Прэзентацыя кнігі пра аўтара Нарыльскага паўстання пройдзе ў Гомелі

0
1123
прэзентацыя кнігі пра Рыгора Клімовіча ў Гомелі

У панядзелак 29 кастрычніка — Дзень Памяці ахвяр палітычных рэпрэсій, у Гомельскім грамадска-палітычным цэнтры па вуліцы Палескай, 52 адбудзецца прэзентацыя кнігі Анатоля Бароўскага «Паўстанец духу — Рыгор Клімовіч». Рыгор Клімовіч — вязень ГУЛАГу, аўтар гімна нарыльскіх паўстанцаў 1953 г.

Ён — адзін з тых, хто і ва ўмовах таталітарнай безвыходнасці імкнуўся заставацца свабодным.

Рыгор Клімовіч (кіраўнік нарыльскага паўстання 1953 г.)

Пачатак у 18:00.
Уваход вольны.
Кожны з удзелькаў атрымае асобнік кніжкі.

Будзе таксама вырашана і пытанне, калі ладзіць традыцыйную талаку па прыборцы месцаў растрэлаў ахвяр сталінскіх рэпрэсій 1930-х гадоў у Гомелі.