Прозвішчы Веткаўскага раёна адапелятыўнага паходжання

0
68
Прозвішчы Веткаўскага раёна адапелятыўнага паходжання

У апошні час моваведамі звернута асаблівая ўвага на даследаванне гісторыі і этымалогіі беларускіх антрапонімаў (імён і прозвішчаў). Гэта звязана з тым, што антрапанімічная лексіка з’яўляецца важнейшай даследчай базай для такіх навук, як гісторыя мовы, гістарычная лексікалогія і этымалогія.

Прозвішча мае свае спецыфічныя асаблівасці. У самым агульным плане можна сказаць, што гэта атрыманае ў спадчыну імя цэлай сям’і, “устойлівае і нязменнае не менш, — як адзначае Васіль Шур, — чым у трох пакаленнях” [11, с. 31]. У наш час прозвішча — гэта юрыдычна ўзаконенае найменне чалавека.

Намі сабрана і прааналізавана каля дзвух тысяч прозвішчаў жыхароў Веткаўскага раё­на. Фактычны матэрыял сведчыць, што ўсе прозвішчы паходзяць ад двух класаў лексікі: адапелятыўнага і аданамастычнага паходжання. Найболып прадуктыўна ў якасці матывацыйнай базы задзейнічана апелятыўная лексіка.

Багацце і стракатасць асноў прозвішчаў адапелятыўнага паходжання жыхароў Веткаўскага раёна нагадваюць энцыклапедыю мовы. Яны адлюстроўваюць дачыненне чалавека да навакольнага асяроддзя і разнастайных заняткаў, сведчаць аб стане сацыяльнага і культурнага жыцця грамадства ў пэўны гістарычны перыяд, даносяць характар узаемаадносін паміж людзьмі.

У складзе прозвішчаў Веткаўскага раёна найболып часта сустракаюцца словы, звязаныя з назвамі жывёльнага свету. Сярод іх можна вылучыць: назвы свойскіх жывёл: Быкаў, Бычкоў, Жарабцоў, Казлоў, Казлоўскі, Трусевіч, Цапаў (цап ‘казёл’ [3, с. 436]), Целеш (целеш ‘цяля’ [9, с. 195]), Худобін (рэг. худоба ‘дамашняя жывёла, скаціна’ [3, с. 435]); назвы дзікіх звяроў і грызуноў: Бабук (рус. ‘земляны заяц, тушкан’ [3, с. 29]), Барсук, Барсукоў, Баброў, Бірукоў (рэг. бірук ‘адзінокі воўк, які жыве па-за стаі’ [9, с. 34]), Вількін (параўн. польск. willc ‘воўк’ [3, с. 87]), Кажанаў (кажан ‘лятучая мыш’ [3, с. 167]), Норкін (заал. ‘норка’ [3, с. 300]), назвы насякомых: Біндзюкоў (укр. бпндюк ‘чмель’ [3, с. 54]), Жукоўскі, Казека (рэг., рус. ‘вош’ [3, с. 168]), Мятлікаў (разм. мятлік ‘матылёк’ [6, с. 355]), Паплеўкін (рус. поплёвка ‘вялікая пакаёвая муха’ [3, с. 314]), назвы земнаводных: Казюлькін (рус., казюля ‘змяя’ [3, с. 169]); назвы свойскіх птушак: Індзюкоў (рэг., рус. индюк ‘індык’ [3, с. 164]), Квакуха (‘курыца з куранятамі’ [3, с. 197]), Куранкоў (рус. куран ‘індык’ [3, с. 232]), Курчанка (рус. курч ‘кураня’ [4, с. 173]), Пеўнеў, Пырко (параўн. рэг. пырка ‘курачка’ [3, с. 341]; пырка ‘індык, кура’ [4, с. 264]); назвы дзікіх птушак: Арлоў, Вараб’ёў (Вераб’ёў), Варонкін (ад варона [3, с. 83]), Галкоў (ад галка [3, с. 99]), Дзятлаў, Драздоў, Дудак (рэг. ‘драфа’ [3, с. 139]; драфа ‘буйная стэпавая птушка з доўгай шыяй і моцнымі нагамі’ [6, с. 184]), Жураўлёў, Жураўчанка (рэг. жураў ‘журавель’ [3, с. 148]), Зуеў (рус. рэг. зуй ‘балотная птушка з сямейства кулікоў’ [9, с. 85]; Кавулькін (укр. памянш. кавулька ‘зязюля, кукушка’ [3, с. 166]), Какушкін (рус. кокушка ‘тое ж, што кукушка’, ‘зязюля’ [9, с. 102]), Коршыкаў (рэг. каршук ‘коршак’ [3, с. 19]), Клачко (ад клак ‘тое, што i пыж’ [6, с. 292]), Крумкачоў, Пагарцаў (укр. погарець ‘птушка ўдод’ [3, с. 304]), Пугачоў (пугач ‘філін, які палохае сваім крыкам’ [9, с. 162]), Сакалоў, Сарокін, Селязнёў (бел. рэг., рус., укр. селезень ‘качур’ [3, с. 370]), Сініцкі, Слукін (рус. слука ‘птушка вальд­шнеп, слонка’ [3, с. 382]), Стрыжанкоў (ад стрыж [3, с. 393]), Сураў (магчыма ад сур ‘сурок’ [4, с. 306]), Сычоў (сыч ‘птушка з сям’і савіных’ [8, с. 145]), Удодаў, Хулапаў (рэг. хулапа ‘палявы голуб’ [3, с. 435]), Чайкоў, Чаплін, Чаплінскі (ад чапля [9, с. 216]), Чыж, Чыркоў, Чырок (чырок ‘невялікая вадаплаўная птушка, разнавіднасць качкі’ [9, с. 220]), Шпакаў, Шчьіглоў (шчыгол [3, с. 488]); Ястрабкоў; назвы рыб: Акуневіч, Балыкоў (башк., кірг., тат. балык ‘рыба’ [3, с. 39]), Карасёў, Карпянок (ад карп [3, с. 187]), Ляшчоў (ад лешч [3, с. 251]), Плоткін, Судакоў (ад судак [6, с. 635]), Шчукін, Шчучкін (бел. рэг., рус., укр. шчука ‘шчупак’ [3, с. 488]), Ракаў, Рачкоў (рачко, рачок ‘памянш ад рак’ [9, с. 167]).

