Прэзентацыя кнігі пра манастыр у Чонках пройдзе ў Гомлі

0
116
Манастыр у Чонках пад Гомлем

У Гомелі пройдзе прэзентацыя новага выдання з серыі Духоўная спадчына Гомельшчыны «Чонскі манастыр. Гісторыя і лёсы». Мерапрыемства адбудзецца 9 кастрычніка ў 17:30 у цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Герцэна.

Аўтары даследвання Сяргей Валянцінавіч Цыкуноў і Наталля Мікалаеўна Казлова правялі вельмі вялікую працу па зборы матэрылаў па гісторыі адного з найстаражытнейшых манастыроў Гомельшчыны. Заснаваны як стараабрадніцкі мужчынскі, ён пасля быў пераўтвораны ў адзінаверскі-праваслаўны мужчынскі, а на пачатку XX стагоддзя ў праваслаўны жаночы. Манастыр быў зруйнаваны ў 1943 годзе і дагэтуль не адноўлены.

Манастыр у Чонках пад Гомлем книгаГісторыя абіцелі цесна звязаная з гісторыяй нашага края. Тут была пастрыжаная ў манашаства святая Гомельскай зямлі — прападобная матушка Манефа. Але і акрамя праслаўленай святой спадвіжніцы ў манастыры падвізаліся шмат сясцёр, якія захавалі вернасць манаскім абетам, прайшлі праз суворыя выпрабаванні ў часы ганенняў.

Акрамя шматлікіх архіўных дакументаў аўтары прыводзяць вельмі цікавыя сведчанні людзей звязанных з манастыром. Манахіні Чонскай абіцелі засноўвалі шматлікія абшчыны (манаскія суполкі), скіты на Гомельшчыне, у якія прыходзілі нават пасля закрыцця манастыра і ў якіх заставаліся жанчаны, якія вырашылі служыць Госпаду.

Прыходзце. Будзе цікава.