэўныя прадукты харчавання. Таксама прозвішчы маглі давацца на аснове асацыяцый, па прыкметах, характэрных для некаторых страў.

Антрапонімы жыхароў Гомельшчыны суадносяцца з назвамі:

  1. мучных вырабаў: Аладзінскі, Аладзько, Аладка — аладкі ‘бліны з дражджавога цеста’ [4, с. 503]; Аўсянік — аўсянік ‘аўсяны блін’ [5, с. 26]; Бохан, Баханко, Бахмат (4); Блінец, Бліннікаў, Бліноў (5); Бубель, Бублікаў, Бублін; Булкін; Букаціч — рэг. букашка ‘булка хлеба’ [1, с. 66]; Верашчагін, Верашчака — верашчака ‘рэдкая мучная страва з мясам, каўбасой і рознымі прыправамі’ [6, с. 110]; Калач, Калачоў; Караваеў; Каўрыжка; Корж, Коржык, Каржоў (9); Лапшак; Мякіш, Мякшун, Мякшын; Пірагоў, Піражкоў, Піражэнка; Прасвіраў, Прасвірын — прасвірка, ці npocвipa ‘маленькая круглая прэсная булачка белага колеру, якая выкарыстоўваецца ў некаторых абрадах праваслаўнага набажэнства’ [4, с. 500]; Праснакоўпраснак ‘тоўсты блін з прэснага цеста’ [6, с. 501]; Сайкаў, Сайкін, Сайчук; Скарьінаскарынка ‘цвёрды вонкавы слой хлеба, батона і пад.’ [6, с. 601], але скора — фанетычны варыянг слова шкура, таму не выключала, што родапачынальнік быў гарбарам; Скіба, Скібгнскі (4); Скавароднікаў — скавароднік ‘мучны выраб, які пяклі з кіслага цеста’; Хлебін, Хлебнік, Хлябцоў. Цікава, што на Палессі ў свой час лексемы хам, хамут мелі непасрэднае дачыненне да прадуктаў харчавання. Так, з мовы ідьш хат, xamut ‘хлеб у час свята апраснакоў, паколькі ён кіслы, а ў час такога свята ўжываць кіслае забаронена’ [4, с. 439]: Хамаў, Хаменка, Хамец, Хаміцэвіч.
  2. агародніны і страў з яе: Алей — алей ‘тлушч з рапсу альбо з ільнянага семя’ [4, с. 504]; Бабчанокбабка ‘страва, прыгатаваная з дранай бульбы’ [6, с. 77]; Баршчоў, Баршчук, Боршч; Галушка, Галушкін — галушка ‘клёцкі з варанай бульбы і з мукі’ [4, с. 504]; Дранец, Драны — дранік ‘блін з дранай бульбы’ [6, с. 183]; Квашнеўскі, Квашнік — квашаны ‘атрыманы ў выніку квашання; кіслы’ [6, с. 288]; Расол, Расолаў; Салянік, Салянікаў, Салянка ад салянка ‘густы суп з дробна нарэзанымі кавалкамі мяса або рыбы і вострымі прыправамі’ [6, с. 582];
  3. круп: Жур, Журанок, Жураў, Жураўскі — жур разм. ‘негусты аўсяны кісель’ [6, с. 200]; Крупа; Кулеш, Куляшоў ад кулеш ‘густая мучная або крупяная каша з салам’ [6, с. 306]; Кашавенка, Кашаед (4); Манчанка, Манчук; Пшонаў, Пшонка, Пшонны; Ячнік;
  4. малака і прадуктаў яго перапрацоўкі: Малочка; Масла, Маслак, Масляньі (8); Мас­ленкамаслянка ‘тое, што застаецца пасля збіцця масла’ [4, с. 503]; Прастаквашын; Смятанін, Смятаннікаўсмятана ‘тое, што збіраецца з верху кіслага малака’ [4, с. 503]; Сыракваша; Сыркін, Сьірцоў;
  5. мясных прадуктаў: Калбасаў, Калбасенка, Калбасін; Лой, Лойка; Мачайла, Мачальнікмачанка ‘нацыянальная беларуская страва з сала, мяса і каўбасы, падкалочаная мукой’ [6, с. 306]; Салаў, Салка, Сальнікаў; Шкваркаў, Шкварчук.