Словы, якія абазначаюць назвы частак цела i покрыва цела чалавека і жывёлін, сустракаюцца ў прозвішчах: Бардукоў (укр. бордюг, бордюх ‘бурдзюк’, ‘страўнік жывёліны’ [3, с. 42]), Бародка, Волін (рэг. воле ‘валлё’ [3, с. 89]; валлё ‘пашыраная частка стрававода ў пту­шак, насякомых, малюскаў, дзе папярэдне перапрацоўваецца ежа’ [6, с. 105]), Глазкоў, Дзебаў (параўн. рэг. дзёб ‘дзюба’ [3, с. 128]), Капытаў, Космыкаў (космы, косма ‘пасма валасоў’ [4, с. 159]), Костачка, Костачкін, Корхаў (устар. бел. корх ‘кулак’, ‘удар кулаком’ [3, с. 214]), Крылоў, Лапацін, Лычкоў (ад лыка ‘лыч — свіное рыла’ [4, с. 188]), Наско, Носка (ад нос [3, с. 297]), Рагавой, Ражкоў, Рогаў (ад рог [3, с. 351 ]),Рудзін (руда ‘кроў’ [4, с. 272]), Ла­пт, Лапіцкі, Чачын (тат. чэч ‘волас, валасы’ [3, с. 449]) і інш.

Назвы хвароб, траўм, паталагічных адхіленняў можна сустрэць у наступных прозвішчах: Аднавочка, Бугроў (бугор ‘узвышанасць’, ‘пухір, пухліна’ [9, с. 39]), Бяспалікаў (бяспалы ‘той, у каго няма аднаго ці больш пальцаў’ [3, с. 78]), Гарбачоў (гарбач ‘гарбаты’ [3, с. 102]), Дзеравяшкін (дзеравяшка ‘штучная драўляная нага’, ‘той, у каго няма нагі’ [3, с. 129]), Дубукін (узб. дудук ‘заіка’ [3, с. 139]), Каўтуноў (ад каўтун ‘хвароба скуры на галаве, пры якой валасы зблытваюцца і зліпаюцца ў камяк’ [6, с. 285]), Кізянкоў (кізя, параўн. тат. кпзу ўстар. ‘эпідэмія’ [3, с. 201]), Лопухаў (лапуха ‘воспа, шкарлятына’ [9, с. 122]); лопух ‘жоўты збаначнік’ [8, с. 133]), Рожын (рожа ‘назва хваробы’ [3, с. 351]), Рубцоў, Самардакоў (параўн. рэг. сумурдак ‘хвароба поласці рота, боль у сківіцах’ [3, с. 364]), Сапегін (параўн. сапач ‘хто сапе, хварэе задышкай’ [8, с. 141]), Сляпухін (рэг. лайл. сляпуха ‘сляпая’ [3, с. 383]), Шышакоў (рэг. шышак ‘гузак’ [3, с. 493]), Шрамаў і інш.

Значная колькасць прозвішчаў утвараецца ад назваў раслін і іх частак, назваў пладоў: Арбузаў, Асонаў (разм. форма ад насон ‘расліна, тое ж, што дзікі мак’ [9, с. 148]), Бакунаў, Бакуноў (ад рэг. бакун ‘сорт тытуню’ [8, с. 38]), Баравік (‘назва грыба’ [3, с. 41]); Баравы (ад бор [3, с. 41]), Буракоў (ад бурак [3, с. 68]), Верасаў (ад верас [3, с. 85]), Вінаградаў, Вішнякоў (ад вішняк ‘вішнёвы сад’ [9, с. 50]), Галавешкін (галавешка ‘кусок дрэва, які абгарэў або яш­чэ тлее’ [6, с. 141]), Галайдаў (рэг. галайда ‘назва гатунку ячменю’ [3, с. 97]), Грыбоўскі, Драп (параўн. драпа ‘дзікая рэдзька’ [4, с. 102]), Дубановіч, Дубкоў (ад дуб [3, с. 138]), Дуброўскі (ад дуброва ‘ліставы лес са значнай колькасцю дубоў і маладога дубняку’ [6, с. 186]), Жураў (жур ‘аўсяны кісель’ [9, с. 79]; рус. жура ‘журавель’, укр. жура ‘журба’ [3, с. 148]), Каліна, Кражаў (краж ‘калода’ [3, с. 217]), Лапухоў, Луткоў (памянш. лутко ад лут ‘лыка з маладой ліпы’ [3, с. 258]), Малінаў, Маслюкоў (рус., укр. маслюк ‘масляк’ [3, с. 278]), Махавік (грыб ‘махавік’ [3, с. 280]), Нявейкаў, Нявейкін (рус. невейка ‘нявеенае збожжа з мякінай’ [3, с. 301]), Пастарнакаў (пастарнак ‘агародная і дзікарослая расліна з прыемным пахам, караняплод з жоўтымі кветкамі, ужываецца як прыправа’ [6, с. 449]), Прышчэпаў (прышчэп ‘прышчэпленая расліна’ [6, с. 522]), Рабіна, Ракіцкі (ад ракіта [3, с. 348]), Сасноўскі, Струкаў (ад струк [3, с. 393]\ Чарняк (рэг. ‘пачарнелае ад удару месца на целе, сіняк’ [3, с. 448]), Шабалін (шабалы ‘ачысткі, абрэзкі’ [4, с. 358]), Шаройкін (ад рэг. шаройка ‘абдзіркі з грэчкі’ [3, с. 468]), Шышкоў, Ягадкін і інш.

