Паважанае спадарства!
ГМКГА “Талака” запрашае 1 кастрычніка ўсіх зацікаўленых у краязнаўстве на прэзентацыю кнігі Віктара Раманцова “Светлагоршчына ў пытаннях і адказах”.
Вы пачуеце цікавыя гісторыі з жыцця-быцця светлагорцаў і наваколля, здолееце задаць пытанні аўтару, паўдзельнічаць у дыскусіі.
Таксама для нас выступіць славуты гомельскі бард Андрусь Мельнікаў.
Калі: 1 кастрычніка, 14.00
Дзе: Славянская бібліятэка (вул. Ланге, 17, другі паверх)
На прэзентацыі можна будзе набыць і саму кнігу.
Да сустрэчы!