Прэзентацыя трэцяга нумара альманаха DRUVIS у Гомелі

0
1285
часопіс

Прэзентацыя альманаха DRUVIS, прысвечанага традыцыйнай этнічнай культуры і гісторыі беларусаў, тутэйшай дахрысціянскай рэлігіі і міфалогіі адбудзецца ў Гомелі 11 чэрвеня.

У прэзентацыі возьмуць удзел філосаф Аляксей Дзермант і Тодар Кашкурэвіч – этнакультуролаг, музыка, адзін з тых, хто стаяў ля пачаткаў адраджэння дударскай традыцыі.

Тэмы, якія будуць абмяркоўвацца на прэзентацыі: этнагенез беларусаў, балцкі субстрат, язычніцтва – этнічная рэлігія беларусаў, індаеўрапейская традыцыя як аснова нашай ідэнтычнасці, Беларусь як частка Балта-Скандынавіі, ВКЛ як Імперыя.

Тодар Кашкурэвіч зайграе на дудзе традыцыйныя беларускіі мелодыі.

Імпрэза адбудзецца ў Славянскай бібліятэцы (вул. Ланге, 17).

Пачатак а 16.00.

Уваход вольны.

Кошт першага і другога нумароў альманаху DRUVIS – 35 тыс. рублёў, трэцяга нумару – 40 тыс. руб. Набыць іх можна будзе на прэзентацыі.

Пасля прэзентацыі ўва ўсіх будзе магчымасць наведаць майстар-клас “Талакі” па беларускіх народных танцах .

Друвіс, друвис, Druvis, Дзермант