Навуковы супрацоўнік Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шклярава Генадзь Лапацін прэзентуе 26 лютага ў Гомелі сваю кнігу “К каждаму разгавору прыказка ё…” (З вопыту вывучэння дыялектычнай фразеалогіі. Матэрыялы да фразеалагічна-парэміалагічнага слоўніка асобы. Варвара Грэцкая. Запісы 2005-2012 г.г.).
Прэзентацыя адбудзецца ў грамадска-палітычным цэнтры ў Гомелі на вуліцы Палескай, 52.
Пачатак: 18:00
Уваход вольны.
Родная — гэта мова бацькоў і прадзедаў, што жылі на гэтай зямлі! Гэта не толькі стандарты, закладзеныя беларускай наркамаўкай ці тарашкевіцай, але і жывая гутарка нашых вёсак.