Вітаем вас, сябры!
Аматарам традыцыйнай культуры ГМКГА “Талака” прэзентуе дакументальны фільм “Пахаванне стралы” (в. Стаўбун і в. Неглюбка).
Фільм апавядае пра старажытны язычніцкі абрад, які захаваўся толькі ў нас на Веткаўшчыне, галоўным сэнсам якога з’яўляецца засцярога вёскі ад маланкі і пакліканне дажджу. Падчас абраду гучаць старажытныя спевы, водзяцца адмысловыя карагоды, выконваюцца пэўныя рытуальныя дзеянні.
Дата прэзентацыі: 18 чэрвеня а 16.00
Месца правядзення: Філіял Веткаўскага музею народнай творчасці (у парку ім. Луначарскага ля сабору)