Прафесіі і розныя віды дзейнасці, заняткі людзей, назвы службовых і ваенных асоб адлюстраваны ў пашыраных прозвішчах: Алейнікаў (алейнік ‘той, хто робіць алей’ [3, с. 20]), Аўчьіннікаў Саўчыннік, майстар, які вырабляе аўчыны ’ [3, с. 27]), Ахотнікаў (рэг. ‘паляўнічы’ [3, с. 27]), Баброўнікаў (ст. бел. баброўнік ‘лавец баброў’ [3, с. 29]), Басаў (ад слова бас ‘самы нізкі мужчынскі голас, а таксама спявак з такім голасам’ [6, с. 83]; ад рус. рэг. прым. басый ‘прыгожы, прыкметны’ [9, с. 29]), Бліннікаў (бліннік ‘чалавек, які выпякае ці прадае бліны’ [3, с. 56]), Бондар (бондар ‘майстар, які робіць бочкі’ [8, с. 117]), Бортнік (‘пчаляр, які займаецца бортнымі пчоламі’ [8, с. 118]), Варажбітаў (варажбіт ‘той, хто займаецца варажбой’ [6, с. 106]), Васкабойнікаў (васкабойнік ‘той, хто робіць свечкі’ [10, с. 28]), Веракса (рус. варакса ‘пэцкаль, хаўтуршчык’, параўн. рус. вараксаться ‘пэцкацца, вазіцца’ [3, с. 82]), Ганчароў (ганчар ‘той, хто вырабляе гліняную пасуду’ [3, с. 101]), Грабеннікаў (грабеннік ‘чалавек, які вырабляе грэбні’ [9, с. 62]), Дворнік, Дзехцяроў (дзягцяр, дзяхцяр ‘той, хто робіць дзёгаць’ [9, с. 67]), Дудараў (ад дудар ‘музыка, які грае на дудзе’ [3, с. 139]), Жарносенка (параўн. жарнасек ‘чалавек, які насякае жорны’ [6, с. 199]), Жывадзёраў (жывадзёр ‘той, хто забівае і здымае скуру з забітай жывёлы’ [6, с. 201]), Залатароў (залатар ‘майстар па вырабу розных рэчаў з золата; ювелір’ [12, с. 235]), Званцаў (званец ‘царкоўны званар’, ‘званочак’ [9, с. 83]; званец ‘назва расліны’ [3, с. 159]), Кажамякін (‘аўчыннік, майс­тар, які вырабляе шкуры [3, с. 167]), Кажэўнікаў (устар. кажэўнік ‘гарбар’ [3, с. 168]), Казакоў (рус. рэг. казак ‘батрак, які наймаўся на год на працу’ [9, с. 90]), Казюкін (казюк ‘тульскі збройнік, які працуе на дзяржаўных заводах’ [9, с. 91]), Канавалаў (ад канавал ‘знахар, які лечыць коней’ [6, с. 271]), Капачоў (ад капач [3, с. 179]), Катляроў (катляр ‘кацельны майстар’, ‘чалавек, які вырабляе посуд з медзі і інш.’ [9, с. 107]), Кашавараў (кашавар ‘повар у воінскай часці або (уст.) у рабочай арцелі’ [6, с. 286]), Кісельнікаў (кісельнік ‘чалавек, які гатуе на продаж кісялі’ [9, с. 99]), Клікуноў (ст. бел. клікун ‘начны стораж’ [3, с. 206]), Ключнікаў (ключнік ‘слуга ў панскім маёнтку, у распараджэнні якога знаходзіліся прадукты харчавання і ключы ад месц іх захоўвання’ [12, с. 702]), Коўшар (устар. бел. ковшарь ‘майстар, які вы­рабляе каўшы’ [3, с. 193]), Краўцоў (ад кравец ‘спецыяліст па шыццю адзення, пераважна мужчынскага’ [6, с. 299]), Куракаў (укр. куряк ‘гной для паліва’ [3, с. 232]), Куратнікаў (куратнік ‘той, хто даглядае курэй’ [3, с. 232]), Кушняроў (кушнер ‘скарняк’ [4, с. 175]), Мазайлаў (мазаць ‘той, хто мажа’ [3, с. 266]), Маставы (‘збіральнік падаткаў за праезд праз мост’ [9, с. 134]), Матросаў, Меднік (‘спецыяліст па вырабу і рамонту медных рэчаў’ [6, с. 340]), Мірошнікаў (мірошнік ‘млынар’ [9, с. 132]), Міснікаў (міснік ‘місачкін’ [3, с. 285]), Музыка, Налівайка (укр. налпвайко ‘налівалыпчык, той, хто налівае’ [3, с. 296]), Партны (рэг. ‘кравец’ [3, с. 315]), Ратнікаў (ад ратнік ‘радавы салдат дзяржаўнага апалчэння’ [5, с. 100]), Рашэтнікаў (‘той, хто вырабляе рэшата’ [8, с. 140]), Рэзнікаў (ад укр. різнпк ‘прадавец мяса, мяснік’ [5, с. 101]; ад разнік ‘той, хто займаецца рэзаннем жывёлы, мяснік’ [6, с. 546]), Рубан (ад рубіць ‘секчы’ [3, с. 353]), Рудніцкі (руднік, той, хто здабывае ці плавіць руду [3, с. 355]), Рьібакоў (ад рыбак [3, с. 356]), Сальнікаў (разм. сальнік ‘гандляр салам’ [3, с. 582]), Седляроў (укр. сідляр ‘той, хто вырабляе сёдлы, сёдзельнік’ [3, с. 403]), Скрьтнік (рус., укр. скрипник ‘скрыпач’ [3, с. 380]), Смаляроў (рэг. смаляр ‘той, хто працуе ў смалярні, смалакур’ [3, с. 384]), Стукалаў (стукала ‘той, хто прывык стукаць чым-небудзь’ [9, с. 190]), Чумачэнка (‘чумак’ [3, с. 452]; чумак ‘возчык i гандляр на Украіне і поўдні Расіі, які перавозіў на валах соль, рыбу і іншыя тавары’ [6, с. 749]), Шапавалаў (шапавал ‘майстар, які вырабляе валеннем шэрсці капелюшы і інш. рэчы’ [6, с. 754]), Шаўцоў (шавец ‘майстар па шыццю і рамонту абутку’ [6, с. 753]), Швараў (швар ‘кравец’ [9, с. 225]), Швец (швед, швец ‘кравец’ [9, с. 225]), Шклярэўскі (шкляр ‘работнік шкляной прамысловасці’ [6, с. 758]), Школьнік (ст. бел. ‘кіраўнік школы’ [3, с. 475]), Шорнікаў (рэг., рус. шорнік ‘рымар’ [3, с. 479]), Шынкароў, Шынкарэнка (шынкар ‘уладальнік шынка’ [6, с. 768]) і інш.

