Прэзентацыя кнігі гісторыка Андрэя Катлярчука “У ценю Польшчы і Расеі”.

0
1058
Катлярчук, у ценю

Паважаныя сябры!

ГМКГА “Талака” запрашае вас на прэзентацыю кнігі гісторыка Андрэй Катлярчука “У ценю Польшчы і Расеі”.

Прэзентаваць кнігу будзе сам аўтар. Галоўны рэдактар часопісу “Arche” Валер Булгакаў таксама далучыцца да прэзентацыі.

Дадзеная кніга – беларускае выданьне доктарскай дысэртацыі вядомага беларускага гісторыка са Швэцыі Андрэя Катлярчука. Асобным выданьнем на беларускай мове выходзіць упершыню, хоць раней друкавалася на старонках “ARCHE” (№ 7-8 за 2008 г.).

У манаграфіі знайшлі адлюстраваньне спробы ВКЛ заключыць дзяржаўную унію са Швэцыяй. Асобныя часткі манаграфіі прысвечаныя ўкраінска-шведскім і ўкраінска-расійскім дачыненням.

Прэзентацыя адбудзецца 3 чэрвеня па адрасе вул.Палесская, 52 (управа АГП)

Пачатак: 19.30

КатлярчукАндрэй Катлярчук (нар. 1968, Новачаркаск) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (2006). Ляўрэат Прэміі ПЭН-цэнтру імя Ф.Багушэвіча

Выкладае ўва ўнівэрсытэце Паўднёвага Стакгольму. Дасьледуе швэдзка-беларускія гістарычныя стасункі. Пэўны час зьяўляўся карэспандэнтам газэты Наша Ніва ў Швэцыі.

У 2009 годзе ўзначаліў ініцыятыўную групу з мэтаю прымусіць швэдзкія ўлады зьмяніць афіцыйную назву Беларусі па-швэдзку з Vitrussland на Belarus.

Працы

Кнігі

– Швэды ў гісторыі й культуры беларусаў, Менск, 2002 (Прэмія імя Францішка Багушэвіча (ПЭН-цэнтар))

– У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст. Беларускае Гістарычнае Таварыства (Беласток) і Інстытут Беларусістыкі, Менск, 2010, ISSN 1392-9682

Артыкулы

– Беларусы Бранскага краю // Arche, 2-2001

– Яшчэ раз пра месца беларусаў у гісторыі // Arche, 5 -2003

– Падарожжа ў сэрца Літвы // Arche, 1-2 -2006

– «Уцёкі мазгоў», ці Лёсы пратэстантаў Вялікага Княства Літоўскага ў другой палове XVII ст. // Спадчына 2006. №1У ценю Польшчы і Расеі. Вялікае Княства Літоўскае і Швэцыя ў часе эўрапейскага крызісу сярэдзіны XVII ст. // Arche, 7-8 -2008

– Чаму беларусы не апанавалі літоўскай спадчыны // Arche, 2(25)-2003

(Інфармацыя ўзятая з сайту wikipedia.org)