Прэзентацыя “Расійска-беларускага слоўніка” Некрашэвіча і Байкова адбудзецца ў Гомелі

0
1312

15 снежня ў Гомелі адбудзецца прэзентацыя апошняга перавыдання “Расійска-беларускага слоўніка” Сцяпана Некрашэвіча і Міколы Байкова з удзелам навуковага рэдактара, к.ф.н. Сяргея Запрудскага (БДУ) і спецыяліста па гістарычнай лексікаграфіі, к.ф.н Ірыны Савіцкай (БДУ).

Першае яго выданне з’явілася ў 1928 годзе. У пачатку працы над ім для Некрашэвіча і Байкова быў вызначаны аб’ём у 30 тысяч слоў. Але ў выніку пад адной вокладкай выдалі больш за 60 тысяч. Як адзначылі тады складальнікі, том быў створаны паводле выбаркі слоў са «Словаря белорусского наречія» Насовіча, «Смоленского областного словаря» Дабравольскага, «Беларуска-польска-рускага слоўнік» Ціхінскага, «Віцебскага краёвага слоўніка», «Практычнага вайсковага слоўніка», рукапісных слоўнікаў Шпілеўскага і Мядзведскага, а таксама з выбраных літаратурных твораў і народнай мовы.

Запрашаюцца ўсе зацікаўленыя!

Калі: 15 снежня (чацвер) а 17.30

Дзе: г. Гомель, Славянская бібліятэка (вул. Ланге. 17 , II паверх, пакой № 203).