Не засталіся не заўважанымі і прылады працы чалавека, прадметы бытавога ўжытку і іх часткі, назвы: Абуховіч (абух ‘тупая частка сякеры, процілеглая лязу’ [9, с. 145]), Барылаў (ст. бел. барпла ‘бочачка’ [3, с. 43]), Брундукоў (рус. брундук ‘адна з вяровак парусных снасцей’ [3, с. 61]), Булаўка (булава ‘кароткае жазло з патаўшчэннем на канцы ў выглядзе шара’ [6, с. 96]), Гакаў (гак ‘востры шып у падкове’ [6, с. 140]), Голікаў (голік ‘венік без лісця’ [9, с. 59]), Гунькоў (рэг. гунька ‘пакрывала на каня’ [3, с. 121]), Жыгалкін (рэг. жыгала ‘металічны прут, якім кавалі выпальваюць дзіркі ў дрэве’ [3, с. 149]), Загароўскі (магчыма ад рэг. загарак ‘гадзіннік’ [5, с. 59]), Зыбін (зыба, зыбка ‘калыска’ [4, с. 125]), Кадушкін (кадушка ‘невялікая кадзь’ [6, с. 262]), Камкоў (камка ‘шаўковая тканіна’ [4, с. 133]), Капылоў (капыл ‘нешта вертыкальнае, напрыклад, брусок, які злучае палазы з санямі’ [9, с. 105]), Каробушкін (памянш. каробушка ад каробка [3, с. 186]), Касякоў (касяк ‘тое, што і вушак’ [6, с. 284]), Клецаў (рэг. клёц ‘зуб бараны’ [3, с. 206]), Кобаў (рус. коба ‘кол, пень’ [3, с. 209]), Кочын (коча ‘невялікая рачная пасудзіна або ўладальнік такой пасудзіны’ [9, с. 108]), Кужалеў (кужаль ‘валакно ачэсанага лёну, а таксама ніткі з такога валакна’ [6, с. 306]), Кулаеў (рус. зах. кулай ‘род нажа’ [3, с. 229]), Латушкін (рэг. латушка ‘невялікая гліняная місачка з загнутымі ўнутр краямі’ [3, с. 247]), Лейкін (лейка ‘пасудзіна для палівання раслін’ [9, с. 119]), Лемешаў (ад лемеш ‘рэжучая частка плуга’ [5, с. 62]), Лубачкін (бел. лубка ‘кошык з луба, Лубянка’ [3, с. 257]), Лямцаў, Лямцоў (лямец ‘тоўсты, шчыльны матэрыял, звалены з шэрсці, воўны’ [6, с. 325]), Машнін (рус. мошна ‘мяшочак для грошай’ [3, с. 282]), Набатаў (набат ‘арабскі вялікі барабан, якім папярэджваюць аб небяспецы’ [4, с. 211]), Обадаў (вобад ‘вонкавая частка кола, на якую нацягваецца шына’ [6, с. 114]), Палубакін (бел., рус., укр. палуба ‘карабельная палуба’, рус. ‘страха, столь, насціл’ [3, с. 310]), Папружкін (папруга ‘частка збруі для ўмацавання падсядзёлка на спіне каня’ [6, с. 439]), Пучкоў (пучок ‘звязка’ [9, с. 163]), Рагачоў (рэг. рагач ‘ражон, палка’ [3, с. 345]), Разанаў (укр. розан ‘розга’ [3, с. 346]), Скоблікаў (скобель ‘цяслярская прылада для скаблення’ [9, с. 183]), Пушкоў (ад пух [3, с. 339]), Судніковіч (рэг. суднік ‘шафа для кухоннай пасуды’ [3, с. 397]), Сундукоў (ад сундук [3, с. 398]), Тамараў (сіб. тамар, томар, томарка ‘страла з касцяным тупым наканечнікам для палявання на собаля, куніцу, гарнастая’ [3, с. 407]), Табакін (разм. табака ‘тое, што i тытунь’ [6, с. 649]), Тачылаў, (тачыла ‘тачыльны камень, а таксама станок для навострывання рэжучых інструментаў’ [6, с. 655]), Файкін, Файкоў (бел. рэг., рус. файка ‘люлька’ [3, с. 423]), Хатылеў (рэг. хатыль ‘катомка’, ‘кошык з бяросты’ [3, с. 428]), Шыцікаў (ад рус. рэг. шыцік ‘разнавіднасць лодкі на Поўначы і ў Сібіры’ [5, с. 171]), Шустаў (рус., укр. шуст ‘прыстасаванне для выраўнівання ствала стрэльбы’ [3, с. 485]) і інш.

Словы, якія абазначаюць хатнія рэчы, адзенне, абутак, ежу, стравы, напіткі, таксама складаюць даволі вялікі пласт і сустракаюцца ў наступных прозвішчах: Бурсаў (рус. бурс, бур­са ‘персідская шаўковая тканіна’ [3, с. 70]), Кацуба (рэг. ‘качарга’ [3, с. 195]), Кожанаў (кожан ‘адзенне з мяккай скуры, без шэрсці’ [4, с. 146]), Шкуратаў (ад рус. рэг. шкурат ‘кавалак ста­рой скуры’ [5, с. 172]); Балахонаў (балахон ‘халат шырокага крою, які раней насілі сяляне, а таксама (разм.) наогул шырокая бясформенная вопратка’ [6, с. 80]), Бурносаў (бел. устар. бурнос ‘плашч’ [3, с. 70]), Калпак (каўпак ‘галаўны ўбор конусападобнай, авальнай або іншай формы’ [6, с. 285]), Каптуроў (каптур ‘жаночы і дзіцячы галаўны ўбор’ [3, с. 180]), Лапцеў (ад лапаць ‘абутак з лыка’ [3, с. 246]), Самаркоў (рус. рэг. самара, самарка ‘доўгае, даўгаполае адзенне’ [3, с. 364]), Цеплякоў (магчыма ад рэг. цеплякі ‘валёнкі’ [5, с. 131]), Чугаеў (ст. бел. чугай ‘плашч ці епанча татарскага фасону’ [3, с. 451]), Чулкоў (рус. чулок ‘панчоха’ [3, с. 452]), Балабкоў (балабка, балаба ‘хлеб, калабок, бохан’ [9, с. 26]), Бублікаў (бублік ‘абаранак’ [3, с. 63]), Букатаў (рэг. букатка ‘булка хлеба’ [3, с. 66]), Булкін (булка ‘хлеб з пшанічнай мукі; белы хлеб’ [6, с. 96]), Верашчака (рэг. верашчака ‘мачанка’ [3, с. 85]), Гушча (гушча ‘густая поліўка’ [9, с. 64]), Калачоў (калач ‘пшанічны хлеб, выпечаны ў выглядзе замка з дужкай’ [6, с. 265]), Келъбас (польск. kielbas ‘каўбаса’ [3, с. 199]), Кнышаў (рус. кныш ‘перапечка з маслам, здобная булачка’ [3, с. 209]), Крупень (параўн. крупеня ‘крупяны суп’ [6, с. 302]), Кукін (кука ‘кулак’, ‘пірог з кашай’ [4, с. 169]), Кулагін (кулага ‘мінулагодняя трава пад снегам’ [4, с. 169]; рус., укр. кулага ‘страва з мукі’ [3, с. 228]), Кулажанка (рэг. кулага ‘страва з мукі’ [3, с. 228]), Куляшоў (‘густая мучная або крупяная каша з салам’ [6, с. 306]), Лапуноў (рэг. лапун ‘перапечка, праснак з бульбы і мукі’ [3, с. 245]), Лапшынаў (ад лапша [3, с. 246]), Палюхін (бел. палюхі ‘клёцкі з дранай бульбы’ [3, с. 311]), Помазаў (рэг. помаз ‘падмазка’ [3, с. 329]), Сайкоў (ад сайка ‘белы хлеб’, ‘невялікая рыба, род навагі’ [4, с. 277]), Саламацін (саламата ‘народная страва: кісель або рэдкая каша з мукі з салам ці маслам’ [9, с. 176]), Сушчаў, Сушчынскі (рус. сущ, сущик ‘сушаная дробная рыба’ [3, с. 401]), Юшкін (юшка ‘заглушка ў коміне’, ‘сок ад чаго-небудзь варанага, жыжка, жыдкая частка стравы, навар з мяса ці рыбы, суп з бульбай, рыбны суп’ [3, с. 497]); Гераловіч (параўн. літ. geralas ‘напітак, пітво’ [3, с. 107]), Кулагаў (ад рус. кулага ‘напой з соладу, падобны на піва’ [5, с. 59]), Расолаў (расол ‘вадкасць, насычаная сокамі засоленых у ёй прадуктаў’ [3, с. 552]) і інш.

