Прэзентацыя фільма “Рэпрэсаваная архітэктура” пройдзе ў Гомелі

0
1278
Рэпрэсаваная архітэктура фільм

Прэзентацыя фільма рэжысёркі Марыі Булавінскай “Рэпрэсаваная архітэктура”, прысвечанага гомельскаму архітэктару Станіславу Шабунеўскаму, пройдзе 9 красавіка ў Гомелі на курсах “Мова нанова”.

Як адзін чалавек змог паўплываць на выгляд і развіццё вялікага гораду? Пра якія выдатныя архітэктурныя аб’екты Шабунеўскага мы забыліся? Навошта саветы рэпрэсавалі выбітнага архітэктара?

У фільме пры дапамозе сучасных тэхналогій будзе паказаны жыццёвы і творчы шлях лепшага гомельскага архітэктара.

Прыходзьце загадзя, колькасць месцаў абмежаваная!

Уваход вольны!

Калі: 9 красавіка, у 18:30
Дзе: арт-прастора “Каўчэг” у Гомелі (пр-т Перамогі, 2А, другі паверх)