На тэрыторыі Гомельшчыны зафіксаваны прозвішчы, апелятывы якіх называюць напоі: Воднеў, Воднік, Водчыц; Брагін, Бражнік (4) ад брага ‘рошчын з соладу, мукі і бульбы, з якой гоняць спірт, гарэлку’, ‘пітво дамашняга вырабу з хмелем і цукрам’ [6, с. 92]; Гарэлкін; Кісель, Кісялеўскі; Сакавец, Сокараў; Саладунаў, Саладуха, Соладаў (6) ад солад ‘прадукт, падрыхтаваны з прарошчанага, высушанага і змолатага зерня хлебных злакаў; ужываецца для вырабу спірту, піва, квасу і пад.’ [6, с. 613]. У Хойніцкім раёне саладухай называюць страву, звараную з мукі на вадзе з дабаўленнем гатовага цеста [7, с. 37]. На спосаб прыгата­вання стравы ўказваюць апелятывы наступных антрапонімаў: Варэнік, Варэннікаў, магчыма, і ад варэнік ‘від вараных піражкоў, начыненых ягадамі, тварагом’ [7, с. 36]; Уваранка, Увараў. Сустракаюцца прозвішчы, апелятывы якіх прадстаўлены зборнымі і рэчыўнымі назоўнікамі тыпу: Салей, Саленнікаў, Саланкоў (8); Сахараў; Цукараў, Цукраў.

З глыбокай старажытнасці славянскія народы рыхтавалі напоі з мёду. Яны былі звычайным пачастункам на вяселлях, на балах баяраў і князёў. Найбольш просты і старажытны спосаб падрыхтоўкі мядовага напою — перавар мёду з вадой, які злівалі ў бочкі і пакідалі брадзіць на працягу некалькіх тыдняў. Таму, верагодна, што ў аснове прозвішча Мядзюха ляжыць апелятыў мёд.

Найменні такога тыпу маглі надавацца па некалькіх прычынах: любімая страва чалавека або тое, чым гаспадар і яго сям’я часцей харчаваліся. Напрыклад, Путро ад рэг. путра ‘кіслая каша’, ‘нясмачная, дрэнна прыгатаваная страва’, рус. ‘пойла з мукі’ [1, с. 339].

Прааналізаваны матэрыял дає магчымасць сцвярджаць, што ў прозвішчах адапелятыўнага ўтварэння дадзенай лексіка-семантычнай групы адлюстраваны побыт продкаў жыхароў Гомельшчыны, ежа, напоі. Харчаванне як адна з галоўных патрэб бясспрэчна займае ролю галоўную ролю. Адны прадукты маглі штодзённа прысутнічаць у рацыёне продкаў, другія ж — толькі на святы. Так, найболыпая колькасць прозвішчаў (59 антрапанімічных адзінак) суадносіцца з назвамі мучных вырабаў, што яшчэ раз даказвае: хлеб — усяму галава. А вось з назвамі мясных прадуктаў суадносіцца толькі 12 прозвішчаў.

Такім чынам, своеасаблівасць, самабытнасць найменняў ежы гэтага рэгіёну ўзыходзіць да глыбокай старажытнасці. Назвы страў адлюстроўваюць важныя этнаграфічныя асаблівасці, падкрэсліваюць цесную сувязь з традыцыямі суседніх народаў. Кожнае слова выступае “сведкам, помнікам, фактам жыцця народа” [8, с. 44].

Спіс літаратуры

  1. Бірыла, М. В. Беларуская антрапанімія: прозвішчы, утвораныя ад апелятыўнай лексікі / М. В. Бірыла. — Мінск: Навука і тэхніка, 1969. — 504 с.
  2. Бондалетов, В. Д. Русская ономастика: учеб. пособие / В. Д. Бондалетов. — М.: Просвещение, 1983. — 224 с.
  3. Суперанская, А. В. Общая теория имени собственного / А. В. Суперанская. — М.: Наука, 1973. — 368 с.
  4. Вярэніч, В. Л. Палескі архіў / В. Л. Вярэніч. — Мінск: ІП Вараксін, 2009. — 692 с.
  5. Бобрык, У. А. Семантычныя групы прозвішчаў Рэчыцкага раёна / У. А. Бобрык // Известия Гомельско­го государственного университета имени Франциска Скорины. -2013. — № 1. — С. 11-15.
  6. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: больш за 65000 слоў / над рэд. М. Р. Судніка, М. Н. Крыўко. 3-е выд. — Мінск: БелЭН, 2002. — 784 с.
  7. Навагродскі, Т. А. Традыцыйная культура харчавання беларусаў: вучэб. дапам. / Т. А. Навагродскі. — Мінск: БДУ, 2001. — 62 с.
  8. Ларин, Б. А. Очерки по истории слов в русском языке // Ларин Б. А. История русского языка и общее языкознание / Б. А. Ларин. — М., 1977. — с. 40-96.

 
Аўтар: Г.М. Стральчук
Крыніца: Славянские народы и их культуры: традиция и современность : сб. науч. статей / редкол.: В. И. Коваль (отв. ред.) [и др.] ; М-во образования РБ, Гомельский гос. ун-т им. Ф. Скорины. — Гомель: ГГУ им. Ф. Скорины, 2013. — 310 с. Ст. 219-221.