Шырока прадстаўлены ў прозвішчах Веткаўскага раёна фізічныя і разумовыя характарыстыкі чалавека, асаблівасці характару, яго схільнасці і прывычкі: Астравух (‘які добра чуе, мае вострае вуха’ [3, с. 25]), Бабак (рэг. ‘дурань, безгаловы чалавек’ [3, с. 28]), Барадзін (ад барада [3, с. 41]), Басалыка (параўн. рус. басалыга ‘франт, фарсун’, ‘свавольнік, гарэза’ [3, с. 44]), Батурка (памянш. ад батура ‘балагур, пустамеля’ [3, с. 45]), Брытаў fpyc. брить ‘голены ці коратка пастрыжаны чалавек’ [3, с. 62]), Буйневіч (ад буйны [3, с. 65]), Галавачоў (ад ‘галавач, галаваты’ [3, с. 96]), Гладкоў (ад разм. гладкі ‘сыты, адкормлены’ [6, с. 151]), Глазуноў (глазун ‘зіркасты’ [9, с. 58]; глазун ‘разява, гультай’ [4, с. 79]), Глухаў (‘глухі’ [3, с. 111]), Грамыка (ад гром, грымець, г. зн. ‘чалавек з гучным голасам’ [8, с. 122]), Грыбанаў (грыбака, грыбач, грыбуня ‘таўстагубы’ [9, с. 62]), Губкін (ад губа, губан ‘губаты’ [3, с. 119]; губа ‘вобласць, акруга’ [4, с. 90]), Даўгайла (‘высокі чалавек’ [3, с. 126]), Даўгулёў (даўгуль ‘высокі чалавек’ [3, с. 127]), Дзюбкачоў (дзюбан ‘насаты, з вялікай дзюбай’ [3, с. 131]), Карзуноў (карзун ‘чалавек, у якога адсутнічаюць пярэднія зубы’ [9, с. 105]), Караткевіч (ад кароткі [3, с. 187]), Касмачэўскі (касмач ‘чалавек з доўгімі ўзлахмачанымі пасмамі валасоў’ [6, с. 283]), Кіслякоў (кісляк ‘кіслы, вялы, хваравіты’ [9, с. 99]), Клюеў (клюй ‘чалавек з доўгім, арліным носам’ [9, с. 100]), Крыўцоў (крывец ‘крывы, г. зн аднавокі чалавек’ [9, с. 109]), Kyдлянкоў (ад разм. кудлы ‘доўгія скалмачаныя пасмы валасоў’ [6, с. 306]), Кудраўскі (рэг. кудравы, кудрач ‘кучаравы’ [3, с. 226]), Куцепаў (цюрк. куцеп ‘каратканогі’ [9, с. 114]), Кучаравенка (‘кучаравы’ [3, с. 237]), Лунеў, Лунёў (лунь ‘сівавалосы чалавек’ [9, с. 123]), Ляўшоў (ад ляўша [3, с. 264]), Малажаўскі (рэг. малажавы ‘маладжавы’ [3, с. 270]), Малей (‘малы, невялікага росту’ [3, с. 270]), Малюшын (‘малы’ [3, с. 272]), Набокін (набокі ‘крывабокі’ [9, с. 137]), Надтачэеў (параўн. бел. надтачыць ‘падоўжыць што-небудзь, зрабіць даўжэйшым’ [3, с. 295]), Прыгожанка, Прыгожынкаў (ад прыгожы [3, с. 334]), Рагінскі (літ. raginis ‘рагавы’ [3, с. 345]), Райкоў (рус. райкйй ‘гучны, зычны’ [9, с. 166]), Рослікаў (рослік ‘рослы’ [3, с. 352]), Рудзькоў (‘руды, рыжы чалавек; укр. рудько мянушка, рыжая, дамашняя жывёла’ [3, с. 354]), Рыжанкоў (‘рыжы’ [3, с. 356]), Салагубаў (рэг. ‘чалавек з тоўстымі заўсёды мокрымі губамі’ [3, с. 362]), Салтыкоў (ад татар, салтык ‘кульгавы’ [9, с. 176]), Сілаеў (сілай ‘сілач, асілак’ [3, с. 374]), Сінягрыбаў (са спалучэння з сінімі грыбамі (губамі) [3, с. 374]), Суглоб (рэг. суглоб ‘гарбаты чалавек’ [3, с. 396]), Суханаў (сухан ‘худы, сухі’ [9, с. 191]), Сучкоў (сучок ‘нізенькі, сухі чалавек’ [9, с. 191]), Сядоў (рус. седой, ‘сівы’ [3, с. 403]), Усачоў (рус. усач ‘вусач’ [3, с. 422]), Ушанок (рус. ушан ‘чалавек ці жывёліна з вялікімі вушамі’ [3, с. 422]), Храмянкоў (рус. хромец ‘кульгавы’ [3, с. 433]), Целяпнёў (целепень ‘няскладны, нязграбны чалавек’ [3, с. 437]), Чалаў (ад чалы ‘шэры з рудым адценнем’ [5, с. 154]), Чарняўскі (ад ‘чарнявы’ [3, с. 448]), Чарнышэвіч (рус. черныш ‘смуглы, чарнявы чалавек’ [3, с. 448]), Чубароў (параўн. рус. чубарий (аб масці) ‘з цёмнымі лапінамі па светлай шэрсці’ [3, с. 451]), Шаўкуноў (рэг. шаўкун ‘той, хто шамкае, невыразна гаворыць з-за адсутнасці зубоў’ [3, с. 471]), Шмаргуноў (рэг. шмаргун ‘той, хто шморгае носам’ [3, с. 478]), Шульгін (шульга ‘ляўша’ [9, с. 229]), Шьіраеў (шырай ‘шыракаплечы’ [9, с. 228]); Алымаў (рэг. алым ‘прасцяк’ [4, с. 13]), Байкоў (памянш. ад слова бай [9, с. 25]; ад рус. слова бойкий [9, с. 36]; ад слова бойка ‘так называлі закарпацкіх украінцаў’ [9, с. 36]), Батурын (батура ‘упарты, незгаворлівы’ [9, с. 28]; батура ‘вартавая вежа’, батыр ‘асілак, волат’ [4, с. 28]), Башылаў (башыла ‘свавольнік’, ‘дураслівец’ [9, с. 31]), Болсун (кірг. ‘хай будзе’ [3, с. 58]), Буянкоў (ад буян, дэбашыр [3, с. 74]), Гатальскі (параўн. рэг. гаталяй ‘гультай’ [3, с. 106]), Глазуноў (рус. глазун ‘разявака, той, хто без справы ходзіць і разглядвае’ [3, с. 110]), Глотаў (глот ‘крыўдзіцель, вымагальнік’ [9, с. 58]; глот ‘скнары чалавек, п’яніца’ [4, с. 79]), Гузоўскі (гуза ‘непаваротлівы, няспрытны’ [9, с. 64]), Драчоў (драч ‘задзіра, крыўдзіцель’ [9, с. 69], Дзеравяшкін (дзеравяга ‘цурбан, балван, дурань’ [4, с. 90]), Дзівакоў (дзівак ‘чалавек з незвычайнымі схільнасцямі, звычкамі, поглядамі’ [6, с. 178]), Дзікароў (ад дзікар ‘нелюдзімы чалавек’ [3, с. 130]), Дзюндзікаў (рэг. дзюндзік ‘п’яніца’, ‘гультай’ [3, с. 131]), Зацееў (зацей ‘выдумшчык, пачынальнік’ [3, с. 158]), Зацюпа (параўн. рэг. зацюпаць ‘заплюхаць, абпаліць (адзенне)’, перан. ‘затуркаць, забіць’ [3, с. 158]), Зубкоў (ад зуб; ‘той, хто ўвесь час паказвае зубы, кпіць над іншымі’ [9, с. 85]), Зуеў, Зыкаў (‘чалавек з гучным голасам’ [9, с. 85]), Кепін (рэг. кеп ‘дурань, дурны’ [3, с. 199]), Козыраў (козыр ‘чалавек храбры’, ‘франт, фарсун’ [9, с. 101]), Круцялёу (‘хітрун, махляр’ [6, с. 302]), Курака (параўн. цюрк. курак ‘скупы, прагны, задумлівы, летуценнік’ [9. с. 113]), Куракін (ад цюрк. курак ‘сухі, задумлівы, або скупы чала­век’ [1, с. 47]), Лынькоў (рус. лынь ‘гультай, хто ўцякае ад справы, бадзяга’ [3, с. 260]), Лю­безны (рус. любезный ‘ласкавы, мілы, ветлівы’ [3, с. 261]), Мануйлау (рус. мануйла ‘абманшчык, той, хто ўмее выманіць’ [3, с. 274]), Марачкоў (рус. марач ‘той, хто пэцкае’ [3, с. 275]), Марчанка (параўн. рэг. марчыць ‘мучыць тугою’ [3, с. 277]), Налётаў (налёт ‘крыўдзіцель’ [9, с. 138]), Непша (параўн. ст. рус. непыцати ‘сумнявацца’ [3, с. 299]), Папсуеў (папсуй ‘той, хто псуе’ [3, с. 314]), Пералыгін (пералыга ‘той, хто распаўсюджвае весткі ў скажоным выглядзе’ [9, с. 152]), Піскуноў (піскун ‘той, хто часта пішчыць’ [6, с. 477]), Плаксін (плакса ‘пра таго, хто любіць скардзіцца, наракаць’ [6, с. 478]), Прастакоу (рэг. прастак ‘прасцяк, просты чалавек’ [3, с. 332]), Рогачау (рогач ‘магутны або ўпарты чалавек’ [9, с. 168]), Сакуноў (рэг. сакун ‘той, хто вымаўляе [с] замест іншых гукаў ці цвёрдае [с] замест мяккага’ [3, с. 361]), Сігаеў (параўн. рус. сигала, сигун, сигач ‘скакун, прыгун’ [3, с. 373]), Смірноў (ад ‘смірны’ [3, с. 384]), Суганякін (параўн. рус. сугонять ‘даваць нагонку, ганяць, лаяць, дакараць’ [3, с. 396]), Сулікоў (параўн. рэг. сулік ‘абяцанка, абяцанне’, ‘пажаданне’ [3, с. 398]), Сьічоў (ад сыч ‘маўклівы, пануры чалавек’ [6, с. 646]), Трусаў (‘палахлівы чалавек’, ‘заяц’, ‘трус’ [9, с. 199]), Тульжанкоў (параўн. бел. туляга ‘той, хто туляецца’ [3, с. 417]), Філонаў (жарг. філон ‘гультай’ [3, с. 423]), Хазаў (хаз ‘франт, фарсун, марнатравец’ [9, с. 209]), Хамулькін (параўн. хамуль ‘хам’ [3, с. 427]), Хахелька (рус. хахель ‘абманшчык, які прыкідваецца прыстойным чалавекам’ [3, с. 429]), Цікавец (ад цікавы [3, с. 438]), Ціхановіч (ціхан ‘ціхі, ціхоня’ [3, с. 438]), Цуканаў (ад цукан ‘дыялектная група людзей, якія вымаўляюць [ц] замест [ч’] [5, с. 153]), Цымбалаў (рэг. цымбал лайл. жарт ‘грыбазвон’ [3, с. 441]), Цюрыкаў (ад рус. дзеяслова тюрйть ‘хлусіць, блытаць’ [5, с. 142]), Частпухін (ад чыстуха ‘ахайны’ [9, с. 216]), Чванькоў (параўн. укр. чванько, чванька ‘ганарлівец, задавака’ [3, с. 449]), Чваркоў (параўн. бел. рэг. чвэра ‘гаварун’ [3, с. 450]), Шастапалаў (ад рус. шестопалый ‘з шасцю па­льцам!’ [5, с. 167]), Шахраеў (укр. шахрай ‘ашуканец, круцель, махляр’ [3, с. 472]), Шацілаў (рэг. шаціла ‘той, хто шатаецца, ходзіць без справы, бадзяга’ [3, с. 472]), Шкрэдаў (рэг. шкрэд ‘задзіра, упарты чалавек’ [3, с. 475]), Шчарбакоў (ад шчарбак ‘чалавек з тварам, на якім бачны сляды воспы, або чалавек, які не мае зуба’ [5, с. 183]), Шэметаў (ад рус. рэг. шэмет ‘вельмі хуткі (у хадзьбе i працы); бадзяга’ [5, с. 166]), Юдовіч (юда ‘здраднік; каварны чалавек, хітрун’ [3, с. 496]), Юркоў (ад юркі ‘хуткі, жвавы, паваротлівы’ [5, с. 186]) і інш.

