Сябры, 11 красавіка, 18:00 па адрасе Палесская, 52 (управа АГП) адбудзецца прэзэнтацыя дыску “Галасы Ўладзімера Караткевіча, Ларысы Геніюш, Рыгора Барадуліна. 1968 год”. Дыск зьмяшчае 23 унікальныя архіўныя запісы галасоў паэтаў — яны самі чытаюць свае вершы. Плюс да гэтага народны паэт Беларусі Рыгор Барадулін у 2009 годзе начытаў тыя свае 7 вершаў зноўку. На прэзэнтацыі будуць аўтары дыску.
Падчас сустрэчы знакаміты гісторык Яўген Яцкевіч прачытае гістарычную лекцыю “Галасы Гомельшчыны: крыніцы іх паходжання”. Лекцыя прысвечана матэрыялам (крыніцам) па гісторыі Гомельшчыны, якія знаходзяцца ў Нацыянальным гістарычным архіве. Сп.Яцкевіч таксама распавядзе пра герб Уладзіміра Караткевіча.
Пасля сустрэчы адбудзецца падвядзенне вынікаў конкурса “10 прычын чаму варта жыць на Гомельшчыне”, “Вось сымбаль твой, Гомель”
Уваход вольны
Запрашаем усіх ахвотных.
ГМКГА “Талака”