Прэзентацыя выдання “Хроніка Царкоўна-гістарычнай камісіі Гомельскай епархіі»

0
383
Хроніка царкоўна-гістарычнай камісіі ў Гомелі

25 сакавіка ў 18.00 цэнтральная гарадская бібліятэка ім. А.І. Герцэна запрашае на прэзентацыю першага выпуску выдання «Хроніка Царкоўна-гістарычнай камісіі Гомельскай епархіі».

Першы выпуск выйшаў у друкарні ТДА «Барк». Праект быў рэалізаваны пры ўдзеле і падтрымцы старшыні Царкоўна-гістарычнай камісіі архімандрыта Амвросія (Шаўцова).

У гэтым выпуску вызначаны наступныя рубрыкі: «Жывыя асобы», «Гісторыя Гомельскай епархіі», «Маналогі і дыялогі», «Помнікі матэрыяльнай і духоўнай культуры», «Нататкі». У нумар ўвайшлі артыкулы І. Грышчанка, Н. Шуканавай, І. Смірновай, С. Цыкуновай, С. Васовіча, В .Афанасьевай, А. Скідана, А. Патапава, А. Шастаковай.

Хроніка царкоўна-гістарычнай камісіі ў Гомелі

А. Ананьеў у прадмове да выдання распавёў пра гісторыю стварэння камісіі: «Цяжка сказаць дакладна, калі і ў каго ўпершыню ўзнікла ідэя стварэння структуры пры епархіі, задачамі якой з’яўляліся б збор і апрацоўка матэрыялаў па гісторыі Царквы Гомельшчыны. Вядома, такія людзі з’яўляліся, яны працавалі, і праца многіх з іх не засталася для нас страчанай. Але, на жаль, часта значныя вынікі ў гэтым кірунку заставаліся або незаўважанымі, або забытымі».

У сваім артыкуле А. Ананьеў пастараўся назваць усіх, хто займаўся даследаваннем царкоўнай гісторыі Гомельшчыны як у пачатку стварэння Камісіі, так і ў цяперашні час, усіх, хто правёў у архівах горада і за яго межамі гады, хто шукаў, а потым гадзінамі распытваў сьведкаў-відавочцаў, памятаюць падзеі пачатку і сярэдзіны ХХ стагоддзя, хто збіраў і працягвае збіраць неацэнны матэрыял пра гісторыю роднага краю.

Уваход на мерапрыемства вольны

Калі: 25 сакавіка ў 18.00
Дзе: Актавая зала цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя. А.І. Герцэна (вул. Савецкая, 26/3-ці паверх)

Хроніка царкоўна-гістарычнай камісіі ў Гомелі