Сустракаюцца прозвішчы, у асновах якіх словы, што абазначаюць музычныя інструменты: Смьікоўскі (ад смык [3, с. 385]), Трасцянкоў (рус. тростянка ‘дудка з чароту’ [3, с. 413]); грашовыя адзінкі: Грошыкаў (грош ‘даўнейшая медная двухкапеечная манета, пазней паўкапеечная’ [6, с. 157]), Злотнікаў (злоты ‘грашовая адзінка ў Польшчы’ [6, с. 243]); назвы месяцаў: Шэвелеў (татар, шавваль ‘назва дзесятага месяца мусульманскага года [9, с. 226]); элементы зямной паверхні, апрацаваныя ўчасткі: Калуга (калуга ‘гразкае месца’, ‘вялікая ры­ба, від бялугі’ [9, с. 92]; калуга ‘багна, дрыгва’ [4, с. 132]), Калугін (рус. калуга ‘багна, балота’ [3, с. 174]), Рошчын (рус. роща ‘гай’, ‘запаведны лес, заказнік’ [3, с. 352]), Ручайскі (ад ручай [3, с. 356]); з’явы прыроды: Бураў (ад бура [3, с. 68]), Заранкоў (заранка ‘ранішняя ці вячэрняя зорка або ўвогуле зорка’ [6, с. 224]), Мяцельскі (рэг. мяцель ‘мяцеліца’ [3, с. 293]), Парошын (пароша ‘снег, які толькі што выпаў’ [6, с. 445]), Старыкаў (бел. старык ‘старое рэчышча’ [3, с. 390]), Студзенка (рус. студенка ‘халодная крынічная вада’ [3, с. 395]), Сухавееў (сухавей ‘сухі гарачы вецер, які нясе з сабой працяглую засуху’ [6, с. 639]), Траскуноў (разм. траскун ‘моцны мароз’ [6, с. 661]); з’явы жыцця грамадства: Вольскі (ад воля [3, с. 89]), меры вагі ці аб’ёму: Бекарэвіч (ст. рус. бекар ‘мера вагі ці аб’ёму’ [3, с. 49]); месца жыхарства: Высоцкі (ад высокі; ад назвы сяла Высокае, Высоке (шмат на Украіне) [9, с. 54]), Гаравы (‘той, хто жыве на гары, на высокім месцы’ [3, с. 101]), Гарадзецкі (Гарадзец ‘назва некалькіх населеных пунктаў, якія знаходзяцца на старажытных умацаваннях’ [9, с. 61]), Загароўскі (магчыма ‘той, хто жыве за гарой’ [3, с. 153]) Загорын (‘той, хто жыве за гарой’ [3, с. 153]), Залуцкі (‘які жыве за лукою ці ў в. Залукі, Залучча’ [3, с. 155]), Запольскі (‘які жыве за полем’ [3, с. 156]), Падгорны (‘які жыве каля гары, пад гарою’ [3, с. 306]); рэлігійныя назвы: Бажкоў (ад ‘бог’ [3, с. 57]) і інш.

Невялікая колькасць прозвішчаў утвараецца ад геаграфічных назваў і назваў розных этнічных груп, што некалі жылі або трапілі па розных прычынах на Беларусь, а пазней асіміляваліся сярод беларусаў: Готаў (магчыма ад гот, готы ‘група старажытнагерманскіх плямён’ [6, с. 155]), Грэцкі (ад грэк [10, с. 31]), Данцоў (ад Дон [5, с. 36]), Дрыбянцоў (‘з Дрыбіна’ [3, с. 137]), Казарын (ад рэг. казары ‘хазары’ [9, с. 91]), Мазурок (памянш. ад мазур, мазуры — этнічная група палякаў, што жыве на паўночным усходзе Полыпчы [11, с. 37]), Русакоў (рэг. i рус. русак ‘рускі чалавек’ [3, с. 355]), Цыганок (‘цыган ці чарнавалосы хлапец’ [9, с. 214]).

Словы, якія абазначаюць асоб па сваяцтву ці па становішчы ў сям’і, па становішчы ў грамадстве, у калектыве, можна сустрэць у прозвішчах: Адзінцоў (адзінец ‘адзінокі чалавек, бабыль’ [9, с. 146]), Асадчы (укр. осадчпй ‘асаднік, першапасяленец, заснавальнік паселішча’ [3, с. 24]), Басякоў (басяк ‘прадстаўнік дэкласаваных слаёў насельніцтва’ [6, с. 83]), Батракоў (батрак ‘наёмны рабочы’ [3, с. 45]), Беспразванны (‘які не мае прозвішча’ [3, с. 53]), Блізнічэнка (ад блізкі [3, с. 55]), Боцман, Варывода (рэг. ‘бедны чалавек’ [8, с. 119]), Войцік (ст. бел. войт ‘старшыня мяшчанскага ці магдэбургскага суда’, ‘наглядчык за прыгоннымі, прыганяты, прызначаны з сялян памешчыкам’ [3, с. 89]), Гараднічы (‘начальнік горада (у Расіі да сярэдзіны 19 ст.)’ [6, с. 144]), Гарэлаў (гарэлымі называлі людзей-пагарэльцаў [9, с. 60]), Гарэленка (ад гарэлы [3, с. 1051), Дворкін (рэг. дварак, ‘шляхціч’ [3, с. 128]), Дзяржаўскі (параўн. ст. бел. державца ‘правіцель вобласці’, ‘часовы ўладальнік’ [3, с. 132]), Дольнікаў (уст. дольнік ‘удзельнік долі’ [3, с. 134]), Жалдак (рус. форма желдак, або жолдак ‘салдат, воін’ [9, с. 77]), Жданаў (імя Ждан бацькі давалі доўгачаканаму жаданаму сыну [9, с. 77]), Жыхараў (жыхар ‘той, хто жыве ў памяшканні, жылец’ [6, с. 202]), Іназемцаў (іназемец ‘іншаземец’ [3, с. 164]), Камісараў (камісар ‘службовая асоба, чыноўнік, якому давалася адказнае даручэнне’ [9, с. 103]), Каплан (рэг. ‘капелан’ [3, с. 180]), Катлабай (з тат. котлы ‘шчасце’ і бай ‘багаты’ [3, с. 192]), Коханаў (рус. коханый ‘каханы’ [9, с. 107]), Купчыкаў (ад купец [3, с. 232]), Лютарэвіч (рус., укр. лютор, лютер ‘лютэранін’ [3, с. 262]), Малышэўскі (ад малыш [3, с. 272]), Мамачкін (ад мама [3, с. 273]), Навасёлаў (навасёл ‘новы пасяленец, жыхар’ [6, с. 358]), Нечаеў (нечай ‘той, каго не чакалі’ [9, с. 142]), Новікаў (ад новік ‘новы жыхар, які аднекуль прыйшоў’ [5, с. 82]), Пазнякоў (рус. поздняк ‘апошняе дзіця ў старых бацькоў, ці дзіця, якое нарадзілася праз доўгі час пасля папярэдняга’ [3, с. 308]), Паноў (ад пан [3, с. 313]), Попчанка (ад поп [3, с. 329]), Прывалаў (параўн. рус. привал ‘прымак’ [3, с. 334]), Прыходзька (‘той, хто прыйшоў, прышлы’ [3, с. 336]), Самажэнаў (са спалучэння сам жэніцца [3, с. 364]), Скарабагаты (рус. скоробогат ‘хто скора разбагацеў’ [3, с. 376]), Спасянкоў (магчыма ад спасены ‘выратаваны, уратаваны’ [3, с. 388]), Страдаеў (магчыма, ‘той, хто шмат пакутаваў’; страда ‘гарачая пара для працы’ [4, с. 301]), Субоцін (‘дзіця, якое нарадзілася ў суботу’ [9, с. 190]), Тараканаў (цюрк. тар­хан ‘чалавек, які за асаблівыя паслугі пазбаўлены падаткаў’ [9, с. 194]), Траянаў (укр. троян ‘бацька траіх блізнят’ [5, с. 413]), Удовін (ад удава [3, с. 420]), Ханевіч (ад хан [3, с. 427]), Хрычкоў (рэг. лайл. ‘стары хрыч, стары чорт’ [3, с. 434]), Худзякоў (худзяк ‘бедны чалавек’ [4, с. 344]), Цуранкоў (параўн. рэг. цурацца ‘адракацца, выракацца’ [3, с. 439]), Чарнецкі (чарнец ‘манах’ [6, с. 744]), Шляхцінцаў і інш.

Назвы абстрактных паняццяў сустракаюцца ў прозвішчах: Бадзюлін (рэг. бадзюля ‘што-небудзь маленькае, як зернетка, крупінка’ [3, с. 32]), Бойка, Булдзін (ад булда, параўн. тат. булды ‘досыць, даволі; гатова, усё зроблена’ [3, с. 67]), Гаеў (рус. гай ‘крык, гам, шум’ [3, с. 94]), Гаманкоў (гамана ‘гучная, неразборлівая гаворка’ [6, с. 142]), Гоманаў (гоман ‘гучная невыразная гаворка некалькіх чалавек’ [6, с. 154]), Гукаў (гук [3, с. 120]), Гулевіч (рэг. гула ‘глупства, бязглуздзіца, драбніца’ [3, с. 121]), Дзеньдобры (прывітанне ‘добры дзень’ [3, с. 129]), Калейкін (рэг. памянш. калейка ‘чарга’ [3, с. 172]), Каменеў, Коўзелеў (рэг. каўзель ‘коўзанка, месца для коўзання, лёд’ [3, с. 215]), Крэсаў (уст. бел. крес ‘мяжа, граніца, крайняя грань’ [3, с. 224]), Ляпін (ляпа ‘пляскач, аплявуха’ [4, с. 190]), Нерушаў (неруш ‘што-н. некранутае’ [3, с. 299]), Патаеў (рэг. патай ‘тайна’ [3, с. 317]), Перагудаў (перагуд ‘моцны крык, гуд’ [9, с. 152]), Рыкаў (ад слова рык [9, с. 171]), Рычкоў (параўн. рык ‘моцны працяглы роў; злоснае рыканне’ [6, с. 569]), Санкоў (ад сан [3, с. 364]), Хабараў (хабар ‘прыбытак, барыш’ [9, с. 209]), Холін (холя ‘догляд, клопат аб кім-небудзь’ [9, с. 211]), Цейкін (рус. наўг. цейка ‘дзірачка, ячэйка’ [3, с. 437]), Чушаў (рус. чушь ‘лухта, глупства’ [3, с. 454]), Шавяленка, Шавялёў (рус. шавель ‘шваль, зброд’ [3, с. 460]), Шарамецъеу (тур. шеремет ‘жвавасць, гарачнасць каня’ [3, с. 467]) і інш.

Сустракаюцца і прозвішчы, што абазначаюць назвы міфалагічных істот: Дунаеў (Дунаем называлі ўсходнія славяне любую быструю паўнаводную раку, а імя давалі дзецям у гонар духа такой ракі [9, с. 71]), Меркулаў (ад Меркурый ‘старажытнарымскі бог, апякун гандлю’ [9, с. 131]), Чурын (ад Чур ‘славянскі язычаскі бог хатняга ачага’ [9, с. 222]). Як сцвярджае Васіль Шур, “такія найменні доўгі час выступалі ў якасці ўласных імён, а ў пазнейшыя перыяды сталі прозвішчамі” [11, с. 33].

Аналіз вышэй разгледжаных прозвішчаў дае нам магчымасць сцвярджаць, што самай прадуктыўнай матывацыйнай базай для ўтварэння прозвішчаў Веткаўскага раёна з’яўляецца апелятыўная лексіка, якая прадстаўлена разнастайнымі лексіка-семантычнымі групамі. Най­болып пашыранымі з’яўляюцца прозвішчы, што ўтварыліся ад прафесій, фізічных і разумовых характарыстык чалавека, асаблівасцей характару, яго схільнасцей і прывычак, назваў расліннага і жывёльнага свету. Менш пашыраны прозвішчы, што ўтварыліся ад прадуктаў харчавання, геаграфічных назваў.

Літаратура

  1. Баскаков, Н.А. Русские фамилии тюркского происхождения / Н.А. Баскаков. — М.: Главная редакция восточной литературы издательства «Наука», 1979. — 279 с.
  2. Бірыла, М.В. Беларуская антрапанімія. Уласныя імёны, імёны-мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы / М.В. Бірыла. — Мінск: Навука і тэхніка, 1966. — 327 с.
  3. Бірыла, М.В. Беларуская антрапанімія. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўнай лексікі / М.В. Бірыла. — Мінск: Навука і тэхніка, 1969. — 508 с.
  4. Веселовский, С.Б. Ономастикон. Древнерусские имена, прозвища и фамилии / С.Б. Веселовский. — М.: Наука, 1974. — 382 с.
  5. Никонов, В.А. Словарь русских фамилий / В.А. Никонов; сост. ЕЛ. Крушельницкий. — М.: Школа-Пресс, 1993. — 224 с.
  6. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы: больш за 65000 слоў / пад рэд. М.Р. Судніка, М.Н. Крыўко; афармл. А.М. Хількевіча. — 3-е выд. — Мінск: БелЭн, 2002. -784 с.
  7. Тураўскі слоўнік: у 5 т. / склад. А.А. Крывіцкі, Г.А. Цыхун, І.Я. Яттткін [і інш.]. — Мінск: Навука і тэхніка, 1982-1987. — 5 т. — 423 с.
  8. Усціновіч, Г.К. Антрапанімія Гродзеншчыны i Брэстчыны (XIV-XVIII стст.) / Г.К. Усціновіч. — Мінск: Навука і тэхніка, 1975. — 175 с.
  9. Федосюк, Ю.А. Русские фамилии: популярный этимологический словарь / Ю.А. Федосюк. — М.: Детская литература, 1980. — 239 с.
  10. Федосюк, Ю.А. Что означает ваша фамилия? / Ю.А. Федосюк. — 3-е изд. — М.: Флинта: Наука, 2008. — 88 с.
  11. Шур, В.В. 3 гісторыі ўласных імёнаў / В.В. Шур. — Мінск: Вышэйшая школа, 1993. — 156 с.
  12. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы. — Т. 2. Г-К. — Мінск: Гал. рэд. Беларус. Сав. Энцыклапедыі, 1978. — 768 с.

Аўтар: У.А. Бобрык
Крыніца: Известия Гомельского государственного университета имени Ф. Скорины. Сер.: Гуманитарные науки. — 2012. — №1 (70). — С. 111-118.